Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М.Я.Цікоцкі.doc
Скачиваний:
112
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
1.8 Mб
Скачать

Тыповыя памылкі словаўжывання

43. Слова і кантэкст. Любы твор можа быць успрыняты чытачом толькі ў тым выпадку, калі аўтар правільна выкарыстоўвае кожнае слова. Правільнасць, дакладнасць словаўжывання выяўляецца ў кантэксце. Кантэкст — закончены ў сэнсавых адносінах урывак пісьмовага маўлення (тэксту), неабходны для вызначэння сэнсу кожнага слова, што ў яго ўваходзіць. Як ужо адзначалася, слова павінна быць выкарыстана ў адпаведнасці з тым значэннем, якое яму ўласціва. Калі слова шматзначнае, яго трэба выкарыстоўваць так, каб выступала толькі адно значэнне.

Найбольш распаўсюджанай памылкай словаўжывання з'яўляецца выкарыстанне слова, словазлучэння, значэнні якіх — для дадзенага тэксту — не адпавядаюць агульнапрынятым: У клубе сабраліся ўсе тыя, хто пасля школы без хістання накіраваўся на вытворчасць (замест хістання трэба вагання); Ён быў апрануты ў грамадзянскую вопратку і трымаў у руках вінтоўку (замест грамадзянскую трэба цывільную). Незразумела, які сэнс выдзеленых слоў у наступных сказах: Іван Пятровіч упэўнена, п а-г аспадарску трымае штурвал сваёй машыны; Гледзячы на яе жывыя, захопленыя д у м к а й вочы, уяўляеш сабе чалавека, які знайшоў сваё месца ў жыцці.

Слова трэба ўжываць так, каб яго значэнне поўнасцю адпавядала зместу паняцця, рэальнай рэчаіснасці, сэнсу. «Дакладнасць слова,— пісаў К. Федзін,— з'яўля-ецца не толькі патрабаваннем здаровага густу, але, перш за ўсё,— патрабаваннем сэнсу» .

44. Лексіка-семантычная спалучальнасць слоў. Пры выбары слова трэба ўлічваць жывыя і актыўныя ў сучаснай беларускай мове лексічныя сувязі слоў. Справа ў тым, што ў літаратурнай мове сувязі паміж словамі, нават у свабодных спалучэннях, абмежаваны адценнямі іх значэнняў.

Пераважная колькасць памылак, звязаных з лексіка-семантычнай спалучальнасцю, выклікана недакладным ужываннем сінанімічных слоў у словазлучэннях: Дыхне невялічкі вецер, і, як мора, захвалюецца каласістае жыта; Характар у хлопца павольны, упэўнены ў сабе; Пералік станоўчых прыкладаў быў вялікі. У першым прыкладзе памылковым з'яўляецца спалучэнне невялічкі вецер. Правільна будзе сказаць лёгкі або слабы вецер. У другім прыкладзе слова характар не можа спалучацца са словамі павольны, упэўнены ў сабе. Павольнымі могуць быць рухі, жэсты, хада, а характар можа быць лагодны, добры, мяккі, цвёрды, упарты, цяжкі. Упэўненым у сабе можа быць чалавек, а не характар. Упэўненасць у сабе — рыса характеру. У трэцім прыкла­дзе замест вялікі пералік трэба сказаць доўгі пералік.

Часта памылкі ў словаўжыванні бываюць выкліканы лагічнай неадпаведнасцю ў суадносінах паняццяў. Найбольш распаўсюджаная памылка — неапраўданае спалу­чэнне канкрэтных і абстрактных паняццяў: Беспрацоўе ў гэтай краіне дасягнула ўжо аднаго мільёна чалавек. Беспрацоўе — гэта адцягненае паняцце, яно не вымяраецца пэўнай колькасцю. Правільна было б напісацы Коль­касць беспрацоўных у гэтай краіне дасягнула аднаго мільёна чалавек. Яшчэ некалькі прыкладаў: Абавязак кіраўнікоў усіх гаспадарак — тэрмінова здаць усю наяўнасць металалому; Упершыню Таісію Міхайлаўну Краснагір я ўбачыла не ў клініцы, а на раённай Дошцы гонару. Можна здаць металалом, а не яго наяўнасць; відавочна, трэба было напісаць: здаць увесь наяўны металалом.. У другім прыкладзе, зразумела, аўтар убачыў на Дошцы гонару не саму Краснагір, а яе партрэт, фотаздымак.

