Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
13,14,15.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
31.4 Кб
Скачать

2. Уплыў аграметэаралагічных умоў на распаўсюджванне хваробаў сельскагаспадарчых культур

Паяўленне, распаўсюджванне і развіццё хваробаў с/х культур вызначаюць пагодныя ўмовы, перш за ўсё ўтрыманне цяпла і вільгаці ў паветры. Святло, вецер, атмасферны ціск і інш. узмацняюць ці аслабляюць дзеянне асноўных чыннікаў. Патагены, якія выклікаюць захворванні раслін, парушаюць працэсы фотасінтэза, дыхання і асіміляцыі, выклікаюць пашкоджанне асобных органаў ці заўчасную пагібель раслін. Захворванні с/х раслін паніжаюць ураджай, пагаршаюць яго якасць.Пры высокай тэмпературы і вільготнасці паветра ствараюцца спрыяльныя ўмовы для грыбковых захворванняў. Адна з найбольш распаўсюджаных хваробаў паслёнавых харчовых культур (бульба, таматы, баклажаны, перац і інш.) з’яўляецца фітафтора (фітафтароз), якая распаўсюджваецца споравым грыбком, што пашкоджвае надземныя часткі раслін, плады і клубні. Гэта хвароба перадаецца праз пасадачны матэрыял, а таксама шляхам заражэння надземных і падземных органаў раслін спорамі грыба. Фітафтора развіваецца вельмі хутка пры тэмпературы праветра ад 10 да 20 оС і адноснай вільготнасці паветра ад 70 да 100 %. Пры тэмпературы паветра ніжэй за 10 оС ці вышэй за 30 оС гэта хвароба не развіваецца. Фітафтора паяўляецца ў вільготнае і воблачнае надвор’е, пры начной тэмпературы не ніжэй за 10 оС і пры выпадзенні расы і ўзнікненні туману. На Беларусі, дзе клімат вільготны, найбольш пашырана фітафтора бульбы і памідораў. Хвароба праяўляецца бурай гніллю клубняў і пладоў, плямістасцю лісця і сцяблоў.Пры спрыяльных умовах для развіцця фітафторы страты ўраджаю бульбы могуць дасягаць да 30–50 %, памідораў – да 40–60 %/Збожжавыя культуры паражаюцца паразітным грыбам спарыння. Ён вельмі хутка развіваецца пры высокай вільготнасці паветра ў перыяд красавання, а таксама ў воблачнае і дажджлівае надвор’е.Жоўтая іржа, якая прыносіць шкоду збожжавым культурам, адзначаецца ў перыяды з вялікай колькасцю ападкаў і цёплым летам. Споры іржы разносяцца ветрам і выклікаюць заражэнне пасеваў.Небяспечнай хваробай збожжавых культур з’яўляецца мокрая і пыльная галаўня, якая развіваецца пры тэмпературы паветра ў межах ад 15 да 25 оС.Снегавая цвіль паражае азімыя культуры. Яна выклікаецца паразітным грыбам у канцы зімы і вясной. Спрыяльнымі ўмовамі для развіцця снегавой цвілі служаць працяглая вільготная і цёплая восень, высокае снегавое покрыва, якое ўсталёўваецца на непрамерзлай глебе.Мучністая раса, попеліца, буль, хвароба раслін, якая выклікаецца мучніста-расянымі грыбамі. Гэта хвароба праяўляецца ў пачатку або сярэдзіне лета. На паверхні пашкоджаных участкаў лісця, парасткаў, сцяблоў і пладоў паяўляецца парашкападобны налёт, які паступова набывае цёмна-буры або шэры колер. На Беларусі адзначаецца каля 100 відаў і форм мучніста-расяных грыбоў, якія штогод развіваюцца на ўсіх вышэйшых раслінах, прычыняючы страты сельскай гаспадарцы.Найбольш распаўсюджанай грыбковай хваробай пачаткаў кукурузы з’яўляецца фузарыёз. Хвароба пашкоджвае наземныя і падземныя органы расліны. Праяўляецца завяданнем і гнілямі каранёў і наземных частак расліны. Фузарыёз прыносіць вялікія страты ўраджаю, пагаршае якасць прадукцыі пры захоўванні.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]