Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя 14. Развіццё сучасн. бел мов-ва.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
46.59 Кб
Скачать

3 Распрацоўка пытанняў беларускай фразеалогіі і выданне фразеалагічных слоўнікаў.

Беларуская фразеалогія – адна з маладых галін лінгвістыкі. Як самастойны раздзел мовазнаўства яна сфарміравалася параўнальна нядаўна – у 40-я гады ХХ стагоддзя і дасягнула за апошнія дзесяцігоддзі немалых поспехаў. Фразеалагізмы пад рознымі назвамі працяглы час сцісла разглядаліся ў рамках лексікалогіі як адно з яе пытанняў. Перадумовы развіцця тэорыі фразеалогіі былі закладзены ў працах такіх вядомых рускіх вучоных як Патабня, Сразнеўскі, Шахматаў, Фартунатаў. Пачатак фарміраванню фразеалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны ў еўрапейскім мовазнаўстве паклаў французскі вучоны, лінгвіст Шарль Балі. У кнізе “Французская стилистика” ён упершыню даў разгорнутую класіфікацыю фразеалагічных зваротаў. Плённае вывучэнне фразеалогіі пачалося пасля з’яўлення прац акадэміка В.Вінаградава аб асноўных паняццях фразеалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны. Вінаградаў дэталёва распрацаваў класіфікацыю фразеалагізмаў па семантычнай спаянасці кампанентаў і заклаў асновы навуковай распрацоўкі фразеалогіі як асобнага раздзела лінгвістыкі.

Сістэматычнае вывучэнне беларускай фразеалогіі пачалося ў 50-я гады ХХ стагоддзя, што было выклікана ўкладаннем беларускіх слоўнікаў рознага тыпу, вывучэннем лексічнага складу беларускай мовы, у які фразеалагізмы ўключаліся як састаўная частка. Станаўленне фразеалогіі як асобнай галіны беларускага мовазнаўства звязана ў першую чаргу з дзейнасцю Ф.М.Янкоўскага і А.С.Аксамітава., працы якіх сталі з’яўляцца ў канцы 50-х – пач. 60-х гадоў. У 1957 годзе Янкоўскі выдаў свой зборнік “Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы”, затым выйшаў яго слоўнік “Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне”, які поўнасцю складаецца з рознага тыпу фразем, растлумачаных і праілюстраваных прыкладамі-цытатамі з літаратурных і народна-гутарковых крыніц. У 1958 годзе з’явілася манаграфія А.С.Аксамітава “Лексіка беларускіх прыказак ХІХ стагоддзя у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі”. Больш дасканалай з’яўляецца другая манаграфія А.С.Аксамітава “Беларуская фразеалогія” (1978), у якой раскрываецца сутнасць фразеалогіі як моўнай з’явы, даецца класіфікацыя фразеалагічных адзінак паводле семантычнага і структурна-граматычнага прынцыпаў, вызначаецца фразеалагічны склад беларускай мовы з пункту гледжання крыніц яго паходжання – дыялектных, фальклорных, літаратурных.

У 60-70-я гады праводзілася актыўнае збіранне і вывучэнне беларускай дыялектнай фразеалогіі. Сярод фразеалагічных слоўнікаў, складзеных на матэрыяле беларускай народнай мовы неабходна адзначыць “Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі” (1972) Е.С.Мяцельскай, Я.М.Камароўскага, а таксама тры выпускі тлумачальнага фразеалагічнага слоўніка, створанага на матэрыяле гаворак Мсціслаўшчыны, аўтар якога Г.Ф.Юрчанка: “І коціцца і валіцца” (1972), “І сячэ і паліць” (1974), “Слова за слова” (1977). Гэта першы адносна поўны слоўнік адной гаворкі.

Стылістычная роля фразеалогіі асабліва грунтоўна раскрываецца ў працах Івана Якаўлевіча Лепешава. У манаграфіі “Фразеалогія ў творах К.Крапівы. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў” (1976) Лепешаў паказаў майстэрства К.Крапівы ў выкарыстанні фразеалагізмаў, раскрыў ролю пісьменніка ва ўзбагачэнні і абнаўленні нацыянальнага фразеалагічнага фонду, багацце і разнастайнасць прыёмаў аўтарскага абнаўлення фразеалагізмаў для стварэння адпаведных стылістычных эфектаў. Другая манаграфія Лепешава -- “Праблемы фразеалагічнай стылістыка і фразеалагічнай нормы” (1984). У ёй даецца разгорнутая стылістычная характарыстыка фразеалагізмаў, вызначаюцца крэтэрыі іх функцыянальна-стылявога размежавання, вылучаюцца адпаведныя стылявыя разрады фразеалагічных адзінак і паказваюцца іх стылістычныя функцыі, прыёмы індывідуальна-аўтарскага абнаўлення фразеалагічных сродкаў.

Акрамя таго І.Я.Лепешаў з’яўляецца аўтарам “Этымалагічнага слоўніка фразеалагізмаў” (1981). Гэта была першая спроба ў беларускім мовазнаўстве стварыць слоўнік такога тыпу. Слоўнік тлумачыць сэнс, унутраную форму ўстойлівых выразаў са страчанай або зацемненай матывіроўкай сучаснага значэння, якія ўзніклі непасрэдна ў беларускай мове або ўжываюцца ў ёй як спадчына агульнаславянскага ці ўсходнеславянскага перыяду.

І.Я.Лепешаў – аўтар “Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы” ў 2-х тамах (1993). У слоўніку апісана каля 6000 фразеалагізмаў. Кожнаму ўстойліваму выразу аўтар дае семантычную, граматычную і стылістычную характарыстыку, у адпаведных выпадках паказвае сінанімічныя і антанімічныя сувязі фразеалагізмаў.