Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Паэзія Міхася Чарота.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
39.68 Кб
Скачать

I ў мяне, бач, рукі не дрыжалі

Загад пісаць: «Не наш хто – рассталяць!»

(Чарот М. Паэмы. С. 109.)

У гэтай паэме М. Чарот жадаў адлюстраваць гістарычны пералом, на якім знаходзілася Беларусь, і сцвердзіць слушнасць яе новага шляху. Пераломны момант гістарычнага змагання за Беларусь ён сімвалічна ўвасабляе ў вобразах чырвонага каня з усходу (на ім едзе «працы рыцар») і белага заходняга каня, якому «надломаны капыты» і на якім «хістаецца яздок». Такім чынам, відавочная перамога «чырвонага каня» з усходу, якую вітае і сцвярджае аўтар паэмы, развіваючы далей тэму «Чырвонага крыжа» з паэмы «Босыя на вогнішчы». Роля гістарычнага мінулага ў адраджэнні Беларусі і шлях яе нацыянальнага самасцвярджэння свядома аспрэчваюцца паэтам: «Беларусь болей слухаць не хоча аб Рагнедзе і Ізяславе» (Чарот М. Паэмы. С. 111).

Паэма «Марына» (1925) мае класічны сюжэт. У ёй ёсць цэнтральны персанаж. Апісанне гераіні, яе кахання, яе долі вытрымана ў форме фальклорнай стылізацыі з уласцівымі фальклорнай паэтыцы рэгулярнымі паўторамі («Цвіце кветкай, Цвіце і не вяне», «Пакахала сэрданькам дзяўчыны, Пакахала Марына Івана», «Паглядзеў Іванка на Марыну, Паглядзеў – ды годзе...»), спеўнымі інтанацыямі, ужываннем адмоўных паралелізмаў і эмацыянальна афарбаваных зваротаў («Не ад ветру бары гамоняць, Не ад буры заскрыпелі сосны... Іван-ваявода 3 дружынаю едзе... Ой, не едзе, – яго вораг гоніць...»; «Ой, Марына, ой, Марына, 3 вочкамі блакітнымі! Ты жыла у той краіне, што слязьмі аблітая...»). Вобраз Марыны вытрыманы ў фальклорна-сентыментальным стылі, з аслабленымі рысамі індывідуалізацыі. Гэта сімвал няскоранасці і змагання, сімвал вечнага працягу жыцця, жыццядайнасці ў любых гістарычных варунках.

Паэма «Карчма» (1925) з прысвячэннем Я. Купалу набыла пэўнае аблічча паўлегальнасці. Яна як бы выкраслена з Чаротавай спадчыны. Нязвыклым у ім з’яўляецца настальгічны настрой, якім афарбаваны карчомнае мінулае, і ўспамін аб «добрым вясковым карчмары» Шлёме, які «шабасоўку з вярхом паліваў». У паэме Чарот выкарыстаў прыём «блочнай» стылістыкі, які быў прыдатным у творах наступнага плана: калі няма стройнага класічнага сюжэта, калі кожны раздзел нясе эмацыянальныя, асацыятыўныя ўражанні ад стыхійных падзей жыцця, калі ілюстрацыйныя абразкі, як адбіткі гістарычных надзей, нанізваюцца адзін на другі, утвараючы не рух мастацкіх вобразаў, а калейдаскапічны кругабег часу. Змену гістарычных рэалій паэт занатоўвае як змену паводзін і ўчынкаў Шлёмы, які то налівае наведвальнікам чарку ў карчме, то ўжо «кніжкі чытае, брашуры, як сеяць пшаніцу, ячмень», ды разважае аб тым, што нэп – то «дрэнная, браце, прыкмета, бо аб гэтым казаў і сам Ленін!». Аўтарская пазіцыя, праяўленая праз пазіцыю лірычнага героя, даволі супярэчлівая і адлюстроўвае супярэчлівыя стасункі мастака і ідэолага ў асобе аўтара. Найбольш гэта заўважаецца ў заключным раздзеле твора, дзе выразна прысутнічаюць купалаўскія рэмінісцэнцыі, калі Чарот апісвае зачыненую карчму і само гэта месца, як нешта жудаснае, нялюдскае, авеянае містычным арэолам сувязі з нячыстай сілай:

Нібы здань пазірае жудам

На таго, хто яе аб'едзе.

