- •Тэма 2. Развіццё феадальных адносін, барацьба з заваёўнікамі
- •Тэма 2. Тэндэнцыі кансалідацыі этнічна-нацыянальнай супольнасці насельніцтва Беларусі
- •§1. Тэрытарыяльныя і грамадска-палітычныя фактары
- •§2. Паходжанне назвы “Белая Русь”
- •§1. Беларуская народнасць утварылася паступова на аснове старажытнарускай народнасці з улікам наступных фактараў.
- •§2. Аб паходжанні беларусаў маецца некалькі тэорый, якія заснаваны на навуковым грунце.
- •Тэма 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага
- •§1. Феадальнае землеўладанне, стан сельскай гаспадаркі
- •§2. Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін
- •Глава 4. Час крызісаў і Адраджэння: кансалідацыя беларускай народнасці. Рэлігія, духоўнае жыццё, культура Беларусі Тэма 1. Рэфармацыя ў Заходняй Еўропе і Беларусі
- •§1. Гістарычныя падыходы да паняццяў гуманізм і адраджэнне
- •§2. Рэлігійныя і сацыяльныя плыні рэфармацыйнага руху
- •Тэма 2. Уплыў рэфармацыйнага руху на культурнае развіццё Беларусі
- •§1. Літаратура, мастацтва, тэатр
- •§2. Школьная адукацыя
- •§1. Ва ўсіх праявах Адраджэння маюцца свае ідэолагі. Прызнаным вяшчальнікам ідэі гуманізму і рэнесанснай культуры канца хv і амаль усёй першай паловы хvі ст. З’яўляецца Францыск Скарына.
- •§2. Першымі ўстановамі, дзе рыхтавалі пісьменных людзей, былі школы, якія ўтваралі брацтвы. У сярэдзіне хvіі ст. Такія школы створаны ў Віцебску, Полацку (1633 г.), Оршы (1648 г.).
- •Літаратура
- •§1. Новы час. Абставіны ўтварэння Рэчы Паспалітай. Вкл у сістэме Рэчы Паспалітай
- •§2. Месца і роля Рэчы Паспалітай ў Еўрапейскай палітыцы (XVI-XVII ст.)
- •Тэма 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •§1. Беларускія гарады, сельскагаспадарчая вытворчасць
- •§2. Вызваленчы рух. Паўстанне казакаў, ваенныя дзеянні на Беларусі
- •Тэма 3. Супярэчнасці і канфлікты сярод еўрапейскіх дзяржаў у хvііі стагоддзе. Падзелы Рэчы Паспалітай
- •§2. У сувязі з падзеламі Рэчы Паспалітай неабходна разгледзець, што ж рабілася ў самой Рэчы Паспалітай.
- •Глава 2. Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі і яе ўплыў на Беларусь Тэма 1. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі
- •§1. Развіццё прадукцыйных сіл Беларусі ў новых умовах
- •§2. Напалеонаўскія войны і Беларусь
- •Тэма 2. Беларусь у час нараджэння індустрыяльнай цывілізацыі
- •§1. Сялянская гаспадарка. Спробы гаспадарчых рэформ
- •§2. Культурнае жыццё, змены ў сістэме адукацыі
- •Тэма 3. Перамога капіталізму ў краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Беларусі
- •§1. Развіццё навукі і тэхнікі ў свеце і на Беларусі
- •§2. Сялянская рэформа, іншыя буржуазныя рэформы 60 -70-х гг. У Расіі
- •Тэма 4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё на Беларусі ў хіх – пачатку хх ст.
- •Літаратура
- •§1. Барацьба палітычных сіл за выбар шляхоў грамадскага развіцця
- •§2. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года. Устанаўленне савецкай улады
- •Тэма 2. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці
- •Глава 2. Беларусь у міжваенны перыяд Тэма 1. Міжнароднае і ўнутрыпалітычнае становішча Беларусі пасля грамадзянскай вайны
- •§1. Версальска-Вашынгтонская сістэма міжнародных адносін
- •§2. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі
- •Тэма 2. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі
- •§1. Індустрыялізацыя, пераход да планавай эканомікі
- •§2. Калектывізацыя і яе асноўныя вынікі
- •Тэма 3. Культурнае і духоўнае жыцце ў бсср
- •§3. Пры разгортванні нацыянальнага будаўніцтва ў Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі неабходна было ўлічваць некалькі асаблівасцей.
