Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М. Лынькоў ГБЛ.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
10.09.2019
Размер:
252.93 Кб
Скачать

I ў трохі пазнейшых апавяданнях пісьменніка пануе пачуццёвая ўзнёсласць, цвітуць рамантычныя кветкі побач з суровымі і трагіч-нымі з'явамі жыцця. Такі ж пачатак апавядання «Крот» (1927):

«Плылі туманы...

Дарога плыла...» (I, 76).

Пацвярджаецца гэта і стылявьш завяршэннем апавядання «У мястэчку» (1927): «I ўсюды ціхая радасць паразліта. I ў сэрцы яна. I радасцю вунь на ўзгорку пад зялёным лесам, каля мала-дых зялёных бярозак, ірдзеюць на сонцы залатыя брусніцы...

Ірдзеюць брусніцы...

То ў каплях расы свежай купае сонца ранішнія праменні...» (I, 119).

Падобны пачуццёва-ўзнёслы, рамантычна вытрыманы, ста-ранна арнаментаваны стыль у духу «маладнякоўцаў» і ўсёй ран-няй савецкай прозы ўласцівы і першым творам К. Чорнага, М. Зарэцкага і іншых беларускіх пісьменнікаў. Апавяданне К. Чор-нага «Новыя людзі» (1924) заканчваецца радкамі, у якіх востра перадаецца эмацыянальны ўсплёск чакання радасці: «Па бяз-мернасці застыўшых прастораў, па ваколіцах, між старых хат, ходзіць новая радасць» (Чорны К. Зб. тв.: У 6 т. Т. 1. Мн., 1954. С. 91). Радасць — гэта быў знак-сімвал пе-рамогі рэвалюцыі і вобраз чакання ад перамогі вялікіх ствараль-ных перамен.

М. Зарэцкі ў празаічным абразку «Камсамолка» (1925) усклікае: «...Эх, каб я быў мастком!» Літаратурных мастацкіх сродкаў пісь-менніку быццам не хапае, ён заклікае на дапамогу мастацтва, каб паказаць прыгажосць і веліч новага чалавека — камсамолкі:

«Каб я быў мастаком, я б намаляваў вобраз камсамолкі. Я б уліў у яго ўсю магутна-бурлівую моц маладога жыцця, я б аздо-біў яго хараством нябачаным, дзіўным. (373-374)

Ён стаіць уваччу ў мяне, гэты дзівосны вобраз — сымбаль нязведаных радасцей новага жыцця. ён гарыць пекнатой неўмі-рушчай, ён маладосцю задорнай, гуллівай брызгае з блакіту іск-рыстых вачэй.

Бачу ў ім водблеск агністага сонца, бачу ў ім волю раздоль-на-шырокую, мора імкненняў адважных, глыбокіх. У далеч, у шыр, у адкрыты зарністы прасцяг, каб усё агарнуць сваім буй-ным запалам, каб усё ажывіць, акрапіць жыватворчым дажджом красавання!..

...Эх, каб я быў мастком!..» (Маладняк. 1925. № 6. С. 38)

М. Лынькоў у апавяданнях «У мястэчку», «Журавель мой, журавель...» (1928) якраз і стварае вобразы прадстаўнікоў мола-дзі, камсамолак, якія паверылі ў рэальнасць паслярэвалюцыйнай сацыяльнай і духоўнай навіны і ўсёй душой пацягнуліся да аб-вешчаных ідэалаў. Іхні жыццёвы далягляд здаецца ім прываб-ным і сонечным.

Захапляючыся маладым імпэтам моладзі, як гатоўнасцю, час-та безразважлівай, усю сябе прысвяціць рэвалюцыйным патраба-ванням новага часу, М. Лынькоў разумеў, шо невядомыя дагэ-туль павароты жыцця і нечаканыя сітуацыі ў асабістым лёсе лю-дзей, мала спрактыкаваных у адказнай сферы грамадскай дзей-насці, могуць прыводзіць і прыводзяць да трагедыі, выпустош-ваюць чалавеку душу, разбураюць нават побытавыя рамкі нар-мальнага існавання. Падобны сюжэт распрацаваны ў апавяданні «Радо» (1928). Яго змест нібы палемізуе з канцэптуальнымі ас-новамі апавяданняў «У мястэчку» і «Журавель мой, журавель...», па-асабліваму дапаўняе іх, з'яўляецца перасцярогай, наказам, каб людзі ў сваёй самаадданай дзейнасці дзеля светлай, па іх ад-чуванню і чаканню, будучыні ўнікалі фанатызму на гэтым шля-ху, не адмаўляліся ад чалавечнасці і гуманізму, павагі і любові да кожнага канкрэтнага чалавека, бо інакш стане немагчымай і тая светлая будучыня.

