- •Тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці
- •Вучэбна-метадычны комплекс
- •3. Тэматычны план для студэнтаў завочнага навучання
- •2.Праграма курса Тэма 1. Уводзіны. Прадметнае поле курса “Тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці”
- •Тэма 2. Прадзюсер як арганізатар і кіраўнік тэатральнага праекта
- •Тэма 3. Прававое поле прадзюсерскай дзейнасці ў сферы тэатральнага мастацтва
- •Тэма 4. Распрацоўка маркетынгавай стратэгіі прадзюсерскага тэатральнага праекта
- •Тэма 5. Бізнэс-план як аснова прадзюсерскай дзейнасці
- •Тэма 6. Тэхналогія рэалізацыі прадзюсерскага тэатральнага праекта
- •Тэма 7. Фінансавае забеспячэнне прадзюсерскіх тэатральных праектаў
- •Тэма 8. Дзейнасць прадзюсера па арганізацыі гастроляў тэатральнага спектакля
- •Тэма 9. Тэхналогіі рэкламы і рr у прасоўванні прадзюсерскага тэатральнага праекта
- •Тэматыка і метадычныя ўказанні да семінараў і практычных заняткаў. Тэма 2. Прадзюсер як арганізатар і кіраўнік тэатральнага праекта Семінар 1. Антрэпрыза як форма прадпрымальніцкай дзейнасці
- •Тэма 2. Прававое поле дзейнасці прадзюсера сферы тэатральнага мастацтва. Семінар 2.
- •Тэма 4. Распрацоўка маркетынгавай стратэгіі прадзюсерскага тэатральнага праекта. Семінар 3.
- •Тэма 6. Тэхналогія рэалізацыі прадзюсерскага тэатральнага праекта Семінар 4.
- •Тэма 8. Дзейнасць прадзюсера па арганізацыі гастроляў тэатральнага спектакля. Семінар 6.
- •Тэма 9. Тэхналогіі рэкламы і рr у прасоўванні прадзюсерскага тэатральнага праекта. Семінар 7.
- •Тэма 9. Тэхналогіі рэкламы і рr у прасоўванні прадзюсерскага тэатральнага праекта
- •Метадычныя ўказанні да самастойнай работы студэнтаў: тэматыка, графік кантролю за срс.
- •7. Кантрольныя пытанні, тэсты для самаправеркі студэнтаў.
- •Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы па курсу.
- •Тэмы курсавых работ.
- •Тэмы дыпломных работ.
- •11.Літаратура
- •12. Экзаменацыйныя пытанні па прадмету “тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці”
- •Індывідуальныя заданні студэнтаў.
- •Выкарыстанне тс, аудыёвідэаматэрыялаў.
- •Матэрыялы дыдактычнага характару ў дапамогу засваенню курса.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў
Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне
Тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці
спецыяльнасць 1-21 04 01 “культуралогія”
кірунак спецыяльнасці 1-21 04 01-02 “прыкладная культуралогія”
спецыялізацыя 1-21 04 01-02-01 “менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы”
Распрацавала: Стэльмах Ганна Міхайлаўна
старшы выкладчык
кафедры менеджменту
сацыяльна-культурнай дзейнасці
Вучэбна-метадычны комплекс
па курсу____тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці (VІІ-VIIІ семестр, ФЗН)
структура вучэбна-метадычнага комплексу
Праграма курса.
Змены да праграмы (рабочая праграма).
Тэматычны план курса.
Тэматыка і метадычныя ўказанні да семінараў.
Тэматыка і метадычныя ўказанні да лабараторных, практычных і дробнагрупавых заняткаў.
Метадычныя ўказанні да самастойнай работы студэнтаў: тэматыка, графік кантролю за СРС.
Кантрольныя пытанні, тэсты для самаправеркі студэнтаў.
Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы па курсу.
Тэмы курсавых работ.
Тэмы дыпломных работ.
Спіс літаратуры па курсу (асноўная і дадатковая).
Пытанні да экзамену (заліку), патрабаванні да калёквіуму.
Індывідуальныя заданні студэнтаў.
Выкарыстанне ТС, аудыёвідэаматэрыялаў.
Матэрыялы дыдактычнага характару ў дапамогу засваенню курса.
УСТУП
“Тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці” – вучэбны курс для студэнтаў 4-га курса спецыялізацыі “менеджмент сацыякультурнай сферы” завочнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Праграма курса разлічана на падрыхтоўку студэнтаў спецыялізацыі “менеджмент сацыякультурнай сферы” у тым ліку і як будучых арт-менеджэраў, прадзюсераў, антрэпрэнёраў і дыстрыб’ютараў. Курс накіраваны на паглыбленне ведаў студэнтаў і фарміраванне неабходных уменняў і навыкаў менеджэрскай дзейнасці ў сферы відовішчных мастацтваў.
Засваенне курса забяспечвае студэнтаў ведамі аб заканамернасцях развіцця сучаснага тэатральнага мастацтва, аспектах творчай і камерцыйнай дзейнасці ў сферы відовішчных мастацтваў, фарміруе ў студэнтаў прафесійны інтарэс да шоў-індустрыі і тэатральнага мастацтва.
Мэта курса – засваенне студэнтамі тэатрэтычных і практычных асноў стварэння арт-праектаў тэатральнай сферы і авалоданне навыкамі іх рэалізацыі.
Задачы курса:
засваенне студэнтамі спецыфікі існавання тэатральнага мастацтва ў сучасных сацыякультурных умовах;
азнаямленне з практыкай рэалізацыі прадзюсерскіх праектаў;
авалоданне студэнтамі уменнямі і навыкамі аналізу культурных праграм;
фарміраванне ў студэнтаў навыкаў распрацоўкі аўтарскіх праектаў у відовішчнай сферы мастацтва і выкарыстання асобных прадзюсерскіх тэхналогій для іх практычнай рэалізацыі.
Змест лекцыйнага курса складаюць тэхналагічныя асновы стварэння і пастаноўкі арт-праектаў тэатральнай сферы. Лекцыйны курс накіраваны на вывучэнне тэндэнцый развіцця тэатральнай сферы мастацтва Беларусі; сучаснай тэатральнай інфраструктуры; вывучэнне тэарэтычных асноў прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы тэатра. Разглядаюцца прававыя, эканамічныя і маркетынгавыя стратэгіі прадзюсерскай дзейнасці; пытанні ўзаемадзеяння прадзюсера са стваральнікамі і спажыўцамі творчых праектаў і інш.
Практычныя і лабараторныя заняткі прысвечаны вывучэнню сучаснай практыкі (сцэнічнай, фестывальнай, гастрольнай) рэалізацыі праектаў у сферы відовішчных мастацтваў і засваенню навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі ўласных тэатральных праектаў.
Самастойная работа студэнтаў прадугледжвае наведванне ці прагляд відэаматэрыялаў тэатральных праектаў; культуралагічны аналіз сцэнічных праектаў беларускіх прыватных тэатраў; прагляд відэаматэрыялаў фестывальных мерапрыемстваў сферы відовішчных мастацтваў.
Выкладанне курса “Тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці” ажыццяўляецца ў непасрэднай сувязі з дысцыплінамі: “Сацыякультурнае праектаванне”, “Маркетынг у сферы культуры”, “Рэклама ў сферы культуры”, “Сацыяльна-культурная дзейнасць”, “Менеджмент у сферы культуры” і інш.