Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский фольклор.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
445.57 Кб
Скачать

Зімовыя песні: Летнія песні:

Да ішлі, ехалі калядкі…                   У полі жыта палавее,

Да ішлі, ехалі калядкі                       У багатага душа млее,

У маляваных санёчках,                   Што ў засеку жыта тлее.

У кужэльных сарочках.                   А ў беднага радуецца,

А санёчкі паламаліся,                      Што новы хлеб гатуецца,

А сарочкі памараліся.                      Што з багатым зраўнуецца

 

Замовы (у народзе яшчэ называюць загаворамі, нагаворамі, шэптамі) – гэта славесныя формулы, якім надавалася магічнае значэнне. Замовы – від народнай творчасці, які ў сучасны момант у жывым бытаванні амаль не сустракаецца.

У мінулым замовы былі шырока распаўсюджаны ў быце і мелі чыста ўтылітарнае значынне: з дапамогай слова, магічнага дзеяння ператварыць жаданае ў рыальнасць, падобным выклікаць падобнае.

Прынята дзяліць замовы на некалькі тыматычных груп:

1.Замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (паляванне, рыбацтва, пчалярства, збор ягад, грыбоў, захаванне жывёлы, ураджаю);

2.Замовы супраць хвароб;

3.Замовы, звязаныя з сямейнымі адносінамі і прыватным бытам (сюды адносяцца таксама прысушкі і адсушкі – любоўныя замовы);

4.Замовы, звязаныя з грамадскімі адносінамі і г.д.

5.Замовы каштоўныя тым, што ў іх знайшлі адлюстраванне асаблівасці гаспадарчага, грамадскага і духоўнага жыцця чалавека. Яны з’яўляюцца помнікамі мастацкага слова народа.

Замова паляўнічага:

Вадзіца царыца, усяму свету памачніца. Як ты змываеш сырое карэнне, шэрае і белае каменне, так і змый і маю ружы-ну-ружніцу і булат-жалеза. Як страляе з неба Міхаіл-архангел громам і малянняй і вострай стралой і як ніхто не можа ўняць ні грома, ні маланні, ні вострай стралы, так ніхто не можа ўняць і мяне, раба божага, стральца, і маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. А над маёй ружынай-ружніцай і булата-жалезам няма спаругання на векі вякоў.

 

Прыказкі і прымаўкі. У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна этнічныя і эстэтычныя ідэалы.

У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, прыроду, чалавека, расліны, жывёл. Прыказкі вучаць любіць свой край, Радзіму, яе герояў і ненавідзець ворагаў. Трапна выказвае народ свае думкі пра шчасце, лёс і долю, дабро і зло.

Увогуле, прыказкі і прымаўкі – гэта своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.

Прыказкі і прымаўкі:

Колас добра не спее, калі сонца добра не грэе.

Шмат снегу – шмат хлеба.

З агнём не жартуё і вадзе не вер.

Воўка ногі кормяць

 

Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.

Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рычаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах. Загадкі, песні-загадкі надзвачай шырока ўжываліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай “праверкі” разумовай сталасці жаніха.

Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстравала гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, быт, працу, фауну, флору, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.