Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
13,14,15.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
31.4 Кб
Скачать

1. Спосабы найбольш поўнага выкарыстання сонечнай энергіі ў сельскай гаспадарцы.

Даследаваннямі ўстаноўлена, што можа быць створана структура пасеваў, якія найбольш поўна выкарыстоўваюць сонечную энергію. Такія пасевы павінны паглынаць максімум радыяцыі.

У сучасны момант намячаюцца наступныя шляхі павелічэння выкарыстання ФАР:

1) выбар культур і сартоў, што найбольш падыходзяць да ФАР;

2) вызначэнне нормы сева і ступені загушчанасці раслін з улікам светалюбівасці віда і сорта данай культуры;

3) стварэнне пасеваў з пэўнай геаметрычнай структурай і плошчай лісця, што забяспечвае найбольш спрыяльныя ўмовы паглынання ФАР усёй лісцёвай паверхняй раслін;

Гэтага можна дасягнуць найлепшым прасторавым размеркаваннем лісця, мінімальным іх зацяненнем адзін ад другога. Паглынанне ФАР пасеваў павялічваецца па меры павелічэння плошчы лісцёвай паверхні. Найбольшае паглынанне назіраецца пры плошчы лісцёвай паверхні 40–50 тыс. м2/га, г. зн., лісцёвая паверхня павінна перабольшваць у 4–5 раз плошчу поля, занятую пасевам. Разам з гэтым, трэба мець на ўвазе, што аптымальная плошча лісця забяспечвае найбольшы прырост ураджаю толькі пры аптымальных метэаралагічных умовах. Вельмі высокія, або нізкія тэмпературы паветра, а таксама недахоп вільгаці не забяспечваюць нармальнай дзейнасці моцна развітай лісцёвай паверхні. Расліны пры неспрыяльных умовах скарочваюць асіміляцыйны апарат, скідваюць частку лісця, або скарочваюць утварэнне і прырост новага лісця.

4) фарміраванне аптымальных умоў мінеральнага і воднага жыўлення раслін, а таксама цеплавых рэжымаў, што спрыяе больш інтэнсіўнаму працяканню фотасінтэза.

Акрамя рэакцый раслін на інтэнсіўнасць і спектральны склад радыяцыі, расліны рэагуюць таксама на працягласць асвятлення. Ступень асветленасці ўплывае не толькі на ўмовы фотасінтэза і развіццё лісця раслін, але і на развіццё каранёвай сістэмы раслін, іх хімічны склад і якасць пладоў. Напрыклад, цукровасць буракоў і вінаграду, утрыманне бялку ў зерне пшаніцы цесна звязана з колькасцю сонечных дзён. Цукровасць яблак і другіх пладоў звязана з інтэнсіўнасцю сонечнай радыяцыі. Колькасць алею ў насенні сланечніка, лёну ўзрастае з павелічэннем прыходу сонечнай энэргіі.

2. Уплыў аграметэаралагічных умоў на якасць ураджая.

Пад якасцю ўраджая разумеюць сукупнасць пэўных колькасных і якасных уласцівасцей сельскагаспадарчай прадукцыі, якія задавальняюць запросы і патрабаванні спажыўцоў. Да колькасных уласцівасцей адносяць цукрыстасць, тлустасць, бялковасць, валакністасць, клейкасць і інш. Спажывецкім патрабаванням адпавядаюць хімічныя, тэхналагічныя, спажыўныя і інш. уласцівасці, прынятыя джяржаўным стандартам. Якаснымі ўласцівасцямі з’яўляюцца колер, запах (арамат), форма і г. д. ураджая.Колькасныя ўласцівасці сельскагаспадарчай прадукцыі вызначаюцца аналітычнымі, а якасныя – арганалептычнымі метадамі.Назапашванне спажыўных рэчываў у сельскагаспадарчых культурах залежыць ад глебавых, аграметэаралагічных умоў вегетацыйнага перыяду, сорта расліны і культуры земляробства (агратэхнікі). Усе гэтыя знешнія абіятычныя фактары вызначаюць якасныя і колькасныя ўласцівасці ўраджаю. Так, паводле даследаванняў Н. І. Шарапавай, спрыяльнымі ўмовамі для стварэння бялка ствараюцца пры высокай тэмпературы паветра днём, вялікай яе сутачнай амплітудзе, значнай сухасці паветра і глебы, а ўмерана мягкі і цёплы клімат і добрая забяспечанасць раслін вільгаццю спрыяльныя для ўтварэння ў раслінах цукру, тлушчу, масла, крахмалу. Даследаваннямі В. Н. Страшнога засведчылі таксама, што з памяншэннем вясенніх запасаў вільгаці ў метровым слоі глебы ўтрыманне бялка ў зерне азімай пшаніцы павялічваецца .З ростам вільготнасці глебы ў зерне азімага жыта, кукурузы, ячменю і аўса ўтрыманне бялка паніжаецца.Паводле даследаванняў О. М. Канторшчыкава, утрыманне цукру ў корнях цукровых буракоў залежыць ад колькасці ФАР, вільгацезабяспечанасці пасеваў і ўзроўня агратэхнікі. Па меры павелічэння колькасці сонечных дзён і памяншэння запасаў вільгаці ў глебе цукрыстасць буракоў узрастае і вагаецца ад 14 да 22 %. Паводле даных В. Д. Ярохіна, крахмалістасць бульбы павялічваецца па меры павышэння тэмпературы у перыяд клубняўтварэння Калі ў перыяд клубняўтварэння бульбы назіраецца прахладнае і дажджлівае надвор’е, то ўтрыманне крахмалу паніжаецца да 10 %. Вядома, што найлепшую якасць бульбы атрымоўваюць ва ўмовах умерана вільготнага і цёплага клімату на лёгкіх глебах. Ва ўмовах пераўвільгатнення глебы атрымоўваюць бульбу нізкай смакавай якасці. Яна дрэнна захоўваецца зімой і прыгодна толькі на корм жывёлы.Утрыманне тлушчу ў алейных культур павялічваецца па меры павышэння тэмпературы паветра і пры добрай вільгацезабяспечанасці глебы.Вядома, што ў халоднае і дажджлівае лета ў Беларусі яблыкі страчваюць смакавыя якасці і становяцца непрыгоднымі да лёжкасці. У гарачае і сухое надвор’е ў яблыках назапашваецца больш цукру, араматычных рэчываў і менш кіслот.Такім чынам, на гэтых прыкладах паказаны ўплыў клімату і аграметэаралагічных умоў на якасць ураджая сельскагаспадарчых культур.

Билет №15

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]