Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

6. Утварэнне Вяликага княства Литоускага, Рускага, Жамойцкага. Пашырэнне тэрыторыи княства. Дзяржауны лад.

Для заходніх зямель Русі ХІІ–ХІІІ стст. былі перыядам феадальнай раздробленасці. Паступова фарміруюцца фактары, якія падштурхоўвалі заходнерускія княствы да аб’яднання, кансалідацыі, утварэння адзінай дзяржавы. Сярод іх – размяшчэнне заходнерускіх зямель на гандлёвых шляхах, пагроза ім з боку крыжакоў і мангола-татараў. Але самыя важныя прычыны аб’яднальнай тэндэнцыі на Русі – унутрыпалітычныя. У ХІІІ ст. пачаўся новы этап інтэнсіўнага развіцця феадальных адносін, а гэта непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, што ў феадальным грамадстве заўсёды з’яўлялася фактарам аб’яднальных працэсаў. Такім чынам, сукупнасць унутраных і знешніх фактараў адрадзіла імкненне заходнерускіх княстваў да кансалідацыі (з яго фактычна былі выключаны Паўночна-Усходнія і Паўднёвыя землі Русі, дзе панавалі татара-манголы). Аб’яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх. Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць ХІV ст. Шляхамі: на основе пагадненняў між літоўскімі і славянскімі князямі; дынастычных шлюбаў; пры дапамозе ваеннай сілы. У гістарычнай літаратуры існуе тры канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Першая з іх прадстаўлена ў традыцыйнай гістарыяграфіі, у старой навуковай і вучэбнай літаратуры, сённяшняй літоўскай гістарыяграфіі. Яе ўмоўна называюць “літоўскай” канцэпцыяй. Сутнасць гэтай канцэпцыі ў наступным. Літва гістарычная, Літва ХІ–ХІІІ стст. знаходзілася там жа, дзе і сучасная Літва. У ХІІІ ст. утвараецца адзіная цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава (Літва Міндоўга) з моцнай вялікакняжацкай ўладай і такой жа моцнай ваеннай арганізацыяй. Гэтая дзяржава ажыццяўляе сілай зброі захоп рускіх зямель і гвалтоўнае іх далучэнне да Літвы. Утварэнне ВКЛ тут выступае як вынік знешняй літоўскай агрэсіі. Дзяржава ўтворана літоўскімі феадаламі, на базе літоўскага цэнтра (тэрыторыі), пагэтаму яна з’яўляецца толькі літоўскай дзяржавай. У процілегласць “літоўскай” канцэпцыі існуе “беларуская” канцэпцыя ўтварэння ВКЛ. Найбольш поўна яна выкладзена ў кнізе М.І.Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”. На думку М.І.Ермаловіча, гістарычная (летапісная) Літва размяшчалася не на сучаснай тэрыторыі, а на тэрыторыі Беларусі, паміж Мінскам і Новагародкам (з усходу на захад) і паміж Маладзечнам і Слонімам (з поўначы на поўдзень). Не літоўская знаць захапіла рускія землі, як сцвярджалі дарэвалюцыйныя і савецкія гісторыкі, а заходнерускія княствы (перш-наперш, Новагародскае княства) далучылі да сябе Літву і заснавалі Вялікае княства Літоўскае. Паколькі новая дзяржава была ўтворана беларускімі феадаламі на базе беларускага цэнтра (тэрыторыі), то яна з’яўлялася ні чым іншым, як беларускай дзяржавай. Прыхільнікі трэцяй па ліку “цэнтрысцкай” канцэпцыі на аснове падбору адпаведнага канкрэтна-гістарычнага матэрыялу, сцвярджаюць, што ў ХІІІ–ХІV стст. рашаючую ролю ва ўтварэнні і развіцці ВКЛ адыгрывалі разам з заходне-рускімі феадаламі літоўскія феадалы, дзяржава гэтага часу была Літоўска-Беларускай дзяржавай. У ХV–ХVІ стст. рашаючую ролю ў жыцці ВКЛ адыгрывалі беларускія феадалы разам з літоўскімі, дзяржава гэтага часу была Беларуска-Літоўскай дзяржавай. На наш погляд, Вялікае княства Літоўскае не было створана толькі продкамі сучасных беларусаў і літоўцаў, а таму яно не з’яўлялася ні Беларуска-Літоўскай, ні Літоўска-Беларускай дзяржавай. Вялікае княства Літоўскае – гэта поліэтнічная дзяржава чатырох асноўных народаў – беларускага, рускага, украінскага і літоўскага, дзе славяне займалі прыкладна 11/12 тэрыторыі і складалі каля 80% насельніцтва краіны. Літоўцы ў гэтай дзяржаве з’яўляліся этнічнай меншасцю. Таму, на наш погляд, ВКЛ можна называць Руска-Літоўскай ці Літоўска-Рускай дзяржавай, як аб гэтым сцвярджалася ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі. Першымі ў склад ВКЛ трапляюць землі Верхняга Панямоння, Чорная Русь, ці Новагародчына (Новагародак быў першай сталіцай ВКЛ). Полацк апынуўся ў складзе ВКЛ у 1307 г., Віцебск – у 1320, Турава-Пінскія землі – у пачатку ХV ст. Асабліва паспяхова аб’яднальны працэс ішоў пры Гедыміне (1316–1341). Ім была перанесена на ўсё Вялікае княства Літоўскае стараруская мадэль дзяржаўнага кіравання. Рускі ўплыў адлюстраваўся і на характары вайсковай справы. Старабеларуская мова стала мовай дзяржаўных дакументаў (літоўцы яшчэ не мелі сваёй пісьменнасці). Працэс стварэння адной з самых буйных дзяр-жаў Еўропы ў эпоху Сярэднявечча - Вялікага кня-ства Літоўскага быў доўгім і складаным: пачаўся ён у сярэдзіне XIII ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст. У сярэдзіне XIII ст. на паўночным захадзе Бела-русі пачало ўзвышацца Літоўскае княства. 3 ім на многія стагоддзі аказаўся звязаны лёс беларускіх зя-мель. У літоўцаў да XIII ст. не было гарадоў, пісьмен-насці і хрысціянскай культуры, але ўжо існаваў па-дзел на знаць і просты народ. Пад 1235 г. летапіс паведамляе пра «Літву Міндоўга». Князь Міндоўг здолеў падпарадкаваць сабе іншых князёў і стаў вялікім кня-зем. У Міндоўга было шмат ворагаў. Яны чакалі зруч-нага моманту, каб выступіць супраць яго. Міндоўг вы-мушаны быў разам са сваёй дружынай накіравацца ў суседні Наваградак, дзе княжыў яго саюзнік Ізяслаў. Тут Міндоўг прымае праваслаўе. 3 1246 г. ён са згоды мясцовых жыхароў становіцца князем. Як князь На-ваградка Міндоўг выконвае волю і памкненні баяр, якія, між іншым, супадалі з яго асабістымі інтарэсамі. Ён стаў паспяхова далучаць да Наваградка суседнія землі верх-няга Панямоння. Міндоўг, ведаючы пра небяспеку ад крыжакоў і іншых ворагаў, шукае падтрымкі на захадзе. У 1253 г. ён прымае каталіцтва і карануецца з благасла-вення папы рымскага. Міндоўг стаў вялікім князем дзяр-жавы, якая пачалася з аб’яднання літоўскіх і наваградскіх зямель. Першай яе сталіцай быў Наваградак з усходнес-лавянскім насельніцтвам і культурай.

