Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Афармленне дыпломных.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
22.08.2019
Размер:
504.32 Кб
Скачать

Крытэрыі ацэнкі даследчай дыпломнай работы і творчай

Пры ацэнцы выпускной навукова-даследчай кваліфікацыйнай работы (дыпломнай работы) улічваюцца: якасць навуковай інфармацыі (змест работы); адпаведнасць тэксту нормам літаратурнай мовы; афармленчая культура (стандарты даведачага апарату, тэхнічныя нормы).

У творчай дыпломнай рабоце асобна ацэньваецца і яе творчая частка

Адзнака

Крытэрый зместавай адпаведнасці

Заўвагі

“Дзесяць”

Тэма адпавядае праблематыцы спецыяльнасці; адрозніваецца актуальнасцю і навізной.

Правільна вызначаны аб’ект даследавання і прадмет; выразна сфармулявана праблема, прадугледжаная назвай тэмы; змест дыпломнай работы цалкам адпявадае тэме.

Праблема прааналізавана шматбакова.

Матэрыял, абраны для аналізу, дазваляе зрабіць правільныя высновы.

Змест выкладзены паслядоўна, лагічна. Фактычных памылак няма.

У працэсе даследавання атрыманы значныя вынікі, на якіх грунтуюцца пераканаўчыя высновы.

У даследаванні дастатковы навуковы і паняццевы апарат (спасылкі на аўтарытэтныя навуковыя крыніцы, айчынныя і замежныя; вывераная тэрміналогія, якая забяспечвае дакладнасць зместу). Дасягнута моўна-стылёвае адзінства ў адпаведнасці з нормамі навуковага стылю: лексічнае напаўненне, сінтаксічныя канструкцы, міжфразовыя сувязі, дакладнасць тэрмінаўжывання і інш.

Выкладаючы вынікі дыпломнага даследавання, яго аўтар (выпускнік) павінен адлюстраваць:

– разуменне сувязі аналізуемай праблемы з фундаментальнымі светапогляднымі даследаваннямі (праблемамі);

– веданне асноўных фактаў, гістарычных і сучасных, з даследчага вопыту Беларусі і замежных краін і ўменне іх выкарыстаць пры аналізе аб’екта і прадмета даследвання;

– разуменне сэнсу перыядызацыі гістарычнага працэсу творчасці публіцыстаў і месца аналізуемага матэрыялу ў гэтым працэсе; веданне агульнага кантэксту навуковай літаратуры, датычнай да тэмы дыпломнай работы, і ўменне ўпісаць сваё даследаванне ў агульны навуковы кантэкст;

– асэнсаванае разуменне дзейнасці СМІ, у першую чаргу нацыянальных, у рэчышчы нацыянальнай ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.

Тэкст работы адпавядае

нормам літаратурнай мовы (няма арфаграфічных, граматычных, пунктуацыйных, стылістычных памылак). Асноўны тэкст работы, даведачны апарат (у яго склад уваходзіць і бібліяграфія) аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дзяржстандарту. Магчымы адзінкавыя парушэнні ў афармленні. Работа вычытаная, апячатак няма.

Творчая частка адпавядае кожнаму з 4-х крытэрыяў яе ацэнкі

(гл.: Творчая дыпломная работа…)

“Дзевяць”

Змест дыпломнай работы ў цэлым адпавядае крытэрыям адзнакі “Дзесяць”. Але могуць быць два-тры нязначныя адхіленні, якія не маюць прынцыповага, канцэптуальнага характару.

Магчымыя два-тры парушэнні нормы літаратурнай мовы; адзінкавыя парушэнні патрабаванняў Дзяржстандарту ў дачыненні да даведачнага апарату дыпломнай работы.

Творчая частка (гл. адзнаку “дзесяць”)

“Восем”

Пераважна адпавядае крытэрыям адзнакі “дзевяць”. Работа адрозніваецца актуальнасцю і навізной; вызначаны аб’ект і прадмет даследавання; змест адпавядае тэме; выбраны для аналізу матэрыял дастатковы па аб’ёме і дазваляе зрабіць пэўныя высновы. Дапушчаныя некаторыя адхіленні ад тэмы; навуковы апарат недастаткова адлюстроўвае тэарэтычны кантэкст па тэме дыпломнага даследавання. Пералічаныя зместавыя недахопы не маюць істотнага ўплыву на канцэптуальны характар даследавання.

Работа не зусім добра вычытаная (памылкі і апячаткі). Ёсць парушэнні ў афармленні навуковага апарату. Ёсць тэхнічныя недахопы.

Творчая частка адпавядае 3-м крытэрыям (1, 2, 4)

“Сем”

Тэма адпавядае праблематыцы спецыяльнасці, адрозніваецца актуальнасцю і навізной. Выбраны для аналізу матэрыял дастатковы па аб'ёме; вывады часам не зусім пераканальныя. Дасягнута моўна-стылёвае адзінства тэксту. Недастаткова адлюстраваны агульны кантэкст навуковай літаратуры па тэме і ўменне ўпісацца ў навуковы кантэкст.

Ёсць шэраг парушэнняў нормы літаратурнай мовы. Даведачны апарат, у прыватнасці навуковы, аформлены насуперак Дзяржстандарту.

Творчая частка (гл. адзнаку “восем”)

“Шэсць”

Крытэрыі набліжаныя да крытэрыяў адзнакі “сем”. Сустракаюцца недахопы канцэптуальнага характару (аўтарскія высновы ў асобных выпадках пярэчаць яго тэарэтычным пастулатам; назіраецца падмена навуковых паняццяў і інш.).

