Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Билеты по истории.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
327.68 Кб
Скачать

39В.Ваенна палітычная сітуацыя ў Еуропе ў канцы 30-пач. 40гг.

Склаліся 3 блокі краін,якія рыхтаваліся рэалізаваць свае геапалітычныя планы не толькі мірнымі сродкамі,але і з дапамогай ваеннай сілы.У 1-шым - краіны фашысцка-мілітарысцкага блока — Германія,Італія,Японія і іх сатэліты. Вядучая роль - у Германіі(імкнулася пасля прыходу да улады фашыстау да сусветнага панавання пад лозунгам выключнасці нямецкай "арыйскай расы"). 2-гі палітычны блок - буйныя буржуазныя краіны:Англія,Францыя,ЗША і саюзнікі,якія на іх арыентаваліся(Польшча,Чэхаславакія і інш.).Іх мэта: захаванне і пашырэнне сваіх каланіяльных уладанняу,аслабленне краін,што імкнуліся да перадзелу сфер уплыву. 3-ці блок - Савецкі Саюз (меу моцны ваенна-эканамічны патэнцыял,вялізныя людскія і прыродныя рэсурсы).Усталяваны у СССР сталінскі рэжым меу далека ідучыя планы — ажыццяуленне сусветнай пралетарскай рэвалюцыі,перамога камунізму у сусветным маштабе і карэнныя змены на планеце,з выкарыстаннем, пры неабходнасці,ваеннай сілы.Дзейсным інструментам для ажыццяулення планаў сталінізму - у 30-я гады міжнародная арганізацыя Камінтэрн,падкантрольная Сталіну.Глыбокія супярэчнасці паміж вядучымі дзяржавамі і іх блокамі падштурхоувалі іх да вайны.Галоуная віна за падрыхтоуку і развязванне вайны ляжыць на дзяржавах фашысцка-мілітарысцкага блока - на Германіі і Японіі.Прыход нацыстау на чале з А. Гітлерам да улады у Германіі пасля выбарау 1933 г. і пачатак рэалізацыі яго мэтау стварылі небяспечны ачаг вайны у Цэнтр. Еуропе і пагрозу развязвання сус­ветнай вайны.У такіх умовах паустала задача арганізацыі сумесных дзеянняу розных палітычных сіл для адпору гэтай агрэсіунай палітыцы.У сярэдзіне 30-х гадоу такая магчымасць была: ідэя Савецкага Саюза аб арганізацыі сістэмы калектыунай бяспекі знайшла падтрымку у Францыі,Югаславіі,Румыніі і інш. краін.У 1934 г. СССР уступіу у Лігу Нацый і стау пастаянным членам яе Савета.У 1935 г. - падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы.Аднак,кірауніцтва зах. дзяржау Англіі і Францыі узяло курс на "прымірэнне" з агрэсіунай Германіяй.У наступным годзе Германія ва умовах беспакаранасці акупіравала Рэйнскую дэмілітарызаваную зону.Фашысцкая Італія напала на Эфіопію.У 1936 г. Германія і Японія заключылі паміж сабой Антыкамінтэрнаускі пакт,да якога у 1937 г. далучылася Італія.У 1937 г. Японія разгарнула ваенныя дзеянні супраць Кітая.У 1936-1939 гг. войскі Германіі,Італіі і СССР удзельнічалі у ваенных дзеяннях у рэспубліканскай Іспаніі. Аустрыя у сакавіку 1938 г. была уключана у склад фашысцкага рэйха.Пагроза навісла над Чэхаславакіяй. На канферэнцыі кіраунікоу урадау Англіі,Францыі,Германіі і Італіі (Н. Чэмберлен, Э. Даладзье, А. Гітлер, Б. Мусаліні) 30 верасня 1938 г. у Мюнхене было падпісана пагадненне аб падзеле Чэхаславакіі і перадачы часткі яе (Судэцкай вобласці) Германіі.

Аднак у сакавіку 1939 г. Чэхаславакія бьла акупіравана Германіяй поунасцю.Да 1939 г. Версальска-Вашынгтонская сістэма дагаворау была скасавана.Пагроза сусветнай вайны нарастала.Савецкі Саюз у гэтых умовах наладжвае кантакты з гітлераускім урадам, а кіруючыя колы Англіі і Францыі пасля акупацыі немцамі Чэхаславакіі зноу пайшлі на кантакт з СССР. Аднак на стварэнні магутнага антыфашысцкага фронту негатыуна адбіліся устаноукі Камінтэрна і сав. урада на барацьбу за сусветную камуністычную рэвалюцыю,рэпрэсіі у нашай краіне. Сітуацыя станавілася крытычнай: падрыхтоука Германіі да нападу на Польшчу (план "Вейс") шоў поуным ходам.Ва умовах напружанага міжнароднага становішча СССР прыняу прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзе, і 23 жніуня 1939 г. быу падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзе тэрмінам на 10 га­доу.У выніку Савецкі Саюз пазбегнуу вайны на 2 фронты,нанёс рашучы удар па планах стварэння адзінага антысавецкага фронту.3 другога боку, гэты дагавор нанёс урон міжнароднаму прэстыжу СССР,які успрымауся раней як флагман барацьбы з фашызмам.Да дагавора быу прыкладзены сакрэтны дадатковы пратакол,якім размяжоуваліся сферы інтарэсау абодвух бакоу.Германія атрымала Францыю,Брытанію і іх афрыканскія калоніі,СССР — Фінляндыю,Эстонію,Латвію,Бесарабію і "права" пашырацца на поудзень у бок Персідскага заліва праз Іран,Афганістан і Турцыю.У 2-м пункце пратакола адзначалася,што СССР атрымау акрамя Зах. Беларусі і Зах. Украіны,частку Польшчы аж да Варшавы. 1 верасня 1939 г. Германія напала на Польшчу. Англія і Францыя,якія мелі з Польшчай саюзныя дагаворы,3 верасня 1939 г. аб'явілі вайну Германіі.У той жа дзень у вайну уступілі Аустралія,Новая Зеландыя і Індыя. 28 ве­расня 1939 г. фашысцкімі войскамі была ужо захоплена сталіца Польшчы Варшава. 17 верасня 1939 г. савецкія войскі уступілі у Зах. Беларусь і да канца месяца занялі яе. 28 верасня 1939 г. СССР і Германія заключылі новы дагавор "Аб дружбе і граніцы.У Беластоку 28-30 кастрычніка 1939 г. адбыуся Народны сход За­х. Беларусі.У лістападзе 1939 г. на сесіях Вярхоунага Савета СССР і БССР былі прыняты законы аб уключэнні Зах. Беларусі у склад СССР і уз'яднанні яе з БССР.У кастрычніку 1939 г. у Маскве пачаліся перагаворы паміж урадамі СССР і Ковенскай Літвы адносна лесу Віленшчыны,а 10 кастрычніка 1939 г. быу падпісаны Дагавор аб далучэнні Вільні і Віленшчыны да Літвы. Махав!к другой сусветнай вайны працягвау набіраць абароты.Фашысцкая Германія умацоувала пазіцыі на захадзе.Вясной 1940 г. яна захапіла Бельгію,Данію,Галандыю,Нарвегію,а летам начала наступление на Францыю і прымусіла яе капітуляваць,паставіла Англію на край нацыянальнай катастрофы,вяла паспяховыя баявыя дзеянні у Афрыцы.