- •Гісторыя беларускай літаратуры хіх ст. Агульная характарыстыка беларускай літаратуры хіх ст.
- •Станаўленне рамантызму ў беларускай літаратуры. Творчасць філаматаў
- •А. Міцкевіч
- •І. Ходзька
- •Я. Баршчэўскі
- •Р. Падбярэскі
- •Беларуская літаратура 50-70-х гг. Хіх ст.
- •В. Дунін-Марцінкевіч
- •У. Сыракомля
- •В. Каратынскі
- •А. Кіркор
- •А. Вярыга-Дарэўскі
- •Ананімная літаратура
- •Беларуская літаратура 80-90-х гг. Хіх ст. (2 гадзіны)
- •Ф. Багушэвіч
- •Я. Лучына
- •Навуковая і крытычная літаратура
- •Прыкладны спіс пытанняў да заліку
Бязлепкіна Аксана Пятроўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Гісторыя беларускай літаратуры хіх ст. Агульная характарыстыка беларускай літаратуры хіх ст.
Гістарычныя ўмовы на тэрыторыі Беларусі ў пачатку ХІХ ст. (падзелы Рэчы Паспалітай, вайна 1912 года, паўстанне 1830-31 гг., адменна прыгоннага права ў 1861 г., паўстанне 1863-64 гг.) і іх адлюстраванне ў літаратуры ХІХ ст. Фарміраванне беларускага літаратурна-грамадскага руху. Моўнае пытанне (беларуска-польская білінгвальнасць, нарастанне беларуска-польска-рускага трохмоўя). Фактары, якія ўплывалі на моўную сітуацыю ў літаратуры. Перыядызацыя беларускай літаратуры ХІХ ст. Эстэтычныя кірункі ў беларускай літаратуры ХІХ ст.
Станаўленне рамантызму ў беларускай літаратуры. Творчасць філаматаў
Грамадскія перадумовы ўтварэння таварыства філаматаў, яго крызісы і спробы рэфармавання. Уплыў польскага традыцыяналізму на фарміраванне светапогляду філаматаў. Утапічнасць ідэалаў. Погляды на мараль і сяброўства. Роля фальклору ў станаўленні і развіцці беларускай літаратуры пачатку ХІХ стагоддзя. Літаратурныя ўплывы. Першае літаратурнае пакаленне ў гісторыі беларускай літаратуры. Раскрыццё дзейнасці таемных таварыстваў у Віленскім універсітэце. Ахвярнасць і пакаранне.
А. Міцкевіч
Біяграфія паэта. Этапы творчасці: філамацкі, расійскі і эмігранцкі. Фактары ўплыву на фарміраванне творчасці. Класіцызм у творчасці А. Міцкевіча. Пераход да рамантызму. “Балады і рамансы” (1822).
Творы – эстэтычныя маніфесты (“Рамантычнасць”, “Пралеска”). Творы, звязаныя з фальклорам (“Свіцязянка”, “Свіцязь”, “Рыбка”). Уплыў творчасці Я. Чачота на А. Міцкевіча. Творы – маніфесты таварыства філаматаў (“Песня Адама”, “Песня філарэтаў”, “Ода да маладосці”).
“Ода да маладосці”: вера ў прагрэс, разуменне маладосці як творчай сілы, роля верша пад час паўстання 1830-31 гг.
Паэма А. Міцкевіча “Гражына”: рысы класіцызму і рамантызму, гістарычная тэма, трактоўка вобраза Гражыны, уключанасць у еўрапейскую літаратурную традыцыю.
Паэма А. Міцкевіча “Конрад Валенрод”: гістарычная тэма, патрыятызм, дачыненні твора з цэнзурай. Кампазіцыя. Герой як патрыёт-здраднік.
“Крымскія санеты”: кантраст паміж усходам і радзімай, майстэрства кампазіцыі верша, лірычнасць і філасафічнасць, патрыятызм, настальгічныя матывы.
Паэма А. Міцкевіча “Дзяды”. Архітэктоніка твора. Рысы класіцызму з паэме. Сутнасць абрада. Адрозненні ў трактоўцы героя віленска-ковенскіх і дрэздэнскіх “Дзядоў”. Сувязь з фальклорам. Аўтабіяграфічныя моманты ў паэме. Ідэі месіянізму ў “Вялікай імправізацыі”. “Дзяды” як рамантычная нацыянальная драма.
Паэма А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Аўтарская задума і канчатковы вынік. Настальгія па Радзіме і па мінулым. Вобразная сістэма твора. Жыцця шляхты. Сюжэтныя лініі. Гумар.
Пераклады твораў А. Міцкевіча на беларускую мову (В. Дунін-Марцінкевіч, А. Ельскі, Я. Купала, Б. Тарашкевіч, Я. Семяжон, П. Бітэль і іншыя).
Я. Чачот
Жыццёвы і творчы шлях. Удзел у таварыстве філаматаў. Беларускамоўная творчасць (“Яжовыя імяніны”, “На прыезд Адама Міцкевіча”). Польскамоўная творчасць. Дакладная фіксацыя фальклора. Маральна-этычная праблематыка твораў (“Свіцязь”, “Узногі”, “Мышанка”). Балады Я. Чачота. Фалькларысцкая дзейнасць.
Літаратура 20-40-х гг. ХІХ ст.
Агульная характарыстыка: гістарычныя падзеі, якія ўплывалі на літаратуру гэтага перыяду, тэмы (родны край, прырода, антыпрыгонніцкія матывы, сувязь з фальклорам і аддаленне ад яго).
Ананімная літаратура
Прычыны ананімнасці, непрафесійнасці літаратуры на беларускай мове. “Віншаванне бондара Савесцея”. Погляды шляхты і простага люду на паўстанне.
Паэма “Энеіда навыварат”: літаратурныя перадумовы з’яўлення, праблема аўтарства. Адычная страфа. Вуснае бытаванне твора і яго наступствы.
М. Асорыя-Цяплінскі
Біяграфія. Фалькларыстычная дзейнасць. Гумар у апавяданні “Нешта тут сабакам смярдзіць”. Выкарыстанне беларускай мовы ў тэкстах.
Т. Лада-Заблоцкі
Біяграфічныя звесткі. Эвалюцыя светапогляду. Этапы творчасці. Тэмы творчасці пісьменніка: гістарычная тэма (“Ляшка”), настальгія па радзіме (“Ваколіцы Віцебска”, “Да Дзвіны”, “Вілія”). Р. Падбярэскі пра Т. Ладу-Заблоцкага.
Ф. Савіч
Біяграфічныя звесткі. Рэгіянальны патрыятызм. Дачыненні з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам. Ідэйна-мастацкі змест гутаркі “Там блізко Піньска”. Грамадска-рэлігійная праблематыка ў творы “Споведзь пакутніка”. “Успаміны”: твор мемуарнай літаратуры, гісторыя напісання і публікацыі.