Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УВОДЗІНЫ.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
26.08.2019
Размер:
115.8 Кб
Скачать

3 “Герой учарашняга дня”

Іван Мацвеевіч Жыгуновіч, галоўны персанаж аповесці “Бумеранг”, як і яго папярэднікі (Георгій Яўменавіч Галаван ”Крывінка; Іван Андрэевіч і актрыса Аляксандра Паўлаўна “Paradies auf Erden” і “Адна на падмостках; мастак Міхаіл Рачыцкі ”Вернісаж”; Уладзіслаў Булаўскі “Сатанінскі тур”), таксама належыць да герояў “учарашняга дня”. Але разам з тым у гэтым вобразе закладзены іншыя матывы, галоўны з якіх – матыў вінаватасці чалавека, які адступіўся ў сваім жыцці ад галоўнай хрысціянскай запаведзі “не забі”. Жыгуновіч некалі разам з іншымі гулагаўскімі вязнямі працаваў над падарункам Сталіну. Ствараючы першую атамную бомбу. Вучоныя гулага, сярод якіх быў і Іван Мацвеевіч, вырашылі падарыць “бацьку ўсіх народаў” пісьмовы прыбор, начыніўшы яго радыёактыўнымі элементамі. Такім чынам, Жыгуновіч таксама грэшнік. Грэшнік, бо яны, тады пераступілі мяжу чалавечнасці. За гэта герой нясе цяпер пакарання, самае невыноснае для сябе як бацькі: ад прыбора, які ўвесь гэты час захоўваўся ў музеі, захварэла на прамянёвую хваробу яго дачка Алена.

Евангельска-хрысціянскія матывы – гэта новая ўласцівасць мастацкай свядомасці І. Шамякіна, хоць у той жа час і заканамерная. Пісьменнік з адметным гуманістычным стаўленнем да людзей, ён заўсёды змагаўся за маральную чысціню чалавека. Цяпер жа празаік падыходзіць да праблемы маральнай адказнасці чалавека як адказнасці абсалютнай і бескампраміснай, адказнасці агульначалавечай, хрысціянскай.

У аповесці “Зона павышанай радыяцыі” (1997) пісьменнік паказвае, як вайна ў Афганістане і аварыя на Чарнобыльскай АЭС сурова перайначылі і без таго нялёгкага жыццё Паўла Паўлавіча Вятрэнкі і яго жонкі галіны Кузьмінічны. Ужо ў рамане “Злая зорка” (1991) І. Шамякін адгукнуўся на гэтыя трагічныя падзеі. У аповесці ён працягвае асэнсоўваць сваю эпоху праз лёс канкрэтнага чалавека і сям’і. Твор быў напісаны пасля наведвання радзімы, і тая сустрэча пакінула ў душы і памяці балючы след. І. Шамякін згадвае: “ У 1996 годзе я пакланіўся магілам. Убачыў жахлівыя сляды радыяцыі: знесены пасёлак, разбуралася вялікая ваенная база – амерыканцы рэзалі снарады,ракеты. Вынікі паездкі – сюжэт сумнай аповесці з публіцыстычнай назвай “Зона павышанай радыяцыі”. [14, с. 172]. Празаіка цікавіць найперш унутраны, псіхалагічна – эмацыянальны змест жыцця асобы ў цеснай суаднесенасці з часам і яго наступствамі.

У вобразе палкоўніка Паўла Паўлавіча Вятрэнкі ўвасоблены лепшыя якасці савецкага афіцера: перад намі паўстае надзвычай кампетэнтны прафесіянал – вайсковец, які адданы арміі, службе, высокім маральным прынцыпам жыцця. Шамякінскі герой аповесці жыў не толькі па загадах, але і па абавязку сэрца. Ён нёс сваю службу так, як і належыла сапраўднаму афіцеру: годна, сумленна, адказна. Вятрэнка добра ведае, што такое зона. І не толькі чарнобыльская, дзе яны жывуць разам з жонкай. Амаль усе гады сваёй афіцерскай службы, за выключэннем вучобы ў ваенна-інжынернай акадэміі ў Маскве, ён можна сказаць, быў адлучаны ад жыцця сучаснай цывілізацыі. Заўсёды служыў на краі свету: на самым паўднёвым востраве Курыл, пасля заканчэння акадэміі трапіў на Кольскі паўвостраў, і нават тады, калі апынуўся ў роднай Беларусі, на поўдні Гомельшчыны, то аналагічна ракетная база была размешчана ў лесе. Палкоўнік Вятрэнка, спецыяліст па хімічнай і радыяцыйнай абароне, разумеў небяспеку чарнобыльскай радыяцыі для жыцця, таму і падняў, як кажуць, трывогу, паслаў лісты ў высокія інстанцыі: “…Але я так не мог. Я жыў сярод людзей, а людзі жылі ў зоне павышанай радыяцыі. Іх трэба ратаваць. А на іх забыліся. Ды што там нейкі пасёлак лясны, нейкі батальён. З’яўлялася адчуванне, што ўся вялікая краіна жыве ў зоне павышанай радыяцыі” [15, с. 141]. Праз сваю сумленнасць і праўдашукальніцтва Вятрэнка быў датэрмінова звольнены ў запас. Герой аповесці гаворыць, што быў крытычна настроены супраць грамадскай бюракратыі, бяздушнасці, абыякавасці чыноўнікаў, асуджаў негатыў у арміі. Больш таго, ён прызнаецца: ”Афганістан, смерць сына, Чарнобыль узбунтавалі мяне і як кажуць, завялі на крутыя абароты” [15, с. 139]. Аднак нягледзячы на перажытую ўласную трагедыю і іншыя цяжкасці, Вятрэнка ўнутрана не мог прыняць крытыку і абвінавачвані, якія гучалі з тэлеэкранаў на адрас людзей у пагонах і той савецкай арміі, службе ў якой прысвяціў усё сваё жыццё. Сын Жэня пайшоў следам за бацькам, стаў прафесійным вайскоўцам – і загінуў у далёкай афганскіх гарах: ” Бой ішоў да паўдня. Маджахеды занялі камандную вышыню.Батальён капітана Вятрэнкі штурмаваў яе. Жэня падняў людзей у атаку,і яго скасіла аўтаматнай чаргой…”[15, с.281]. Такія ж афіцэры, як капітан Вятрэнка, і савецкія салдаты не мелі ніякага выбару, іх “пагналі ў Афганістан”. Малодшы Вятрэнка меў спачуванне да ворагаў і не быў бяздумным “вінцікам” у жахлівай ваеннай мясарубцы, у чым пераконвае яго шчырая размова з бацькам. Палкоўнік Вятрэнка зрабіў спробу ўратаваць адзінага сына: добраахвотнікам паехаў у Афган, каб быць блізка да Жэні.

