Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Prahrama_pa_bel_lit.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.08.2019
Размер:
81.92 Кб
Скачать

І. Ходзька

Біяграфія. “Успаміны квестара”: элементы прыгодніцкага і вандроўнага раманаў, ідэйна-мастацкі змест твора, маральна-этычная праблематыка, вобразная сістэма твора, вобразы рэальных гістарычных асоб у творы, аўтабіяграфічныя моманты.

Я. Баршчэўскі

Асоба пісьменніка. Беларускамоўная творчасць паэта. Гістарычная тэма ў вершы “Рабункі мужыкоў”. Пецярбургскі перыяд жыцця. Рэдактарска-выдавецкая дзейнасць Я. Баршчэўскага. Альманах “Незабудка”.

“Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Я. Баршчэўскага. Гісторыя напісання твора, кампазіцыя, маральна-рэлігійная праблематыка твора, знітаванасць паганскай міфалогіі і хрысціянскіх поглядаў у творы. Патрыятычная тэма ў творы. Плачка, Сын Буры і Пакутны дух як носьбіты беларускай нацыянальнай ідэі. Трактоўкі вобраза Плачкі. “Шляхціц Завальня” як мастацкі твор. Інструментальная функцыя беларускага фальклору ў творы (выкарыстанне паэтыкі беларускіх казак і легенд). Жанр прыпавесці. Алегарычнае адлюстраванне гістарычных падзей ІІ паловы XVIII ст. “Шляхціц Завальня” ў беларускім літаратуразнаўстве.

“Драўляны Дзядок і кабета Інсекта”: гісторыя напісання і надрукавання, фантастыка ў творы, маральна-этычная і сацыяльна-грамадская праблематыка.

“Душа не ў сваім целе”. Рэальнае і выдуманае ў творы.

Роля Я. Баршчэўскага ў станаўленні літаратурна-грамадскага руху ў 40-х гг. ХІХ ст. Рэсурсы Інтэрнета пра Я. Баршчэўскага.

Р. Падбярэскі

Біяграфія. Роля ў арганізацыі беларускага літаратурна-грамадскага руху 40-х гг. ХІХ ст. Рэдактарска-выдавецкая дзейнасць. “Беларусь і Ян Баршчэўскі” як першы нарыс гісторыі новай беларускай літаратуры. Спроба аналізу вытокаў апавядальніцкага таленту Я. Баршчэўскага.

Беларуская літаратура 50-70-х гг. Хіх ст.

Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу: грамадска-палітычныя падзеі і эканамічныя працэсы, якія паўплывалі на развіццё беларускай літаратуры ў сярэдзіне ХІХ ст. (лібералізацыя грамадскага жыцця пры Аляксандры ІІ, сацыяльна-эканамічная рэформа 1861 г., нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863-64 гг.). Фарміраванне трох цэнтраў беларускага літаратурна-грамадскага руху (Вільня, Віцебск, Мінск). Культурнае жыццё Мінска: В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, С. Манюшка, П. Шпілеўскі. Віленскі літаратурны асяродак: У. Сыракомля, В. Каратынскі, Ю. Ляскоўскі, літаратурны салон А. Кіркора. Літаратурнае жыццё Віцебска: А. Вярыга-Дарэўскі, А. Рыпінскі, Я. Вуль. Мастацкі этнаграфізм. Ідэі пазітывізму. Заходнерусізм. Мастацкія кірункі. Асветніцкі і публіцыстычны характар літаратуры.

В. Дунін-Марцінкевіч

Асоба пісьменніка. Разуменне творчасці як маральна-асветніцкай місіі. Эстэтычныя погляды В. Дуніна-Марцінкевіча. Тэатральна-музычнае жыццё Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст. і творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Супрацоўніцтва з Манюшкам. Сувязь з паўстаннем 1863-64 гг.

Лібрэта оперы “Ідылія”: асветніцкія тэндэнцыі, рысы сентыменталізму ў творы, прыярытэт маральных аспектаў вырашэння сацыяльных канфліктаў, любоўная інтрыга, патрыятызм.

“Гапон”: паэтызацыя вольналюбівых пачуццяў, выяўленне пачуцця чалавечай годнасці ў герояў, дыдактызм і маралізатарства ў творы.

Пераклад паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”: мэты перакладу, гісторыя публікацыі.

Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча пасля паўстання 1863-64 гг.

Фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”. Праблема аўтарства. Сатырычны паказ маральнага аблічча шляхты. Кампазіцыя твора. Моўная характарыстыка персанажаў. Гісторыя публікацыі тэксту.

“Залёты” ў кантэксце папярэдняй творчасці пісьменніка. Двухмоўнасць твора.

Значэнне творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча ў гісторыі беларускай літартуры.

П. Шпілеўскі

Месца пісьменніка ў літаратурна-грамадскім жыцці Беларусі сярэдзіны стагоддзя. Гісторыя і культура Беларусі ў цыкле краязнаўчых нарысаў “Путешествие по Полесью и Белорусскому краю”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]