Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 1 Першабытнае грамадства.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
214.02 Кб
Скачать

Археалагічныя культуры каменнага веку.

Рэшткі жыццядзейнасці першабытных людзей, іх жытлы (жыллё), прылады працы, а таксама пахаванні, якія вызначаліся ўзаемападабенствам, існавалі на пэўнай тэрыторыі і ў акрэсленым прамежку часу, вучоныя аб'ядноўваюць у археалагічныя культуры. Лічыцца, что такія культуры маглі адпавядаць плямёнам з блізкай мовай або падобнымі дыялектамі.

У фінальнапалеалітычны час (пасля адступлення ледніка) Знойдзена капя 20 паселішчаў. Тэрыторыя Беларусі была вельмі слаба заселена.

Старажытнейшымі з гэтай трэцяй хвалі засялення тэрыторыі Беларусі былі плямёны лінгбійскай (названа па стаянцы ў мясцовасці Лінгбі ў Даніі) і грэнскай (па ўрочышчы Грэнск каля в.Ворнаўка на Кармяншчыне Гомельскай вобл.) культур.

Плямёны лінгбійскай культуры прыйшлі з тэрыторыі Польшчы 12 тысячагоддзяў назад і занялі значную частку заходняй Беларусі і паўднёва-заходняй Літвы. Помнікі – стаянкі каля в. Адрыжын і в. Опаль Іванаўскага р-на. Займаліся паляваннем на паўночнага і высакароднага аленяў, дзіка і інш. Характэрныя прылады – рагавыя сякеры і грубыя несіметрычныя крамянёвыя наканечнікі дзідаў з шырокай насадкай.

Прадстаўнікі грэнскай культуры прыкладна ў гэты ж час, 12 тыс. гадоў да н.э., прасунуліся на наша Падняпроўе з поўдня, з Украіны. Помнікі – Берасценава Аршанскага, Кісцяні Рагачоўскага і Лудчыца Быхаўскага раёнаў. Асіметрычныя з крамянёвых адшчэпаў наканечнікі стрэл, авальныя каменныя сякеры і інш. Асноўны занятак – паляванне на паўночнага аленя.

Некалькі пазней, у канцы познепалеалітычнага часу, у заходняй і цэнтральнай Беларусі і на суседніх тэрыторыях Польшчы, Украіны і Літвы запанавала насельніцтва свідэрскай культуры (па стаянцы ў мясцовасці Свідры Вельке пад Варшавай), (Паўднёвы Захад і Захад Беларусі). Помнікі – Бабровічы Івацэвіцкага, Вішнеўка Навагрудскага, Заазер'е Пінскага, Опаль Іванаўскага раёнаў. Доўгія лістападобнай формы наканечнікі стрэл, авальныя і са звужэннем на корпусе крамянёвыя сякеры, пласцінчатыя нажы і інш. Асноўны занятак – паляванне на паўночнага аленя.

Свідэрцы адыгралі вялікую ролю ў далейшым гістарычным развіцці земляў як Беларусі, так і паўднёва-ўсходняй Прыбалтыкі.

У пачатку мезаліту (9 – 7 тысячагоддзе да н.э.) Падняпроўе працягвала засяляць насельніцтва грэнскай культуры. Грэнскія паселішчы знойдзены на Дняпры каля вёсак Бароўка і Дальняе Ляда Быхаўскага р-на, на р.Бярэзіне каля в.Гута Бярэзінскага і на р.Сож каля в.Ворнаўка (урочышча Грэнск) Кармянскага р-на. Займаліся паляваннем на лася, мядзведзя, дзіка і інш. Асіметрычныя (з аднабаковай выемкай на чаранку) з крамянёвых адшчэпаў наканечнікі стрэл (грэнскі тып), авальныя каменныя сякеры і інш. Пачалося выкарыстанне дробных крамянёвых укладышаў.

У 6-5 тысячагоддзі да н.э. Беларускае Падняпроўе і Усходняе Палессе плямёны днепра-дзяснінская ці сожскай культуры (на яе аснове ўзнікла верхнедняпроўская ў неаліце). Помнікі Васілевічы; Гарадок Жлобінскага, Міхайлаўка Светлагорскага раёна; Шыбаўка, Новыя Грамыкі Веткаўскага, Новы Быхаў Быхаўскага раёна, Аўраамаў Бугор Веткаўскага, Берагавая Слабада Рэчыцкага раёна, а ўсяго – больш за 30 стаянак. Па крамянёваму інвентару – спадчынніца грэнскай і свідэрскай культур. Каменныя наканечнікі стрэл са свідэрскімі і грэнскімі рысамі – з дакладна аграненых ножападобных крамянёвых пласцін.

Поўнач Беларусі ў 8 - 5 тыс. да н.э. засялялі прадстаўнікі кундскай культуры (ад стаянкі каля г. Кунда ў Эстоніі) (лічыцца постсвідэрскай)

Выяўлена тры помнікі – каля в. Замошша Верхнядзвінскаг, а в. Крумплева і на возеры Суя каля в. Плусы Полацкага раёна. Пласцінчатыя наканечнікі стрэл з перажытачнымі свідэрскімі рысамі. 3-за недахопу крэмяню – шырокае выкарыстанне прылад працы і зброі з рогу і костак. Першыя вядомыя сярод культур пахаванні (трупапалажэнне).