Балючая памяць прыкавала сэрцы бацькоў да зоны, дзе пахаваны іх сын. Яны засталіся, нягледзячы на тое, што паўсюль распаўзлася “зараза гэтая”, але іх не палохае пошасць радыяцыі і смерць, бо адзінае іх жаданне – быць пахаванымі каля свайго Жэнечкі. Жыццё гэтых адзінотнікаў і пустэльнікаў набывае зусім іншы сэнс. Усвядомлены, па сваёй сутнасці экзістэнцыяльны, выбар ужо немаладых людзей, якія асудзілі самі сябе на пакуты і смерць у зоне, раскрывае не толькі асабістую трагедыю шамякінскіх герояў, але і агульнанародную бяду. Можа падацца, што яны страцілі інстынкт самазахавання і адчуванне суровай чарнобыльскай рэальнасці. Аднак, як думаецца, іх найперш абпаліла радыяцыя, што прысутнічала “ва ўсім жыцці”, бо сацыяльна-маральны Чарнобыль быў не менш небяспечны для людзей, якія доўга жылі ў няпэўнасці, напружанні і ператварыліся ў вечных вандроўнікаў. Яны не былі па-сапраўднаму свабоднымі, ахвяравалі сабой, як здавалася, дзеля чагосьці вышэйшага і значнага. Жыцці гэтых людзей скарыстала дзяржава і ўлада, змусіўшы да стаіцызму, існавання ва ўмовах пастаяннай ізаляцыі. А што яны ў выніку набылі? Праз шмат гадоў сям’я Вятрэнкаў урэшце займела родную “зямлю запаветную”, аднак фактычна адзіная іх уласнасць – доўгачаканы дом і Жэнева магіла. Чарнобыль паставіў людзей у складаныя абставіны, і на гэты раз яны маюць магчымасць выбару. Родны кут для іх даражэй з ўсё на свеце, памяць пра сына – святое. Павел Паўлавіч Вятрэнка – “чалавек зоны”, у якога ёсць свая філасофія выжывання: “…Але менавіта таму,што я знаю многа, я не веру ў блізкую смерць. Так што дарэмна высяляльнікі ўсіх рангаў называюць нас самазабойцамі. Не, мы не самазабойцы! Мы тыя, хто лагічна працягвае сваё жыццё пад тым жа напружаннем, пад якім яно было бадай увесь час, у той жа “зоне”. [15, с. 306]. У “ м ё р т в а й з о н е”, яна не мёртвая, але “зона”. Твор напісаны ад імя “я” героя, і гэтая яго споведзь нагадвае плынь свядомасці чалавека – Чалавека трагічнага лёсу, які, паблукаўшы па “чарнобыльскім пекле”, прыходзіць да разумення жыцця як вялікай і непераходнай каштоўнасці “А цяпер раблюся аптымістам, цяпер загадваю сабе: трэба жыць!” [15, с. 308].

Такім чынам, І. Шамякін мэтанакіравана даследаваў з’явы і падзеі сучаснасці па-свойму рэаганаваў на іх. Пры гэтым яго цікавіла грамадская, народная думка, чалавек у часе, яго ўнутраны лад жыцця. Праз свядомасць і паводзіны сваіх герояў, іх міжасабовыя стасункі пісьменнік раскрыў рэальныя абставіны і маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Найноўшая ява, постсавецкая эпоха ўспрымаліся І. Шамякіным без аптымізму, наадварот, ён паказаў сацыяльныя кантрасты і парадоксы, тое, як хаос і абсурд робяцца вызначальнымі з’явамі рэчаіснасці ў так званы пераходны перыяд. Пісьменніка трывожыў наступ негатыву: у сям’і, у людскіх узаемаадносінах. Яго ідэал – сацыяльна справядлівае грамадства, у якім будзе шанавацца “маленькі чалавек”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]