Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел. контрольная.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
31.07.2019
Размер:
43.37 Кб
Скачать

1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Старинная роспись, не терпит фальши, картофель с коноплёй, железнодорожная насыпь, валерьяна расцвела, и бровью не повёл, мёртвая зыбь, неполная опись, спелая черника, небольшая плешь.

2. Раскрыць дужкi, паставiўшы назоўнікі ў патрэбнай склонавай форме.

Сутнасць (рынак) найбольш поўна праяўляецца ў функцыях, якія .ён выконвае.

Функцыю самарэгулявання таварнай вытворчасці ён выконвае таму, што аператыўна рэагуе на змены ў (эканоміка).

Канкурэнтная барацьба на (рынак) прымушае вытворцаў пастаянна паляпшаць якасць прадукцыі.

Названая функцыя рэалізуецца тады, калі спажывец свабодны ў (выбар) прадукцыі.

Ён часта да (боль) выразна бачыў паплавы ў (кураслеп), зараснікі (алешнік) і (парэчкі), астравок пасярэдзіне (Пціч), зялёны вал на самым (бераг).

Кветнік быў у (двор). У (кветнік) раслі розныя кветкі і травы.

3. Адзначыць нумары сказаў з граматычнымі памылкамі, запісаць гэтыя сказы ў выпраўленым выглядзе.

1. Валодзя Агейчык яшчэ ў вайну застаўся круглай сіратой. 2. Віця больш брата дапамагае летам па гаспадарцы. 3. Ніжэй апусцілася сонца. 4. Самаму наймаладзейшаму з нас было дванаццаць гадоў. 5. Абмеркавалі тады пры нашай сустрэчы самую галоўную праблему на той час. 6. Продкі нашы былі, відаць, мудрэй нас. 7. Кожны член брыгады адказен за якасць прадукцыі. 8. Запіс быў зроблены чарніламі.

4. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Идти за выручкой, действовать согласно приказу, явиться в пять часов вечера, по причине недоразумений, банкет по поводу праздника, беспокоиться о положении дел, подойти к брокеру, благодарить коллектив, быть сильнее конкурента, вернуться спустя несколько дней.

5. Растлумачыць значэнне паронімаў, скласці з імі словазлучэнні ці сказы.

Давер’е – даверлівасць, драбнець – драбніць, дробавы – дробны, даследніцкі – даследчы – доследны, лакалізаваны – лакальны, неапісальны – неапісаны.

6. Раскрыйце значэнне міжмоўных амонімаў у беларускай і рускай мовах, складзіце з імі словазлучэнні ці сказы.

Узор: бел.карысны - рус. корыстный

Бел. карысны – які прыносіць карысць (карысная ежа).

Рус. корыстный – заснаваны на імкненні да выгады, матэрыяльнай карысці, сквапны, карыслівы (корыстные намерения).

бел. запрасіць - рус. запросить

бел. трус - рус. трус

бел. штучны - рус. штучный

бел. мех - рус. мех

бел .качка - рус. качка

7. Прачытайце наступнае выказванне-цытату. Запішыце яе ў выглядзе канструкцый а) з простай мовай, б) з ускоснай мовай.

Канцэпцыя ўстойлівага развіцця зыходзіць з таго, што для выкаранення беднасці неабходна аб’яднанне нацыянальных, рэгіянальных і міжнародных намаганняў, павышэнне ўзроўню занятасці, аховы здароўя і адукацыі (М.С.Вайтовіч).

8. Вызначце межы сказаў, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку ў тэксце.

Эканамічную тэорыю звычайна падзяляюць на мікраэканоміку і макраэканоміку згодна з назвамі мікраэканоміка разглядае дробныя хоць і асноўныя часткі эканомікі і ўзаемасувязі паміж гэтымі часткамі тады як макраэканоміка займаецца функцыянаваннем вялікіх частак, што ўздзейнічаюць на ўсю эканоміку праз мікраэканамічны аналіз напрыклад можна тлумачыць рух цэн на абутак або ці не замала было інвестыцый у вытворчасць параўнальна з сектарам паслуг тэмы мікраэканомікі праходзяць пад чатырма вялікімі загалоўкамі інфляцыя беспрацоўе працежны баланс і рост

Безумоўна макраэканамічныя тлумачэнні могуць быць звязаны з мікраэканамічнымі напрыклад росту эканомікі хутчэй за ўсё паспрыялі інвестыцыйныя фонды што былі ўкладзены ў канкрэтныя сектары эканомікі на беспрацоўе ўздзейнічае павышэнне ці зніжэнне актыўнасці асобных галін вытворчасці аднак асноўная прычына размежавання ў тым што вялікія ўтварэнні могуць дзейнічаць інакш чым тлумачаць тэорыі заснаваныя на аналізе паводзін асобных рынкаў напрыклад зніжэнне заробкаў у адной галіне вытворчасці можа зрабіць прыбытковым для работадаўцаў наймаць больш работнікаў аднак Кейнс меркаваў што зніжэнне заробкаў ва ўсіх галінах эканомікі можа знізіць агульную патрэбу ў таварах і скараціць колькасць рабочых месцаў (Бэрджоў Дж.).

9. Вызначце стыль тэксту і спосаб выкладу інфармацыі ў ім (апавяданне, апісанне, разважанне).

Пэўныя комплексы асаблівасцей гаспадаркі і культуры, што складваюцца гістарычна ў розных народаў, якія знаходзяцца на блізкіх узроўнях сацыяльна-эканамічнага развіцця і жывуць у падобных умовах навакольнага асяроддзя, называюцца гаспадарча-культурнымі тыпамі. Тыпы гэтыя маюць неаднолькавы ўзрост і ўзніклі на розных этапах развіцця чалавечага грамадства. Пры наяўнасці аналагічных гісторыка-геаграфічных умоў адны і тыя ж гаспадарча-культурныя тыпы могуць узнікаць у народаў, якія жывуць на значнай адлегласці адзін ад другога. Кожны тып адрозніваецца асаблівасцямі промыслаў, сельскай гаспадаркай, рамёствамі, прыладамі працы, жыллём, адзеннем, іншымі элементамі матэрыяльнай культуры. Формы працы і побыту ў пэўных прыродна-кліматычных умовах вызначаюць адрозненні і ў духоўнай культуры - вераваннях, выяўленчым мастацтве, фальклоры (Мяшэчка Я.Н.).

10. Напішыце даверанасць на атрыманне стыпендыі за летнія месяцы.

11. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Неотъемлемым атрибутом превращения технологии в товар является свершение акта купли-продажи, т. е. она должна пройти рынок. В реальной жизни это возможность коммерциализации идеи, которая включает в себя проведение экспертизы идеи, отсева, определение возможной сферы использования и соответствие стандартным требованиям. После процесса коммерциализации технология представляет собой патент, производственный опыт, ноу-хау, опытные или промышленнные образцы оборудования, аппаратуры, другой техники, а также технологии в узком понимании – как способ производства, технологические (химические, биохимические и т. д.) процессы и секреты. Секретность – отличительная черта технологии как товара. Технология товарного вида становится предметом передачи.

В практике договоров технологического обмена иногда трудно выделить объект в предельно чистом виде. Все высокотехнологичные фирмы развитых стран вырабатывают и тщательно соблюдают выгодные для них правила передачи технологий, которые в настоящее время приобрели характер технологической стратегии.