Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Memuary_Kazakova.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
97.28 Кб
Скачать

Фрагмент 2

Вопрос:

На какие белорусские города планировал пойти походом предводитель казаков Тарасенко?

1651 Г. Июня 20.—Из диариуша с. Освенцима о продвижении казацких войск через Брянск к восточным районам Белоруссии и волнении крестьян в этом районе

Тогда же пришло сообщение от пана подкомория мстиславского, смоленского подвоеводы, писанное из Смоленска 20 июня, об опасности, возникшей в Литве, и о вторжении казаков (вероятно, по разрешению Москвы) через московские границы, что подробнее видно из данного письма...

Сегодня мне снова принесли достоверное известие, что этот Тарасенко, который является старшим над этим гультяйством, отправил уже разъезды из Рославля: один—под Прудки и Черепов, за 8 миль от Смоленска, другой—до Ельни и Дорогобужа и, овладев Дорогобужем, захватив пушки и порох и взбунтовавши волость, пойдет под Кричев, Мстислав, Могилев и Оршу; окружив эти города и овладев ими, будет штурмовать Смоленск.

Уже это пламя и до нас доходит, начали бунтовать хлопы: мне же с кем начинать действовать, некого послать на разведку.

Перевод с польского

Воссоединение Украины с Россией, т III, М, 1954, стр 87—88

Фрагмент 3

Вопросы:

  1. Кто является автором этого фрагмента и когда он был написан?

  2. У кого служил автор источника?

  3. Какие страны посетил автор?

  4. О смерти каких известных исторических персонажей писал автор источника?

  5. О каких событиях автор написал “ Язычнікі ніколі так не здзекаваліся над целамі хрысціян, як здзекаваліся яны там”?

Я, Ян Цадроўскі, нарадзіўся ў адну гадзіну з братам маім, панам Стэфанам Цадроўскім, ад бацькі пана Яна Цадроўскага і маці пані Софі Цёлкаўны Камароўскай 3 сакавіка 1617 года ў Пагосце мілі тры за Слуцкам.

Бацька, дабрадзей наш, адправіў нас абодвух у 1631 годзе ў Кралевец вывучаць нямецкую мову і навукі ў Кралевецкай акадэміі, дзе я неўзабаве зламаў сабе мармуровым сталом галёнку правай нагі і ляжаў, сам сябе лечачы, паўгода.

Для прадаўжэння навукі бацька, дабрадзей наш, паслаў нас абодвух у Кракаўскую акадэмію ў 1635 годзе.

Аддаў мяне бацька, дабрадзей мой, у 1637 годзе на службу да князя ягамосці пана Багуслава Радзівіла, у той час вялікага харунжага Вялікага княства Літоўскага, з якім я быў у чужых землях. Наўперад ехалі мы сушаю з Гданска да Шчэціна па Паморскай зя.мліі праехалі праз Гальштынскую зямлю, гарады гэтыя за Зундам, потым на Любек і Гамбург (там каля Рывега мы напаткалі мужыкоў, якія размаўлялі на мяшаным нямецка-літоўскім дыялекце; сваё паходжанне яны вядуць ад ярулаў, продкаў літоўцаў) аж да Зунда, горада дацкага караля, дзе мы бачылі дацкага караля Хрысціяна IV. Адтуль ехалі сушаю да Амстэрдама, а грузы ўсе плылі па моры.

Затрымаўся ягамосць князь у Фрызіі, іменна ў Гронінгу і ў Франекеры, а потым ва Утрэхцкай акадэміі, да якой сем гадзін язды ад Амстэрдама.

Выехаўшы адтуль, мы ехалі сушаю да Мідэлбурга, а потым морам да Кале, французскай крэпасці. Адтуль сушаю дабіраліся да Парыжа, галоўнага горада Францыі. Каралём Францыі тады быў Людвік XIII, бацька цяперашняга караля Людвіка XIV, які, змовіўшыся з турчынам, губіць сваім бязбожным дагаворам нашу айчызну.

У Парыжы ягамосць князь знаходзіўся месяцаў сем, потым падарожнічаў па ўсёй французскай зямлі аж да італьянскіх граніц, і я з ягамосцем князем быў усюды, а другая моладзь заставалася ў Парыжы.

