Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 1 Методыка выкл. бел. літ..doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
93.7 Кб
Скачать

2 Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе

Беларуская літаратура – дысцыпліна культуралагічнага цыкла, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Адным з важных патрабаванняў да ўрока літаратуры з’яўляецца спалучэнне лагічнага і эмацыянальнага падыходаў пры выкладанні.

Курс роднай літаратуры складаецца з некалькіх кампанентаў:

1) Вывучэнне твораў нацыянальнай літаратуры. Зразумела, што аналізу твораў нацыянальнага мастацтва слова ў праграме адведзена большая колькасць гадзін.

2) Вывучэнне твораў сусветнай літаратурнай класікі. На іх вывучэнне ў якасці тэмы асобнага ўрока прадугледжваецца няшмат гадзін, але настаўнік мусіць ажыццяўляць разгляд твораў нацыянальнай літаратуры ў кантэксце сусветнай, што дазваляе пераадолець ізаляванасць у ацэнках, вызначыць рысы падабенства і арыгінальнасці, агульначалавечага і нацыянальнага.

3) Вывучэнне асноў тэорыі і гісторыі літаратуры. Аналіз твора ў адпаведнасці з прынцыпам навуковасці немагчымы без разумення пэўнага тэарэтычнага матэрыялу, свабоднага карыстання тэрміналогіяй. Таму тэарэтычныя паняцці ўводзяцца праграмамі ўжо з 5 класа.

4) Вывучэнне літаратуры ў сувязі з іншымі відамі мастацтва. Новая канцэпцыя літаратурнай адукацыі, адмовіўшыся ад такога прадмета, як СМК (МХК), яго функцыі ўсклала на літаратуру. Гэты важны кампанент літаратурнай адукацыі ўлічаны ў школьных праграмах і адлюстроўваецца ў рубрыцы “Мастацтва”, дзе ў адпаведнасці неабходнасцю задзейнічання таго ці іншага матэрыялу на ўроку падаецца канкрэтны пералік твораў (жывапісу, гравюры, музыкі, тэатра, фотамастацтва, скульптуры, архітэктуры і інш)

Прырода і функцыі літаратуры як віду мастацтва (пазнаваўчая, выхаваўчая, эстэтычная, эўрыстычная, камунікатыўная, геданістычная і інш.), а таксама адукацыйна-выхаваўчыя задачы школы вызначаюць мэты літаратуры як школьнай дысцыпліны, якія заключаюцца ў фарміраванні абазначаных ніжэй кампетэнцый. Кампетэнцыя ў перакладзе з латыні абазначае кола пытанняў, у якіх чалавек добра абазнаны, валодае ведамі і вопытам. Гэта сукупнасць узаемазвязаных якасцей асобы (ведаў, уменняў, навыкаў, спосабаў дзейнасці) у дачыненні да пэўнага кола прадметаў і працэсаў, неабходных для якаснай прадуктыўнай дзейнасці ў адносінах да іх. Кампетэнтнасць – валоданне чалавекам адпаведнай кампетэнцыяй, што ўключае і яго асабістыя адносіны да яе і прадмета дзейнасці.

  1. Агульнакультурная і літаратурная кампетэнцыя. Падразумявае авалоданне сістэмай ведаў пра беларускую і еўрапейскую літаратуру і культуру ў цэлым на падставе асваення мастацкіх тэкстаў; фарміраванне чытацкай культуры (у тым ліку супраціўлення антыгуманістычным з’явам у мастацтве, паралітаратуры); удасканальванне ўменняў аналізу і інтэрпрэтацыі мастацкіх тэкстаў; сфарміраванасць літаратурных і эстэтычных густаў, здольнасць да суперажывання з героямі літаратурных твораў, паглыбленне эстэтычнага ўспрыняцця мастацкага тэксту (сюжэт).

  2. Каштоўнасна-светапоглядная. Літаратуры ў працэсе навучання і выхавання належыць асаблівая роля: яна здольная пераўтвараць унутраны свет вучня. Настаўнік-славеснік у пэўнай ступені адказны за погляды, настроі і ўчынкі сваіх выхаванцаў. Каштоўнасна-светапоглядная кампетэнцыя ўключае фарміраванне сітэмы духоўна-маральных каштоўнасных арыентацый вучня, гуманістычнага погляду на свет, працэс усведамлення сябе асобай, сфарміраванасць уласнага меркавання, уменне яго адстойваць, гатоўнасць да самапазнання і самаўдасканалення. Важным момантам гэтай кампетэнцыі з’яўляецца выхаванне патрыятызму. Менавіта беларуская літаратура дае яскравы матэрыял для таго, каб паказаць, што вылучае нас, беларусаў, сярод іншых народаў свету, дазваляе гаварыць пра нашу самабытнасць і менталітэт.

  3. Крэатыўная. Прадугледжвае развіццё літаратурна-творчых здольнасцей, уменняў і навыкаў самастойнай працы, выпрацоўку вобразнага, крытычнага і мадэлюючага тыпаў мыслення.

  4. Маўленчая кампетэнцыя. Сфарміраванасць яе праяўляецца ў свабодным валоданні асноўнымі відамі маўленчай дзейнасці (вуснай, пісьмовай, сітуацыйнай і г.д.), навыкамі інтэлектуальнай дзейнасці ва ўмовах інфармацыйнай эпохі. Развіццё вуснага маўлення – важная ўмова прадуктыўнага літаратурнага навучання, асабліва ва ўмовах білінгвізму.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]