Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
11 заняткі.жанры навуковай літаратуры.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
17.07.2019
Размер:
67.58 Кб
Скачать
  1. Жанр рэзюмэ I яго асаблiвасцi.

ПРАКТЫКАВАННЕ 4. Прачытайце рэферат-рэзюмэ па тэксце “Хочаш мець мяккі клімат – беражы балота!”. Вылучыце яго кампазіцыйна-структурныя часткі.

Мірон Чараніца. “Хочаш мець мяккі клімат – беражы балота!”, газета “Звязда”, 1998 г. Запіс гутаркі з акадэмікам, загадчыкам лабараторыі біягеахіміі ландўафтаў Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктарам сельскагаспадарчых навук Мікалаем Бамбалаевым.

У навукова-папулярным артыкуле разглядаецца факт пагаршэння клімату на Беларусі, вызначаецца роля ўплыву балот на клімат планеты, прыводзяцца прыклады рацыянальнага выкарыстання выпрацаваных балотных плошчаў, звяртаецца ўвага на неабходнасць змены чалавечай свядомасці ў адносінах да балотаў.

Аўтар аналізуе прычыны змены клімату на Беларусі на большкантынентальны (знішчэнне балотных экасістэм, выкіды прамысловым транспартам у атмасферу вуглякіслага газу, паступленне вуглякіслага газу ад натуральна адмерлых раслін), вызначае ролю балотаў у паглынанні вуглякіслага газу, адзначае негатыўныя бакі масавай меліярацыі “асушальнага” тыпу на Беларусі і ў Заходняй Еўропе, прыводзіць прыклады станоўчага ўплыву балотаў на ўраджайнасць раслін у перыяд засухі і рацыянальнага выкарыстання “выпрацаваных” радовішчаў торфу.

Аўтар выяўляе ролю балотаў у выкананні такіх агульнапланетных функцый, як пастаўка кіслароду ў атмасферу, захаванне балотных відаў раслін і птушак. Падкрэсліваючы вялікую актуальнасць захавання балотаў, аўтар звяртае ўвагу на тое, што заходнееўрапейцы разглядаюць балотныя абсягі Беларускага Палесся як важны рэгулятар паляпшэння газавага саставу атмасферы на значнай частцы еўрапейскага кантынента, а немцы прапануюць іх буйное фінансаванне.

У заключэнне аўтар заклікае суайчыннікаў не быць “глухімі” да найвастрэйшых экалагічных праблем, усвядоміць ролю балотаў у глабальным маштабе, прапаноўвае лічыць балоты сябрам чалавека і адносіцца да іх вельмі асцярожна.

  1. Тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi выражэння кампазiцыйна-змястоўных, лагiчных элементаў рэферата I тэзiсаў.

Адрозненні паміж рэфератам і анатацыяй:

  1. У рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара арыгінала без ацэнкі рэферэнтам выкладаемага, у анатацыі — у фармулёўках рэферэнта.

  2. Рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца ў тэксце, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне, аб чым гаворыцца ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі;

  3. Рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў тэксту, анатацыя ж пішацца сваімі словамі.

  1. Даведачна-бiлiяграфiчны апарат навуковай лiтаратуры. Афармленне цытат.

ПРАКТЫКАВАННЕ 5. Прачытайце прыклады бібліяграфічнага апісання друкаваных прац. Якія асаблівасці Вы заўважылі?

Вярхоў П.В. Лічэбнік у беларускай мове (параўнальна з рускай і ўкраінскай мовамі) / П.В.Вярхоў. – Мінск: БДУ, 1961. – 36 с.

Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т.Сухая, Р.Еўдакімава, В.Траццякевіч, Н.Гудзень. – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. – 183 с.

Гродно: энцикл. Справ. / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П.Шамякин (гл. ред.) и др. – Минск: БелСЭ, 1984. – 438 с.

Крапіва К. Збор твораў: У 6 т. Т.1 Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы / Уклад., прадм., камент. С.Лаўшука; Маст. А.Александровіч. – Мінск: Маст. літ., 1997. – 462 с.

Е.Ф.Карский и современное языкознание: Материалы междунар. Карских чтений, 16-17 мая 2005 г., Гродно: В 2 ч. Ч. 1 / Отв. Ред. М.И.Конюшкевич. – Гродно: ГрГу 2005. – 308 с.

Лешук С.В. Использование мультимедийных средств при изучении иностранных языков // Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школе: Матэрыялы рэсп. навук. канф., 16 красавіка 2004 г., г.Гродна / Адк. рэд. У.І.Каяла. – Гродна: ГрДУ, 2004. – С. 261 – 263.

Більдзюкевіч Л. Асновы беларускай матэматычнай тэрміналёгіі // Школа и культура Советской Белоруссии. – 1921. – № 1 – 2. – С. 23 – 27.

http//www.matematik.ru

ПРАКТЫКАВАННЕ 6. Прачытайце наступныя выказванні-цытаты. Запішыце іх рознымі спосабамі (як часткі сказаў, як цэлыя сказы, з указаннем і без указання аўтара). Растлумачце спосабы афармлення цытат.

Лепшая памяць аб мёртвых – ваша любоў да жывых (А. Вярцінскі).

Па прызванні быццам дворнік, а рыхтуе вершаў зборнік (Кандрат Крапіва).

Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! (Ф.Багушэвіч).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]