- •Літаратура
- •Раздзел IV. Геапалітычнае становішча беларусі у сярэдзіны XX ст. Глава 1. Беларусь напярэдадні і ў гады Другой сусветнай вайны Тэма 1. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы
- •§1. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Барацьба за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне
- •§2. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе бсср
- •Тэма 2. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі
- •Глава 2. Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў Тэма 1. Міжнароднае і эканамічнае становішча краіны пасля іі сусветнай вайны
- •§1. Новая расстаноўка палітычных сіл у свеце
- •§2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі:
- •Тэма 2. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў другой палове 40-х – пачатку 80-х гадоў
- •§1. Палітычнае жыццё ў пасляваенныя гады. Наступленне “адлігі”
- •§2. Культурнае жыццё. Час нявыкарыстаных магчымасцей
- •Літаратура
- •Раздзел V. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў.
- •Тэма 1. Прычыны абвастрэння супярэчнасцей у сярэдзіне 80-х гадоў. Курс на інтэнсіфікацыю
- •Тэма 2. Незалежная Беларусь. Шляхі ўмацавання эканамічнага і палітычнага суверэнітэту
- •§1. Грамадска-палітычнае становішча ў краіне.
- •§2. Дзейнасць новага кіраўніцтва рэспублікі па развіццю эканомікі, адукацыі і навукі
- •Літаратура
- •Заключэнне
Тэма 3. Супярэчнасці і канфлікты сярод еўрапейскіх дзяржаў у хvііі стагоддзе. Падзелы Рэчы Паспалітай
§1. Галоўныя рысы эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага развіцця заходнееўрапейскіх краін у пачатку ХVІІІ ст.
§2. Унутраныя прычыны палітычнага крызісу і эканамічнага заняпаду Рэчы Паспалітай
§3. Паўстанне Т. Касцюшкі. Канец Рэчы Паспалітай
§1. Магутныя раней дзяржавы Іспанія, Францыя і Рэч Паспалітая ў пачатку XVIII ст. прыходзяць у заняпад. Арыентацыя ў гэтых краінах на сельскагаспадарчы сектар робіць іх адсталымі ў параўнанні з Англіяй. У Англіі наглядаецца паскоранае прамысловае развіццё і яна праяўляе сябе на еўрапейскім кантыненце ў якасці патэнцыяльнага лідэра. У час вайны за “іспанскую спадчыну” Англія захапіла важную крэпасць Гібралтар, пашырыла свае ўладанні ў Паўночнай Амерыцы і выцесніла сваіх канкурэнтаў Іспанію, Францыю са сферы гандлю рабамі.
У сваю чаргу Расія, Прусія, Аўстрыя і Швецыя таксама праз агрэсіўную палітыку імкнуліся ўмацаваць свае пазіцыі на міжнароднай арэне.
Перадзел сферы ўплыву ў рэгіёне Балтыйскага мора прывёў да пряцяглай Паўночнай вайны (1700-1721). Вынікам гэтай вайны стала перамога антышведскага Паўночнага саюза (Расія, Данія, Саксонія, Прусія, Рэч Паспалітая), заняпад Швецыі і яе праціўнікаў Даніі, Саксоніі, Рэчы Паспалітай. І ў далейшым краіны, незадаволеныя вынікамі ранейшых ваенных і палітычных падзей, імкнуліся ўзмацніць свае пазіцыі, рыхтаваліся да новай вайны. У 1756-1763 гг. паміж Аўстрыяй, Францыяй, Іспаніяй, Расіяй, Швецыяй з аднаго боку і Прусіяй, Англіяй, Партугаліяй і шэрагам германскіх дзяржаў з другога ўспыхнула Сямігадовая вайна.
Вынікамі Сямігадовай вайны стала пашырэнне каланіяльнай экспансіі Брытанскай імперыі. Палітыка англійскага ўрада ў дачыненні да сваіх шматлікіх калоній насіла выразна эксплуататарскі характар. Сярод іншых калоній, якія давалі найбольшыя даходы, займалі англійскія ўладанні ў Паўночнай Амерыцы. Цяжкае становішча каланістаў дадзенай часткі свету падняло іх да масавых узброеных выступленняў за свае правы і свабоды.
У ходзе вайны каланісты здолелі атрымаць шэраг перамог над рэгулярнай брытанскай арміяй. Мірныя дамовы, заключаныя ў 1783 г. у Версалі, прызналі суверэнітэт ЗША. У 1787 г. Кантынентальны кангрэс ЗША прыняў Канстытуцыю, якая падцвердзіла федэратыўны статус краіны.