Прычыны, якія прывялі да аб’яднання беларусаў і літоўцаў у адной дзяржаве, былі наступныя.:

1. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Пагроза ішла ад нямецкіх рацараў (крыжакоў)і з ус-ходу—ад мангола-татар.

2. Феадальная раздробленасць (на беларускіх зем-лях налічвалася 20 княстваў). У перыяд феадальнай раздробленасці і распаду Кіеўскай Русі беларускія княствы аказаліся бездапаможнымі перад знешняй небяспекай. Таму яны шукалі падтрымкі і саюзаў са сваімі суседзямі.

3. Інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі, класа-выя інтарэсы феадалаў як літоўскіх, так і беларускіх зямель, якія імкнуліся ўмацаваць сваё панаванне над эксплуатуемым насельніцтвам.

Паміж літоўскімі князямі вялася міжусобная ба-рацьба. Супраць Міндоўга быў арганізаваны загавар. У 1263 г. ён быў забіты разам са сваімі двума сынамі. Адзін з яго сыноў Войшалк уцёк у Пінск. 3 дапамо-гай галіцкага князя Шварна, які ажаніўся з яго сяст-рой, ён вярнуў сабе прастол. Яго суправіцелем стаў Шварн. Войшалк расправіўся з забойцамі бацькі. Ён спрабаваў праводзіць палітыку свайго бацькі, на-ладзіць адносіны з Ордэнам. Але Войшалк не быў католікам і заходнія дзяржавы не прызналі яго каралём Літвы. У 1267 г. Войшалк пакінуў княжацкі пра-стол на карысць Шварна і пайшоў у манастыр. На наступны год ён быў забіты, а ў 1269 г. нечакана па-мёр Шварн. Пасля непрацяглай барацьбы князем стаў Трайдэн. Ён кіраваў дзяржавай 12 гадоў, вёў барацьбу з крыжакамі і галіцка-валынскімі князямі. Пасля смерці Трайдэна на прастоле змяніліся некалькі князёў. Найбольшую вядомасць набылі два князя — Віцень і Гедымін (яны былі братамі). Яны ўмацавалі паўноч-ную граніцу дзяржавы замкамі. Шмат умацаваных па-селішчаў было імі пабудавана на р. Нёман.

