Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

Складаны сказ

110. Стылістычнае выкарыстанне розных відаў складаных сказаў. Выбар таго ці іншага тыпу сказа — складанага ці простата, складаназалежнага ці складаназлучанага, злучнікавага ці бяззлучнікавага — вызначаецца ў першую чаргу сэнсавымі і стылістычнымі асаблівасцямі кантэксту.

Як было ўжо адзначана, для размоўнага стылю больш характэрны простыя сказы, часта няпоўныя. Выкарыстоўваюцца ў ім і складаныя сказы, але пераважна складаназлучаныя і бяззлучнікавыя, у якіх адсутнасць спецыяльных граматычных сродкаў сувязі паміж членамі сказаў дапаўняецца інтанацыяй, мімікай, жэстамі.

У навуковым і дзелавым стылях часцей ужываюцца складаназалежныя злучнікавыя сказы, якія даюць магчымасць пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў выявіць і ўдакладніць адносіны паміж часткамі складанага цэлага — адносіны часу, умовы, прычыны і г. д.

У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы сустракаюцца ўсе віды сказаў. Выбар таго ці іншага тыпу сказа можа тлумачыцца не толькі характарам зместу, але і асаблівасцю стылю пісьменніка. Адны пісьменнікі карыстаюцца пераважна простымі сказамі, другія — складанымі. А. М. Гвоздзеў параўноўвае манеру ўжываць простыя або скла­даныя сказы ў мастацкай мове з рознымі прыёмамі ў жывапісе, калі, з аднаго боку, даюцца яркія, каляровыя мазкі, з другога — паступовы пераход, спалучэнне фарбаў .

Пад вечар таго ж дня, ужо на змярканні, стаў пашумліваць вецер. Пасыпаў дробненькі, гусценькі сняжок. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю. Вецер крапчэў. I неба і зямля зліліся ў адным суцэльным віхры снежнага пылу і цемрадзі. Разгулялася завіруха. На ўсе галасы гудзела за вокнамі бязладная музыка (К-с).

У гэтым урыўку простыя сказы сканцэнтроўваюць увагу чытача на асобных дэталях, перадаюць дынамізм падзей у лаканічнай, простай форме.

Зусім іншую стылістычную будову мае наступны ўрывак, у якім складаныя сказы са злучнікамі і злучальнымі словамі дапамагаюць рабіць плаўны пераход ад адной думкі да другой і ўвязваюць гэтыя думкі ў суцэльны ланцуг разважанняў.

Месца было глухое і пустое, і кожны раз яно выклікала ў настаў-ніка адно і тое пачуванне і пакідала адно і тое ўражанне. 3 чаго яно складалася і якая была яго сутнасць, выявіць і вызначыць было велыні трудна, але вынікала гэтае ўражанне, відаць, таму, што ў самой мясціне было нешта варожае, непрыветнае і смутнае па сваім характары. Цікава і тое, што ніхто з сялян не будаваўся тут, нягледзячы на ўсе выгады гэтага месца. Старая карчма і яе гаспадар як бы адной нагой ступалі ўжо на край магілы. А тэта, разам усё ўзятае, хіліла думку настаўніка да заключэння, што на свеце ёсць нейкія розныя пачаткі жыцця. Адны з гэтых пачаткаў вызначаюцца ў бясконцых формах жывых арганізмаў, а другія — адбіліся ў так званай нежывой прыродзе. Але пакуль такія пачаткі не асочаны і не даследаваны як мае быць, яны і не паддаюцца нашаму разумению, яны жывуць у нашых пачуваннях. Пачуванне ж ёсць папярэднік розуму ў доследах і вызначэннях сутнасці рэчаў (К-с).

Складаназлучаныя і складаназалежныя сказы таксама адрозніваюцца па сваіх стылістычных асаблівасцях. Як вядома, першыя больш характэрны для гутарковай мовы, другія — для навуковай і афіцыйна-дзелавой. Гэта тлумачыцца тым, што пры падпарадкавальнай, залежнай форме сувязі ўзаемаадносіны паміж асобнымі адзінкамі сказа выражаюцца больш дакладна, чым пры злучальнай сувязі. У складаназлучаных сказах асобныя яго часткі выступаюць як больш самастойныя адзінкі, сувязь паміж якімі ўспрымаецца з агульнага зместу ўсяго сказа, а то і з больш шырокага кантэксту:

