Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Awgustowski_kanal_Studenty_Gedroyts_P__Kudash.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
1.37 Mб
Скачать

УCТАНОВА КУЛЬТУРЫ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ

ГІСТОРЫКА–АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ»

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ

УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»

складальнікі: студэнты 3 курса

Гедройць Павел

Кудаш Аляксандр

Мархоцкі Канстанцін

АЎГУСТОЎСКІ КАНАЛ

Тэхналагічная карта экскурсіі

Гродна 2011

ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА ЭКСКУРСІІ

Від экскурсіі: краязнаўчая, аўтобусная, водная.

Працягласць маршрута: 80 км.

Працягласць экскурсіі: 5 гадзін

Складальнікі: Гедройць Павел, Кудаш Аляксандр, Мархоцкі Канстанцін

Змест экскурсіі:

  • Экскурсія знаёміць з гісторыяй Аўгустоўскага канала, гістарычнымі і прыроднымі асаблівасцямі даннага краю;

  • Па дарозе з Гродна на Аўгустоўскі канал даецца інфармацыя аб значных гістарычных месцах на шляху экскурсіі з прыпынкамі ў Навумавічах, Рацічах, Свяцку, Сапоцкіне, Пясчанах, Чартку, Дамброўцы;

  • У Дамброўцы экскурсанты здзейсніваюць невялікую водную экскурсію па частцы Аўгустоўскага канала.

Мэта экскурсіі:

  • Выхаванне пачуцця любові да роднога краю, прыроды;

  • Разшырыць кругазор экскурсантаў, у асаблівасці маладого пакалення;

  • Выхаванне пачуцця пашаны да айчыннай гісторыі і месцаў з ёю звязаных.

Задачы экскурсіі:

  • Пазнаёміць з гісторыяй населеных пунктаў на шляху экскурсіі Гродна – Аўгустоўскі канал, гістарычнымі месцамі даннага краю;

  • Пазнаёміць з гісторыяй Аўгустоўскага канала, прыроднымі асаблівасцямі гэтых мясцін.

Маршрут экскурсіі:

Гродна (месца збору групы ) – Навумавічы (форт № 2) – Рацічы – Свяцк – Сапоцкін – Пясчаны – Чарток – Дамброўка – Аўгустоўскі канал.

Мэтадычныя указаніі:

  • Экскурсавод павінен добра ведаць гісторыю мясцін на шляху экскурсіі, гісторыю Аўгустоўскага канала, гісторыю Беларусі;

  • Вельмі ўдала выкарыстоўваць мэтадычныя прыёмы паказу і апавядання, каб зацікавіць экскурсантаў;

Агульныя арганізацыйныя указанні:

  • Вызначыць час на водную экскурсію па Аўгустоўскаму каналу;

  • Папярэдзіць экскурсантаў аб правілах паводзін пры наведванні касцёла ў Сапоцкіне; напомніць аб правілах паводзін у аўтобусе, на прыпынках, на кацеры;

  • Не пачынаць экскурсію без поўнай увагі у групе;

  • Ясна ўказваць месца і час збору групы, час адпраўкі аўтобуса, кацера;

  • Слядзіць за экскурсантамі, каб ніхто не згубіўся з групы.

Уступ да экскурсіі:

  • Уступ да экскурсіі зрабіць у аўтобусе. Пасля пасадкі групы да пачатку руху – 3 хв.;

  • Мэта уступу – наладзіць кантакт з групай, прыцягнуць увагу да тэмы экскурсіі;

  • Даць кароткае паведамленне аб тэме экскурсіі, яе працягласці, назваць 2 – 3 найболей цікавых аб’екта, не паведамляя іх сам змест.

Маршрут экскурсіі

Месцы прыпынкаў

Абекты паказа

Час

(хвілін)

Асноўны змест экскурсіі. Спіс падтэм і пытанняў

Арганізацыйныя указанні

Метадычныя указанні

1

2

3

4

5

6

7

Ад месца збору групы (Гродна) да выезду на дарогу Гродна – Сапоцкін

Месца збору группы (Гродна)

20

Уводзіны да тэмы экскурсіі.

Аўгустоўскі канал – унікальнае гідратэхнічнае збудаванне ХIX ст., палац Валовічаў у Свяцку, мястэчка Сапоцкін на стыку трох граніц.

