Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смаляков Теория СЭГ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.08.2019
Размер:
663.55 Кб
Скачать

Пашыральны блок

Сярод iншых прадстаўнiкоў эканамiчнага напрамку развіцця СЭГ вылучаюцца М. Агароў, П. Сямёнаў-Цян-Шанскi, Дз. Мендзя-лееў П. Крукаў i інш. Так, П. Крукаў (загадкавая асоба ў гiсторыі геаграфіі) распрацаваў асноўныя канструктыўныя палажэнні аб размяшчэнні прамысловасці, раянаванні "прамысловых мясцовасцей", ідэю аб навукова абгрунтаванай тэорыі аховы прыроды. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі на падставе вялікага статыстычнага матэрыялу разглядаў пытанні геаграфіі сельскай гаспадаркі, займаўся тэорыяй эканамiчнага раянавання. Дз. Мендзялееў пэўны час распрацоўваў пытан-ні гаспадарчай ацэнкі прыродных рэсурсаў i геаграфічнага становішча розных частак Расіі. Ён зрабiў арыгінальную схему эканамiчных раёнаў, якая зыходзіла з інтарэсаў умацавання прамысловасці і хуткай індуст-рыялізацыі краiны ў будучым. Яму належыць вялікi ўклад у развiццё цэнтраграфічнага метаду.

У XIX ст. СЭГ зрабіла вялікі крок наперад у сваiм развiцці. У гэтым праявілася роля дыферэнцыяцыі навукі. У дадатак да нацыянальных школ з’явіліся новыя навуковыя напрамкі СЭГ, якія распрацоўваліся ў самых розных краінах. Упершыню ўпэўнена заявілі аб сабе навукоўцы-географы маладой краіны – ЗША. З’явiліся перадумовы фарміравання адкрыта рэакцыйных тэорый. У той жа час сталі актуальнымі навуковыя напрамкі прыродакарыстання і эканамічны, якiя істотна паўплывалi на геаграфію XX ст.

Блок самаправеркі

1. Якiя рысы характэрны для "новай" геаграфii? 2. Чым "но­вая" геаграфія адрознiваецца ад "класічнай"? 3. Што ляжыць у аснове напрамку прыродакарыстання? 4. На чым грунтуецца антрапагеаграфіч-ны напрамак у СЭГ і да якiх наступстваў ён прывёў? 5. На якой падставе развіваўся эканамічны напрамак у СЭГ?

§ 6. Асноўныя напрамкi развіцця iдэй сэг у XX ст.

У XX ст. прадоўжылася дыферэнцыяцыя СЭГ. У перыяд паміж дзвюма сусветнымi войнамі з’явілася геапалітыка, але вытокі яе былі значна раней. У шэраг навук праніклі ідэі СЭГ. Так з’явiлася геаграфiчная школа ў сацыялогii, адбылася геаграфiзацыя эканомікi. У сваю чаргу ў геаграфiі праявiлiся працэсы гуманiзацыi, экалагiзацыi i сацыялагiзацыi. Гэтыя працэсы спрыялi інтэграцыйным тэндэнцыям у развiцці навукі. Штучны падзел СЭГ на заходнюю буржу­азную і ўсходнюю савецкую негатыўна адбіўся на агульным стане геаграфічных ведаў. Залішняя сацыялагiзацыя заходняй СЭГ завяла апошнюю ў тэарэтычны тупiк, а самаiзаляцыя савецкай СЭГ замару-дзiла яе развiццё.

Сучасная геаграфiчная навука як сiстэма запазычыла супярэчнасці і складанасці "класічнай" геаграфіі. Выявiлася тэндэнцыя да атаясамлення геаграфіі з экалогіяй чалавека. У сучаснай геаграфіi iснуюць крызісныя зявы і супярэчнасці, у тым ліку ў адносінах да рэгiянальнай геаграфіі. Распаўсюджана думка аб тым, што рэгiяналізм у геаграфіі вызначае яе цэласнасць i ўяўляе сабою найбольш яскравы прыклад выкарыстання геаграфічнага метаду. У той жа час абвастраюцца супярэчнасці паміж агульнай і рэгіянальнай геаграфіяй, усё больш аддаляюцца фізічная геаграфія і СЭГ. Тым не менш расце колькасць прыхiльнікаў адзінай геаграфiі. У заходняй геаграфіі афор-міўся падзел на традыцыйную, тэарэтычную i радыкальную геаграфiю. Апошнiм часам узнiк iнтарэс да метадалогіі навукі.