- •1. Актуальность изучения истории Второй Мировой и Великой Отечественной войн и их периодизация.
- •2. Возникновение фашистских режимов в Европе. Идеология и политика фашизма.
- •3. Международное положение в мире в 30-ых. Формирование фашистского блока.
- •4. Мюнхенское соглашение. Попытка создания коллективной помощи в Европе
- •5. Советско-французско-английские переговоры. Советско-германские договоры.
- •6. Начало Второй Мировой войны
- •7. Вступление войск Красной Армии в западные области Беларуси и Украины. Объединение Беларуси.
- •8. Социально-экономические и политические изменения в западных областых бсср
- •9. Ссср и страны Балтии
- •10. Советско-финская война
- •11. Оккупация Германией стран Европы
- •12. Подготовка Германии до войны с ссср. План “Барбаросса”
- •13. Действия ссср по усилению обороноспособности страны
- •14. Нападение Германии на ссср. Пограничные бои в Беларуси. Эвакуация
- •15. Оборонные бои на территории Восточной Беларуси
- •16. Причины неудачи Красной Армии летом 1941 г.
- •17. Оккупационный режим на территории Беларуси
- •18. Политика геноцида. Вывоз населения на принудительную работу в Германию
- •20. Национальная и экономическая политика германских оккупационных властей на Беларуси
- •19. Коллаборационизм
- •21. Битва под Москвой. Суражские ворота
- •22. Начало создания антигитлеровской коалиции. Вступление в войну сша и Японии
- •23. Партизанское и подпольное движение в начале Великой Отечественной войны (осень 1941 – весна 1942 гг.)
- •24. Развитие партизанского движения в 1942-1943 гг. Создание Центрального и Белорусского штабов партизанского движения
- •25. “Рельсовая война”
- •26. Партийное, комсомольское и антифашистское подполье
- •27. Армия Краева, её взаимоотношения с советскими партизанами
- •28. Сталинградская и Курская битвы. Коренной перелом в войне
- •29. Тегеранская конференция
- •30. Победы союзных войск в Африке, Межземноморье и Тихом океане
- •31. Начало освобождения Беларуси
- •32. Белорусская наступательная операция “Багратион”
- •33. Советский тыл в годы войны
- •34. Открытие 2-го фронта
- •35. Освободительный поход Красной Армии в Европу
- •36. Крымская конференция
- •37. Берлинская операция. Капитуляция Германии
- •38. Постдамская конференция
- •39. Манчжурская операция войск Красной Армии. Капитуляция Японии
- •40. Беларуси – одна из стран-основателей оон. Нюрнбергский процесс
- •41. Вклад белорусского народа в разгром фашистской Германии
- •42. Международное значение Победы над германским агрессором и его союзниками
21. Битва под Москвой. Суражские ворота
У кастрычніку і лістападзе 1941 г. складваецца крайне напружаная сітуацыя на маскоўскім напрамку, дзе група армій “Цэнтр” 2 кастрычніка пачынае аперацыю “Тайфун”. Гітлер усяляк падштурхоўваў германскія войскі да хутчэйшага наступлення і патрабаваў любым коштам пакончыць з Масквой. У звароце да войск гаварылася: “Солдаты! Перед вами Москва! За два года войны все столицы континента склонились перед вами. Вы прошагали по улицам лучших городов. Заставьте ее склониться, покажите ей силу вашего оружия, пройдите по ее площадям. Москва – это конец войны. Москва – это отдых. Вперед!”.
Праз тыдзень германскае вярхоўнае камандаванне паведамляла аб паспяховым развіцці наступлення. Але ў канцы кастрычніка ў аперацыі “Тайфун” адбыўся збой. Сярод прычын такога становішча, паводле слоў генерала вермахта Г.Блюментрыта, была “руская ваенная сіла”. “На працягу апошніх тыдняў супраціўлене праціўніка ўзмацнілася, — адзначаў генерал, — і напружанне баёў з кожным днём узрастала”. 10 кастрычніка з рэшткаў Заходняга і Рэзервнага франтоў быў створаны новы Заходні фронт, задачай якога з’яўлялася абарона бліжэйшых подступаў да Масквы. Камандуючым фронтаў быў прызначаны генерал арміі Г.К.Жукаў. Калі праціўнік у другой палове кастрычніка ўзнаўляе наступленне на гэтым участку, яму зноў трэба было прарываць суцэльную лінію абароны. Немцы настойліва рваліся да Масквы. З 20 кастрычніка Масква была аб’яўлена на асадным становішчы. Горад быў умацаваны супрацьтанкавымі “яжамі”, надалбамі, барыкадамі. Сотні тысяч масквічоў бралі ўдзел ва ўзвядзенні ўмацаванняў. Большасць маскоўскіх заводаў не спынялі работу, а цалкам перайшла на выпуск ваеннай прадукцыі. Тэрмінова фарміраваліся новыя дывізіі апалчэнцаў, якія адразу ішлі на фронт.