Нават коні бягуць з перапудам, –

Нібы там загулялі ведзьмы.

Нібы баль там спраўляе злосна

Дзён мінулых мужыцкі страх...

Толькі шлях, ля карчмы шлях зарослы,

Называюць – карчомны шлях.

(Чарот М. Карчма. Мн., 1926. С. 38.)

Карчма была бадай адзіным тагачасным прыстанкам чалавечага духу, які шукаў выйсця з кола безвыходнай наканаванасці існавання ў паніжэнні і нястачы. Першым у беларускай літаратуры XX ст. такі вобраз карчмы стварыў Я. Купала.

Нягледзячы на тое што з пункту гледжання новай рэальнасці закрыццё карчмы і сацыяльнае перанараджэнне Шлёмы нібыта выглядаюць правільнымі і станоўчымі, у чаротаўскага лірычнага героя вырываецца зусім іншае прызнанне: «Карчма – то мінулага помнік... У карчме мне лягчэй было плакаць...» Гэта мастацкае адкрыццё Чарота, яго «заступніцтва» за час мінулы, тады калі агрэсіўна самасцвярджалася рэвалюцыйная «антыэстэтвіка» з яе культам адмаўлення ўсяго папярэдняга. Гэта надавала твору рысы неадназначнасці і неапалагетычнасці, што пазнсй і выклікала сумненні адносна чысціні пралетарскай ідэалогіі.

М. Чарот выступаў як празаік і драматург. Яго навелы былі выдадзены асобнай кнігай «Веспаход» (1924) і перавыдаваліся (1926, 1928). Напачатку кнігі – некалькі апавяданняў («Да сонца», 1921, і «Пасля буры», 1923), якія можна назваць вершамі ў прозе: па форме яны працягваюць традцыю, закладзеную ў апавяданні Цёткі «Прысяга над крывавымі разорамі». Матывы гэтых твораў Чарота блізкія матывам яго лірыкі. Яны падкрэсліваюць сацыяльна-палітычныя арыентацыі пісьменніка, сімвалы якіх у навеле «Пасля буры» – «чароўная шапка з чырвонаю звяздою», а ў навеле «Да сонца» – «чырвоны шлях пад вольнымі шнтандарамі».

У навеле «Пасля буры» вуснамі старога дзядулі («маладога духам героя»), выказваецца стаўленне да рэчаіснасці з пункту гледжання паднявольнага мінулага і разняволенага сучаснага: «Закрыеш вочы ды зірнеш у мінулае, пе-ранясешся на некалькі гадоў назад... Уся жыццёвая бура, як на далоні... I што першым заўсёды кідаецца ў вочы – гэта шапка з чырвонаю звяздою... Каб не гэта шапка, здаецца, так бы і віселі вечныя хмары над нашымі загонамі, так бы і жылі мы ў духаце, якая не сёння, дык заўтра атруціла б усё паветра» (Чарот М. Веснаход. Мн., 1924. С. 5.).

У іншых навелах («Самалёт», «Саматканая світка», «Галя», «Талачка-шкрабалачка» – усе 1923) М. Чарот адыходзіць ад чыстай апалагетыкі, узіраецца ў характары людзей, у псіхалогію іх учынкаў і іх побыт, прасочвае, як праз лёсы яго герояў праходзяць рэальныя гістарычныя перамены, перайначваючы «ўвесь папярэдні лад жыцця».