Да вайны калгас наш быў ніштаваты, у сілу ўбіраліся. I я нават як конюх на выстаўку ў Маскву ездзіў. Пры немцах, самі ведаеце, гаспадарка зруйнавалася, ад вёскі адны галавешкі засталіся. Гадоў тры ці чатыры будаваліся. Старшыня ў нас тады з галавой быў — Сініцкі. Ен у «Плодагародніне» цяпер загадчыкам. Дык зноў не пашанцавала — хварэць стаў старшыня, у раён папрасіўся. Прыслалі дру­гога нам старшыню, таксама някепскі быў чалавек, але вельмі ўжо слабахарактарны. I ўраджай у нас быў той год лепш не трэба. Едзеш па полі, і душа радуецца — жыты, аўсы, ячмені зямлю рвуць (I. Н.).

Там, дзе патрабуецца ўстанавіць дакладныя лагічныя сувязі паміж асобнымі часткамі сказа, падпарадкавальная, злучальная сувязь будзе адзіна магчымай. Гэта пераканаўча паказвае наступны ўрывак з рамана «Трэцяе пакаленне» К- Чорнага:

Мох быў там, дзе павінна была ляжаць галава таго, хто тут спы-ніўся аддыхвацца. Вельмі можа быць, што той чалавек, пад якім абла-маўся сук, лёг на зямлю і адчуўшы яе гузаватасць, адным махам рукі згроб сабе пад галаву імшыстую купіну. Сцежка, каля якой усё гэта рабілася, была глухая, і нават днём незнаемы з ёю чалавек доўга будзе блудзіць тут, пакуль выйдзе з лесу. Гэта была самая найкарацейшая сцежка, каб прайсці лес, і існавала яна тут здаўных. Але каб узысці на яе з таго месца, дзе ляжаў труп, трэба было прайсці праз куп'іеты балотны лог з крынічышчамі, вытокі якіх былі ў блізкім «чортавым воку». Незнаемы з мясцовасцю чалавек у крынічышчах мог бы ўплыць па горла. Так што, напэўна, той, хто хадзіў гэтай сцежкай і можа нават адпачываў тут, быў або тутэйшы, або так добра ведаў усе хады і выхады ў гэтым лесе. А чаму той чалавек адразу не сеў або не лёг на зямлю, а спрабаваў яшчэ на суку пасядзець? Калі ў той час ішлі дажджы, то зямля, хоць і пад навіссю голля, магла быць мокрая — вада з голля лілася. Так што спачатку ён мог паспрабаваць прымасціцца дзе сушэй. Гэта магло быць.

Так думаў малады чалавек, абглядаючы месца пад дрэвамі. Успа-мінаючы пасля гэтыя хвіліны, ён здзівіўся такой разважлівай яснасці і лагічнасці гэтых сваіх думак — у яго было вялікае ўзбуджэнне.

Урывак характэрны таксама і тым, што выразна паказвае стылістычную розніцу не толькі паміж складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі, але і паміж злучнікавымі і бяззлучнікавымі складанымі сказамі. Разнастайныя злучнікі і злучальныя словы дапамагаюць устанавіць больш дакладна сэнсавыя ўзаемаадносіны і лагічныя сувязі паміж сказамі. Наадварот, у бяззлучнікавых сказах сувязі гэтыя заўсёды менш дакладныя; яны выяў-ляюцца на аснове інтанацыі і зместу аб'яднаных сказаў. Гэтыя сказы звычайна адрозніваюцца лёгкасцю, непасрэднасцю, натуральнасцю, што абумоўлівае іх пашырэнне ў мастацкай мове для перадачы дынамізму і жывасці размоўнага стылю. Бяззлучнікавыя складаныя сказы адрозніваюцца ад злучнікавых таксама павышэннем інтанацыі ў канцы першай часткі і паніжэннем у пачатку наступнай. Параўн.:

Цяпер ён ведаў: гэта ўжо Цяпер ён ведаў, што гэта

назаўсёды (К. Ч.). ўжо назаўсёды.

Першы дзень зімы. Святлее Першы дзень зімы. Святлее

зямля — святлее душа чалаве- зямля, і святлее душа чалавека.

ка (Шам.).

Не дарма ж гавораць: ціхая Не дарма ж гавораць, што

вада грэблі рве (Шам.). ціхая вада грэблі рве.

