Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

9. Інфармацыйныя рэсурсы сацыяльна-гуманітарнага комплексу як аб’ект бібліяграфічнай дзейнасці

Дыферэнцыяцыя сацыяльна-гуманітарных дакументаў па змесце. Галіновая структура дакументных рэсурсаў сацыяль­на-гуманітарнай інфармацыі, яе дынаміка пад уплывам дыфе­рэн­цыяцыі і інтэграцыі навук. Рэгіянальны і персанальны аспекты зместу сацыяльна-гуманітарных дакументаў.

Дыферэнцыяцыя сацыяльна-гуманітарных дакументаў па мэ­тавым прызначэнні. Афіцыйныя дакументы і віды іх вы­дан­няў. Сістэма выданняў нарматыўна-прававых актаў Рэс­пуб­­лікі Беларусь. Электронныя рэсурсы прававой інфарма­цыі. Дыферэнцыяцыя сацыяльна-гуманітарных дакументаў па іншых прыметах, заканамернасці іх развіцця.

Уплыў спецыфікі інфармацыйных рэсурсаў сацыяльна-гу­ма­нітарнай інфармацыі на структуру бібліяграфічных рэсур­саў, тэхналогію іх фарміравання і бібліяграфічнае абслугоў­ван­не карыстальнікаў.

10. Арганізацыя інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння сацыяльна-гуманітарнай сферы ў Рэспубліцы Беларусь

Сетка ўстаноў Рэспублікі Беларусь, якія спецыялізуюцца на бібліяграфічным забеспячэнні сацыяльна-гуманітарнай інфар­мацыяй розных галін сацыягуманітарнай сферы.

Бібліятэкі як вядучыя цэнтры інфармацыйна-бібліягра­фіч­нага забеспячэння сацыяльна-гуманітарнай сферы. Нацыя­наль­ная бібліятэка Беларусі і Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспуб­лі­кі Беларусь як цэнтры інфармацыйна-бібліяграфічнага за­бес­пячэння сацыяльна-гуманітарнай сферы. Асноўныя на­прам­кі іх дзейнасці.

Роля бібліятэк рэгіянальнага і нізавога ўзроўняў, бібліятэк арганізацый і ўстаноў у інфармацыйна-бібліяграфічным за­бес­пя­чэн­ні сацыяльна-гуманітарнай сферы, іх арганізацыйнае ўзаемадзеянне.

11. Бібліяграфічныя рэсурсы сацыяльна-гуманітарнай сферы Рэспублікі Беларусь

Стан развіцця бібліяграфічных рэсурсаў сацыяльна-гумані­тарнай сферы ў Рэспубліцы Беларусь. Бібліяграфічныя базы даных па сацыяльных і гуманітарных навуках. Бягучыя біб­лія­графічныя выданні сацыяльна-гуманітарнай тэматыкі. Рэт­ра­спектыўныя бібліяграфічныя выданні па сацыяльных і гу­ма­нітарных навуках: беларусазнаўчыя; галіновыя, тэматыч­ныя; персанальныя; паказальнікі навуковых работ супрацоў­ні­каў розных устаноў. Галіновыя, тэматычныя, спецыяліза­ва­ныя картатэкі па сацыяльных і гуманітарных навуках. Іншыя віды бібліяграфічнай прадукцыі ў складзе бібліяграфічных рэ­сурсаў сацыяльна-гуманітарнай сферы Рэспублікі Бела­русь.

Роля бібліяграфічнай прадукцыі сацыяльна-гуманітарнага зместу інфармацыйных цэнтраў і бібліятэк Расійскай Федэра­цыі, краін СНД і іншых замежных краін у забеспячэнні патрэбнасцей карыстальнікаў сацыяльна-гуманітарнай інфар­ма­цыі Рэспублікі Беларусь; розныя віды доступу да іх.

12. Методыка стварэння асобных відаў бібліяграфічных дапаможнікаў сацыяльна-гуманітарнай тэматыкі

Асаблівасці рэалізацыі падрыхтоўчага, аналітычнага, сін­тэ­тыч­нага і заключнага этапаў падрыхтоўкі бібліяграфічных паказальнікаў нарматыўна-прававых актаў, сацыяльна-гума­ні­тарных перыядычных выданняў і паказальнікаў іх зместу, паказальнікаў даведачных сацыяльна-гуманітарных выдан­няў.

Асаблівасці падрыхтоўкі паказальнікаў бібліяграфічнай прадукцыі сацыяльна-гуманітарнай тэматыкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]