Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 15 Дыялекталагічныя даследаванні.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
51.71 Кб
Скачать

Тэма 15 дыялекталагічныя даследаванні. Вывучэнне гісторыі беларускай мовы

1 Вывучэнне дыялектнага ландшафту Беларусі

Дыялекталогія адносіцца да тых традыцыйных галін беларускага мовазнаўства якія пачалі распрацоўвацца яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Агульная праграма вывучэння беларускіх гаворак была сфармулявана Я.Ф.Карскім, які пакінуў значны след у галіне беларускай дыялекталогіі. Ім была складзена этнаграфічная карта беларускага народа, напісаны навуковыя працы, прысвечаныя разгляду беларускіх гаворак.

Вывучэннем беларускіх гаворак у 20 – 30-я гады займаліся такія вучоныя як прафесар П.А.Бузук, С.Некрашэвіч, Я.В.Воўк-Левановіч. Было выдадзена некалькі дыялектных слоўнікаў: “Віцебскі краёвы слоўнік” А.І.Каспяровіча, “Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны” М.В.Шатэрніка.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны дыялекталагічныя даследаванні сталі праводзіцца значна шырэй, у розных накірунках, галоўнымі з якіх вылучыліся наступныя: лінгвістычная геаграфія (стварэнне дыялекталагічнага атласа), манаграфічнае апісанне дыялектаў, дыялектная лексікаграфія.

Найбольш масавая і мэтанакіраваная работа праводзілася ў галіне падрыхтоўкі дыялекталагічнага атласа, які быў выдадзены ў 1963 годзе пад рэдакцыяй Р.І.Аванесава, К.К.Атраховіча, Ю.Ф.Мацкевіч. Для атласа былі абследаваны гаворкі звыш тысячы населенных пунктаў Беларусі і сабраны велізарны аб’ём звестак аб асаблівасцях гаворак розных рэгіёнаў рэспублікі. На картах паказана пашырэнне ў гаворках асобных з’яў фанетыкі, граматычнага ладу і часткова лексікі. Праведзеныя ізаглосы даюць падставы выявіць разнастайнасць дыялектнай мовы, ступень збліжэння і адрознення гаворак, удакладніць іх групоўку і раскрыць узаемаадносіны з гаворкамі іншых славянскіх моў. “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы” – гэта фундаментальная навуковая праца, вялікае дасягненне беларускіх мовазнаўцаў, каштоўны здабытак усёй нацыянальнай культуры. Стварэнню такой вялікай працы садзейнічалі грунтоўнае вывучэнне і манаграфічнае апісанне асобных беларускіх гаворак і іх масіваў. Асаблівая ўвага была звернута на пераходныя гаворкі беларускай мовы.

У 1968 годзе для вытлумачэння змешчаных у “Дыялекталагічным атласе беларускай мовы” карт і пашырэння звестак з беларускай дыялекталогіі Інстытутам мовазнаўства была выдадзена праца “Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак” у дзвюх кнігах. Такім чынам, быў створаны комплекс даследаванняў па беларускай лінгвагеаграфіі, за які яго рэдактары і асноўныя выканаўцы – Р.І.Аванесаў, К.К.Атраховіч, Ю.Ф.Мацкевіч, Г.У.Арашонкава, М.В.Бірыла атрымалі ў 1971 годзе Дзяржаўную прэмію.

Сярод вучэбных дапаможнікаў неабходна адзначыць “Нарысы па беларускай дыялекталогіі” (1964). Дапаможнік створаны калектывам аўтараў Інстытута мовазнаўства АН БССР. У ім прыводзяцца грунтоўныя звесткі з дыялектнай фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу і лексікі, вызначаецца групоўка сучасных дыялектаў беларускай мовы. Упершыню былі выказаны заўвагі аб размежаванні дыялектаў беларускай мовы з гістарычнага пункту погляду.

У 1969 годзе выйшаў другі дапаможнік па беларускай дыялекталогіі – праца Э.Блінавай і Е.Мяцельскай “Беларуская дыялекталогія”. Структура гэтага дапаможніка такая ж, што і “Нарысаў па беларускай дыялекталогіі” дадаткова ўведзены толькі раздзел “Фразеалогія”. Адрозніваецца праца сваёй кампактнасц большай метадычнай накіраванасцю. Е.Мяцельскай і Э.Блінавай выдадзены практыкум “Беларуская дыялекталогія” (1991) у якім прыводзяцца тэарэтычныя звесткі па найбольш важных і складаных тэмах курса беларускай дыялекталогіі прапануцца практычныя заданні і іншы матэрыял для самападрыхтоўкі і праверкі набытых ведаў.

Выдадзена вялікая колькасць артыкулаў і іншых навуковых прац пра вымаўленне гукаў, асаблівасці іх спалучэння ў моўным патоку, пра ўжыванне формаў слоў і сінтаксічных канструкцый у межах таго ці іншага дыялектнага абшару. Дыялектныя рысы разглядаюцца, як правіла, у супастаўленні з літаратурнай нормай, нярэдка ў гістарычным асвятленні.

Асноўныя тыпы дыялектнага вымаўлення найбольш сістэматызавана апісаны ў вучэбным дапаможніку А.А.Крывіцкага і А.І.Падлужнага “Фанетыка беларускай мовы” (1984) у раздзеле “Беларускае дыялектнае вымаўленне”, дзе асаблівасці вымаўлення характарызуюцца па асноўных дыялектных групах і зонах. Дыялектнай фанетыцы прысвечаны таксама наступныя манаграфіі: Вайтовіч Н.Т. “Ненаціскны вакалізм народных гаворак” (1968), Клімчук Ф.Д. “Гаворкі Заходняга Палесся. Фанетычны нарыс” (1983).

Апісанне асобных граматычных катэгорый дыялектаў праводзіцца ў наступных манаграфіях: Мацкевіч Ю.Ф. “Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове” (1959), Чабярук А.І. “Лічэбнік ў беларускіх гаворках” (1977).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]