Віцень правіў у ВКЛ 23 гады (1293-1316). Ён паспяхова змагаўся з крыжакамі. Асабіста вёў у бой сваё войска, вызначаўся храбрасцю і ўвайшоў у гісто-рыю як князь-палкаводзец. Яго войска было доора абу-чана, узброена і паказвала высокія баявыя якасці ў бітвах. Віцень не дазволіў крыжакам пашырыць свае тэрыторыі. Тэрыторыя ВКЛ павялічылася на поўдні за кошт беларускіх зямель. У 1307 г. на аснове дагаво-ра ў склад ВКЛ увайшло Полацкое княства. Менаві-та вялікі князь Віцень увёў агульнадзяржаўны герб «Пагоня». Спачатку герб выкарыстоўваўся толькі як ваенны і быў сімвалам у барацьбе з крыжакамі.

Значна пашырылася тэрыторыя ВКЛ пры вялікім князі Гедыміне (1316 - 1341). У склад княства ў гэты час увайшлі Віцебская, Менская, Брэсцкая, Тураўская землі. Працэс уключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ заняў амаль сто гадоў і праходзіў па-рознаму. У адных выпадках пры дапамозе ваеннай сілы, у другіх—шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх -на дабравольна-дагаворнай аснове. Напрыклад, Гедымін ажаніў свайго сына Альгерда на віцебскай князёўне. Пасля смерці віцебскага князя Альгерд стаў княжыць у Віцебскай зямлі і далучыў яе да ВКЛ. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу ВКЛ з Наваградка ў Вільню. Змагаўся супраць маскоўскага князя Івана Каліты за ўплыў на Пскоў і Ноўгарад. Нанёс нямецкім рыцарам шэраг паражэнняў. Загінуў пры асадзе нямецкай крэ-пасці Баербург.

Узросшая роля кіраўніка дзяржавы яскрава бачна ў змене яго тытула. Гедымін называў сябе «каралём Літвы і Русі», «каралём літоўцаў і многіх рускіх». (Пад назвай «рускія» маюцца на ўвазе жыхары беларускіх зямель.) Таму дзяржава стала называцца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пазней, калі да яго была далучана Жамойція, яно стала называцца «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае».

Насельніцтва падзялялася на саслоўі – шляхту, мяшчан, духавенства і сялян.

Феадалы (шляхта) – гэта найбольш прывілеяваная частка насельніцтва, яе моц апіралася на выключнае права валодання зямлёй. Гэтае саслоўе не было аднародным. Вялікімі багаццямі валодалі былые ўдзельныя князі (Рурыкавічы, Рагвалодавічы, Альгердавічы) і некаторыя баяры, што ўзвысіліся пры папярэдніх вялікіх князях. Гэтыя феадалы стварылі праслойку магнатаў – найбольш уплывовых асоб ў княстве, што займалі галоўныя дзяржаўныя пасады ў княстве. Астатнія феадалы – нашчадкі баяр – на працягу XVI ст. сталі звацца шляхтай.

Мяшчане – жыхары гарадоў, падзяляліся на тры групы згодна маёмаснаму становішчу. Вярхі складалі заможныя купцы і цэхмайстры, яны часта валодалі зямельнай маёмасцю, што набліжала гарадскі набілітэт да шляхты. Сярэднюю групу складалі дробныя гандляры і рамеснікі. Часта яны валодалі нерухомай маёмасцю ў горадзе і маглі ўдзельнічаць у працы органаў гарадскога самакіравання. Ніжэйшая група – чэляднікі, вучні, “чорныя людзі” не мелі аніякіх праў.

Духавенства не змагло ўтварыць адзіную карпаратыўную грамаду. Да таго было некалькі ўмоў. Крыніцамі папаўнення саслоўя былі – феадальнае асяроддзе, мяшчанства, заможнае асабіста свабоднае сялянства.

Сталіца дзяржавы – гэта галоўны горад, дзе месціліся органы дзяржаўнага кіравання, рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы – вялікага князя. Тут збіраліся агульнадзяржаўныя вальныя сеймы. З 1323 г. сталіцай Вялікага княства Літоўскага Гедымін абраў Вільню (крывіцкае паселішча Крывы горад) на рацэ Віліі. З цягам часу Вільня стала адным з буйнейшых горадоў ва Ўсходняй Еўропе. Па некаторых звестках, нсельніцтва Вільні ў XVI ст. было пераважна беларускім, праваслаўным.

Герб дзяржавы – “Пагоня” – летапісы ўзгадваюць пад 1270 – 1290-я гг., часцей за ўсё звязваюць з асобай Віценя. Спачатку гэта быў асабісты герб вялікага князя, пазней ён стаў гербам дзяржавы. Статут 1566 г. юрыдычна замацаваў “Пагоню” як дзяржаўны герб ВкЛ. Кожнае ваяводства і павет павінны былі мець пячатку з “Пагоней”. Дзяржаўны герб меў наступны выгляд – на шчыце барочнай формы пурпуровага колеру ў сярэдзіне месціўся белы коннік з мячом і шчытом.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]