Усе захапляюцца Рыпінай Скварчук як чалавекам і грамадс-кім дзеячам (яна загадчыца агітацыйна-прапагандысцкага аддзе-ла ў воласці), ласкава называюць яе Рыбкай, надзвычай цэнячы яе здатнасць разумець усялякія здарэнні жыцця і ўменне выра-шаць складаныя праблемы. Таварыская з людзьмі, Рыбка ўсё пра ўсіх ведае. «Трэці год працуе. Кожную вёску навылет ведае. Ведае, як хто жыве і чым дыша, якіх камуністаў жонкі прыціс-каюць пад лапаць ды ўбіраюць куты абразамі. Пра ўсіх ведае і пра ўсё: хто дзе самагнётам жыве, чаму той ці другі на гаспадар-ку ўзбіцца не можа, чаму ў Сяльцы кааператыў не наладзіцца, (374-375) чаму Сідар Панкратаў штомесячна з суседзямі судзіцца, чаму не паладзіў стары Карней з сынам. Кожная дробязь жыцця сялянс-кага вядома Рыпіне» (I, 192). Яна — душа калектыву. «I ў пра-цы, і ў адпачыне адна і тая ж Рыбка: жывая, вясёлая, з голасам такім — маладым, крыху гарэзлівым голасам, крышачку не па-жаночаму цвёрдым. I калі на вечары якім — ці спайкі той, ці якім іншым, — не сядзіць Рыбка склаўшы рукі: яна і гаспадыня, яна і ў скокі ахвотніца, і ў карагодзе, ці ў гульнях якіх не адстае, а то і наперадзе будзе» (I, 193).

I людзям цяжка здагадацца, што ў гэтай напорыстай і безаг-ляднай грамадскай самааддачы Рыбкі ёсць нейкая душэўная ўшчэрбнасць і падраненасць, унутрана глыбока схаваная ад ін-шых. Толькі аднойчы яна робіць нясмелую спробу расказаць пра сябе таварышу ў дарозе, бо дарога пэўным чынам збліжае чала-века з чалавекам. Рыпіна прызнаецца, што ў яе некалі быў сын Радзівон, якога яна звала Радо, песціла яго: «Радо маё дарагое, Радо маё любае, незабыўнае, сыночак мой сінявокі». Ёй аж самой ужо быццам не верыцца, што яна некалі была пяшчотнай маці. Яна кажа: «Няма яго, даўно няма, мо год з дзесяць, мо восем. Даўно ўжо гэта было. Даўным-даўно» (I, 198).

I ўсё ж нават добраму таварышу Рыпіна не сказала ўсёй праўды пра сябе і сына. I толькі пазней, калі той таварыш, з якім яна ехала па службовых справах, трапляе ў тую мясцовасць, дзе некалі Рыпіна працавала настаўніцай, а пасля, у дзевятнаццатым годзе, стала агентам прадкома, ён даведваецца, як усё было. Аказваецца, пад практычным кірауніцтвам Рыпіны праводзіліся ў той час ў вёсках прадразвёрсткі. Людзі расказалі: «...Паехала раз Рыпіна з атрадам у вёску. Гэта ўжо тады, як была яна ў во-ласці. Развёрстку тады збіралі, ну, харч гэты самы: кароў, свіней, жыта, адным словам, усё бралі. Ну і было ўсяго: жанкі ў голас, у праклёны, пусцяць слёзы ракой. Мужчыны часам лямпу тушаць, калі там сход часам, ды за колікі, за бярданку, калі ў каго ёсць. Ну, гвалт, сумятня, да крыві даходзіла...» 1 Рыпіна ў службовым і асабіста ўнутраным рэвалюцыйным экстазе старалася аж зверх: «...Рыпіна з атрадам прыехала, ды, здаецца, у другі раз, ды дру-гую развёрстку браць... Так, прыехала Рыпіна з атрадам, два дні была. Забралі тады многа і кароў, і свіней... Дык вось брала яна па развёрстцы, а то яшчэ ямы шукала, ну сховы там: дзе авёс, дзе жыта, там ячмень насыпаны, а дзе і сала кубел запруць — усё ў яме...» (І, 202).

