- •1. Прадмет, значэнне I мэты курса «Гiсторыя Беларусi» ( у кантэксте сусветнай цывилизации). Перыядызацыя гисторыи Беларуси.Крыницы вывучэння курса.
- •2. Першабытнае грамадства – агульны этап у гисторыи чалавецтва. Засяленне тэрыторыи Бел. Асноуныя занятки першабытных людзей, их грамадски лад.
- •3. Вяликае пераселенне народау. Расселение индаеурапейцау. Балты и славяне на тэриторыи сучаснай Беларуси.
- •4 Вопрос. Теории происхождения белорусов и термина «Белая Русь».
- •5 Вопрос. Зараджэнне дзяржацнасци ва усходних славян. Пачатак Руси. Полацкае и Турова – Пинскае княствы – першыя дзяржауныя утварэнни на тэррыторыи Бел.
- •6 Вопрос. Грамадски и палитычны лад Полоцкага княства, Яго узаемааднлсины з Киевом.
- •7 Вопрос . Создание вкл, Русского и Жамойского и вхождение Бел земель в его состав.
- •8. Социально – экономическое развитие бел земель в составе вкл в 13-16 вв. Аграрная реформа Жигмунта Августа ( валочная мера).
- •9. Государственный и общественный лад вкл.
- •10. Основные направления внутренней и внешней политики вкл в 13-16 в
- •12. Введение христианства и его влияние на развитие культуры Бел земель.
- •13. Письменность и образование на Бел в 9-13 вв. Е.Полоцкая, к.Туровский, к. Смаляцич.
- •14. Формирование бел. Народности. Становление старобелорусского языка и развитие литературы.
- •15 Архитектура, изобразительное и декоративно- изобразительное искусства на Бел в 9-13 вв.
- •16. Распространение идей возрождения на Беларуси. Франциск Скорина – первопечатник, просветитель, гуманист.
- •17. Царкоуна- рэлигийныя адносины у ВкЛ и рп; их уплыу на палитычнае и культ жыцце бел зямель.
- •18. Искусство Бел в составе вкл.
- •20. Люблинская уния и утварэнне рп.
- •21. Дзярж лад рп. Становишча бел зямель у яе складзе.
- •22. Внеш политика рп.
- •24. Палитычны крызис рп, спробы реформ (др пол 18 ст.) Падзелы рп и далучэнне бел земель да Рос имперыи.
- •25. Развицце Адукацыи, литаратуры, навуки у Бел у 2 пол 16-18 ст.
- •26. Архитэктура б у др пол 16-18 ст. Выяуленчае мастацтва, тэатр, музыка.
- •27. Палитыка царызма на Бел ук 18-19 ст.
- •29. Международные отношения в Европе в период наполеоновских войн. Отечественная война 1812г и Бел.
- •30. Адукацыя, навука и литаратура на бел у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •31. Мастацтва Беларуси у канцы 18 – першай полове 19 ст.
- •32. Адмена прыгоннага права на Беларуси
- •33. Асабливасци развицця эканомики Беларуси пасля адмены прыгоннага права у другой палове 19 ст.
- •34. Паустанне .1863 - 1864 г. На Беларусi, Яго выники и значэнне.
- •35. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраждэнне Бел мовы и литаратуры. Дэмакратычны и нац-вызваленчы Рух на Бел у 2-й палове 19 – пачатку 20 ст.
- •36. Адукацыя, навука и литаратура на бел у 2-й палове 19 ст.
- •37. Архитектура, выяуленчае мастацтва, тэатр и музыка.
- •38. Асноуныя тэндэнцыи развицця эканомики Еуропы на пачатку 20 ст. Сацыяльна-эканамичнае становишча бел губернияу у 1900-1914 гг. Сталыпинская аграрная рэформа и яе правядзенне на Беларусi.
- •39. Грамадска-палитычнае жыцце Расийскай имперыи на пачатку 20 ст. И удзел у им белрускага насельництва. Рэв. Падзеи 1905-1907г на Беларуси.
- •40. Беларусь у час першай сусвегнай вайны
- •41. Разицце культуры Беларуси у пачатку 20 стагоддзя.
- •42. Абвастрэнне сацыяльна-экан и палит крызису у Расии восенню 1917г. Кастрычницкая рэвалюцыя и устанауленне савецкай улады на Бел.
- •43. Праблемы бел дзяржаунасци у грамадска-палитычным руху Беларуси. 1 усебеларуски зъезд (снежань 1917). Абвяшчэнне и дзейнасць бнр.
- •44. Утварэнне бсср I Лiтоуска-Беларускай сср.
- •45. Вайна Польшчы и савецкай Расии. Другое абвяшчэнне бсср. Рыжскi мiр.
- •46. Новая эканамiчная палiтыка у бсср.
- •47. Удзел бсср у утварэннi ссср.