Вярнуўшыся з французскага падарожжа, ягамосць князь, наведаўшы караля Францыі і паручыўшыся за Яна Казіміра, пад той час польскага каралевіча, які быў французскім вязнем, паехаў сушаю аж да Кале, горада і французскай крэпасці над морам.

Адтуль жа праз марскі праліў ён накіраваўся ў Дуўр, англійскі порт, дзе моладзь засталася з усім багажом. А я аж у Лондан, галоўны горад Англіі, ездзіў разам з ягамосцем кяязем. Там жа ягамосць князь быў у англійскага караля Карла, таго, якога потым яго ж падданыя судзілі і галаву яму адсеклі.

3 Англіі князь зноў вярнуўся ў Галандыю і жыў ва Утрэхце. Потым ягамосць князь адправіў з Галандыі ў Літву частку моладзі, разам з якой паслаў для яагляду і мяне.

Морам прыплылі мы ў Гданск, а потым на батах у Кралевец, і там перад самым замкам у Кралеўцы (у месцы амаль фатальным для мяне) я быў моцна паранены ў галаву пры сутычцы падпітай моладзі ягамосці князя, а дакладней, Самуіла Стаброўскага, сына Адама Стаброўскага, незнаёмым чалавекам—пісарам замка. Вылечыўшыся з гэтага ранення, я прыехаў да маіх дабрадзеяў бацькоў і заспеў бацьку, дабрадзея майго, ужо хворага, які потым памёр 20 вёрасня 1640 года ў Айнаровічах (пахаваны ў айнаровіцкай капліцы).

У 1640 г. адправіў мяне ягамосць пан Рэчыцкі, староста ўрандоўскі, які ў той час быў аканомам усіх маёнткаў ягамосці князя пана харунжага Вялікага княства Літоўскага, з грашыма да ягамосці князя ў Галандыю. Прыехаўшы ў Гданск, адправіўся да Зунда па моры на новым караблі нейкага Пятра Петэрсона, які і сам знаходзіўся на гэтым караблі. Калі і мы адправіліся з Зунда ў Галандыю і ўжо мінулі Кільскі мыс, тады плыло ў гэтым флоце, не лічачы двух канвойных, восемдзесят галандскіх купецкіх караблёў. I калі на моры ўзнік моцны шторм, і калі гэты карабель, на якім я быў з часткай нашых людзей, а сярод іх і той пан Пшыпкоўскі, які потым стаў падпалкоўнікам пры ягамосці каралю Казіміру адрачэнцу і быў забіты масквіцінамі пад Коўна, відаць, перагружаны збожжам, пачаў жахліва хіліцца на адзін бок, маракі адкрылі зверху палубу карабля і пачалi высыпаць у мора збожжа; але калі вадзяны вал накаціўся на карабель, дык ледзь не заліў яго.

Палубу закрылі зноў і, не маючы магчымасці ўжо плысці далей разам з іншымі караблямі, вывесілі на нашым караблі знак тапельцаў, гэта значыць чорную харугву, якая клікала паратунак. Але ў такі вялікі шторм кожны думаў пра сябе.

Пайшлі тады ўсе караблі разам з канвойным і цугам да Амстэрдама, а наш карабель павярнула ветрам назад…

***

24 жніўня 1652 года памерла ў Вільні любая дабрадзейка сястра наша, пані Ганна Цадроўская, жонка віленскага стольніка Яна Сасноўскага. Пахавана там жа, у Вільні, у капліцы каля віленскага збора за горадам.

У гэтым жа годзе, 26 лістапада, ажаніўся ягамосць пан Сасноўскі з паняю Маклаковай, народжанаю Кахлеўскай, зараз жа пасля пахавання, гэта значыць 7 снежня, хутка адшкадаваўшы былую жонку сваю і не зважаючы на перадкалядны пост.

12 жніўня 1654 года, калі зацьменне сонца страшнае было, у бітве з Масквою пад Шкловам быў забіты пан Еранім Мірскі, адзіны сын ягамосці пана Рыгора Мірскага, стражніка Вялікага княства Літоўскага; прастрэлены праз калчан, ён і паўгадзіны не пражыў.

