Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Паэзія Міхася Чарота.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
39.68 Кб
Скачать

I сонечных надзей.

(Чарот М. Зб. тв.: У 2 т. Т. 1. 203)

М. Чарот лічыў патрэбным нібыта апраўдвацца перад кімсьці, абараняць сваё званне рэвалюцыйнага паэта («Я не паэт разгулу, адзіноцтва...»), магчыма, прадбачачы лавіну будучых рэпрэсій, якая змыс і яго самога. Сапраўды, ён быў арыштаваны ў канцы студзеня 1937 г. у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 35, кв. 1, адначасова выключаны з ВКП(б). Абвінавачаны як удзельнік «контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» і пасля допытаў і катаванняў, прызнаўшы сябе вінаватым, быў прыгавораны да расстрэлу. Апошні верш «Прысяга» (пра асабістую невінаватасць) запісаў на сцяне мінскай унутранай турмы НКУС, дзе яго ўбачыў і захаваў у памяці М. Хведаровіч. Загінуў 29 кастрычніка 1937 г. у Мінску. 8 снежня 1956 г. рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

У 1958 г. выйшаў двухтомны Збор твораў М. Чарота, які складаўся з прозы і паэзіі. Аднак у яго не ўвайшлі наступныя творы: паэма «Карчма», верш «На шляху Адраджэння», апавяданні «Непатрэбны чалавек», «Галя», «Талачка-шкрабалачка» – не ўвайшоў той Чарот, які даваў магчымасць неадназначных трактовак, якога можна было западозрыць у сумненнях і ваганнях, што не дужа стасавалася з іміджам рэвалюцыйнага песняра. Трэба таксама адзначыць і тое, што М. Чарот быў і складанай творчай асобай, напісаўшы пра сябе ў канцы творчага шляху:

А я пайшоў

I йду сваёй дарогай,

Злучыўшы у сабе

Вялікія дзве сілы.

(Чарот М. Зб. тв. Т. 1. С. 203)

Гэтыя «дзве сілы» былі нябесная стыхія мастацтва і зямная, часта крывавая стыхія рэвалюцыі, якія ён імкнуўся, акрылены верай у светлую справядлівую будучыню, паяднаць. Менавіта тое, што мастак у паэце злучаўся з апалагетам рэвалюцыі, надавала многім яго творам магутную лірычную энергію, рысы неадназначнасці і той падтэкст, які і цяпер вылучае ў М. Чароце таленавітага майстра слова.

8