- •Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі перыядызацыя першабытнага грамадтсва
- •Старажытнае грамадства ў каменным веку
- •Зараджэнне вераванняў і мастацтва людзей каменнага веку
- •Мастацтва
- •Насельніцтва бронзавага веку
- •Гаспадарка бронзавага веку Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі
- •Рэлігія і абрады жывёлаводаў і земляробаў (бронозавы век)
- •Культура старажытных продкаў жалезнага веку
- •Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку (VIII ст. Да н.Э. - V ст. Н.Э.)
- •Міжплемянны абмен жалезнага веку
- •Змены ў грамадскім жыцці ў жалезным веку
- •Археалагічныя культуры жалезнага веку
Мастацтва
Узнікненне мастацтва звязана са |
з’яўленнем “чалавека разумнага”, бо хутка развіваецца свядомасць людзей. Чалавек навучыўся маляваць і выразаць фігуркі з біўня маманта |
Паходжанне першабытнага мастацтва |
У ХХ ст. распаўсюджваецца думка пра магічны характар паходжання першабытнага мастацтва |
Рэчы мастацтва старажытнага каменнага веку |
фігуркі жанчын і птушак, пацеркі, бранзалеты |
Найстаражытнейшы мастацкі выраб на тэрыторыі Беларусі |
вынайдзены на Юравіцкай стаянцы. Гэта пласціна з біўня маманта, на якой каменным разцом нанесены арнамент (нагадвае рыбную луску) – |
Ямы-кладоўкі |
былі побач з жытламі, там захоўвалася ежа |
Позні палеаліт |
пачала фарміравацца архітэктура, першабытныя людзі рабілі купалападобныя буданы з касцей і скур маманта |
У неаліце
жытло |
на поўначы Беларусі і ў яе цэнтральнай частцы пачалі будаваць наземныя драўляныя жытлы слупавой канструкцыі (доўгія наземныя дамы з двухсхільным дахам, сцены абмазвалі глінай) - на поўдні Беларусі пераважалі прамавугольныя паўзямлянкі са слупамі па вуглах - дамы зрубавой канструкцыі з’явіліся толькі ў канцы жалезнага веку |
Скульптура |
- від мастацтва, які звязаны са стварэннем аб’ёмнага вобраза |
Твар |
- яму ў канцы каменнага веку ў скульптурах аддавалася больш увагі |
каля в. Асавец Бешанковіцкага раёна Віцебшчыны |
знойдзены дзве галавы статуэтак, гэта сведчаць аб тым, што ў канцы каменнага веку ў скульптурах больш увагі аддавалася твару |
Неаліт |
баольш разнастайнымі сталі ўпрыгожанні чалавека. Каралі з зубоў жывёл дапоўніліся касцянымі падвескамі, з’явіліся ўпрыгожанні з бурштыну, зробленыя ў форме гузікаў, пацерак і інш. |
Мастацтва новага каменнага веку: знаходкі Крывінскага тарфяніку на Віцебшчыне:
|
- касцяная фігурка птушкі з адтулінай для нашэння - касцяная фігурка змяі, якая пакрыта разьбой, што перадае асаблівасці змяінай скуры - драўляная галоўка барадатага мужчыны, якая вельмі дакладна паказвае твар старажытнага чалавека - часам схематычныя малюнкі людзей сустракаюцца на абломках глінянага посуду |
Бурштын |
даступнае насельніцтву Беларусі ў канцы каменнага веку новае рэчыва, якое трапляла да нашых продкаў шляхам абмену з берагоў Балтыйскага мора |
З бурштыну вырабляліся |
падвескі, гузікі, пацеркі, кольцы на пальцы |
Амулеты |
упрыгажэнні, якія насілі на шыі, запясці, нашывалі на вопратку, якія адначасова , па тагачасных уяўленнях, засцерагалі чалавека ад небяспекі, надавалі яму моц у барацьбе за існаванне |
Упрыгожанні |
у форме падвесак і пацерак, матэрыялам служылі ракавінкі, зубы і косці жывёл |
У эпоху мезаліту |
чалавек пачаў арнаментаваць касцяныя і рагавыя прылады працы, але яны дайшлі да нас у адзінкавых экзэмплярах |
У канцы каменнага веку |
дасягае росквіту арнаменатаванне гліняных пасудзін |
Неаліт |
свайго росквіту дасягнуў арнамент на гліняным посудзе, які меў таксама магічнае значэнне |
Арнамент |
- гэта нанесены на паверхню прадмета ўзор, асабліва гліняных пасудзін |
Арнаменты канца каменнага веку |
круг, ромб, крыжападобныя фігуры |
Круг, ромб, крыжападобныя фігуры |
з’явліся з распаўсюджваннем земляробства і жывёлагадоўлі. Яны былі сімваламі сонца і іншых нябесных свяціл, плоднасці, кругазвароту прыроды. Традыцыя арнаментоўкі посуду захавалася да жалезнага веку |
На стаянцы каля в. Юравічы |
Знойдзены кавалак пасудзіны з малюнкам чалавека, які танцуе перад качкай |
Бубен |
музычны інструмент, які старажытны чалавек вырабляў шляхам выдзёўбавання паглыблення ў кавалку дрэва і абцягвання скурай |
Дудкі і жалейкі, на іх падобны |
на стаянках каменнага веку выяўлены кавалкі трубчастых костак з прасвідраванымі адтулінамі, гэта рэшткі духавых інструментаў |
Прыкладамі ўзнікнення першабытнага мастацтва з’яўляюцца |
упрыгажэнні, арнамент, скульптуры, музычныя інструменты |