Сярод персанажаў яго прозы ёсць характары як паўнакроўныя, псіхалагічна абгрунтаванвія (Галя, Талачка, Сцяпан з апа-вядання «Саматканая світка»), так і рупары пэўных ідэй, падпарадкаваныя волі аўтара (Сцяпан з апавядання «Непатрэбны чалавек»). Аднак яго проза дае магчымасць неадназначнага прычытання. Нельга сказаць, што Чарот асуджаў самагоншчыкаў (а на вёсках бадай усе гналі самагон) ці папоў, хоць у многіх апавяданнях ён з дасціпным гумарам, сакавітай гутарковай моваю апісаваў і першых і другіх («Споведзь самагоншчыка», «Кірмаш», «Бацюшка»). Мажліва, у 20-я гады самым істотным у апавяданні «Бацюшка» было тое, што айцец Пётра ў рэшце рэшт, прымаючы новы «бязбожны» стыль жыцця, адмовіўся быць святаром, а захацеў стаць і стаў звычайным селянінам. «Ну, значыцца, адным бацюшкам менш будзе, – шапталіся паміж сабою мужчыны, – Не на жарты, а напраўду адмовіўся ад цэрквы наш ба-цюшка... Зусім хутка звычайным мужыком стане...» (Чарот М. Веснаход. С. 73.) У гэтым сялянскім вызначэнні «зусім хутка звычайным мужыком стане», напэўна, больш недаўмення і прыхаванага асуджэння, чым задаволенасці з таго, што і бацюшка стаў такі ж, як яны, мужык.

Чарот пазбег у гэтым творы адназначных аўтарскіх ацэнак. Ён паказвае, а не ацэньвае, і яго мастацкі паказ афарбаваны лірычным смуткам: «...I пачала зарастаць дарожка да цэрквы. Белая, размалёваная крыжамі і вобразамі святых, стаяла яна пасярод вёскі, як бы здань мінулага... На цвінтары вілася густая высокая трава з канюшынаю. Старыя ліпы і бярозы, якія, нібы верныя вартаўнікі, стаялі наўкола жалезнай агарожы. Калі павяваў вецер – яны не шумелі, а стагналі, прыхіляючыся адна да другой сваім густым галлём» (Чарот М. Веснаход. С. 73).

У 30-я гады М. Чарот практычна адышоў ад літаратурнай дзейнасці. Пасля працэсу 1930 г., калі ўсе праявы нацыянальнага жыцця былі асуджаны як «нацыянал-дэмакратызм», Чарот прычыніўся да асуджэння тых пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў, з кім не так даўно разам тварыў літаратуру, і змагаўся за Беларусь у 1919 г. У вершы «Суровы прыгавор падпісваю першым» ён называў іх «ваўкамі лютымі... ў авечай скуры» і сцвярджаў: «А справа вашых рук і ваша «незалежнасць» – Гандлярства дзікае загубленым сумленнем» (Чарот М. Зб. тв.: У 2 т. Т. 1. Мн., 1958. С. 171). Такая «антынац-дэмаўская», пазіцыя ненадоўга ўратавала Чарота. Як пісьменнік ён вычарпаўся ў 20-я гады, бо ўсё, што было магчыма апець было апета, а рэчаіснасць 30-х гадоў патрабавала апраўднання палітычных распраў, якія пачаліся адна за адной. Чаротавы нешматлікія вершы 30-х гадоў («Чырвонаармейская», «Завод и зямля», «Калгас «Бязбожнік», усе – 1931; «Мы заклікаем», «Агіт-цягніку», абодва – 1933) страчваюць мастацкую навізну і тую своеасаблівую паэтыку, якою поўніліся нават апалагетычныя ранейшыя вершы Чарота, бо іх сагравала натхнёная вера ў будучыню і ідэал – то прагматычна заземлены, як трактар і электра-плуг, то адцягнены, як «прыгожа-светлая даль». 3 агульнага шэрагу выбіваецца, бадай, верш «Лірычны эскіз» (1934). Тут адчуваецца палеміка з часам і, магчыма, палеміка з самім сабой:

Не плачу я,

Не ныю, нс сумую,

Каб гэтым пацмшаць

Варожых нам людзей.

Сваёй паэ'зіяй

Ім адказаць магу я,

Што повсн радасці