Даць на месцы збору групы. Экскурсія пачынаецца з паказу Навумавічскага фарта №2.

Уводнае слова павінна быць кароткім, дынамічным. Трэба памятаць, што уступ – гэта толькі пачатак экскурсіі, таму у ім павінны быць толькі асноўныя кароткія звесткі.

Форт №2 ля Навумавіч

Стаянка перад помнікам «Журботнай маці»

Форт №2 Гродзенскай крэпасці, помнік «Журботнай маці», помнік растраляным з г. Ліпска і ваколіц

30

Форт №2 у Навумавічах – пабудаваны ў пачатку ХХ ст., уваходзіць у сістэму фартоў Гродзенскай крэпасці. У 1941 – 1943 гг. – месца знішчэння больш як 3000 ваеннапалонных і мірных жыхароў.

Захоўваць меры перасцярогі пры наведванні фарта ў сувязі з тым, што унутры існуе шмат рашчэлін, у якія нескладана ўпасці.

Даць гістарычную характарыстыку фарту №2 як частцы фартыфікацый Гродзенскай крэпасці пачатку ХХ ст.

Прывесці дадзеныя аб зверствах фашыстаў, якія растрэльвалі на гэтым месцы ў часы акупацыі людзей.

Брацкая магіла расійскіх салдат часоў I сусветнай вайны ля в. Рацічы

Аўтобусны прыпынак «Скрыннікі»

Брацкая магіла расійскіх салдат часоў I сусветнай вайны ля в. Рацічы

15

Падчас I сусветнай вайны на тэрыторыі Гродзеншчыны вяліся упартыя баявыя дзеянні супраць кайзераўскай Германіі. Падчас штурму адной з вышынь каля Раціч і загінула шмат расійскіх салдат.

Успомніць аб баявых дзеяннях I сусветнай вайны на Гродзеншчыне. Загадзя паведаміць экскурсантам, што гэтае месца – брацкая магіла, месца памяці.

Свяцк

Стаянка перад палацам

Палацава-паркавы комплекс Свяцк

30

Палац к. ХVIII ст., пабудаваны італьянскім архітэктарам Джузеппэ дэ Сакка. Сядзіба роду Валловічаў. У 1930-х гг. – наркалагічны санаторый.Пасля 2 Сусветнай вайны і да нядаўняга часу у палацы знаходзіўся турбекулезны санаторый.

Звярнуць увагу на стылявыя асаблівасці палаца, расказаць аб яго гісторыі, гісторыі яго ўладальнікаў.

Сапоцкін

Стаянка перад касцелам

Сапоцкінскі парафіяльны касцёл св. Іосафата Кунцэвіча і ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны.

40

Сапоцкінскі касцёл Св. Іасафата усё будаваўся ад 1612 г.: за польскім, прускім, расійскім часамі. Розныя эпохі надалі святыні непаўторны выгляд. Ля касцёла – магіла польскіх салдат з верасня 1939.

Папяпэдзіць экскурсантаў аб адпаведных паводзінах у сувязі з наведваннем касцёла.

Звярнуць увагу на стылявыя асаблівасці касцёла, яго ўнутраны інтэр’ер, вітражы.

в. Пясчаны

Стаянка перад доўгачасовай агнявой кропкай (ДАК) за в. Пясчаны ля шашы.

ДАК ля в. Пясчаны

25

ДАК ля в. Пясчаны – частка фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага умацоўчага раёну. 22 – 24 чэрвеня 1941 – месца упартай абароны савецкіх салдат 9-га пульбата і 213-га стралковага палка пад камандваннем маёра Якаўлева.

Захоўваць меры перасцярогі пры наведванні ДАКа ў сувязі з яго разрушаным станам.

Прывесці гісторыю абарончых баёў на Аўгустоўскім канале. Падкрэсліць гераізм абаронцаў. Папярэдзіць экскурсантаў, што ДАК з’яўляецца тым месцам, дзе загінула шмат яго абаронцаў.