Трэба адрозніваць парушэнне лексічнай спалучальнасці як стылістычную памылку ад свядомага парушэння прынцыпаў спалучальнасці слоў у мове экспрэсіўнай — мастацкай і публіцыстычнай. Даследчыкі адзначаюць, што абмежаванні семантычнай спалучальнасці не распаў-сюджваюцца на пераноснае ўжыванне слова: магчымы спалучэнні, якія здаюцца бяссэнсавымі, калі словы, што іх складаюць, разумеюць літаральна. Напрыклад: Ледзь не штодня са сцэны бялеюць прэзідыумныя ілбы (Панч.); Дакладчыка прагналі са сцэны апладысментамі (Б.). Нязвыклыя спалучэнні слоў часта сустракаюцца ў загалоўках газетных матэрыялаў: «Закажыце настрой» (аб рабоце тэлефоннай службы «Ваш настрой»).

45. Спалучэнне рознастылявой лексікі. Як правіла, ва ўсіх стылях словы аб'ядноўваюцца па прынцыпу стылістычнай аднароднасці: у тым ці іншым стылі можна ўжываць толькі ўласцівыя яму словы або агульнаўжы-вальныя. Лексіка грамадска-палітычная, напрыклад, спалучаецца з іншымі словамі кніжнага паходжання як аднастылявымі: Мір — неацэнны здабытак. Дэлегаты маскоўскага кангрэса прыйшлі da вываду, што сумеснымі намаганнямі можна і трэба дабіцца рэалізацыі тых жыц-цёвых задач, якія выстаўлены барацьбой за ўмацаванне міру. Гэта перш за ўсё садзейнічанне ўрэгуляванню на справядлівай аснове існуючых яшчэ ўзброеных канфліктаў, стварэнне сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе, а затым у Азіі, спыненне гонкі ядзерных і іншых узбраенняў, развіццё эканамічнага, навукова-тэхнічнага і куль­ту рнага супрацоўніцтва (з газеты).

Словы прафесіянальнья, дыялектныя, прастамоўныя спалучаюцца як сродкі размоўнага маўлення: «Рабіць я то ўмею. Зноў жа — скляпок... Яму выкапай. Выкапаў... Сек рыдлёўкай, як дурны, калі зямля была яшчэ ўмёрзшы. У метар дзёўб. Я то зраблю...Падбярэцкі зноў выцерся. Пацеў, але ад агню не адсоўваўся.— У даўжыню тры метры з лішнім длубаў. А бярвенне... Ачашы, прапазі. праімшы паку лай, каб ні жмені пары не вылезла. Упарыць жа ясень трэба дай бог...» (Пташн.)

Такім чынам, функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі ўзаемна проціпастаўлены: спецыяльныя словы стылістычна не апраўданы ў любым неспецыяльным кантэксце, размоўныя — у пісьмовым маўленні, кніжныя— у размоўна-бытавым. Такая проціпастаўленасць лексікі выкарыстоўваецца пісьменнікамі і публіцыстамі для стварэння пэўнага экспрэсіўна-стылістычнага эфекту. Асабліва часта спалучэнне рознастылявых элементаў лексікі служыць сродкам гумару, іроніі, сатыры: У гэты час чаромха ў поўным росквіце, і пах яе, калі прыйшлі мы, вельмі прыемна казытаў перыферычныя нервы насавога а п а р а т а (А. Мр.); Слаба ў н а в у к а х Закладных петру (Р. Б.); А калі я, напрыклад, скажу, што ён а р у д у е ў нашай установе? (Кр); / калі ўжо выльецца гэты п р о ц а н т в і л ь г а ц і? (Луж.); Зара дае заяўку на світанне (Р. Б.); А Полацку стукнула тысячу сто (Панч.); Даклады трубіў, на парадах савеў (Панч.); ён завёў трактар, каб н а н е с ц і в і з і т цешчы ў суседнюю вёску (з газеты).

Ва ўсіх іншых выпадках ужыванне ў адным кантэксце стылістычна неаднародных слоў з'яўляецца грубай памылкай, асабліва частай у мове газет: Вялікі уклад у д а с я г-н е нне поспехаў унеслі мае сяброўкі Харытонава Рая і Прыходзька Люба; Ужо другі год Люба Макарэвіч узначальвае здраўпункт камбіната; Сёлета нашы калгаснікі натхнёна змагаліся за паспяховае правядзенне бульбаўборачных работ; У нашай брыгадзе папахвае значнай эканоміяй; У калгасе выросла цэлая к а г о р т а майстроў жывёлагадоўлі; Калгаснікі Пётр Ярашэвіч і Іван Гарбар узводзяць кароўнік; Воіны збіраліся ісці на вячэру. Як відаць з прыведзеных прыкладаў, найбольш характэрная загана ў мове газеты — неапраўданае спалучэнне афіцыйна-дзелавой, бытавой лексікі з «высокай», урачыстай.

46. Канцылярызмы і штампы. Мова дакументаў і дзелавой перапіскі мае свае адметныя стылістычныя асаблівасці. У ёй сустракаецца шмат спецыфічных слоў і фармулёвак, характэрных іменна для афіцыйнага, канцылярскага стылю: згодна з пастановай, вывесці са складу, прысвоіць званне і г. д.