7 лістапада на Чырвонай плошчы прайшоў парад часцей Чырвонай Арміі, якія адразу з парада ішлі на фронт. У сваім выступленні на парадзе І.Сталін звярнуўся да яго ўдзельнікаў з наступнымі словамі: “…На вас смотрит весь мир, как на силу, способную уничтожить грабительские полчища немецких захватчиков. На вас смотрят порабощённые народы Европы, подпавшие под иго немецких захватчиков, как на своих освободителей. Великая освободительная миссия выпала на вашу долю. Будьте же достойными этой миссии! Война, которую вы ведёте, есть война освободительная, война справедливая. Пусть вдохновляет вас в этой войне мужественный образ наших великих предков — Александра Невского, Димитрия Донского, Кузьмы Минина, Димитрия Пожарского, Александра Суворова, Михаила Кутузова! Пусть осенит вас победоносное знамя великого Ленина!”
15 лістапада германскае камандаванне пачынае другое наступленне на Маскву. Надзвычай жорсткае супраціўленне сустрэў праціўнік у раёне Валакаламска. 16 лістапада было адзначана подзвігам 28 герояў-панфілаўцаў 316-й стралковай дывізіі пад камандваннем генерал-маёра І.В.Панфілава. У час танкавай атакі праціўніка каля раз’езда Дубасекава (на ўсход ад Валакаламска) прагучалі словы малодшага палітрука 4-й роты В.Г.Клачкова, які звярнуўся да байцоў са словамі: “Вялікая Расія, але адступаць няма куды. За намі — Масква!”
Апошняя спроба захапіць Маскву была зроблена германскім камандаваннем у пачатку снежня 1941 г. Аднак і гэта наступленне, як і два папярдніх, праваліся. Сапраўдным сюрпырзам для германскага камандавання стало тое, што Чырвоная Армія сама перайшла ў наступленне. Гэта азначала, што гітлераўская стратэгія бліцкрыга пацярпела пад Масквой поўны крах. Толькі з 16 лістапада да 5 снежня германскія вермахт страціў пад Масквой звыш 155 тыс.чалавек забітымі і параненымі, каял 800 танкаў, 300 гармат і да 1 500 самалётаў. Узніклі ўмовы для пераходу савецкіх войск у контрнаступленне і разгрома ворага пад Масквой.
5-6 снежня 1941 г. пачалося контрнаступленне савецкіх войск пад Масквой. Да пачатку студзеня 1942 г. савецекія войскі прасунуліся на захад на 100—250 км. Былі вызвалены ад захопнікаў Маскоўская і Тульская вобласці. У баях за Маскву і Тулу вызначыліся стралковыя дывізіі, якімі камандавалі нашы землякі генералы У.Р. Вашкевіч і М.М. Макаўчук, а таксама падпалкоўнікі камандзіры злучэнняў А.А. Барэйка, Е.У. Дабравольскі, М.М. Мультан, І.Л. Рагуля, А.Д. Церашкоў, П.М. Чарнышоў. Такім чынам, контрнаступленне савецкіх войск, пачатак якому быў пакладзены пад Масквой у снежні 1941 г., перайшло ў агульнае наступленне і працягвалася да красавіка 1942 г. па ўсім фронце. Яно паклала пачатак вызваленню савецкай зямлі ад германскіх захопнікаў. За гэты час вораг быў дакінуты на захад ад Масквы на 350–400 км, было вызвалена 11 тыс. невеленых пунктаў, у тым ліку звыш 60 гарадоў; разгромлена да 50 дывізій ворага. Пад Масквой Узброеныя Сілы СССР нанеслі буйнейшае паражэнне германскаму вермахту.
Разгром войск вермахта пад Масквой развеяў міф аб непераможнасці германскай арміі, прывёў да краху ваенную дактрыну “маланкавай вайны” і гітлераўскага плана “Барабароса”. Контрнаступленне Чырвонай Арміі пад Масквой стала паваротным пунктам не толькі на савецка-германскім фронце, але і ў Другой сусветнай вайне Узмацніўся аўтарытэт Чырвонай Арміі на міжнароднай арэне, змяніліся стэрэатыпы, з якімі многія заходнія палітыкі падыходзілі да СССР.
Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі А. Ідэн наведаў участак фронта, якім камандаваў Г.К.Жукаў, дзе пасля адступлення немцаў пад Масквой засталася велізарная колькасць ваеннай тэхнікі, пляліся калоны панурых палонных германскіх салдат і афіцэраў. Англійскі міністр упершыню за два гады вайны ўбачыў сваімі вачамі маштабы паражэння немцаў. Гэта яго вельмі ўразіла. У гэтай сувязі У.Чэрчылль тэлефанаваў І. В. Сталіну: «Я ніколі яшчэ не адчуваў сябе такім упэўненым у сканчэнні вайны». А 11 снежня 1941 г. дзяжсакратар ЗША К.Хэлл заявіў на прес-канферэнцыі, што Прэзідэнт даў завярэнні, што урад ЗША цвёрда будзе працягваць ажыццяўленне праграмы па аказанні дапамогі Савецкаму Саюзу. «Падзеі, якія адбыліся за апошнія некалькі гадзін, яшчэ болей умацавалі гэту рашучасць...».