- •Уводзіны
- •Тэма 1. Прадмет сацыяльна-эканамiчнай геаграфii. Сацыяльна-эканамічная геаграфiя ў сiстэме навук § 1. Сутнасць сацыяльна-эканамiчнай геаграфii
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 2. Першасныя аб’екты вывучэння сэг
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 2. Развіццё ідэй сацыяльна-эканамічнай геаграфіі
- •§ 3. Антычны перыяд развiцця сэг
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 4. Сэг у сярэднявеччы
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 5. Канец "класiчнай" геаграфii I пачатак "новай" геаграфіі
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •§ 6. Асноўныя напрамкi развіцця iдэй сэг у XX ст.
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 3. Асноўныя ідэі, тэорыі, канцэпцыі і метады даследаванняў сэг
- •§ 7. Асноўныя iдэi, тэорыi I канцэпцыі прасторавай арганізацыі грамадства
- •Блок самаправеркi
- •§ 8. Новыя iдэi, напрамкi, гіпотэзы і тэорыі
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 9. Агульнанавуковыя падыходы і метады
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 10. Агульнагеаграфічныя I спецыяльныя метады сэг
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 4. Катэгарыйны фонд сацыяльна-эканамічнай геаграфіі § 11. Элементы лагічнай структуры сэг
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 12. Фундаментальныя і вытворныя катэгорыі сэг
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 5. Тэорыя эканоміка-геаграфічнага становішча § 13. Эканоміка-геаграфічнае становiшча і яго віды
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 14. Роля эгс у развiцці аб’екта I яго ацэнка
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 16. Мiжнародны I мiжраённы падзел працы
- •Блок самаправеркi
- •Блок самаправеркi
- •§ 17. Агляд работ па эканамiчным раянаваннi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 18. Эканамічны раён і яго прыкметы
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 7. Тэорыя тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэм § 19. Тэрытарыяльна-вытворчыя комплексы і тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 8. Тэрытарыяльная арганізацыя грамадства § 20. Фактары размяшчэння насельнiцтва і гаспадаркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Блок самаправеркi
- •§ 21. Заканамернасці размяшчэння насельнiцтва I гаспадаркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 9. Тэндэнцыі і напрамкі развіцця сэг § 22. Сацыялагiзацыя і экалагізацыя эканоміка-геаграфічных даследаванняў
- •Блок самаправеркi
- •§ 23. Тэндэнцыі развіцця сэг
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Блок самаправеркi
1. У чым сутнасць спецыялізацыі эканамічнага раёна? 2. Якія фактары абумоўліваюць спецыялізацыю гаспадаркі раёна? Прывядзіце прыклады. 3. Разлічыце: Кд для Магілёўскай вобласці па вытворчасці фанеры (Пг = 23 %, Н = 12,3 % ); Кл для Мінскай вобласці па збору бульбы (Пг = 28 %, Пс = 23 %). 4. Дайце тлумачэнні сцвярджэнняў: спецыялізацыя – знешняя функцыя эканамічнага раёна, комплекснасць – унутраны стан яго гаспадаркі. 5. Па якіх крытэрыях можна праводзіць тыпалогію эканамічных раёнаў?
Абагульняльны блок
1. Геаграфiчны падзел працы – прасторавая форма грамадскага падзелу працы, аб’ектыўны, няспынны, дынамiчны працэс.
2. Сутнасць геаграфiчнага падзелу працы заключаецца ў спецыялізацыi асобных тэрыторый або краін на вытворчасці эканамічна выгадных відаў прадукцыі і абмене iмі.
3. Геаграфічны падзел працы ўнутры краіны – аб’ектыўная аснова фармiравання эканамічных раёнаў, якiя ўяўляюць сабой тэрытарыяльныя спецыялiзаваныя часткі гаспадаркі краiны.
4. Эканамiчнае раянаванне – выяўленне сістэмы тэрытарыяльных спецыялiзаваных частак краiны, што iснуюць аб’ектыўна.
5. Галоўныя прыкметы кожнага эканамiчнага раёна – спецыялізацыя i комплекснасць гаспадаркi.
6. Эканамiчныя раёны маюць iндывiдуальныя, уласцівыя толькi кожнаму з iх асаблівасці, а таксама агульныя рысы, на падставе якіх можна праводзіць іх тыпалогію.
