Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэмы(1-полностью, 2-без 1го вопроса, 3-полность....docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
29.07.2019
Размер:
551.85 Кб
Скачать
  1. Беларуская мова ў Кіеўскай Русі

Мову пісьменства Кіеўскай Русі звычайна называюць старажытнарускай ці нашмат радзей (пераважна іншаземныя аўтары) усходнеславянскай. З XIX ст. расійскія (а ўслед за імі і замежныя) вучоныя называлі гэтую мову проста „рускай“, тэрмін „старажытнаруская мова“ для іх быў толькі больш грувасткім і таму рэдка ўжываным сінонімам. Доўгі час самастойнасць беларускай і ўкраінскай моў многімі вучонымі не прызнавалася, а руская мова Расіі лічылася агульнай (ці адзінай) мовай усіх усходніх славян. Зразумела, што такое выкарыстанне вяло да неадназначнасці ва ўспрыманні аб’екта даследавання, і тэрмін „старажытнаруская мова“ для многіх навукоўцаў пазначаў проста старажытны этап развіцця рускай мовы. На гэта ў сярэдзіне XX ст. звяртаў увагу расійскі мовазнавец Л. Якубінскі:

Карыстаючыся тэрмінам старажытнаруская мова, трэба цвёрда памятаць, што ў гэтым тэрміне слова рускі ўжываецца ў іншым сэнсе, чым мы яго ўжываем цяпер (г. зн. рускі, вялікарускі). У старажытнарускую эпоху не было яшчэ ні рускіх–вялікарусаў, ні ўкраінцаў, ні беларусаў. У тэрміне старажытнаруская мова слова рускі ўтвараецца ад слова Русь, якім называлі сябе і сваю зямлю і продкі ўласна рускіх (вялікаросаў), і продкі ўкраінцаў і беларусаў.

  1. Роля беларускай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім

Беларускай мовай (старой беларускай, у працэсе фармаваньня ў 13—15 стст.) ад сама стварэньня Вялікага Княства Літоўскага пісаліся ўсе ўрадовыя дакумэнты і лісты вялікіх князёў, улучна зь вядомымі сядні граматамі князёў Гердзеня (стрыечнага брата першага вялікага князя літоўскага Міндоўга) з 1264 году, Любарта з 1322 году, Альгерда з 1347 году, Яўнуты і Кейстута з 1352 году і іншыя). Трэба зацеміць, што напачатку свайго існаваньня Вялікае княства Літоўскае зазнала вялізны ўплыў украінскае культуры, таму згаданыя пісьмовыя помнікі можна з амаль ня меншым посьпехам лічыць помнікамі стараўкраінскае мовы. У той жа час аніякіх зьвестак (аніводнага слоўца) той мовы, якая зараз завецца «летувіскай», за ўсе пяць стагодзьдзяў Вялікага Княства Літоўскага ў ягонай урадовай дзейнасьці няма. Няма таксама і зьвестак, што гэтая мова мела назву «літоўскай» за часоў Сярэднявечча.

Гутарковая беларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім называлася «літоўскай» мовай. Сам вялікі князь літоўскі Ягайла ў сваёй лацінскай грамаце з 20 лютага 1387 году сьведчыў, што звычай перасьледваньня ворагаў у мове літоўскага народу завецца «пагоня» (pogonia) (таксама назва гербу Вялікага Княства Літоўскага). Між іншым, самі польскія гісторыкі сьведчылі, што Ягайла нават у Кракаве заўжды гаварыў адно «па-руску» (то бо старой беларускай мовай), і іншых моваў ня ведаў. За часоў Сярэднявечча не існавала назвы — «беларуская мова». Беларуская кніжная мова тады называлася часьцей за ўсё «рускай» мовай, а гутарковая беларуская мова была вядома як «літоўская мова».

Віленскі біскуп Андрэй Васіла у сваім лацінскім тэстамэньце падаў колькі назоваў дароў у беларускай мове (напрыклад, «лысы срэбеч» — lyssy szrzebyecz) і напісаў, што такую назву яны маюць у народнай (vulgariter) мове літвіноў.

Беларускай мовай ў Вялікім Княстве Літоўскім пісаліся ўсе ўрадовыя лісты, пастановы соймаў, мескіх управаў, судоў і трыбуналаў, міжнародныя дамовы, лісты вялікіх князёў, баяраў і біскупаў, прыдворныя панегірычныя творы, летапісы і Метрыка. Дзеля прыкладу, архіў актавага матэр’ялу адно гарадоў і мястэчкаў Віленскае, Гарадзенскае, Ковенскае і Менскае губэрніяў з 15—17 стагодзьдзяў складае сямнаццаць тысячаў сямсот шэсьцьдзесят сем актавых тамоў, зь якіх чыстая бальшыня — у беларускай мове.

4,5. Беларуская мова ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі

  1. Б еларуская мова ў другой палове XX – пачатку XXI стагоддзя.

Тэма 3

  1. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.

  1. Развиццё и функцыянаванне беларускай литаратурнай мовы

Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. Да апошняга часу ў афіцыйнай навуцы панавала тэорыя “росквіту” нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве”, было прынята гаварыць аб “гарманічным” беларускарускім двухмоўі. Аднак на самой справе нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыўна-дзяржаўная наменклатура,мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 50-80-ых гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыя грамадскага і культурнага жыцця набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання (к 80-ым гадам у гарадах Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы, а большая частка сельскіх школ лічылася беларускімі толькі намінальна). Беларуская мова была выключана са сферы афіцыйнага ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся мастацкая літаратура, публітыстыка, у той ці іншай ступені яна выкарыстоўвалася ў гуманітарнай навуцы, адукацыі. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала адну пазіцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі.

4 тема

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]