Калі канцылярскія словы і выразы трапляюць у мастацкую літаратуру, публіцыстыку або палітычную і масавую навукова-папулярную літаратуру, то яны надаюць тэкстам неўласцівую ім стылістычную афарбоўку: 3-за бескантрольнасці з боку дырэкцыі і ўпраўляючых аддзяленняў маюць месца выпадкі нядобрасумленных адносін да работы з боку асобных камбайнераў. Не праяўляецца пачуцця партыйнай адказнасці за лес будучага ўраджаю, замест мабілізацыі людзей на ўборку іх распусцілі на касьбу сена для асабістых кароў, дазволілі паездкі на рынак... Характэрныя прыметы канцы­лярскага стылю: вялікая колькасць дзеяслоўных назоўнікаў, якія ўскладняюць мову, мноства спецыфічных штампаваных словазлучэнняў накшталт з боку, мае месца, мабілізацыя людзей на ўборку, праяўляюць пачуццё адказнасці і г. д. Гэта робіць тэкст неканкрэтным, казён­ным, сухім.

Разглядаючы важныя пытанні сучаснай беларускай мовы, К. Крапіва адзначаў, што «канцылярызмы больш за ўсё псуюць нашу літаратурную мову, і ім трэба аб'явіць бязлітасную вайну. Больш за ўсё іх у публіцыс-тычных і крытычных артыкулах» . Сапраўды, амаль у кожнай газеце або часопісе можна знайсці канцылярскія выразы і звароты. Часам у артыкулах і заметках выкарыстоўваюцца без усякай апрацоўкі выразы з загадаў, інструкцый і іншых афіцыйных дакументаў: У распараджэнні па камбінату № 120 ад 13 мая дырэктар камбіната ўказвае, што, нягледзячы на неаднаразовыя яго ўказанні, выпадкі нядбайных адносін і недаацэнкі вы-хавання прапаноў пажарнай аховы асобнымі начальнікамі цахоў і аддзелаў маюць месца і па сённяшні дзень.

Канцылярскі каларыт надаюць тэкстам адыменныя прыназоўнікі ў сілу, па лініі, з боку, у справе, у разрэзе, у мэтах і г. д.: Па лініі работы цэха ў разрэзе выканання абавязацельстваў у гонар усенароднага свята былі пры-няты канкрэтныя абавязацельствы; У справе павышэння прадукцыйнасці жывёлагадоўлі намі прыняты канкрэтныя абавязацельствы; У мэтах лепшага I ўсебаковага ахопу вучняў спартыўнымі мерапрыемствамі намі складзены план на тэрмін ад 1 верасня да 1 красавіка, дзе адзначаецца шэраг канкрэтных мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне спартыўнай работы. Аднастайнасць, сухасць выкладу тлумачыцца таксама выкарыстаннем аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне, -енне (-энне), якія ўласцівы мове афіцыйных дакументаў (стварэнне, атрыманне, паляпшэнне, накіраванне, утрыманне і г. д.): Мае выкАючнае значэнне стварэнне неабходнага напружання ў рабоце для выканання і перавыканання пла­новых заданняў. Нярэдка пры гэтым падобныя аддзеяслоўныя назоўнікі ўтвараюцца няправільна і не адпавядаюць літаратурным нормам: Узяццё накіравання на зжыванне няправільнай лініі дырэкцыі.

Выкарыстанне моўных штампаў і трафарэтаў характэрна для аўтараў з бедным слоўнікавым запасам або для тых, хто не прывык турбаваць сябе выбарам дакладных слоў і выразаў. Да ліку такіх універсальных слоў належаць пытанне, мерапрыемства, работа, ахопліваць, моманты і г. д. Пішуць: пытанні вучобы ў цэнтр увагі. пытанням догляду пасеваў не надаецца належнай увагі, пытанні павышэння якасці прадукцыі, пытанні ўздыму культуры і г. д.; работа па ўздыму ўраджайнасці, работа па падкормцы пасеваў, работа па падрыхтоўцы да лекцый, работа па прыцягненню да адказнасці І г. д. У кожным з прыведзеных словазлучэнняў значэнне слоў пытанне і работа неканкрэтнае, няпэўнае, прыблізнае, у выніку чаго і сказы з такімі канструкцыямі маюць агульны характар.