У познім мезаліце на паўднёвы ўсход Беларусі з Украіны праніклі нешматлікія групы прадстаўнікоў кудлаеўскай культуры. Помнікі: в. Азярное ў Любанскім раёне. На поўдні Беларусі выяўлены стаянкі плямён яніславіцкай культуры. Помнікі: на Дняпры – Старая Лутава Лоеўскага раёна, на Прыпяці – Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, на Бярэзіне – Красноўка Светлагорскага раёна.

Культуры неалітычныя. Плямёны, што ў раннім неаліце засялялі тэрыторыю Беларусі, карысталіся вастрадонным посудам, аздобленым штампаваным арнаментам. Выяўляецца блізкасць і ў крамянёвым інвентары. Гэта сведчыць, што яны былі між сабою роднасныя. Матэрыяльныя сляды іх жыцця археолагі абядноўваюць у шэраг культур. Захад Беларусі засялялі плямёны нёманскай культуры, усходняе Палессе – днепра-данецкай, Магілёўшчыну і поўнач Гомельшчыны – верхнедняпроўскай культур. У Паазер'і панавалі носьбіты нарвенскай культуры Гэтыя археалагічныя культуры распаўсюджваліся і на суседнія тэрыторыі – паўночную і цэнтральную Украіну, паўночна-ўсходнюю Польшчу, паўднёва-ўсходнюю Прыбалтыку, некаторыя вобласці захаду еурапейскай Расіі.

На працягу 4500 – 2000 гг. да н. э. Беларускае Панямонне і левабярэжжа Верхняй Прыпяці займалі плямёны нёманскай неалітычнай культуры. Помнікі – Ярэмічы Карэліцкага, Любішчыцы Івацэвіцкага, Кругліца (Лысая Гара) Стаўбцоўскага, Камень Пінскага, Добры Бор Баранавіцкага, Русакова Слонімскага і Моталь Іванаўскага раёнаў. Фармавалася на мясцовай мезалітычнай аснове. Тры этапы: ранні (крамянёвы інвентар з мезалітычнымі рысамі, кераміка з расліннымі дамешкамі ў гліне, грабеньчатыя расчосы): сярэдні (лысагорскі) (крамянёвы інвентар неалітычнага характару, гаршкі з шыйкамі, пасудзіны гладкія); позні (дабраборскі) склаўся пад уплывам культур шарападобных амфараў і шнуравой керамікі (крамянёвая індустрыя. трохвугольныя наканечнікі стрэл, сярпы, у гліне знікаюць раслінныя дамешкі, у арнаменце – адбіткі лінейнага штампа). Наземныя жытлы авальнай формы на берагах рыбных вадаёмаў. Аснова гаспадаркі – паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, у канцы існавання культуры пачалі развівацца земляробства і жывёлагадоўля.

На працягу 4 300 – 2000 гг. да н.э. Усходняе Палессе і Паўночны Усход Украіны займалі плямёны днепра-данецкай культуры - (купьтура грабеньчата-накольчатай керамікі). Вядома каля 250 помнікаў. Помнікі – Слабодка Мазырскага, Юравічы Калінкавіцкага. Старыя Юрковічы Любанскага, Ложыч і Краснаселле Хоніцкага, Васілевічы, Таўстыкі Жлобінскага раёнаў і інш. Жытлы – невялікія наземныя або крыху заглыбленыя ў зямлю, авальныя ці прамавугольныя. Пахавальны абрад – трупапалажэнне на спіне ў яме. Кераміка – прысадзісты шыракагорлы і вострадонны гаршчок з прамым венчыкам. На адным з гаршкоў, знойдзеных каля в. Юравічы наколамі была выгравіравана кампазіцыя: Мужчына-воін, які танцуе перад качкай.

Верхнедпяпроўская (рагачоўская) культура на працягу 4-га – 2-га тысяч. да н.э. займала тэрыторыю басейна Сажа. Узнікла на базе днепра-дзяснінскай (сожскай). Помнікі – Гронаў Чэрыкаўскага, Вець Быхаўскага, Струмень Кармянскага, Дубовы Лог Добрушскага, Рудня Шлягіна Веткаўскага раёнаў і інш. Насельніцтва жыло на селішчах па берагах рэк. Жытло – драўляныя паўзямлянкі круглай або авальнай формы. Керамічны посуд – таўстасценны вострадонны, у гліняным цесце раслінны дамешак, раслінны арнамент. Ромбападобныя трохвугольныя наканечнікі стрэл і коп'яў, сякеры, цёслы, скрабкі на акруглых адшчэпах.

Нарвенская культура на працягу 4000 – 2300 гг. да н.э. займала басейн Віліі і Бярэзіны Дняпроўскай, Паддзвінне, Паазер'е. ) Назва – па характэрным паселішчы каля Нарвы ў Эстоніі. Больш за 40 стаянак. Паселішчы, стаянкі на берагах азёр і рэк. Помнікі - каля в. Зацэнне Лагойскага, Стругалапы Мядзепьскага, Галоўск Сенненскага і Асавец-4 Бешанковіцкага раенаў. Знойдзены наземныя жытлы з агнішчам. Прылады працы і зброя з крэменю, рога і косці, касцяныя і бурштынавыя ўпрыгожанні і творы першабытнага мастацтва: фігуркі змея і птушак, лася, падвескі з зубоў і сківіц бабра, драўляны ідал у выглядзе шыракатварага мужчыны. Посуд – шырокаадкрытыя прысадзістыя вастрадонныя гаршкі з грабеньчатымі расчосамі. Аснова гаспадаркі – паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва, у канцы неаліту – земляробства і жывёлагадоўля. Выкарыстоўвалі рыбалавецкія сеткі, берасцяныя паплаўкі і каменныя грузілы.