- •48. . Развiцце культуры на Беларусi у 20-я гады. Беларусiзацыя.
- •49. Iндустрыялiзацыя у рэспублiцы I яе вынiкi.
- •50. Устляванне тоталитарного режим на ссСр. Политычные рЫпрессии.
- •51. Заходняя Беларусь у складзе польшчы (1921-1939). Абъяднанне заходняй Беларуси и бсср.
- •52. Развицце адукацыи, навуки и литаратуры на Беларуси у 1917 – 1941 г.
- •30Е годы:
- •54. Мижнародныя адносины напярэдадни и на пачатку 2-й сусветнай вайны. Нападзенне фашыс. Германии на ссср и абарончыя баи на тэрыторыи Беларуси.
- •55. Акупацыйны рэжым фашыстау на Бел. Развицце партызанскага руху и падполля.
- •56. Вызваленне Бел. Завяршэнне вайны, яе выники.
- •58. ЭканамiЧнае I сацыяльнае развшце рэспублiКi у сярэдзуне 40-х - 60-х гг.
- •59. Эканамiчная рэформа у бсср у 60-я гады.
- •61. РазвiЦце адукацыи и навуки у бсср у пасляваенны час.
- •63. Сацыяльна-эканамiчныя працэсы на Беларусi у пачатку .90:х гг.
- •65. Распад ссср. Абвяшчэнне незалежнаси бсср. Утварэнне снд.
- •66. Эканом и палит. Пераутварэнни на Бел пасля 1990. Змены у палит систэме. Канстытуцыя рб. Выбары Прэзидэнта.
61. РазвiЦце адукацыи и навуки у бсср у пасляваенны час.
За гады 2-й сусветнай вайны была знішчана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі і культуры, не прыйшлі з вайны многія адукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя людзі. У такіх умовах адразу пасля вызвалення пачынаецца культурнае аднаўленне БССР.
Але першыя пасляваенныя гады адзначыліся новай хваляй шырокамаштабных рэпрэсій на Беларусі, звязаных з дзейнасцю паплечніка Берыі Я. Цанавы. На 25 год лагероў была асуджана Ларыса Геніюш. Зноў арыштаваны пісьменнікі А. Александровіч, Б. Мікуліч, А. Пальчэўскі, С. Грахоўскі, С. Шушкевіч, А. Звонак і інш. У аснову кампаніі супраць інтэлігенцыі была пакладзена пастанова ЦК ВКП(б) "Аб часопісах "Звязда" і "Ленінград" (1946) і інш. Для актывізацыі барацьбы з "нацыяналізмам" і "касмапалітызмам" у БССР быў прысланы М. Гусараў. Крытыкаваліся як асобныя творцы (М. Танк, К. Буйло), так і цэлыя выданні. У скажэнні жыцця беларускай вёскі быў абвінавачаны і зняты з пасады рэдактара часопіса "Маладосць" аўтар аповесці "Дабрасельцы" А. Кулакоўскі. Наступленне накіроўвалася і на дзеячаў беларускай навукі. Ад яго пацярпелі прэзідэнт АН БССР А. Жэбрак (1947), славуты генетык, які не падтрымліваў лысенкаўскія метады ў біялогіі; наркам асветы П. Саевіч (1951), абвінавачаны ў "югаслаўскім шпіянажы". Ішоў працэс ідэалагізацыі ўсіх сфер жыцця. Рэальную ўладу ўтрымлівалі партыйныя камітэты. Узмацняліся русіфікатарскія тэндэнцыі ў палітыцы цэнтральных органаў улады, гэтаму спрыяла дзейнасць на Беларусі прысланых з Масквы партыйных і савецкіх работнікаў (асабліва пасля дыскусіі па мовазнаўстве ў 1950 г.).
Але адбывалася аднаўленне сістэмы адукацыі. Да 1950 г. ўдалося аднавіць даваенную сетку агульнаадукацыйных школ, ішло павелічэнне колькасці сярэдніх школ. Да сярэдзіны 50-х гг. быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання. У 1944 – 1945 гг. працавалі 22 ВНУ. Хутка адраджалася акадэмічная навука, флагманам якой стала аднавіўшая сваю работу ў 1944 г. АН БССР. К канцу 1950 г. ў рэспубліцы дзейнічала 77 навуковых устаноў. Супярэчлівы характар насіла культурнае жыццё рэспублікі і ў далейшы перыяд: 50 – 80 гады ХХ ст. З аднаго боку, ішла дэмакратызацыя, звязаная з наступленнем "адлігі", рэабілітацыя дзеячаў навукі і культуры, аслабленне партыйнага ўціску, а з другога, — татальная русіфікацыя ўсіх сфер жыцця, абгрунтаваная тэзісам аб пабудове камуністычнага грамадства, дзе будуць зліты мовы і культуры ўсіх савецкіх народаў, агалцелы ваяўнічы атэізм, шаблоннасць. У адукацыі ў гэты час праходзіць некалькі рэформ. У 1958 г. адбываецца пераход да ўсеагульнага 8-гадовага навучання і ўвядзенне ў сярэдняй школе адзінаццацігадовага тэрміну з вытворчым навучаннем. Дзесяцігадовае навучанне вярнулася ў 1964 – 1984 гг., а ў 70-я гг. была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. У прафесійна-тэхнічнай адукацыі стваралася адзіная сістэма гарадскіх і сельскіх прафесійна-тэхнічных вучылішчаў. У 1950 г. ў БССР працавала больш за сто тэхнікумаў, 29 ВНУ. Але вышэйшая і сярэдняя спецыяльная адукацыя адзначалася экстэнсіўнасцю: пры пастаянным павелічэнні колькасці выпускнікоў не заўсёды захоўвалася якасць іх навучання.
