Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Справаздача.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
17.08.2019
Размер:
77.31 Кб
Скачать

5. Вывады і прапановы.

Педагагічная практыка дапамагла ўсім нам павысіць прафесійнае майстэрства, удасканаліць і паглыбіць набытыя ў ВНУ тэарэтычныя веды, зрабіць спробу выкарыстаць іх на практыцы, пазнаць сакрэты педагагічнага майстэрства. У цэлым хочацца адзначыць, што гэтая педагагічная практыка з'явілася для мяне выпрабаваннем сябе як педагога і дала магчымасць зразумець, што да сапраўднага настаўніка, Настаўніка з вялікай літары, якога слухаюць і паважаюць дзе- ці і які можа данесці веды да вучняў, мне яшчэ далёка, усё яшчэ наперадзе... Акрамя ўсяго, гэта практыка з'яўляецца наглядным прыкладам таго, што універсітэт на высокім узроўні рыхтуе спецыялістаў для настаўніцкай дзейнасці.

Трэба адзначыць, што дапамогу ў падрыхтоўцы да ўрокаў аказвалі не толькі замацаваныя настаўнікі, але і тыя настаўнікі, якія вялі ўрокі беларускай мовы і літаратуры ў паралелях. Вялікі ім дзякуй.

Пажаданнем з'яўляецца памяншэнне аб'ёму пісьмовай дакументацыі з мэтай павелічэння эфектыўнасці праходжання практыкі.