Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский фольклор.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
445.57 Кб
Скачать

Загадкі:

Без кораня, а расце. (Камень)

Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада)

Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста)

Цераз мяжу брат брата не бачаць. (Вочы)

 

Казкі. Сярод апавядальных жанраў беларускай вуснапаэтычнай творчасці шырынёй ахопу жыццёвых з’яў, глыбінёй абагульнення, яркасцю створаных вобразаў вылучаюцца казкі. Тэрмін “казка” аб’ядноўвае розныя па форме і зместу апавядальныя творы: пра жывёл і птушак, пра фантастычных пачвар і непераможных асілкаў, пра кемлівага сялянскага сына Несцерку і ненажэрных крывасмокаў-паноў, пра хітруна-злодзея і служкаў культу, пра мудрую дзяўчыну і языкатую жонку і інш. Сярод розных, але ў асноўным блізкіх паміж сабой азначэнняў казкі, якія прыводзяцца ў навуковай літаратуры, найбольш прыдатным можна лічыць наступнае: казка – гэта мастацкае вуснае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або авантурна-навелістычнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс.

К азкі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі непарыўна звязаны з шматгранным жыццём народа, яго барацьбой з сіламі прыроды. Казкі як творы сапраўднага мастацтва задавальнялі эстэтычныя запатрабаванні народа і ў той жа час былі важным сродкам пазнання навакольнага свету і абагульнення працоўнага вопыту многіх пакаленняў, а таксама сродкам выхавання.

Класіфікацыя казак даволі ўмоўная. Звычайна іх падзяляюць на казкі аб жывёлах, чарадзейныя, або міфічныя, і сацыяльна-бытавыя. Кожная з груп беларускіх казак вылучаецца асаблівасцямі зместу, сістэмай вобразаў, характэрнымі прыёмамі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Усім ім уласціва высокае паэтычнае майстэрства. Беларускія казкі маюць шмат агульнага з казкамі іншых народаў, асабліва славян, але ў той жа час узбагачаюць казачны эпас славянскіх народаў новымі сюжэтамі, ідэямі, вобразамі.

Ў наш час казачная традыцыя паступова затухае, але многія казкі трывала захоўваюцца ў народным рэпертуары і па-ранейшаму выконваюць значную ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення.

 

 

Легенды. Да легенд звычайна адносяць трывала замацаваныя ў фальклорнай традыцыі вусныя апавядальныя творы, ў аснове якіх ляжыць фантастычны вобраз або ўяўленне, звязаныя з гісторыяй людзей або тлумачэннем розных прыродных і грамадскіх з’яў. У больш вузкім разуменні, якога прытрымліваюцца некаторыя даследчыкі, легендамі з’яўляюцца толькі творы на біблейскія сюжэты, г.зн. апакрыфічныя творы.

Легенды – мастацкія творы, але даменантнай ў іх з’яўляецца не эстэтычная, як ў казках, а пазнавальная функцыя.

Беларускія легенды разнастайныя па тэматыцы. У апублікаваных запісах прадстаўлены легенды касмаганічныя, этнагенічныя, гістарычныя, апакрыфічныя і інш. У іх адлюстраваны розныя ўяўленні народа, спробы растлумачыць паходжанне сусвету і зямлі, чалавека і жывёл, сутнасць розных з’яў прыроды і грамадскага жыцця. У некаторых беларускіх легендах распрацоўваюцца розныя маральна-этычныя праблемы, сцвярджаецца неабходнасць добрасумленных адносін да працы, справядлівых і добразычлівых адносін паміж людзьмі, але часам гэтыя станоўчыя ідэі атрымліваюць рэлігійную афарбоўку.

Па сваёй асноўнай функцыі – перадача выпрацаваных папярэднімі пакаленнямі пэўных ведаў або ўяўленняў – да легенд набліжаюцца паданні. Але калі легенды заўсёды фантастычныя па зместу і ў сувязі з гэтым маюць адпаведную паэтыку, паданні даюць звесткі аб рэальных асобах і сапраўдных падзеях, хаця, натуральна, пры перадачы з вуснаў у вусны аддаляюцца ад першаасновы, жыццёвы матэрыял набывае ў іх паэтычную інтэрпрэтацыю.

Найбольш распаўсюджаныя ў беларускім фальклоры паданні гістарычныя і тапанімічныя, многія з якіх маюць гістарычную афарбоўку. З вуснаў у вусны перадаваліся паданні аб асілках, якія нібыта некалі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і пакінулі пасля сябе старажытныя гарадзішчы ды велізарныя камяні з адбіткамі сваіх пальцаў ці рук. Такія паданні дапамагаюць глыбей пазнаць мінулае, перадаюць адносіны народа да розных падзей, яго ўяўленні аб гісторыі роднага краю і любоў да сваёй зямлі.