Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
начальная школа.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
29.09.2019
Размер:
392.19 Кб
Скачать

5. Санітарна-гігіенічныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу

Згодна з Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі “Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі", зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2010 № 94:

– вучэбная нагрузка павінна быць рацыянальна размеркавана па днях тыдня. Максімальная вучэбная нагрузка павінна быць у дні найбольшай фізіялагічнай працаздольнасці (аўторак, серада). Расклад урокаў павінен складацца з улікам змяненняў дзённай і тыднёвай дынамікі разумовай працаздольнасці вучняў і рангавай шкалы цяжкасці ўрокаў;

– дамашнія заданні павінны задавацца з улікам магчымасці іх выканання: у II класе – да 1,2 гадзіны, ІІІ–ІV класах – да 1,5 гадзіны. Звяртаем увагу: у I класе дамашнія заданні вучням не задаюцца. Уся работа па навучанні і выхаванні арганізоўваецца настаўнікам на вучэбных занятках. Заданні, пазначаныя ”зорачкай”, дадому не задаюцца;

– маса камплекта падручнікаў вучняў з пісьмовымі прыладамі на кожны дзень (без масы ранца) павінна быць не большай за 1,5 кг для вучняў I–II класаў, 2,5 кг – для вучняў III–IV класаў.

У адпаведнасці з Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі ”Гигиенические требования к организации обучения детей 6-летнего возраста”, зацверджанымі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2009 № 131, у I класе:

– павінны быць прадугледжаны і абсталяваны месцы для захавання падручнікаў, вучэбных, дыдактычных і вучэбна-наглядных дапаможнікаў, прылад для пісьма, кніг для дадатковага чытання;

– вучэбныя заняткі павінны праводзіцца толькі ў першую змену;

– факультатыўныя заняткі неабходна праводзіць у дні з найменшай колькасцю вучэбных заняткаў. Перад пачаткам факультатыўных заняткаў павінен быць арганізаваны перапынак працягласцю ў 15 хвілін. Працягласць вучэбных і факультатыўных заняткаў – не больш за 35 хвілін;

– паміж вучэбнымі заняткамі павінны быць перапынкі працягласцю 20 хвілін. На перапынках трэба арганізоўваць рухальныя гульні ў мэтах прафілактыкі гіпадынаміі вучняў.

6. Правядзенне атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Згодна з Правіламі правядзення атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38 (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 17, 2011), атэстацыя вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, за выключэннем атэстацыі вучняў I і II класаў, ажыццяўляецца на аснове адзнак у балах па 10-бальнай шкале, у тым ліку адзнакай 0 (нуль) балаў, або адзнакамі “залічана”, “не залічана”, “не атэставаны(а)”, ці робіцца запісь “не вывучаў”.

У III – IV класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў пры рэалізацыі адукацыйных праграм пачатковай адукацыі ацэньваюцца ў балах па 10-бальнай шкале ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі ад 29.05.2009 № 674 “Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам” (часопіс “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа”, № 7, 2009) і загадам Міністэрства адукацыі ад 29.09.2010 № 635 “О внесении изменений и дополнений в приказ Министерства образования Республики Беларусь от 29 мая 2009  г. № 674” (часопіс “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа”, № 12, 2010).

Кантроль і ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў з’яўляецца важнай часткай педагагічнай працы настаўнікаў пачатковых класаў. Да новага 2012/2013 навучальнага года ў дапамогу настаўнікам падрыхтаваны кантрольна-вымяральныя матэрыялы па вучэбных прадметах вучэбнага плана. Дапаможнікі прызначаны для ажыццяўлення кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў і атрымання інфармацыі пра набытыя імі веды, уменні і навыкі. Кантрольна-вымяральныя матэрыалы можна выкарыстоўваюць у адукацыйным працэсе як на працягу кожнай чвэрці, так і ў канцы навучальнага года.

Русский язык

Тиринова О. И. Русский язык. Обучение грамоте. Тематический контроль. Контрольное списывание. Проверка навыка чтения. 1 класс. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения.— Аверсэв, 2012.

Антипова М. Б., Гулецкая Е. А. Сборник контрольных работ по русскому языку. 2-4 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским и белорусским языками обучения. — Аверсэв, 2012.

Антипова М.Б. Русский язык. Тематический контроль. 2-4 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения. – Аверсэв, 2012.

Беларуская мова

Антонава Н.У. Літаратурнае чытанне. 1-4 класы. Кантроль навыку чытання і чытацкіх уменняў вучняў. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. – Аверсэв, 2012.

Паўлоўскі І.І. Беларуская мова. Зборнік кантрольных работ. 1-4 класы. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Аверсэв, 2012.

Паўлоўскі І.І. Беларуская мова. Тэматычны кантроль. 2-4 класы. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Аверсэв, 2012.

Литературное чтение

Стремок И. М. Литературное чтение. 3 класс. Контроль навыка чтения и читательских умений учащихся. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012.

Стремок И. М. Литературное чтение. 4 класс. Контроль навыка чтения и читательских умений учащихся. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012.

Матэматыка

Канашевич Т. Н. Математика. Контрольные работы. 1-3 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012

Канашевич Т. Н. Математика. Тестовые задания. 1-4 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012.

7. У мэтах фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў настаўнікам пачатковых класаў пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу рэкамендуем:

на кожным вучэбным занятку ўдасканальваць навыкі і ўменні чытання вучняў, вучыць іх правільнаму, усвядомленаму, бегламу, выразнаму чытанню і развіваць навыкі і ўменні звязнага маўлення;

вучыць працаваць з кнiгай, кары­стацца разнастайнай даведачнай лiтаратурай па вучэбным прадмеце, каталогамi i картатэкай, падбiраць лiтаратуру па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з кнiгай, цытатны матэрыял; складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.;

праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленнi з тэрмiналогiяй вывучаемага вучэбнага прадмета;

сачыць за акуратным вядзеннем сшыткаў, граматным афармленнем запiсаў у iх;

павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, лагічнасць іх выказванняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы, на якой вядзецца навучанне і выхаванне ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі;

выкарыстоўваць стымулюючыя, падтрымліваючыя, факультатыўныя заняткi для ўдасканальвання культуры маўлення вучняў.