31 снежня 1655 года памёр у Тыкоціне князь ягамосць пан Януш Радзівіл, ваявода віленскі, гетман Вялікага княства Літоўскага; падазравалі, што яго атруцілі.

24 сакавіка 1667 года ў Кралеўцы памерла ад родаў княгіня яемосць Ганна Радзівіл, дачка Януша Радзівіла, ваяводы віленскага і гетмана Вялікага княства Літоўскага, жонка Багуслава Радзівіла, канюшага Вялікага княства Літоўскага, пакінуўшы дачку Луізу Шарлоту, памерла ва ўзросце 27 год.

18 красавіка 1669 года ў чысты чацвер памёр у Заслаўі за Мінскам, ніводнага сына не пакінуўшы, апошні Глябовіч Ежы Кароль, ваявода віленскі.

31 снежня 1669 года памёр у Кралеўцы князь ягамосць Багуслаў Радзівіл, канюшы Вялікага княства Літоўскага. Пахаваны ён там жа ў Кралеўцы 6 мая 1670 года побач са сваёй жонкаю. Гэтаму князю ягамосці, дабрадзею майму, служыў я трыццаць два гады. Гэта быў апошні Радзівіл з Радзівілаў Чорных. 31 жніўня 1675 года пад Дзедзелавічамі падданымі ягамосця па-на Фёдара Валатковіча, мінскага земскага пісара, быў забіты мілы мой пляменнік пан Пётр Цадроўскі.

29 студзеня 1676 года памерла мілая былая жонка брата майго Аляксандра Цадроўскага, паводле другога шлюбу пані Азямблоўская, пакінуўшы пасля сябе трох сыноў і дзвюх дачок.

5 лютага 1676 года памёр у Далькавічах прыгнечаны цяжкім жалем пасля забойства сына свайго мой мілы брат-блізнюк, пан Стэфан Цадроўскі, падчашы мсціслаўскі.

15 кастрычніка 1676 года памерла жонка майго брата Стэфана Цадроўскага, падчашага мсціслаўскага, пані Хрысціна Кахлеўская з Фулькевічаў, дачка брэсцкага земскага суддзі.

15 верасня 1680 года памерла ў Слуцку дабрадзейка бабуля дзетак маіх, яемосць пані Кацярына Капушчэўская, дачка стольніка мінскага, жонка Рыгора на Касплі Мірскага, першага стражніка Вялікага княства Літоўскага. Пахавана яна 21 студзеня 1681 года ў слуцкім зборы.

У пятніцу 3 красавіка 1682 года ў выніку ўгаворвання лаялітаў, або айцоў езуітаў, і іх парады ягамосць пан Пац, ваявода віленскі і гетман вялікі княства Літоўскага, дазволіў зняць крыж з евангелічнага збора ў прадмесці за Трокскай брамаю. Пасля гэтага зняцця п.рыведзеныя езуітамі студэнты з гарадской чэрню раптоўна напалі, разбурылі і раскідалі збор і дамы, у як.іх ксяндзы евангелічныя жылі, кнігі папалілі. Ксяндзоў, якія ад страху пахаваліся пад трунамі памершых людзей, павыцягвалі і здзекаваліся над імі.

Немаўля нявіннае, якое ў пялёнках яшчэ было, яны ў агонь кінулі, так што яго ледзь жывога выхапілі, але яно потым памерла. Срэбра зборнае і званы яны пабралі і царкоўныя прылады, якіх нямала было, усё забралі.

Ні шпіталю (багадзельні.—А. К.), ні шаноўным жанчынам шпітальным не было ад іх ніякай літасці; усё, што знаходзілі, яны рабавалі, а потым шпіталь разбурылі і ўсю мураваную сцяну вакол цвінтара зруйнавалі. Трупы памершых з трунаў выцягвалі, без сораму здзекаваліся над імі, палілі. Мёртвых мужчын на памёршых жанчын клалі, кажучы: «Злучайцеся і памнажайцеся». Ад тых трупаў, якія на цвінтары спальвалі, быў смурод страшэнны па ўсім горадзе.

Язычнікі ніколі так не здзекаваліся над целамі хрысціян, як здзекаваліся яны там.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]