Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М. Лынькоў ГБЛ.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
10.09.2019
Размер:
252.93 Кб
Скачать

I хоць драматычная напружанасць гэтага эпізоду моцна зні-жаецца тым, што ў Саколіча якраз у патрэбны момант знахо-дзіцца ў кішэні для дзіцяці «кавалачак цукру», сам эпізод знач-ны і глыбокі па зместу.

У рамане М. Лынькова самае большае выпрабаванне для Мірона — арышт і расстрэл немцамі як заложнікаў яго дзяцей. Гэта трагедыя найвялікшага болю і маральных выпрабаванняў, бо немцы абвясцілі, што выпусцяць дзяцей, калі добраахвотна здасца ім Мірон. Пісьменнік адчуваў агромністую трагедыйна-сэнсавую патэнцыю гэтай звышчалавечай сітуацыі і аддаў ёй не-малую ўвагу. Аднак ў той час, калі ствараўся раман, беларуская проза яшчэ не валодала неабходнымі філасофска-мысліцсльнымі рэсурсамі і дастатковым вопытам маральнага засваення траге-дыйных падзей, каб асвятліць іх з патрэбнай мастацкай глыбінёй і праўдзівымі душэўнымі перажываннямі. Менавіта душэўная рэакцыя Мірона пасля таго, як ён пачуў, чаго ад яго хочуць немцы, раскрыта недастаткова прачула, без натуралыіай увагі да перажыванняў героя, нават без пастаноўкі праблемы выбару.

У агульных рысах пісьменнік верны сапраўднаму факту вай-ны (правобразам Мірона, як вядома, з'явіўся праслаўлсны важак партызанскага руху М. Ф. Шмыроў), аднак мастацкае ўвасаб-ленне гэтага сапраўднага факта не атрымала ў творы ўражальна-эмацыянальнай сілы. Партызаны ў рамане рыхтуюцца вызваляць дзяцей Мірона, але спазняюцца, бо немцы чамусьці паспяшаліся расстраляць іх. Гэтым самым Мірон выводзіцца з сітуацыі страшнейшага трагедыйнага канфлікту і аказваецца ўжо перад тым, што адбылося. На самай справе ў жыцці было інакш. Шмыроў не з'явіўся да немцаў і ўсё жыццё пакутаваў ад гэтага. Па волі пісьменніка крыж выбару мінаваў Мірона, і гэта надзвы-чай красамоўна характарызуе творчыя магчымасці беларускай прозы той пары. Пісьменнік нібы спалохаўся самых донных глыбінь душэўнага стану чалавека, які знаходзіцца ў небывала страшнай трагедыйнай сітуацыі. (410-411)

Аднак у іншых момантах аўтар здолеў улавіць з'явы, якія раскрываюць трагічныя павароты чалавечага лёсу на вайне. Яны бываюць складанымі і неверагоднымі. Вось Заслонаў сустрэўся і гаворыць з капітанам Пушкаровым, які камандуе рускай ротай, якая знаходзіцца на службе ў немцаў. Прычым гэтая рота вы-конвае і карныя функцыі, з яе асяроддзя немцы вярбуюць лю-дзей у дыверсійныя групы. Заслонаў не можа не задаць Пуш-карову пытання:

«— Чаму ж не уцяклі з гэтай часці? Тут жа адны забойцы і грабежнікі. — I дыверсанты ў дадатак, — дапаўняе яго Пушкароў — I вы лічыце патрэбным сядзець у такой часці? — дапытваецца За-слонаў. — Але, лічу патрэбным, — спакойна адказаў. — Трэба бы-ло сядзець. Мы з той ротай і сваіх людзей паслалі. Так што, як толькі рота перабярэцца за лінію фронту, гітлераўцы могуць са спакойным сумленнем спісаць з рахунку сваіх абаронцаў» (V, 317).

Вельмі паказальна, што Пушкароў у сітуацыі, якая можа па-вярнуцца да яго асабіста трагічным бокам (партызаны могуць палічыць яго прыстасавальнікам і здраднікам), адказвае спакой-на. У яго спакойнасці — перакананне ў карысці сваёй дзейнасці для справы Перамогі. Вайна прымушала пераконвацца, што ача-гі супраціўлення ворагу нараджаліся ўсюды, у самых нечаканых месцах, групах і аб'яднаннях. Капітан Пушкароў ведае, што раз так, а не інакш павярнуўся яго лёс, яму трэба трымацца, бо на гэтай пасадзе, якую ён мае ў немцаў, яго замяніць ніхто не мо-жа. Ён пакуль не думае, як складзецца яго жыццё ў будучыні. Хутчэй за ўсё ён будзе пасля перамогі асуджаны за здрадніцтва. Але гэта яго не хвалюе. Галоўнае — наблізіць Перамогу. Для яго прасцей было б пайсці ў партызаны, але ён застаецца. Вядома, сіла пушкаровых — гэты сіла слабых, сіла партызанская, але яна бывае эфектыўнай.

Ёсць у гэтым рамане эпізоды баёў і баявых абставін, якія пе-радаюць сапраўдную атмасферу цяжкага ваеннага мінулага. Вось як апісаны вынікі бамбёжкі: «Выцягвалі і перавязвалі паране-ных. Пад купчастай хвояй дагарала камісарава эмка. Недалёка ад яе, уткнуўшыся галавой у верас, ляжаў нерухомы шафёр, шыро-ка раскінушы рукі. Дыміўся непадалёку падбіты бранявік, з пяці гармат засталіся цэлымі толькі дзве» (IV, 41). Зусім іншы погляд на вайну, чым у апавяданнях і публіцыстычных артыкулах пісь-менніка ваеннага часу.

Раман «Векапомныя дні» М. Лынькова, як і аповесць I. Ша-мякіна «Глыбокая плынь» (1949), раманы I. Мележа «Мінскі на-рамак» (1952) і А. Кулакоўскага «Расстаёмся ненадоўга» (1955) не толькі склалі важнае звяно ў развіцці беларускай прозы на (411-412) тэму вайны. Яны накрэслілі ўжо яе новы рубеж. Але, каб гэты рубеж быў дасягнуты і заваяваны, спатрэбіліся важныя змены ў грамадскім жыцці сярэдзіны 60-х гадоў.

М. Лынькоў — сын свайго часу з усімі яго перамогамі, ілю-зіямі, памылкамі і паражэннямі. Але ў многіх выпадках сілай свайго таленту ён здолеў узняцца над сваім часам і таму зас-лугоўвае належнага месца ў гісторыі нацыянальнай літаратуры.

Каваленка В.А. Міхась Лынькоў // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 370-412.