в. Чарток

Перад помнікам памежнікам

Помнік воінам-памежнікам з 2-й заставы пад камандаваннем мл. лейт. Васільева

15

На месцы помніка на пачатку Вялікай Айчынная вайны знаходзілася 2-я застава пад камандаваннем мл. лейтэнанта Васільева К.Ф. Яна ўваходзіла ў склад 86-га Аўгустоўскага памежатрада. Усе яе абаронцы загінулі 22 чэрвеня 1941 г.

Прывесці гісторыю 86-га Аўгустоўскага памежнага атрада, заставы якога знаходзіліся уздоўж канала на граніцы. Звярнуць ўвагу на мужнасць і адданасць Радзіме воінаў-памежнікаў.

Дамброўка

Стаянка перад шлюзам

Шлюз Дамброўка

15

Шлюз Дамброўка – частка гідратэхнічнай сістэмы Аўгустоўскага канала. Пабудаваны ў 1829 г. Ежым Арнольдам.

Звярнуць увагу на тэхнічныя асаблівасці, памеры шлюза Дамброўка.

Аўгустоўскі канал

----//----

Прагулка на кацяры па Аўгустоўскаму каналу праз шлюз Дамброўка.

70

Аўгустоўскі канал – унікальнае гідратэхнічнае збудаванне пачатку ХIХ ст. Пасля 2 Сусветнай вайны – у зруйнаваным стане. Адноўлены ў пачатку XXI ст.

Даліна Аўгустоўскага канала – месца знаходжання унікальных відаў флоры і фауны, у большасці сваёй занесеных у Чырвоную кнігу РБ.

Успомніць экскурсантам аб мерах паводзін пры прагулцы на кацяры, тэхніцы бяспекі.

Экскурсія вядзецца па меры руху кацера. Пры шлюзаванні кацера звярнуць увагу на спецыфіку гэтага працэса. Паказ унікальнасці прыроды Аўгустоўскага канала падчас прагулкі.

5

Заключэнне. Падкрэсліць ролю пакаленняў у захаванні гістарычнай і прыроднай спадыны Беларусі.

Усяго

265

УCТАНОВА КУЛЬТУРЫ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ

ГІСТОРЫКА – АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ»

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ

УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»

складальнікі: студэнты 3 курса

Гедройць Павел

Кудаш Аляксандр

Мархоцкі Канстанцін

АЎГУСТОЎСКІ КАНАЛ

Кантрольны тэкст экскурсіі

Гродна 2011

УВОДЗІНЫ

Добры дзень, паважаныя спадарыні і спадары.

Мяне завуць ………

Я вельмі рад бачыць вас у салоне нашага аўтобуса. Сёння я маю гонар запрасіць вас да знаёмства з адным з найцікавейшых і пякнейшых куткоў нашай Беларусі.

Нас запрашае да знаёмства Аўгустоўскі канал – адна з жамчужын Беларусі. Па меры нашагу руху па маршруту мы пазнаёмімся з вельмі цікавымі гістарычнымі месцамі, якія, я ўпэўнены, дастойны вашай ўвагі. У канцы нашай паездкі намі будзе здзейснена прагулка па Аўгустоўскаму каналу на кацяры – яна вам вельмі спадабаецца і выклікае хмару добрых эмоцый, захаплення.

Калі ўсе гатовы, можам стартаваць. Шлях нашага маршрута будзе бегчы па дарозе Гродна – Сапоцкін.

Форт №2 у навумавічах

Форт №2 у Навумавічах з’яўляецца часткай фартыфікацыйнай сістэмы Гродзенскай крэпасці. Ён быў пабудаваны царскімі інжынерамі ў пачатку ХХ стагоддзя з мэтай абароны Гродна на выпадак вайны з Германіяй.

Падчас 1 Сусветнай вайны на фарце і акалічных палях вяліся жорсткія крывавыя баі расійскай арміі з кайзераўскімі войскамі. Падчас адступлення царскіх войскаў і была узарвана частка фарта, што мы і зараз можам убачыць. Сіла выбуху была вельмі значнай, таўсценныя глыбы проста параскалываліся і паадляталі.

Прайшоў некаторы час і пачалася Вялікая Айчынная вайна. На фарце баявых дзеянняў у той час не адбывалася. Падчас акупацыі нямецкія захопнікі здзейснівалі свае зверствы на тэрыторыі фарта. На гэтым месцы было растраляны больш за 3 000 ваеннапалонных і мірных жыхароў. Аб гэтым сведчаць два помнікі: «помнік журботнай маці» і «помнік ахвярам з г. Ліпска і ваколіц».