Штампамі часта становяцца словы і выразы, якія на пачатку з'яўлення былі і вобразнымі, і эмацыянальнымі. Звычайна гэта метафары, якія ў выніку шырокага распаўсюджання ў газетным маўленні страцілі і сваю сэнсавую дакладнасць, і здольнасць выклікаць зрокавыя, эмацыянальныя асацыяцыі. «Мова гатовых выразаў... тым дрэнная,— пісаў А. М. Талстой,— што ў ёй страчана адчуванне руху, жэсту, вобраза... „Буйное жыта" — гэта вобраз. „Буйны рост нашых заводаў" — гэта зрокавая метафара: заводы сапраўды растуць, узнімаюцца трубамі, будынкамі, вышкамі. „Буйны рост нашай кінематаграфіі" — тут ужо поўная страта зрокавага вобраза, бяссэнсіца,— фраза становіцца банальнай, газетнай». Аб тым, наколькі слушная гэтая заўвага, сведчыць нас-тупны прыклад з сённяшняй газетнай практыкі: Радуе сэрца буйны рост ураджайнасці зернявых у нашым калгасе.

Штампаванымі сталі шматлікія метафарычныя выразы накшталт атрымаць прапіску (тут прапісалася радасць); сябраваць з тэхнікай (кнігай); добрыя словы ў адрас хлебаробаў; белае, чорнае, мяккае і інш. золата; атрымаць пуцёўку ў жыццё; працаўнікі сталёвых магістраляў; народныя дазорныя і інш.

Шкоднасць штампаў не толькі ў тым, што яны пазбаўляюць маўленне вобразнасці, эмацыянальнасці, але і ў тым, што яны, як правіла, маскіруюць банальныя думкі.

Ад моўных штампаў варта адрозніваць моўныя стан­дарты. Моўнымі стандартамі (клішэ) называюцца гатовыя выразы, што ўзнаўляюцца ў маўленні, падобна фразеалагізмам, і выкарыстоўваюцца ў многіх функцыянальных стылях (навуковым, афіцыйна-дзелавым, часткова ў публі-цыстычным). У адрозненне ад штампаў моўны стандарт не выклікае негатыўных адносін, бо мае дакладную семантыку і дапамагае эканомна выражаць думку, садзейнічаючы хуткай перадачы інфармацыі. Напрыклад, раз-радка напружанасці, усеагульная падтрымка, духоўныя патрэбы, сустрэча ў вярхах, мірнае суіснаванне, канструктыўны прынцып, раўнавага сіл, парытэтныя адносіны; спалучэнні тыпу служба быту (здароўя, харчавання, адпачынку) і інш.

47. Плеаназмы. Шматлікія памылкі словаўжывання звязаны з працэсамі гіперхарактарызацыі сродкаў выражэння думкі, асабліва распаўсюджанымі ў перыядычным друку. Пад гіперхарактарызацыяй звычайна разумеюць ужыванне лішніх моўных элементаў, значэнне якіх і без таго выводзіцца з кантэксту, напрыклад: у ліпені месяцы, дзесяць чалавек студэнтаў, ліквідаваць наяўныя недахопы. У гэтых словазлучэннях словы месяцы, чалавек, наяўныя — лішнія.

Разнавіднасцю плеаназму з'яўляецца таўталогія — паўтарэнне тых самых або аднакарэнных слоў: Учора ў матчавай сустрэчы сустрэліся команды БПІ і БДУ. Глядзельная зала была поўнасцю запоўнена.

Выпадковыя плеаназмы і таўталогія — гэта стылістычны недахоп: Усё прагрэсіўнае чалавецтва свету падтрымала мірную ініцыятыву. Плеаназмы і таўталогія ў зыразах фразеалагічнага характару не лічацца стылістычнай памылкай: ведаць не ведаю, бегма бегчы, бачыць на свае ўласныя вочы, у рэшце рэшт і інш.

Шырока выкарыстоўваюцца плеаназмы і таўталогія ў размоўна-бытавым стылі, у паэзіі і мастацкай прозе як сродак экспрэсіўнага падкрэслівання думкі: Шуміць шумненька гаёк (Куп.); Паляці, мая мысль, лёгкім сокалам і прагледзь гэты свет к р у г о м -в окала (Куп.); У моры по-

л ы м я-а г н ю (Тр.); Край цішы і г р о м а ў-н а в а л ь н і ц (Тр.); От калі ёсць пра што д у м а ц ь-г а д а ц ь, дык гэта пра Хадоську (I. М.); Аддай зямельку сваю, якая яна ні ёсць, але на якой ты ц а р-в а л а д а р (I. М.).

Стылістычнай памылкай можа стаць не толькі моўная збыткоўнасць, плеанастычнасць, але і моўная недастатковасць, „шкодны лаканізм", калі выпадкова прапускаюцца словы, неабходныя для дакладнага выражэння думкі: Нягледзячы на гады, ветэран па-ранейшаму ў страі стваральнікаў (чаго?); Зрабіць сістэму болыи гібкай і надзейнай — галоўны крытэрый (чаго?); План пагалоўя (каго? чаго?) у калгасе не выкананы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]