Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по Истории Беларуси.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
34.57 Кб
Скачать

Гарады и гарадское насельництва, рамяство и гандаль у 14- 15стст.

У 14-15 стст. на беларускіх землях інтэнсіўна развіваюцца гарады і мястэчкі, якія ўсё ў большай ступенi канцэнтравалi рамеснiцтва, гандаль, станавiлiся цэнтрамi ажыўленага палiтычнага i культурнага жыцця насельнiцтва Беларусi. Гарадское насельнiцтва фарміравалася за кошт уцёкаў прыгонных сялян, перасялення вольных сялян, натуральнага прыросту. Але частыя войны i масавыя эпiдэмii зводзiлi натуральны прырост да мiнiмуму.

Гарады мелі неаднародную сацыяльную структуру. Вярхушку складала багатая частка купецтва i рамеснiцкiя майстры, якім належала ўся ўлада ў горадзе. Уплывовы пласт складалi таксама прадстаўнiкi ваенна-служылага саслоўя - баяры. Сярод гарадской вярхушкi была i шляхта. Найбольш шматлiкую групу гараджан складалi дробныя гандляры, радавыя рамеснiкi, чаляднiкi і іх сем'i.

Гарады i мястэчкi існавалі як на дзяржаўных вялiкакняжацкiх, так i прыватнаўласнiцкiх землях. Жыхары мястэчак i невялiкiх гарадоў побач з рамяством i гандлем займаліся апрацоўкай зямлi i сельскагаспадарчымi промысламi.

Невялікімі тады былі і гарады. Гарады з насельнiцтвам 10 тыс. жыхароў i больш лічыліся буйнымі. Да iх адносiлiся Полацк, Вiцебск, Слуцк, Магiлёў, Пiнск.

Да лiку найбольш развiтых вiдаў рамёстваў адносiлiся здабыча i апрацоўка металаў, дрэваапрацоўка, изгатауленне адзення i г.д.

Дзеля абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі стваралі свае ўласныя карпарацыі. Такiмi аб'яднаннямi сталi цэхi. Цэхi ў беларускiх гарадах былi трох тыпаў: спецыялiзаваныя (уваходзiлi рамеснiкi адной прафесii); аб'яднаныя (уваходзiлi рамеснiкi дзвюх i больш блiзкiх прафесiй) і зборныя (уваходзiлi прадстаўнiкi розных прафесiй). Апошнiя карпарацыi ўзнiкалi тады, калi ў тым цi iншым горадзе было мала рамеснiкаў адной спецыяльнасцi.

Аб'яднаныя ў цэхi рамеснікі падзялялiся на майстроў, чаляднiкаў i вучняў. На чале цэха стаяў цэхмiстр (стараста), якi выбiраўся цэхавымі майстрамі. Колькасць членаў цэха вагалася ў межах 60-150 чалавек.

Рост рамяства садзейнiчаў развiццю гандлёвай дзейнасцi. У буйных гарадах таргi наладжвалiся двойчы, у невялiкiх гарадах i мястэчках - раз у тыдзень. У перадсвяточныя днi ў буйных гарадах арганiзоўвалiся кiрмашы, якiя маглi цягнуцца некалькi дзён.

Буйнейшымі гандлёвымі цэнтрамі Беларусі былі Вiцебск, Полацк, Менск, Магiлёў, Бярэсце. Гарады гандлявалі таксама з Расiяй, Польшчай, Турцыяй, Малдавiяй і інш. Беларускiя купцы выконвалі пасрэдніцкую ролю ў гандлёвых сувязях Расіі з Польшчай. Купцы аб'ядноўваліся ў братчыны, якія ахоўвалi манапольнае становiшча мясцовага купецтва на гандаль у сваім горадзе. Вялiкiм цяжарам для купецтва былі мытныя зборы, якія яны абавязаны былі плаціць не толькі пры правозе тавару ў другую краіну за дазвол на яго продаж у іншым горадзе, але і плаціць феадалам за праезд па збудаваных iмi мастах, насыпах, а то i проста па дарозе, якая праходзiла праз iх уладаннi.

Выяўленчае мастацтва і кніжная графіка 14 – 15 стст.

Беларускае мастацтва 14 - 16 стагоддзяў нясе на сабе адбітак праблем і супярэчнасцей грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы.. У гэты час назіраецца актыўнае засваенне традыцый рэнесанснай культуры. Пашырэнне ўзаімасувязей з заходнееўрапейскімі краінамі, перш за ўсё ў релігійных межах, спрыяла распаўсюджванню раманскага, гатычнагу стыляў Культурнае жыццё на Беларусі ў 14 -- 16 ст было акрэслена гуманістычнай асветніцкай дзейнасцю выдатных прадстаўнікоў літаратуры - Ф. Скарыны, М. Гусоўскага. адбываецца імклівае развіццё выяўленчага мастацтва –жывапісу, графікі, скульптуры. У жывапісе назіраецца імкненне да экспрэсіі, дынамікі, паказу драматычных сітуацый. пачынаецца Асабліва інтэнсіўна ў адзначаный перыяд развіваецца партрэт. Аб манументальным жывапісе больш вядома з літаратурных і архіўных крыніц. Іх данныя сведчаць , што фрэскавымі роспісамі былі ўпрыгожаны княжацкія палацы ў Віцебску, Троках, Крэве, Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы,касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да нашага часу. Самым значным помнікам манументальнага жывапісу 15 стагоддзя, удзел у стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з'яўляюцца роспісы капліцы св. Тройцы ў Люблінскім замку. Для беларускіх абразоў адметным з'яўляецца шырокае выкарыстанне дэкаратыўна-пластычных сродкаў - разьбы і лепкі па ляўкасу, расфарбоўкі фону, разнастайных накладных элементаў, пакрыцця жывапіснай паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы. у беларускім іканапісе назіраюцца пэўныя зрухі, звязаныя з удзеяннем Адраджэння і маньерызму. На змену вытанчаннасці і ўмоўнасці вобразаў прыходзіць канкрэтнасць, вызначаная жыццёвая пераканаўчасць.

БЕЛАРУСКАЯ кніжная ГРАФІКА . Эвалюцыя гэтага віду мастацтва звязана з гісторыяй рукапіснай і друкаванай кнігі. У мініяцюрах, гравюрах старадрукаў знайшлі адлюстраванне новыя стылістычныя плыні, якія не толькі ішлі за межу краіны, але і фарміраваліся на мясцовай глебе. У разглядаемый перыяд найбольш пашыранай была кніжная мініяцюра. Мініяцюры 14-16 стст. маюць шмат агульнага з мастацтвам рукапіснай кнігі старажытнабеларускіх княстваў. Рукапісы упрыгожваліся выявамі людзей, жывёл, фантастычных істот. Найбольш выдатным узорам можа быць Мсцішскае евангелле. На думку мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў, яно было створана ў Мінску ў 14 ст. Развіццё мініяцюры было імклівым. Так даследчыкі рукапісаў адзначаюць, што ўжо з 14 ст. пачынаецца адыход ад пануючых візантыйскіх традыцый, значнае ўзмацненне рэалістычных рыс. Асабліва паказальнымі ў гэтым плане з'яўляюцца "Лаўрышаўская евангелле" і "Радзівілаўскі летапіс", "Служэбнік".