Адной з адмоўных рыс адукацыі таго часу стала звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. У БССР не было ніводнай сярэдняй і вышэйшай навучальнай установы з беларускай мовай навучання. Бацькі атрымалі права вызваляць дзяцей ад вывучэння беларускай мовы ў школе. Дапускалася нават выкладанне беларускай мовы па-руску. У сярэдзіне 80-х гг. усяго каля 19 % дзіцячых садкоў і 23 % школ працавалі на беларускай мове. У выніку такой моўнай палітыкі стварыліся вельмі неспрыяльныя ўмовы для развіцця беларускай культуры.
Навука гэтага перыяду характарызуецца станаўленнем фундаментальных даследаванняў. У сістэме АН БССР адкрываюцца інстытуты фізікі і матэматыкі, генетыкі, цепла – і масаабмену і інш. Ствараюцца цэлыя навуковыя школы (у галіне звычайных дыфференцыяльных ураўненняў — школа Н.П. Яругіна, спектраскапіі і лазераў – Б.І. Сцяпанава, цепла- і масапераносу – А.В. Лыкава, тэарэтычнай фізікі – Ф.І. Фёдарава, антрапагенэзу – Г.І. Гарэцкага, кардыялогіі– Г.І. Сідарэнкі, вылічальнай матэматыкі – У.І. Крылова, геалогіі і тэктонікі – Р.Г. Гарэцкага). Шырока вядомымі ў свеце сталі біёлаг В. Купрэвіч, матэматык У. Платонаў, фізік М. Барысевіч. Пераважнае развіццё ў рэспубліцы атрымалі тэхнічная і фізіка-матэматычная навукі, што звязана з развіццём навукова-тэхнічнага прагрэсу. Аднак толькі нямногія навуковыя распрацоўкі знаходзілі прымяненне на практыцы. Складаная сітуацыя складваецца ў сферы гуманітарных навук: дагматызм, звышідэалагізацыя, работа "на заказ" вышэйшага парткіраўніцтва сустракаецца ў шматлікіх працах беларускіх гісторыкаў і грамадазнаўцаў.
или
Вядучай навукова-даследчай установай у гэтыя гады з'яулялася АН БССР У 1985 г у рэспублщы налiчвалася 425 тыс. навуковых работнiкау. у 6 разоу больш за 1960 г Буйны уклад у навуку унеслi фiлолап Крашва. Глебка, Баркоускi, Янкоускi: псторыю Перцау, Нiкольскi, Краучанка, Каменская, матэматыкi Спрынджук, Супруненка, Платонау: ф13iКi Сцяпанау, Федарау, Цэдрык. Прайшлi змены у адукацьп. 3 1959 г. уведзена абавязковая 8-гадовая, а у 70-я гг. - усеагульная сярэдняя адукацыя Усе школы перайшлi на кабшетную сютэму, пашыралася выкарыстанне тэхнiчных сродкау навучэння. У 70-я гг. прафтэхвучылiшчы перайшлi на сярэднюю адукацыю. Павялiчылася колькасць вышэйшых навучальных устаноу Да 1985 г. iх было 33 Значны уклад у развщцё культуры унеслi пiсьменнiкi Быкау "Жураулiны крык", Чыгрынау "Плач перапёлкi", Адамовiч "Сыны iдуць у бой". Мележ "Люд3i на балоце". Вядомымi акцёрамi быЛi Рахленка, Глебау, Уладамiрскi. У 197i г. адчынiуся новы тэатр - Дзяржауны музычнай камедьi Славутасць беларускаму кiнематографу прынеслi стужкi "Воучая зграя", "Руiны страляюць". "Крушэнне iмперыi", "Масква-Генуя". Такiм чынам, культура Беларусi у 60-80-я гг працягвала свае развiцце, хаця перашкодай на яе (дляху была структура партыйна-дзяржаунай улады