Знаю: ёсць лепшыя лазні на Знаю, што ёсць лепшыя лаз-

свеце (М. Т.). нi на свеце.

Помніш: ты за кашай за- Помніш, як ты за кашай

драмаў? (Панч.) задрамаў?

Сціх вецер — зніклі з вачэй Сціх вецер, і зніклі з вачэй

вароны (Пташн.). вароны.

А дзе станеш — халаднава- А дзе станеш, там халадна-

та зачарнее за табою цёмны ва- вата зачарнее за табою цёмны

дзяны след (Я. С). вадзяны след.

Стаім у малым горадзе: спы- Стаім у малым горадзе, бо

нен рух (Луж.). спынен рух.

Дзякуючы сцісласці і лаканічнай выразнасці бяззлуч-нікавыя складаныя сказы часта сустракаюцца ў вуснай народнай творчасці. Форму гэтых сказаў маюць прыказкі, прымаўкі і афарызмы: Не запрог — не кажы „но"; Любіш катацца, любі і саначкі вазіць; Рана не ўстанеш — многа не зробіш; Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе; Не лезце, ворагі, да нас: магілак хопіць і на вас.

111. Стылістычныя функцыі злучнікаў і злучальных слоў. У складаным сказе вялікую канструктыўную, сэнсавую і стылістычную ролю адыгрываюць злучнікі і злу­чальныя словы. Найбольш распаўсюджаны сказы са злучнікам і. Яны часцей за ўсё агульнаўжывальныя, нейтральныя, г. зн. выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях: Гусцей паплыў дым, і скора вясёлы агеньчык успыхнуў полымем... (К-с); Вяршаліны лесу гарэлі сонечнымі агня-мі, і лес слухаў безутрапёную музыку чулай раніцы (К. Ч.).

Складаназлучаныя сказы са злучнікам ды маюць афарбоўку вуснага маўлення ва ўсіх значэннях — спалучальных, далучальных, супраціўных і інш.: Толькі ліха сну не мае і не спіць, ды прадзе бяда ліхая сваю ніць (К-с); Хіба што зрэдку рыпне студня, кіўнецца стромкі журавель, ды скрозь простор адзін бязлюдны, ды снегу томячая бель (К-с); Варон на свеце многа, ды некаму страляць (Куп.); Я слухаў, слухаў, ды цярпення не стала слухаць перахвалкаў (Куп.); Яно хоць „сілы" трохі й шкода, ды некалі, стаіць пагода... (Кр); Некаторыя лататы хацелі даць, ды пасажыры скемілі, у чым справа, ды за каупер, ды за зброю... (Лыньк.); Мусіць, сапраўды трэ было вярнуцца або лепш зусім не патыкацца з лесу, ды ён проста не верыў, што можа захварэць (В. Б.).

Часам замест злучніка ды ўжываецца злучнік дый: Цяжка з віхрам жыцця біціся, горш як з бурай хвойцы ў полі, дый цяжэй жыцця пазбыціся, а яшчэ цяжэй— нядолі (Куп.).

Размоўны характар маюць складаназлучаныя сказы са злучнікам дык, які ўжываецца для сувязі састаўных частак з адносінамі неадпаведнасці, умовы, прычыны І г. д.: Я падыходзіў пад вас разы са два, дык там пуста (К. Ч.); Прыспеў гэта час бульбу сеяць, дык хоць ты плач (Лыньк.); Што ж да Рыбака, дык каторы ўжо раз за вайну яго ратавалі ногі (В. Б.); Калі яны хочуць што, дык тут страляць мядзведзя трэба (Пташн.).

У размоўным стылі ўжываюцца таксама складаназлу­чаныя сказы, у якіх адносіны неадпаведнасці афармляюцца пры дапамозе злучнікаў аж або ажно. Гэтыя адносіны ўскладняюцца звычайна дадатковымі адценнямі раптоўнасці або нечаканасці: Так сышло колькі год, аж нарэшце і срок маёй службы прыйшоў (Куп.); Па хаце ганяла холад, аж краталіся аддзёртыя за гэтыя дні ля дзвярэй у перагародцы абоі (Пташн.).

У сказах з умоўна-выніковым значэннем часта ўжываецца складаны злучнік а то, характэрны для размоўнага стылю: Трэба асцярожней, а то, чаго добрага, цісканеш знянацку, спячэш з чалавека блінец (Лыньк.); То ж спакуса, даруй Божа, вячэраў бы дзе-небудзь у хаце, а то на табе, узапрэцца на паравоз і пачынае ладзщь яечні (Лыньк.).

