Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
реферат Word.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
14.07.2019
Размер:
289.44 Кб
Скачать

Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі

Нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям'і ў вёсцы Клетная Глускага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР.

У 1947 годзе скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, у 1949 годзе завочна - Мінскі настаўніцкі інстытут.

Браў удзел у савецка-фінскай вайне 1939-1940 гадоў, быў паранены.

У час Вялікай Айчыннай вайны партызаніў, узначальваў аператыўную і баявую разведку атрада «Грозны», які дзейнічаў паблізу Мінска (і на тэрыторыі Лагойскага раёна). Разам з дадзенымі пра размяшчэнне і ўзбраенне нямецкіх войск збіраў звесткі пра родную мову. У час блакады закапаў каля дарогі з Лагойска ў Плешчаніцы агульны сшытак народных выслоўяў, запісаных у вёсках Маладзечанскага, Мінскага і Лагойскага раёнаў, пасля вайны шукаў яго і не знайшоў. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі, ордэнам Чэхаславакіі.

У 1944-1946 гадах працаваў адказным сакратаром рэдакцыі Глускай раённай газеты «Сацыялістычная вёска», а таксама настаўнікам у Глускай сярэдняй школе.

У 1948 годзе скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Выкладаў у Радошковической сярэдняй школе.

Беларускі мовазнавец, даследчык беларускай мовы, займаўся праблемамі стылістыкі, фразеалогіі, культуры мовы. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972), доктар філалагічных навук (1970), прафесар (1970). Загадваў кафедрай беларускага мовазнаўства Мінскага педагагічнага інстытута.

Заключэнне

Беларуская навука развівалася як састаўная частка агульнасаюзнай. Вядучая роля ў яе развіцці належала Акадэміі навук БССР. Па пэўных навуковых напрамках рэспубліка дасягнула значных поспехаў. За распрацоўкі ў галіне матэматыкі, фізікі, электронна-вылічальнай тэхнікі, біялогіі, медыцыны многія беларускія вучоныя сталі лаўрэатамі Ленінскай і Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, 12 з іх былі ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Напрыклад, акадэмік АН БССР М. Я. Мацепуро стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі за распрацоўку і ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць высокаэфектыўных тэхналогій механізаванага асваення забалочаных зямель і ўборкі бульбы. Званне Героя Сацыялістычнай Працы было прысвоена члену-карэспандэнту АН БССР, выдатнаму хірургу-афтальмолага, таленавітаму вучонаму ў галіне вочных хвароб

Т. В. Бірыч. У хімічнай навуцы найбольш важнымі былі дасягненні ў галіне палімераў, якія сталі асновай для атрымання пластмас Н А Барысевіч і сінтэтычных валокнаў. У біялогіі асаблівае значэнне мелі адкрыцці ў галінах генетыкі і геннай інжынерыі, якія знайшлі прымяненне ў вывядзенні новых сартоў сельскагаспадарчых раслін і парод жывёл.

Ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі вырашальнае значэнне набыло ўкараненне навуковых адкрыццяў. Яно садзейнічала павышэнню прадукцыйнасці і паляпшэнню ўмоў працы, якасці прадукцыі.

Літаратура:

  1. Купрэвіч В.Ф. Акадэмія навук Беларускай ССР. Мн., 1958;

  2. Гісторыя беларускай ССР.Т 2. Мн.,1976;

  3. Юха Я.А.Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2000;

  4. Энцыклапедыя “Рэспубліка Беларусь”Мн., 2005.

П.П.Рагавы Мемарыяльная дошка А.Р.Жэбраку. НАН Беларусі

Ф.М.Янкоўскі

.