Тэма 7. Тэорыя тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэм § 19. Тэрытарыяльна-вытворчыя комплексы і тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы
Паняцце тэрытарыяльна-вытворчага комплексу (ТВК) у савецкай эканамічнай геаграфіі. Тэрытарыяльна-вытворчы комплекс – адзiн з вiдаў сукупнасцяў геаграфічных аб’ектаў у межах пэўнай тэрыторыі. Гэта тэрытарыяльная сукупнасць узаемазвязаных прадпрыемстваў і галiн сферы матэрыяльнай вытворчасці: прамысловых, сельскагаспадарчых, транспартных. У савецкай эканамічнай геаграфіі з самага пачатку станаўлення вучэння аб тэрытарыяльна-вытворчых комплексах (ТВК) разглядаліся як рацыянальная форма размяшчэння вытворчых сiл.
ТВК – не простая сукупнасць вытворчасцяў, а такое iх спалучэнне, якое забяспечвае павелічэнне эканамічнай эфектыўнасці за кошт рацыянальнага выкарыстання мясцовых рэсурсаў і агульнай інфра-структуры, памяншэння транспартных выдаткаў, устойлівых тэхналагічных і вытворчых узаемасувязяў. У вызначэнні сутнасці ТВК, якое ўпершыню было зроблена вядомым эканомікагеографам М. Каласоўскім (СССР) у 1947 г., падкрэслівалася, што пэўны эканамічны эфект дасягаецца за кошт удалага (планавага) падбору прадпрыемстваў у адпаведнасці з прыроднымі і эканамічнымі ўмовамі раёна, яго транспартным i эканоміка-геаграфічным становішчам.
ТВК разглядаліся як сукупнасці ўзаемаабумоўленых і ўзаемазвя-заных аб’ектаў, якія планава фарміруюцца ў адпаведнасці з распрацаванымі, абгрунтаванымі праектамі. Мэты фарміравання ТВК заключаліся ў поўным і рацыянальным выкарыстанні прыродных, працоўных, матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў.
Прыроднай асновай фарміравання ТВК служаць тэрытарыяльныя спалучэнні прыродных рэсурсаў. Яны ў значнай ступені вызначаюць набор вытворчасцей, тэхналагiчныя сувязі паміж iмi, магутнасць прадпрыемстваў на выкарыстанні рэсурсаў пэўнага віду. Асваенне многіх тэрытарыяльных спалучэнняў прыродных рэсурсаў СССР, асаблiва яго ўсходнiх раёнаў, ажыццяўлялася менавiта ў форме тэрытарыяльна-вытворчых комплексаў. Яшчэ ў 20-я гады ідэя комплекснасці была закладзена ў праект асваення рэсурсаў Ангары, у 30-я гады атрымала практычную рэалiзацыю ў праектах Дняпроўскага камбіната (Днепрагэс і звязаныя з ёю прадпрыемствы), Урала-Кузнецкага камбіната (Магнiтагорскі і Кузнецкі металургiчныя камбінаты на базе ўральскай жалезнай руды і кузнецкага вугалю).
На працягу 70–80-х гадоў ажыццяўлялася фармiраванне складаных па структуры і магутных па аб’ёмах вытворчасці Брацка-Усць-Ілімскага, Саянскага, Паўднёва-Якуцкага ТВК на тэрыторыі Сiбiры і Далёкага Усходу.
Усё сказанае вышэй адносiцца да тэрытарыяльных спалучэнняў вытворчых аб’ектаў у межах канкрэтнай (няхай нават вялікай па плошчы) тэрыторыi. Усё гэта так званыя лакальныя, ці мясцовыя, ТВК.
Больш высокі ранг тэрытарыяльна-вытворчых комплексаў – раённыя. Яны ўяўляюць сабой спалучэнне ўсіх галiн гаспадаркі, усёй вытворчасці ў межах эканамічнага раёна. Раённыя ТВК выступаюць у якасці своеасаблівага каркаса, гаспадарчага напаўнення тэрыторыі. Ядро, аснову раённага ТВК складаюць галіны спецыялiзацыі гаспадаркі. Яны цэментуюць, аб’ядноўваюць у адзiнае цэлае ўсе галіны і вытворчасцi. Функцыянаванне раённага ТВК і забяспечвае гаспадарчую цэласнасць эканамічнага раёна. Можна сказаць, што кожнаму эканамічнаму раёну ўласціва пэўная арганізацыя вытворчасці ў выглядзе раённага ТВК.