Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
11 заняткі.жанры навуковай літаратуры.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
17.07.2019
Размер:
67.58 Кб
Скачать
  1. Кампазiцыйна-змястоўныя I лiнгвiстычная арганiзацыя анатацыi.

ПРАКТЫКАВАННЕ 2. Прачытайце анатацыю. Вылучыце яе кампазіцыйна-структурныя часткі.

Дэні А. Гісторыя эканамічнай думкі: Дапаможнік для студэнтаў / Пер. з фр. А. Лагвінца, К. Акопава / Пад рэд. Т. Паваліхінай. – Мн.: Тэхналогія; Беларускі Фонд Сораса, 1996. – 733 с.

Кніга прысвечана пытанням і праблемам палітэканоміі, яе сувязям з філасофскімі вучэннямі, тлумачэнню сацыяльнай арганізацыі вытворчасці і яе эвалюцыі на працягу гісторыі – ад часоў Старажытнай Грэцыі да нашых дзён. Разглядаюцца асобныя значныя філасофскія і эканамічныя вучэнні, што паўплывалі на развіццё заходняй думкі ў розных яе аспектах, а таксама сучасныя спрэчкі эканамістаў.

Для студэнтаў і аспірантаў ВНУ эканамічнага курунку, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, сучасным станам і праблемамі эканамічнай навукі.

Лексічныя сродкі для напісання анатацыі:

  • структура тэксту: артыкул носіць назву (называецца, прысвечаны; нагадвае сабой аналіз, апісанне, выказванне, абзор, абагульненне…);

  • кампазіцыя: артыкул дзеліцца на (пачынаецца з, складаецца з, заканчваецца…);

  • агульная характарыстыка тэксту: у артыкуле разглядаецца пытанне (гаворыцца, даследуецца; паказваецца; робіцца спроба даказаць, адзначаецца важнасць; звяртаецца ўвага; даюцца новыя звесткі; разлядаюцца дыскусійныя пытанні; даказана…);

  • спасылка на аўтара выказванне: аўтар гаворыць (аналізуе, характарызуе, разглядае, указвае, адзначае, даказвае, параўноўвае, супрацьпастаўляе, падкрэслівае);

  • праблематыка: ставіць (закранае, разлядае, асвятляе праблемы, пытанні; спыняецца на пытанні; закранае наступныя праблемы…);

  • паказ асобных палажэнняў: аўтар прыводзіць прыклад (цытату, факты, звесткі…);

  • вывад, заключэнне: аўтар прыходзіць да вываду (да заключэння, да думкі; робіць вывад, заключэнне, у выніку, у заключэнне робіцца вывад; у заключэнні гаворыцца…);

  • значэнне: артыкул мае навуковае значэнне (уносіць пэўны ўклад у навуку; носіць навукова-папулярны характар; разлічаны на спецыялістаў, на шырокае кола чытачоў…).

ПРАКТЫКАВАННЕ 3. Прачытайце тэкст. Коратка сфармулюйце асноўную думку кожнага абзаца. Напішыце анатацыю да тэксту. Выкарыстайце структурныя мадэлі, што прыводзяцца ў дужках у канцы тэксту.

Паняцце стадый наўмыснага злачынства

Дадзенае ў Крымінальным кодэксе азначэнне паняцця “злачынства” канкрэтэзуецца ў артыкулах Асаблівай часткі гэтага кодэкса, у якіх апісваюцца прыкметы складаў канкрэтных відаў злачынстваў. Адсутнасць хоць бы адной з гэтых прыкмет, па агульнаму правілу, выключае адказнасць па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэкса. Іншая справа ў адносінах да некаторых прыкмет аб'ектыўнага боку наўмыснага злачынства. Адказнасць за такое злачынства настае не толькі ў выпадку поўнага яго ажыццяўлення, але і тады, калі вінаватая асоба, пачаўшы падрыхтаванне да злачынства ці непасрэднае яго ўчыненне, не даводзіць яго да канца па прычынах, якія не залежаць ад яго волі.

У выпадку недавядзення да канца злачынства з матэрыяльным складам адсутнічаюць грамадска небяспечныя вынікі злачынства, прыкметы якіх акрэслены ў той ці іншай ступені ў адпаведным артыкуле Асаблівай часткі Крымінальнага кодэкса, а ў некаторых выпадках, акрамя таго, не выкананы таксама асобныя часткі апісанага ў ім крымінальнаправавога дзеяння. Напрыклад, калі суб'ект стрэліў у іншую асобу з мэтай забойства, але прамахнуўся, маюцца ўсе прыкметы наўмыснага забойства за выключэннем уваходзячага ў яго аб'ектыўны бок грамадска небяспечнага выніку (смерці пацярпелага). Калі ж злачынец з той жа мэтай толькі спрабаваў выстраліць, але ў яго адабралі зброю, не толькі адсутнічае гэты вынік, але выканана толькі частка дзеяння, якое магло прычыніць смерць пацярпеламу. За спробу яго ўчынення вінаваты падлягае адказнасці. Не выключаецца таксама адказнасць за падрыхтаванне да ўчынення такога дзеяння, якое прадугледжана ў Крымінальным кодэксе ў якасці злачынства.

(Крымінальнае права Рэспублікі Беларусь / Пад. рэд. дацэнта А. У. Баркова)

(Артыкул прысвечаны, найперш адзначаецца, звяртаецца ўвага на, асабліва падкрэсліваецца, артыкул разлічаны на).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]