Паехала Рыпіна з той вёскі з атрадам, павёўшы за сабой вя-лікі абоз. Адзін прадармеец застаўся па нейкіх дробных справах, а ноччу знік. Разам з ім знік і Радзівон. «А праз дзень ці праз два на габрылянскім шляху (вёрст пяць ад нас), каля лесу (375-376) знайшлі армейца, знайшлі і Радзівона. Так, знайшлі... Пастуша-няты прыбеглі, паведамілі.

У армейца жывот быў разрэзаны, і ў ім жыта насыпана, і за-піска там, аб развёрстцы... I дзіцянё не пашкадавалі — задушана было, там і ляжала пад хвойкай з аборкай на шыі. I запіска там, каб не крыўдзілася, значыцца, Рыпіна, калі падарунак дарагім не будзе...» (I, 203). Вінаватых не знайшлі.

I ў тым, што «вінаватых не знайшлі» — асаблівы падтэкставы сэнс. Гэта значыць, што нехта, ад каго гэта залежала, не вельмі стараўся выявіць злачынцаў, маючы на ўвазе неапраўданую жор-сткасць Рыпіны ў адносінах да сялян.

Змест апавядання «Радо» мае нейкую містычную, прароча-сэнсавую глыбіню. Радо для Рыпіны — не толькі рэальны любы сын. У алегарычнай аб'ёмнасці вобраза сын — радасная будучы-ня гераіні. Рыпіна якраз пазбаўлена яе праз уласную жорст-касць, праз сляпое ўпіванне гвалтам над людзьмі, праз мараль-ную глухату і душэўную няразвітасць дзеля злачынна зразумелай грамадскай і дзяржаўнай неабходнасці. Але лёс чалавека -ў па-добных вырашальных момантах з трансцэндэнтальным вобраз-ным узбуйненнем непазбежна праецыруецца на лёс усяго народа і дзяржавы. Яны таксама пазбаўлены будучыні, калі ў аснове іх палітычнага і сацыяльнага прагматызму ляжыць злавесная па-гарда да самых жыццёва няўхільных інтарэсаў чалавека. Змест апавядання «Радо» аказаўся прарочым у тым плане, што менаві-та на гэтым шляху, на шляху татальнага падаўлення гуманістыч-ных каштоўнасцей, адбылося самаразбурэнне дзяржавы СССР і самапахаванне яе ў будучыні.

У апавяданні «Радо», як і ў творах іншых пісьменнікаў, рэва-люцыйны гуманістычны ідэал сцвярджаецца часцей за ўсё ад ад-варотнага — паказам тых з'яў жыцця, якія маюць адкрытую ге-нетычную сувязь з мінулым і могуць толькі стрымліваць энергію сапраўдных рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Спробы ж стварыць псіхалагічна акрэслены і пераканальны вобраз новага чалавека, як правіла, не ўдаваліся. Грамадская дзейнасць Рыпіны пасля гі-белі сына ў апавяданні М. Лынькова «Радо» апісваецца, а не па-казваецца, I гэта зразумела. У 20-я гады канкрэтныя, блізка ад-чувальныя арыенціры практычнай дзейнасці на карысць будучы-ні яшчэ не зусім вызначыліся, але захоўваўся адпаведны гума-ністычна-рэвалюцыйны настрой. Эмацыяльна гэты настрой мог перадаць толькі адзін від мастацтва — музыка. Музыка ў літара-туры той пары становіцца знакам рэвалюцыйнага светаадчуван-ня. Яна не акрэслівала канкрэтных ідэалаў, але натхняла пачуц-цёвую гатоўнасць змагацца за новае ў жыцці, што дакладна ад-павядала духоўным магчымасцям грамадства 20-х гадоў. (376-377)

У апавяданнях М. Лынькова, як і ў ранняй творчасці К. Чор-нага, М. Зарэцкага і іншых пісьменнікаў, музыка мае нейкае сакральнае значэнне ва ўнутраным свеце іхніх персанажаў.

