Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУРСАВОЕ І ДЫПЛОМНАЕ ПРАЕКТАВАННЕ.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
347.65 Кб
Скачать

Курсавая работа Мэта і патрабаванні да курсавой работы

Ва “Уводзінах” падкрэслівалася роля і месца курсавой работы ў агульнай праграме падрыхтоўкі спецыяліста. Менавіта гэтым вызначаюцца мэта і патрабаванні да падрыхтоўкі і абароны курсавых работ.

Асноўная мэта курсавой работы ў тым, каб у працэсе яе падрыхтоўкі і абароны студэнт: а) авалодаў навыкамі самастойнай працы і арганізацыі элементарнага навуковага даследавання; б) паглыбіў і пашырыў тэарэтычныя веды па навучальнай дысцыпліне; в) выпрацаваў навыкі лагічна-паслядоўнага і даказальнага аналізу навуковай літаратуры; г) набыў уменні ставіць і вырашаць навукова-даследчыя задачы; д) авалодаў навыкамі прадстаўлення атрыманых вынікаў і іх публічнай абароны.

Тэматыку курсавых работ распрацоўвае кафедра, якая забяспечвае выкладанне тых дысцыплін, па якіх навучальным планам прадугледжваецца выкананне курсавых работ. Тэмы курсавой работы павінны быць звязаны са зместам дысцыпліны, арыентаваны на асэнсаванне, а ў лепшым варыянце, на вырашэнне хаця бы лакальных праблем навукі і практыкі.

Структура курсавой работы ўключае: тытульны ліст (глядзі дадатак № 1), рэферат, змест, уводзіны, асноўную частку, заключэнне, спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры, дадаткі.

У рэфераце коратка раскрываецца сутнасць тэмы курсавой работы, яе мэта і навукова-даследчыя задачы, фармулююцца атрыманыя вынікі.

Змест адлюстроўвае структурныя раздзелы курсавой работы з пазначэннем старонак.

Ва ўводзінах абгрунтоўваецца актуальнасць абранай тэмы даследавання, пры гэтым пажадана,к аб аўтар даў хяця бы кароткі аналіз, зроблены ягонымі папярэднікамі, акрэсліў нявырашаныя аспекты тэмы, канкрэтна вызначыў агульную мэту курсавой работы і навукова-даследчыя задачы, якія неабходна вырашыць. Тут жа называюцца метады навуковага даследавання, якія выкарыстоўваў аўтар.

Асноўная частка курсавой работы ўяўляе сабою аўтарскае вырашэнне пастаўленых ва ўводзінах навукова-даследчых задач. У адпаведнасці з іх колькасцю яна можа быць падзелена на главы і параграфы або раздзелы і падраздзелы. Кожная глава або раздзел заканчваецца фармулёўкай атрыманых вынікаў. Вельмі важна правільна разумець сутнасць метаду тэарэтычнага аналізу і не зводзіць напісанне курсавой работы да перапісвання крыніц. Асноўныя тэарэтычныя палажэнні неабходна падаваць са спасылкай на крыніцу.

У заключэнні фармулююцца атрыманыя аўтарам вынікі даследавання. Заключэнне толькі выйграе, калі ў ім будуць хаця бы коратка пазначаны перспектывы даследавання праблемы. Апошняе можа быць першым крокам для вызначэння тэмы наступнай курсавой або нават і дыпломнай работы.

Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры і дадаткі афармляюцца ў адпаведнасці з прынятымі патрабаваннямі (глядзі дадатак № 3).

Аб’ём курсавой работы 25-30 старонак друкаванага тэксту, выкананых праз 1,5 міжрадковых інтэрвалу.

Методыка падрыхтоўкі і абароны курсавой работы

Напісанне студэнтам курсавой работы ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам выкладчыка-навуковага кіраўніка. Яно пачынаецца з сумеснай працы над выбарам тэмы і выдачай задання і працягваецца ў форме кансультацый да абароны курсавой работы ў спецыяльнай камісіі.

Вельмі важна, каб паміж студэнтам і навуковым кіраўніком склаліся творчыя адносіны. Курсавая работа – гэта першае навуковае студэнцкае даследаванне. Зразумела, што ў студэнта могуць узнікаць праблемы адносна фармулёўкі мэты і задач даследавання, крыніц і літаратуры, плана і структуры работы, яе зместу. Усе гэтыя праблемы эфектыўна вырашаюцца на кансультацыі з навуковым кіраўніком. Значную дапамогу студэнту могуць аказаць рэдактарскія парады навуковага кіраўніка і таму пажадана, каб першы варыянт работы навуковы кіраўнік мог вычытаць за 2-3 тыдні да яе абароны.

Завершаная курсавая работа перадаецца навуковаму кіраўніку на рэцэнзію. Рэцэнзія – гэта пісьмовае заключэння, у якім ацэньваецца змест работы, актуальнасць тэмы даследавання, якасць тэарэтычнага або практычнага матэрыялу, арыгінальнасць вывадаў і прапановаў, узровень самастойнасці аўтара. Рэцэнзент адзначае станоўчыя бакі работы і яе недахопы., акцэнтуе ўвагу на тым, што неабходна перапрацаваць або дапоўніць. Рэцэнзія заканчваецца высновай, наколькі работа адпавядае прынятым патрабаванням і рашэнне аб тым, ці можа яна быць дапушчана да абароны. Курсавая работа вяртаецца студэнту для азнаямлення з рэцэнзіяй і, калі гэта неабходна, выпраўлення недакладнасцей.

Калі ж курсавая работа, па заключэнню рэцэнзента, ацэньваецца нездавальняюча, то яна патрабуе перапрацоўкі. Пасля перапрацоўкі курсавая работа накіроўваецца на паўторнае рэцэнзаванне з абавязковым прадстаўленнем першай рэцэнзіі.

Абарона работы праводзіцца на паседжанні спецыяльнай камісіі ў складзе трох чалавек, адзін з якіх кіраўнік. Склад камісіі зацвярджаецца кафедрай за 10-15 дзён да абароны. Курсавая работа абараняецца да пачатку экзаменацыйнай сесіі. На абароне студэнт коратка прадстаўляе змест работы. Дае адказы на заўвагі рэцэнзента і пытанні сяброў спецыяльнай камісіі. Адзнака за курсавую работу выстаўляецца камісіяй з улікам якасці абароны і зместу курсавой работы.