У Францыі ў гэты час адзначалася паступовае нарастанне крызісу абсалютнай манархіі. Рэзкае абвастрэнне грамадска-сацыяльных адносін пры адначасовым аб’яднанні інтарэсаў шырокіх народных мас і буржуазіі стала напрыканцы XVIII стагоддзя галоўнай прычынай Вялікай Французскай рэвалюцыі (1789-1794 гг.). Спачатку да ўлады ў гэтай краіне прыйшлі прадстаўнікі буйнай буржуазіі і ліберальнага дваранства. Але летам 1792 г. улада перайшла да жырандыстаў. Яны абвясцілі Францыю Рэспублікай, правялі жорсткія рэпрэсіі супраць былой правячай эліты, пакаралі смерцю караля Людовіка XVI. У 1799 г. у Францыі адбыўся дзяржаўны пераварот, пасля якога ўсталявалася асабістая дыктатура генерала Напалеона. Пры ім у Францыі ўзрасла роля арміі, краіна праводзіла агрэсіўную знешнюю палітыку.
У другой палове ХVІІІ ст. адбываецца ўзмацненне знешніх пазіцый Расіі. Яе галоўны праціўнік Францыя не змагла супрацьстаяць ёй і стварыць дзеяздольны “Усходні бар’ер” (у склад бар’ера ўваходзілі Швецыя, Рэч Паспалітая, Асманская Імперыя). Тут заслуга самой Расіі. Яна мела перамогі і над Швецыяй, і над Асманскай Імперыяй. Расія займае вядучае становішча ў Еўропе.
Пасля таго, як у 1733 годзе памёр кароль Аўгуст ІІ, у Рэчы Паспалітай пачалося бескаралеўе. Францыя падтрымлівала свайго стаўленіка Станіслава Ляшчынскага, з прыходам якога магла разлічваць на стварэнне паслухмянага для сябе блока дзяржаў супраць Расіі ў складзе Рэчы Паспалітай, Швецыі і Асманскай імперыі.
Расія разам з Аўстрыяй падтрымлівала свайго прэтэндэнта – сына Аўгуста ІІ. Пасля выбрання каралём Ляшчынскага прыхільнікі Аўгуста звярнуліся да Расіі, Аўстрыі і Прусіі з “Дэкларацыяй”, у якой прасілі абараніць польскую форму кіравання ад умяшання Францыі. Гэта дало повад для пачатку вайны, якая працягвалася з 1733 па 1735 год. Пасля перамогі рускіх войск каралём стаў Аўгуст ІІІ. Затым у 1735 (па 1739 г.) пачынаецца Руска-Турэцкая вайна, а з 1741 г. па 1743 г. Расія ўступае ў вайну са Швецыяй, дзе поспехі былі на баку рускіх войск. Актыўны ўдзел прыняла Расія і ў іншых агульнаеўрапейскіх канфліктах сярэдзіны ХVІІІ ст. У Сямігадоваю вайну (1756 – 1763) Расія ўступіла ў 1757 г., кульмінацыяй гэтай кампаніі было ўзяцце Берліна (28 верасня 1760 г.).
Другая палова ХVІІІ ст. таксама насычана войнамі. Рускія войскі нанеслі паражэнне Асманскай імперыі. У выніку Крым, адкуль на працягу многіх стагоддзяў ханы рабілі грабежніцкія набегі, перастаў быць васалам Асманскай імперыі. 8 красавіка 1783 года па Указе Кацярыны ІІ Крым быў уключаны ў склад Расіі. З 1788 года Расія вяла вайну са Швецыяй і Асманскай імперыяй, і тут яна мела бліскучыя перамогі. Апошнім важным дзеяннем Расіі ў другой палове ХVІІІ ст. сталі паспяховыя выступленні супраць Францыі ў Італіі, Аўстрыі, Паўночнай Італіі.
Дзяржавай, якая стала месцам сутыкнення супярэчлівых інтарэсаў Францыі, Аўстрыі і Расіі, да гэтага часу была Рэч Паспалітая. Менавіта на глебе інтарэсаў уключэння ў сферу ўплыву (палітычнага і ваеннага) Рэчы Паспалітай і стварыўся саюз Расіі і Прусіі. Праўда, мэты гэтых краін у адносінах Рэчы Паспалітай былі розныя. Кацярына ІІ аддавала перавагу захаванню Рэчы Паспалітай як цэласнай дзяржавы з расійскім уплывам на яе. Фрыдрых ІІ, прускі манарх, меў на мэце тэрытарыяльны падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне яе тэрыторыі да Прусіі.
Былі і аднолькавыя мэты ў гэтых дзяржаваў: мець шырокія магчымасці для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Саюзны дагавор паміж Расіяй і Прусіяй уключаў рашучыя супрацьдзеянні ўсялякім спробам ліквідаваць “liberum veto” (вольнасці шляхецкія) і дабіцца ўраўнавання правоў праваслаўных і католікаў. Але справы (знешнія) складваліся так, што Расія павінна была ўступіць Аўстрыі, пагадзіўшыся на падзел Рэчы Паспалітай, на якім настойвалі Прусія і Аўстрыя яшчэ з 1768 г.