Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
начальная школа.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
29.09.2019
Размер:
392.19 Кб
Скачать

8. Патрабаванні да вядзення сшыткаў

Пры ажыццяўленні ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі  вучні I класаў навучальныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“ выконваюць у сшытках на друкаванай аснове.

Для выканання ўсiх вiдаў навучальных і кантрольных работ вучням II – IV класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:

па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ – 2 сшыткі для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ. Пры гэтым, пачынаючы з ІІІ класа, па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ выкарыстоўваюцца сшыткі з разліноўкай у адну лінейку;

па вучэбным прадмеце ”Беларуская літаратура“ – 1 сшытак па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце ”Чалавек i свет“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ – альбом для вучняў I – IV класаў;

па вучэбным прадмеце ”Музыка“ – нотны сшытак для вучняў II – IV класаў.

Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы i г.д.), клас, скарочаная назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (у адпаведнасці са статутам), прозвiшча, iмя ўласнае (поўнасцю) вучня ў родным склоне.

Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца зрабіць запіс аб прызначэнні вучнёўскага сшытка і назве ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў два радкі. Кожная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі выбірае адзіны ўзор подпісу.

Тетрадь Тетрадь

для контрольных работ для контрольных работ

по русскому языку по русскому языку

ученика 4 «Г» класса ученика IV «Г» класса

гимназии № 61 г.Минска гимназии № 61 г.Минска

Петрова Виталия Петрова Виталия

Тетрадь

для работ

по русскому языку

ученика 3 «Г» класса

гимназии № 61 г.Минска

Петрова Виталия

Сшытак

для кантрольных работ

па беларускай мове

вучанiцы 2 класа

Выгалавіцкай базавай школы

Данiльчык Вольгi

Сшытак

для работ

па матэматыцы

вучня 2 «А» класа

сярэдняй школы № 2

г.Наваполацка

Фёдарава Аляксандра

Тетрадь

для работ

по русскому языку

ученика III «Г» класса

гимназии № 61 г.Минска

Петрова Виталия

Сшытак

для кантрольных работ

па беларускай мове

вучанiцы II класа

Выгалавіцкай базавай школы

Данiльчык Вольгi

Сшытак

для работ

па матэматыцы

вучня II «А» класа

сярэдняй школы № 2

г.Наваполацка

Фёдарава Аляксандра

У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам, у ІІІ і ІV класах – вучнем пад кiраўнiцтвам настаўніка.

Усе запiсы ў сшытках вучнi павiнны рабiць акуратна, разборлiвым почыркам з захаваннем чырвонага радка. У І класе пры навучанні пісьму вучням дазваляецца выкарыстоўваць аловак замест шарыкавай ручкі. Падкрэслiваннi, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi i цыркуля. Выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастараў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ недапушчальна.

У ІІ – ІV класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запісваецца на рабочым радку сшытка наступным чынам: дзень месяца арабскай лiчбай, назва месяца пропiссю: 6 мая. На наступным радку (пасярэдзіне) пасля даты ў сшытках для навучальных работ пішацца ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“. У сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ паміж датай і словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ неабходна прапускаць адну клетку; паміж словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ і заданнем неабходна прапускаць дзве клеткі.

У сшытках па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“, пачынаючы з ІІ класа, пры афармленні рашэння задач на асобным радку ўказваецца від навучальнай работы. Паміж назвай віду работы, рашэннем і адказам прапускаецца 1 клетка ўніз. Паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных адзін пад адным, прапускаецца дзве клеткі. Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаецца 4 клеткi. Паміж слупкамі прыкладаў прапускаецца тры клеткі ўправа. Слова ”Прыклады“ ў ІІ – ІV класах не пішацца.

У сшытках для навучальных і кантрольных работ па рускай і беларускай мовах, разлічаных на цэлы вучэбны занятак, на асобным радку ўказваецца вiд работы (пераказ, сачыненне, дыктант) і запісваецца загаловак работы (без двукосся і кропак) па цэнтры радка.

Напрыклад:

Дыктант Пераказ Сачыненне

Мой родны край У лесе З гісторыі майго роду

Памiж работай i загалоўкам, назвай вiду работ i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам лiнейкi не прапускаюцца.

Памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лiнейкi. Пры пераходзе на наступную старонку дата і назва навучальнай работы ад зместу не аддзяляюцца.

У І – ІV класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя класныя i дамашнiя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, правяраюцца пасля кожнага вучэбнага занятку ва ўсiх вучняў.

Вучні ІІ – ІV класаў рэгулярна выконваюць работу над памылкамі ў тых жа сшытках, у якіх выконвалася адпаведная навучальная або кантрольная работа. Узор выканання работы над памылкамі дае настаўнік.

Навучальныя дыктанты, пераказы i сачыненнi ў вучняў ІІ – ІV класаў правяраюцца i раздаюцца вучням на наступным вучэбным занятку па гэтым вучэбным прадмеце для абавязковага правядзення работы над памылкамi.

9.  З 1 верасня 2010 г. уступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які быў прыняты 23 ліпеня 2008 г. і зацвердзіў новую рэдакцыю Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. У 2012/2013 навучальным годзе працягваецца пераходны перыяд, які складае 3 гады (з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2013 г.).

Для якаснай арганізацыі працэсу навучання і выхавання малодшых школьнікаў беларускай мове настаўнікі могуць карыстацца каментарыямі да Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, якія змешчаны ў артыкулах часопісаў “Пачатковая школа” (№№ 1–12, 2010) і “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” (№№ 1–10, 2010).

Нагадваем, што пры праверцы навучальных, кантрольных работ па беларускай мове ў пераходны перыяд памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 года, настаўнікі павінны выпраўляць, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваць. Пры правядзенні кантрольных дыктантаў, пераказаў трэба падбіраць тэксты, у якіх не выкарыстоўваюцца словы, дзе адбыліся змены ў правапісе. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, неабходна папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні згодна з новымі правіламі арфаграфіі (2008 г.). Словы пажадана запісваць на дошцы, растлумачваць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу трэба карыстацца Пералікам падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія прыгодны для выкарыстання ў школьных бібліятэчных фондах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, № 5, 2012).