- •А. І. Котаў гiсторыя беларусi
- •Л.М. Кулеш
- •Тэма I. Уводзіны …..…...............…………….........................................7
- •Тэматычны план
- •Тэма I. Уводзiны План:
- •Фармацыйны I цывiлiзацыйны падыходы ў гiстарычным пазнаннi.
- •Метадычныя парады
- •Лiтаратура
- •Індаеўрапейцы і паходжанне славян
- •Метадычныя парады
- •Асноўныя паняцці і азначэнні
- •Літаратура
- •Тэма III. Сярэдневяковы свет I беларусь
- •Метадычныя парады
- •Асноўныя паняцці і азначэнні
- •История Европы. Т. 2. Средневековая Европа. М., 1994.
- •Тэма IV. Еўропа і вялікае княства літоўскае у XIII-XVI стст.
- •Літаратура
- •Тэма V. Пачатак новага часу. Беларусь у складзе рэчы паспалітай (XVI-XVII стст.)
- •Тэма VII. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі і Беларусь у хіх ст.
- •Тэма VIII. Беларусь і сусвет у эпоху войнаў і рэвалюцыйных узрушэнняў (1914-1945 гг.)
- •Метадычныя парады
- •Літаратура
- •Тэма IX. Беларусь і сучасны свет (1945-2003гг.)
- •Заключэнне
- •II. Неалітычная цывілізацыя
- •III. Раннекласавая цывілізацыя
- •IV. Антычная цывiлiзацыя.
- •V. Сярэдневяковыя (раннефеадальныя) цывілізацыі
- •VI. Перадіндустрыяльная (раннекапіталістычная) цывілізацыя
- •VII. Індустрыяльная цывілізацыя
- •VIII. Постіндустрыяльная цывілізацыя.
- •Бiблiяграфiя (Крыніцы і літаратура па ўсім курсе)
Заключэнне
Сапраўды, веданне дзеяў мінулых альбо гісторыі сваёй айчыны ў сукупнасці з блізкім і далёкім замежжам дазваляе нам шукаць найбольш аптымальныя спосабы і формы сацыяльна-эканамічнага і духоўна-культурнага развіцця краіны, умацавання дзяржавы, інтэграцыі яе ў сям’ю цывілізаванага свету. Гісторыя Беларусі – гэта неад’емная частка гісторыі славянскіх народаў, еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі.
Завяршыўшы курс “Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя”, вы мысленна прайшлі зорны і слаўны, нялёгкі і цярністы шлях па тысячагоддзях айчыннай і сусветнай гісторыі. Пара падвесці вынікі і асэнсаваць урокі мінулага, каб лепш зразумець сутнасць сучаснага і прадбачыць магчымыя альтэрнатывы будучага. Асваенне новага курса дазволіла вам набыць не толькі мінімум гістарычных ведаў, але і развіць свае здольнасці да самавучэння, самастойнага і свядомага папаўнення ведаў. Цывілізацыйны падыход у пазнанні гісторыі дае магчымасць бачыць развіццё грамадства не па схеме пяці сацыяльна-эканамічных фармацый, а ў залежнасці ад канкрэтных тыпаў і стадый лакальных і сусветнай цывілізацый, пачынаючы з неалітычнай рэвалюцыі і ўключаючы пераход да постіндустрыяльнай альбо інфармацыйнай цывілізацыі.
Першы і найважнейшы ўрок гісторыі Беларусі і сусветнай цывілізацыі заключаецца у тым, што галоўнае ў прагрэсе – гэта чалавек, назапашванне ім ведаў, духоўных каштоўнасцей, развіццё адукацыі, культуры, навукі, якія матэрыялізуюцца ў створаных соцыумам сродках вытворчасці, эканоміцы, сацыяльных і палітычных адносінах. Наступны урок мінулага – гэта пастаяннае ўзмацненне агульнасці гістарычных лёсаў асобных этнасаў, краін, кантынентаў і ўсяго чалавецтва. Па меры фарміравання сусветнага рынка, прагрэса сродкаў камунікацый адбываецца збліжэнне нацыянальных дзяржаў і культур. Пытанне заключаецца толькі ў тым, як будзе развівацца гэты працэс: шляхам асіміляцыі і падпарадкавання слабых моцным, як гэта нярэдка здаралася ў мiнулым, альбо шляхам узаемапранікнення і ўзаемаўзбагачэння розных культур і эканомік, узаемавыгаднага міжнароднага супрацоўніцтва.
Яшчэ адзін пераканаўчы ўрок мінулага – гэта паступовае і ўсё больш імклівае паскарэнне рытма гістарычнага працэса. Кожная чарговая цывілізацыя карацей папярэдняй. Цяпер за дзесяцігоддзе адбываюцца змены, раўназначныя стагоддзям у пачатку нашай эры і тысячагоддзям у перыяд фарміравання першых цывілізацый. Такім хуткім становіцца рух чалавецтва ў будучае. Пацвярджэнне таму – гістарычныя лёсы Беларусі і асноўныя этапы гісторыі Беларусі.