Брацкая магіла расійскіх салдат ля в. Рацічы

Падчас 1 Сусветнай вайны на тэрыторыі Гродзеншчыны вяліся вельмі крывавыя баі расійскай арміі з кайзераўскім войскам. Так, у 1915 годзе на гэтай вышыні ля вёскі Рацічы адбыўся адзін з такіх баёў, падчас якога шмат загінула салдат з абодвух бакоў. Менавіта на месцы гэтай бітвы і былі пахаваны гэтыя воіны ў брацкія магілы-курганы.

У 2010 годзе для эксгумацыі і перазахавання палеглых прыбыў 52 пашуковы батальён міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Пасля праведзеных прац, прах воінаў быў урачыста перазахаваны ў адну брацкую магілу. Над месцам пахавання быў пастаўлены праваслаўны крыж.

Палацава – паркавы комплекс свяцк

У другой палове 18 ст. гродзенскі магнат, маршалак Юзаф Валовіч, атрымаўшы ў спадчыну частку маёнтка Свяцк, выкупіў і астатнюю. Маёнтак размяшчаўся за 20 км на пайночны захад ад Гродна ў маляўнічай мясцовасці. Пасля смерці Ю. Валовіча ў 1779 г. маёнтак перайшоў да яго сына Антонія, пры якім у тым жа 1779 г. пачынаецца і ў пачатку 19 ст. завяршаецца будаўніцтва палаца, спраектаванага італьянскім архітэктарам Джузеппэ Сакка. Архітэктурна-паркавы ансамбль, акрамя мураванага палаца з флігелямі, уключаў капліцу, комплекс гаспадарчых пабудоў, парк пейзажнага тыпу з сістэмай сажалак.

Цэнтральны корпус палаца – манументальны двухпавярховы будынак з высокім мансардавым дахам. Галоўны фасад члянёны 3 рызалітамі, дваровы мае ў сярэдзіне пяцігранны эркер, дэкарыраваны пілястрамі і завершаны гранёным шатровым дахам.

У 19 ст. палац быў выкуплены яўрэйскімі купцамі з Мерэчы, ад каторый пазней выкупілі Гумніцы. У час 1 Сусветная вайны палац і парк былі ў марным стане. У міжваенны час тут дзейнічаў санаторый для нарказалежных. У часы 2 Сусветнай вайны тут быў ваенны шпіталь, а пасля яе канца – шпіталь для інвалідаў вайны. Пасля гэтага і да нядаўняга часу палац быў турбекулезным санаторыем.

Сапоцкінскі касцёл

Па дарозе мінуем адзін узгорак за другім, але вось яшчэ адзін узгорак, другі, і … з гары ўжо відаць Сапоцкін, што ляжыць у даліне. Адсюль ён увесь як на далоні. Адусюль відаць вялізарны тутэйшы касцёл Святога Іасафата, што быў пабудаваны Валовічамі яшчэ ў 1789 годзе, на месцы капліцы з 1615 года, якая ўжо не магла памесціць значнай колькасці вернікаў.

Цяжка распавядаць пра сапраўдны стан тутэйшых справаў, грунтуючыся не на канфесiйных міфах ці ідэалагічных штампах, а на гiстарычных фактах і жывых сведчаннях. Перабудова касцёлу пад Праабражэнскі жаночы манастыр у 1890‑я гады на праваслаўны лад змянілі выгляд. Манашкі ў пачатку 1915 году эвакуяваліся, і ў 1916 годзе касцёл быў вернуты гаспадарам. У 1941 годзе падчас артабстрэлу касцёл застаўся без вежы. Храм быў перабудаваны ў канцы 1980 – пачатку 1990-х гадоў. З’явіліся дзьве вежы. Што тычыцца унутранага інтэр’ера касцёла, то ён належыць да першай паловы 20 ст., ёсць вітражы, усталяваныя ў пачатку 21 ст. Храм у Сапоцкіне – рэдкі храм, што носіць імя Іасфата Кунцэвіча.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]