Ігнась Альховік, герой К. Чорнага «Новыя людзі», сапраўды новы па светаадчуванню чалавек. Жыццё не песціць яго. Ён хворы на сухоты, жыве ў братавай хаце, і брат яго часта крыў-дзіць, здзекуецца. Але Ігнасю дапамагае жыць узнікшае ў ім уменне адчуваць проблескі радасці жыцця. Пра радасць жыцця яму таксама нагадвае музыка. Вось ён выйшаў ад доктара, які яго нічым не абнадзеіў, і ідзе па гарадку. «3-за вялікіх вокан бе-лага мураванага дома нечакана рвануўся на яго віхор зыкаў скрыпкі і фартэпіяна. Была ў нястрыманым імкненні гэтых зыкаў бурная, нявыказаная вясёласць, поўная задавальнёнасць нечым вя-лікім, самым важным, што неабходна для радасці існавання» (Чорны К. Зб. тв. Т. 1. С. 91).

Музыка і рэвалюцыя — сувязь паміж імі існуе ў апавяданнях пісьменнікаў 20-х гадоў, сувязь няпростая, апасродкаваная, але ўсё ж яна існуе. Музыка, у якой так дасканала ўвасоблены ідзал гармоніі і сіла духоўнага парывання, не магла не крануць душу чалавека, які верыў ў рэвалюцыйныя ідэалы. Вельмі моцна і заў-зята прывязаны да свёй музыкі званар у апавяданні А. Бабарэкі «Званіў званар» (1925).

Задача сцвярджэння і ўслаўлення новага жыцця, якую паста-вілі перад сабой «маладнякоўцы» як задачу непасрэдную, патра-бавала ад іх цэласнасці і гарманічнасці вобразаў. Але ў жыцці новае рэдка яшчэ праяўлялася цэласна і гарманічна. Яно часта было супярэчлівым, ішло поруч са старым. Выхад «маладнякоў-цы» шукалі ў пэўным ухіленні ад жыцця да абстрактных уяўлен-няў пра яго, а існуючую супярэчлівасць паміж рэвалюцыйным ідэалам і рэальнасцю жыцця імкнуліся пераадолець праз форму. Музыка і мастацтва, якія маюць найбольш абстрагаваную выяў-ленчую форму, іх моцна прыцягвалі, захаплялі.

У апавяданнях М. Лынькова «Маньчжур» (1928) і «Кларнет» (1928) таксама захапляе персанажаў музыка як надзея на збавен-не ад забойчай прозы жыцця і як чаканне радасных перамен. Паэтызуюцца нават музычныя інструменты:

«Маньчжурава гармонь...

Маньчжурава сэрца...

Гэта ж адно і тое. Сумуе сэрца — сумуе гармонь, плача гар-монь — плача і сэрца. Гармонь Маньчжура — жонка і дзеці, усіх перажыла і ўсяго пабачыла, не на адной сцяне павісела. Але не перажыла яна чалавечае радасці і чалавечага смутку. Пасля пер-шай чаркі Маньчжур заўсёды рады, пасля другой — ён вясёлы. (377-378)Тады старыя, паабшчыпаныя лады трохрадкі, пазвязаныя нітка-мі, дроцікам, залепленыя лакам і воскам, а то і проста паклее-ныя хлебам, пачынаюць залівацца вясёлаю песняй. Сам Маньч-жур, скрывіўшы набок галаву, выводзіць разам з старым, залеп-леным і абмусоленым мехам гармоні словы песні, ківае ў такт галавою і падгоцвае правым каленам» (I, 129).

Маньчжур — мянушка. Так празвалі чалавека за тое, што ён часта ўспамінае Маньчжурыю, дзе ён у маладосці бываў і ваяваў, дзе ён размаўляў нават з самім генералам Курапаткіным, хоць размова звялася толькі да таго, што генерал абазваў яго «ду-раком». Але Маньчжур усё роўна ганарыцца гэтай размовай і любіць апавядаць пра яе. Маньчжур з-за гарэлкі апусціўся на са-мае дно чалавечага існавання, ён нават не памятае свайго імя і прозвішча, не памятае, як звалі бацьку. Маньчжур і Маньчжур. Аднак ён здолеў душэўна адрадзіцца і знайсці сваё месца сярод людзей, калі адчуў павевы новых вятроў у навакольным жыцці. I ўнутраная здатнасць адчуць павевы гэтых вятроў не ў малой сту-пені залежала ад яго моцнай прывязанасці да музыкі і песні.