Фарміраванне эйкумены пачалося ў найбольш спрыяльных кліматычных умовах Афрыкі і Азіі 3-1,5 млн. гг. да н.э. На тэрыторыі ж Беларусі чалавек з’явіўся прыкладна 100-40 тыс. гг. да н.э. У 4-3 тысячагоддзі да н.э. на тэрыторыі сучаснага Ірака ўзнік адзін са старажытнейшых ачагоў цывілізацыі і ўтварыліся першыя на зямлі дзяржавы – Ур, Урук, Лагаш і інш. На беларускіх землях толькі ў пачатку другой паловы першага тысячагоддзя пачынае фарміравацца раннекласавае грамадства і адбываецца пераход да дзяржаўных аб’яднанняў.
У IX-XI стст. усе ўсходнеславянскія землі знаходзіліся ў складзе Старажытнарускай дзяржавы. Пасля перыяда феадальнай раздробленасці вакол Новагародка (потым Вільні) ўтварылася ВКЛ – вялікая і магутная дзяржава чатырох асноўных народаў: беларускага, літоўскага, рускага і ўкраінскага. З 1569г. па 1795г. беларускія землі ўваходзілі ў Рэч Паспалітую, а пасля яе падзелаў былі далучаны да Расіі.
Беларусь, як і Расійская імперыя ў цэлым, пасля адмены прыгоннага ладу стала на шлях капіталістычнага развіцця, увайшла ў эпоху індустрыяльнай цывілізацыі. Сумеснымі намаганнямі ўсіх народаў шматнацыянальнай Расійскай імперыі быў звергнуты рэжым самадзяржаўя (люты 1917г.).
Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917г. карэнным чынам змяніла гістарычныя лёсы ўсіх народаў Расіі, у тым ліку і беларускага. Пачаўся новы, савецкі перыяд яго гісторыі. Гэты перыяд адзначаны многімі гераічнымі здзяйсненнямі і трагічнымі падзеямі. Апошнія звязаны перш за ўсё з першай і другой сусветнымі войнамі, нанесшымі велізарны ўрон людскому, эканамічнаму і культурнаму патэнцыялу нашай краіны, а таксама з Чарнобыльскай катастрофай, наступствы якой будуць адчувацца яшчэ доўгі час.
З распадам СССР, абвяшчэннем суверэнітэта і незалежнасці Рэспубліка Беларусь уступіла на нялёгкі і складаны шлях нацыянальнага адраджэння і інтэграцыі ў сусветнае супольніцтва. Як бачым, гісторыя Беларусі – гэта калектыўная памяць, боль і надзея народа, невычарпальная крыніца яго духоўнасці, летапіс стваральнай працы розных пакаленняў, іх барацьбы супраць заваёўнікаў і рабаўнікоў, за сваю свабоду і незалежнасць у агульнай сям’і народаў свету. Ад кожнага з нас у пэўнай ступені залежыць лёс краіны, яе будучае і месца ў сусветнай цывілізацыі.
ДАДАТКІ
Дадатак 1
ДАТЫ ВАЖНЕЙШЫХ ПАДЗЕЙ
ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ І СУСВЕТНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
I. Першабытна-абшчыннае грамадства
(3-2 млн. да н.э. – 10-5 тыс. да н.э.)
3 - 2 млн. гг. да н.э. |
Эпоха палеаліта (старажытна-каменны век). З’яўленне старажытных людзей (архантрапаў) у Афрыцы. |
2,5 - 2 млн. гг. да н.э. |
Засяленне старажытным чалавекам тэрыторыі Азіі. |
1,5 млн. – 650 тыс. гг. да н.э. |
Першыя гамініды віда homo erectus, прыйшоўшыя, верагодна з Афрыкі, пасяліліся ў паўдневай частцы Еўропы. |
170 - 100 тыс. гг. да н.э. |
На рубяжы ніжняга (ранняга) і сярэдняга (мусцье) палеаліта чалавек вынайшаў спосаб дабычы агню з дапамогай трэння (першая ў свеце энергетычная рэвалюцыя). |
100 тыс. гг. да н.э. |
Вылучэнне неандэртальцаў (Homo Sapiens) у Еўропе. |
100 - 35 тыс. гг. да н.э. |
Эпоха палеаліта. З’яўленне чалавека на тэрыторыі Беларусі. |
40 тыс. гг. да н.э. |
Рассяленне краманьёнцаў (Homo-sapien-sapiens) – чалавека сучаснага віда ва ўсіх частках свету. |
24 - 21 тыс. гг. да н.э. |
Верхнепалеалітычныя стаянкі старажытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі – каля в. Юравічы Калінкавіцкага раёна, в. Бердыж Чачэрскага раёна. |