Для сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з адносінамі неадпаведнасці ўжываюцца сінанімічныя злучнікі толькі і аднак, першы з якіх характэрны для размоўнага і мастацкага стыляў, другі — для навуковага і афіцыйна-дзелавога: Можна было б і перапраўляцца, толькі ці вытрымаюць берагі (I. М.); Неабходна таксама ўлічваць цяжкасці аднаўлення семантыкі праславянскіх слоў, аднак масавасць паказанняў матэрыялу выключав выпадковасць.

Пераважна ў кніжных стылях ужываюцца склада-назлучаныя сказы са злучальнымі словамі разам з тым, між тым, тым не менш і г. д.: Хоць многія з іх па свайму сацыяльнаму становішчу ледзь вышэй за абучаных ра-бочых, тым не менш з пачатку пераўтварэння яны стаяць у цэнтры падзей на прадпрыемстве. Гутарка ідзе аб рэканструкцыі гэтых прадпрыемстваў, разам з тым трэ­ба мець на ўвазе і шэраг іншых проблем.

У сінанімічнай функцыі часта выступаюць розныя падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы, якія з'яўляюцца самым важным сродкам сувязі паміж галоўнай і даданай часткамі ў складаназалежным сказе. У сучаснай беларускай мове ў якасці злучальнага слова ў сказах з атрыбутыўнымі адносінамі пашыраны адносны займеннік які (якая, якое, якія): На балоце там і тут кучаравіліся кусты лазы, якія дзе-нідзе зрасталіся ў цэлыя астраўкі (I. М.). У гэтай жа функцыі выступав адносны займеннік што: Алешнік вельмі часта мяшаўся з лазняком, што рос моцнымі дружнымі купамі (I. М.); І зямлю на гэта бралі з таго месца, што крокаў за дзвесце ад вялікага дрэва (К. Ч.). Ужыванне адноснага займенніка што ў якасці злучальнага слова ў сказах з атрыбутыўнымі адносінамі ідзе ад размоўнага маўлення і пера­важна сустракаецца ў мастацкім стылі. Пры гэтым звычайна больш падкрэсліваецца прадмет, чым яго якасць.

Параўн. наступныя прыклады: Рыбак сюды-туды пахадзіў па падворку, пнуў ботам парожняе дзіравае вядро, што валялася доле... (В. Б.); Рыбак пералез цераз жэрдку і прайшоў па двары да печы, якая сіратліва, адна на ўсім хутары, тырчала з груды, пакратаў вобад паўзамеценага снегам паламанага кола (В. Б.).

Значна абмежавана ўжыванне злучальнага слова што, калі яно адносіцца да адушаўлёных назоўнікаў; такія канструкцыі або з'яўляюцца яўна гутарковымі, або выкарыстоўваюцца як сродак стылізацыі пад гутарковую мову. Напрыклад: Можа хоць дзяўчынка тая, што мяне любіла! (Куп.); Па даручэнню дырэктара школы ім занялася пані Ванда, што кіравала і сёмым класам, і самадзейнасцю (Б.); Болей прыгнятаў успамін пра тых, на балоце, што гібелі цяпер на сцюжы і чакалі іх з якім-небудзь харчам (В. Б.); Паніха наша, што жыве ажно на самым канцы, з хлеўчыка хату зрабіла (Пташн.).

Злучальнае слова што пры адушаўлёным назоўніку можа ўжывацца ў сказах з некалькімі даданымі часткамі, каб пазбегнуць паўтарэння слова які (якая): Ці не гэта, нікім нявыказаная казка іх, якая складалася доўгімі вякамі і запісвалася агнявымі літарамі людское крыўды ў сэрцах мільёнаў падарожных, што ішлі і ехалі па гэтых шляхах і думалі свае думкі? (К-с)

Такім чынам, па ступені ўжывальнасці ў сучаснай беларускай мове найбольш распаўсюджана ў атрыбутыўнай функцыі злучальнае слова які, часта выкарыстоўваецца што, зрэдку — каторы, але такія канструкцыі лічацца ўстарэлымі або размоўнымі.