Яшчэ больш паказальны ў філасофскім разуменні значэння музыкі для душэўнага абнаўлення чалавека паслярэвалюцыйнага часу змест апавядання «Кларнет». Знешняя канва падзей у гэ-тым творы на фоне вострасюжэтнай прозы 20-х гадоў вельмі спакойная і сціплая. Начальнік пошты Іван Сцяпанавіч у глухой мясцовасці, куды ён нядаўна пераехаў з жонкай і малым дзіцём, нудзіцца. «Пошта за вярсту ад сяла, у старэнькай, струхнелай будыніне, дзе змяшчалася калісьці валасное праўленне. I нават ані дупіы...» (I, 179). Ёсць толькі языкастая жонка, якая з ім сва-рыцца, а ён — з ёю. Жонка папракае яго, што ён не можа вып-расіць сабе лепшай кватэры, бо ў гэтай, як яна кажа, начоўкі няма дзе паставіць, абзывае яго «нелюдзем», «недапечаным» і, урэшце, дапякае тым, што не за таго вышла замуж. «Пятак — цана табе...» — дае яна агульную характарыстыку мужу.

Раздражняе Івана Сцяпанавіча і сама атмасфера ў пакоі: «Пахла пялснкамі, яшчэ нечым кіслым: ці то квашанай капус-тай, ці то дзіцем, ці мокрым кажушком, што сушыўся на ляжан-цы. 1 яшчэ сургучом крыху пахла, і тым спецыфічным пахам, які сустрэнеш толькі на нашых дробных і драбнюткіх паштовых станцыях. Тут і мокрыя, прэлыя анучы, і востры дзёгаць, і ўедлі-вая махра, і яшчэ больш уедлівы, захрасаючы колам у горле ты-тунь-самасей» (I, 177). I пагаворыць Івану Сцяпанавічу на сур'ёзныя тэмы няма з кім, бо сусед, ветэрынарны фельчар, які займае другую палову дома і ад якога вечна пахне карболкай і яшчэ нечым іншым, спецыфічным, гаворыць толькі пра сваё, прафесійнае. (378-379)

I вось здараецца на пошце зусім на першы погляд дробязны выпадак. Заходзіць у лапцях селянін. Пасля трапных, але неаба-вязковых размоў пра надаелую дажджлівую пагоду, ён просіць пераслаць сыну, які служыць у арміі, па яго просьбе дудку або інакш — кларнет. Іван Сцяпанавіч — сам музыкант, меў гар-монь, але прадаў яе на патрэбы пераезду. Пабачыўшы кларнет, упакованы бацькам вайскоўца няўмела — можна сказаць, вар-варскімі сродкамі, Іван Сцяпанавіч проста ўстрапянуўся ўнутра-на. Яго надзвычай усхваляваў адзін дотык сваімі пальцамі да клавішаў кларнета. Ён раптам адчуў, што перасылка кларнета — не толькі яго службовы абавязак, але і асабістая душэўная неаб-ходнасць. Іван Сцяпанавіч перапакоўвае інструмент згрдна з паштовымі інструкцыямі, але з любоўю і захапленнем. Ён сам зашывае кларнет у рукаво ад уласнае сарочкі. «Дзівак-чалавек, у першы раз бачу такога начальніка, каб гэта сам ды яшчэ зашы-ваў табе, а мо так і трэба, ці нам жа ведаць, — думае дзядзька і дастае з-за пазухі «адрас», і грошы» (I, 183).

Гэты дробязны, нават у нечым побытава-прыземлены выпа-дак, які тым не менш пацвердзіў, што музыка ў свеце жыве, пе-равярнуў усю душу Івана Сцяпанавіча, змяніў яго настрой, вы-бавіў з нуды. Нават штодзённая лаянка з жонкай здалася яму неістотнай, побытава-рытуальнай у сялянскім асяроддзі, і ён га-товы не толькі ддя прымірэння з жонкай, але для пачуццёвай сардэчнай узвышанасці. «I калі клаўся Іван Сцяпанавіч на мулкі ложак поплеч з жонкай, ён адчуваў сябе як ніколі бодрым і вя-сёлым. Куды падзелася яго нядаўняя нуда, самота, і ўсё ўлера-дзе, здаецца, усміхалася гэтак весела, гэтак радасна, і ўсё паб-лісквала, нібы тыя блішчастыя клапаны.

— Эх, і кларнет жа, ну і кларнецік, мець бы вось такі. Па- цешная штука!