Тыя ж недахопы, толькі ў большай колькасці.

Творчая частка адпавядае 2-м крытэрыям (1, 3)

“Пяць”

Пры адпаведнасці шматлікім пералічаным вышэй патрабаванням у рабоце невыразна сфармуляваныя мэта і задачы даследавання; недастатковы навуковы апарат для абгрунтавання правільнасці высноў. Не стае арыентацыі ў навуковых светапоглядах на праблему.

Пры наяўнасці шматлікіх моўных памылак і памылак афармленчых бал зніжаецца да “чатырох”.

Творчая частка (гл. адзнаку “пяць”)

“Чатыры”

Тэма дыпломнай работы адпавядае праблематыцы спецыяльнасці. Дапушчаны ў самой рабоце істотныя адхіленні ад тэмы. Аналіз матэрыялу фрагментарны.

Навуковы апарат мала інфарматыўны. Аўтар толькі ў асобных выпадках паказаў сувязь праблемы, што аналізуецца, з фундаментальнымі светапогляднымі праблемамі.

Слаба адлюстраваны навукова-практычны кантэкст.

Тэкст часткова не адпавядае нормам літаратурнай мовы (арфаграфічныя, граматычныя, пунктуацыйныя памылкі). ШматлікІя парушэнні ў афармленні даведачнага апарату і дыпломнай работы ў цэлым.

Творчая частка адпавядае аднаму крытэрыю (1)

“Тры”

Тэма даследавання не раскрыта. Матэрыял для аналізу недастатковы па аб’ёме і не дазваляе зрабіць істотныя высновы.

У рабоце не адлюстраваныя факты з гісторыі беларускай і замежнай журналістыкі, значныя для даследавання. Не раскрыты навукова-практычны кантэкст па тэме работы, а значыць, і яе месца ў сучаснай журналістыцы.

Частыя выпадкі парушэння нормы літаратурнай мовы; работа нявычатаная.

Асноўны тэкст работы і даведачны апарат аформлены з парушэннем патрабаванняў Дзяржстандарту.

Творчая частка не адпавядае пералічаным крытэрыям.

У аснову кожнага ацэначнага бала дыпломнай работы пакладзены крытэрыі адзнакі “дзесяць”. Па меры і ступені неадпаведнасці гэтым крытэрыям наступная адзнака адпаведна зніжаецца на адзін бал адносна адзнакі папярэдняй. На зніжэнне бала, акрамя зместавых недахопаў, істотна ўплываюць недахопы моўна-нарматыўныя і афармленчыя. Пра што паведамляецца ў графе “Заўвагі”.

На канчатковую адзнаку ўплывае ўзровень абароны дыпломнай работы (асэнсаваная фармулёўка асноўных палажэнняў даследавання, яго вынікаў, сутнасць заключэння, паўнавартасныя адказы на пытанні членаў ДЭК і інш.).

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Дыпломная работа – адзін з самых запатрабаваных навуковых жанраў у сферы вышэйшай адукацыі і самы вывераны спосаб кваліфікацыйнай атэстацыі выпускніка ВНУ.

Дыпломная работа, выкананая паводле ўсіх патрабаванняў, сфарму­ляваных у нашым метадычным дапаможніку, – гэта трывалая прыступка да больш глыбокіх навуковых даследаванняў адпаведнай прадметнай галіны – дысертацыйных, манаграфічных.

Дыпломнае даследаванне застаецца ў памяці выпускніка вышэйшай навучальнай установы на ўсё жыццё. І не толькі ў сувязі з адказнасцю працэса яго абароны, з рознымі канатацыямі эмацыянальнага характару, але і як навукова-тэарэтычны набытак, які абавязкова прыдасца, і не аднойчы, на шляху практычнай дзейнасці з яе бясконцымі крэатыўнымі пошукамі.

Дыпломная работа выпускніка Інстытута журналістыкі ва ўсіх патрабаваннях да яе: належная арганізацыя інфармацыйнай сістэмы, забеспячэнне навукова-тэарэтычнага сэнсу, літаратурнай формы з захаваннем спецыфікі навуковай мовы, арганізацыя даведачнага апарату згодна з Дзяржстандартамі, тэхніка афармлення дысцыплінуе маладога даследчыка з першых навуковых крокаў і застаецца ўзорам для яго далейшай прафесійнай дзейнасці ў сферы масавай камунікацыі.

1 Крыніцы на якія зробленыя бібліяграфічныя спасылкі ў нашым тэксце, месцяцца ў затэкставым бібліяграфічным спісе ў канцы выдання (гл.: “Бібліяграфічны спіс літаратуры па журналісцкай тэматыцы (для першапачатековага выкарыстання аўтарам дыпломнай работы)” – С. ____). У бібліяграфічнай спасылцы ў квадратных дужках паказаны нумар крыніцы і нумары адпаведных старонак з тэкстаў спасылкі.

2 Не ўсе літаратурныя крыніцы пададзены ў поўным бібліяграфічным апісанні: часам адсутнічаюць назва выдавецтва і колькасць старонак. Дыпломнік пры неабходнасці ў стане гэтыя прабела запоўніць. У асноўным бібліяграфічныя крыніцы вытрымліваюць Дзяржстандарт як узор для афармлення бібліяграфічнага спісу ў дыпломнай рабоце.

Дыпломная работа 80