У сказах з атрыбутыўнымі адносінамі паміж састаўнымі часткамі складаназалежнага сказа ў якасці злучніка можа ўжывацца прыслоўе дзе (куды, адкуль) або спалучэнне адноснага займенніка з прыназоўнікам: Веска, дзе нарадзіўся паэт, стаіць на беразе Нёмана і Веска, у якой нарадзіўся паэт, стаіць на беразе Нёмана. Калі апорнае слова галоўнага сказа — назоўнік са зна­чэннем месца, то перавага аддаецца прыслоўям дзе, куды, адкуль: За некалькі год перад гэтым на тым самым месцы, дзе стаяў на змроку Бушмар, калі напаткала яго Аміля, адбылося адно не зусім звычайнае здарэнне (К. Ч.); Мінская магістраль праходзіла недалёка ад таго месца, дзе размяшчаўся ў гэтыя дні батальён (I. М.). Пры назоўніках з абстрактным значэннем перавага аддаецца адносным займеннікам: Раніцай група, у якой была Ніна, вярнулася з разведкі (I. М.).

У беларускай мове ў сінанімічнай функцыі выступаюць злучнікі калі і як у складаназалежных сказах з часавымі і ўмоўна-выніковымі адносінамі. Злучнік калі з'яўляецца агульнаўжывальным, а злучнік як пераважна выкарыстоўваецца ў размоўным маўленні: Самы рух пачаўся тады, як ужо начинала ўсходзіць сонца (К-с); Якдаўгі язык развяжа — сам чорт не запрэча (Куп.); Ужо світаць начало, як чалавек прыпыніўся каля густой няроўнай агарожы (К. Ч.); Пасля, як разыходзіліся з вячоркі, Стась колькі разоў нрыкладаўся да шыбы і паглядаў на двор (К. Ч.). Ва ўсіх гэтых прыкладах ужыванне злучніка як стварае размоўную экспрэсію. Злучнік калі ў экспрэсіўна-стылістычных адносінах нейтральны: Толькі калі ўжо вайна канчалася, выйшаў быў загад такі, што ўсім дэзертырам будзе даравана, калі ў тры дні самі з'явяцца (К- Ч.).

Сінанімічнымі з'яўляюцца злучнікі чым і як, якія звязваюць даданыя часткі складаназалежных сказаў са значэннем характару і спосабу дзеяння. Пры гэтым злучнік чым з'яўляецца агульнаўжывальным, а як — размоўным: Мы з табою, Марынка, цяпер будзем жыць лепш за тое, як жыў раней Гальвас (К- Ч.); Лес тут быў зусім іншы, як на пясчаніку (I. М.); У полі было куды халадней, чым у лесе (В. Б.).

Часта ў складаназалежных сказах узаемасувязь па-між часткамі выражаецца, акрамя інтанацыі і падпарадкавальных злучнікаў, яшчэ і асобым словам у галоўным сказе, якое носіць назву указальнага, суадноснага або карэлятыўнага (карэлят) і выражаецца прыслоўем або ўказальным займеннікам. У адных выпадках ужыванне суадноснага слова з'яўляецца абавязковым, у другіх — тлумачыцца рознымі стылістычнымі мэтамі. Абавязкова ўжываецца суадноснае слова тады, калі апорнае слова выражана дзеясловам, які па свайму лексічнаму значэнню не ўжываецца без дапаўнення: Трэба накіраваць увагу на тое, каб усе работы былі выкананы своечасова (з газеты) (нельга: накіраваць увагу, каб...); Мужнасць заключаецца ў тым, што ідуць насустрач небяспецы з адкрытымі вачыма (з газеты) (нельга: заключаецца, што...). Наяўнасць суадноснага слова робіць сувязь паміж галоўным і даданым сказамі больш дакладнай: Яны як бы пазіралі на тую думку, якая цяпер заварушылася ў яго галаве (К-с); Бо аддаеш людзям тое, што яны шчодра далі табе (Шам.). Пры адсутнасці суадноснага слова сувязь паміж часткамі сказа не такая дакладная, і гэта надае маўленню адценне размоўнасці: Хай плача, хто песню нядолі запеў (Куп.) (параўн.: Хай плача той, хто...); I наша бяда, што не ўсе ў нас навучыліся яшчэ бачыць, дзе галава, а дзе зад (К- Ч.); Можна пець салаўі-ныя шумныя песні, што шчаслівы ўвесь свет, няма гора ў людзей (Куп.); Не даруе яму татка, што авец не ўпільнаваў (К-с).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]