Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Awgustowski_kanal_Studenty_Gedroyts_P__Kudash.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
1.37 Mб
Скачать

Дак каля в. Пясчаны

У 1940 – 1941 гг. на гэтых тэрыторыях разгортваецца будаўніцтва абарончых фартыфікацыйных збудаванняў 68 Гродзенскага умацаванага раёну.Доўгачасовыя агнявыя кропкі будаваліся звычана на узвышшах, што давала знакамітае поле для абстрэлу праціўніка. Сцены ў ДАКах маглі вытрымаць пападанне снараду калібрам 203 мм. Адзін з такіх ДАКаў мы зараз і наведваем. На нім усталявана памятная табліца, якая сведчыць нам аб тых падзеях, што тут адбываліся ў гарачым чэрвені 1941 г.

Менавіта тут, 22 – 24чэрвеня 1941 г. стойка абараняўся 9-ы куляметны батальён і 213-ы стралковы полк пад камандаваннем маёра Якаўлева.

Помнік памежнікам у в. Чарток

У вёсцы Чарток на пачатак Вялікай Айчынная вайны знаходзілася 2-я памежная застава 86-га Аўгустоўскага памежнага атрада. Менавіта ёй, разам з іншымі заставамі, прыйшлося даць адпор нямецкім захопнікам. 22 чэрвеня вялася абарона заставы пад камандаваннем мл. лейтэнанта Васільева К.Ф., аднак сілы былі няроўныя і ўсе памежнікі загінулі.

Шлюз дамброўка

Шлюз Дамброўка разам з шлюзам-рэгулятарам знаходзяцца 6,5 км ад шлюза Валкушак, на 92 кіламетры канала. Памеры камеры шлюза: 43,90м х 6,10 м; розніца ва ўзроўні вады – 3,04 м. Шлюзаванне займае 15 хвілін. На сцяне шлюза захавалася таблічка на польскай мове, якая гаворыць нам аб тым, што шлюз быў пабудаваны ў 1829 годзе капітанам Ежым Арнольдам. Побач са шлюзам захаваўся дом стражніка шлюза з канца 19 стагоддзя.

АЎГУСТОЎСКІ КАНАЛ

Аўгустоўскі канал – гідратэхнічнае збудаванне 19 ст., на тэрыторыі Беларусі (Гродзенскі раён) і Польшчы. Даўжыня 101,2 км, у межах Беларусі 22 км. Глыбіня 1,8 м. Праходзіць з р. Нараў па рэках Бебжа, Нета, далей праз азёры Сайна, Нецка, Белае, Сцюдзёнае, па р. Чорная Ганча ў Нёман. Беларуская частка канала налічвае 3 шлюзы — Нёмнава, Дамброўка, Валкушак (шлюз Кужынец - на мяжы Беларусі з Польшчай) і 2 плаціны. Шлюз у Нямнове самы вялікі - трохкамерны, даўжыня яго трох камер - 43,5 м. Астатнія шлюзы адна і двухкамерныя.

План па пабудове канала належаў Францішку Друцкаму-Любецкаму для стварэння воднага шляху з басейнаў Віслы і Нёмана да расійскх портаў на Балтыйскім моры ў абход тэрыторыі Каралеўства Прусія, якае ўвяло вялікія правазныя пошліны. Праект, які атрымаў назву "Аўгустоўскі канал", быў цалкам распрацаваны ў 1824 і прадугледжваў канцавым пунктам канала порт Віндавы (цяпер Вентспілс). У тым жа годзе праект ўхваліў расійскі імператар Алякандр І. Паводле першапачатковага праекта, агульная даўжыня канала ад р. Бебжа да порта Віндавы мусіла скласці 395 км, але пабудавана было толькі 101,2 км, бо другая лінія канала па рэках Нёман—Дубіса—Віндава (цяпер р. Вента) не была пабудаваная, паколькі ў канцы 19 ст. пачаў бурна развівацца чыгуначны транспарт.

Праект распрацоўваўся і канал будаваўся пад кіраўніцтвам ваеннага інжынера Ігнація Прандзінскага, які разлічваў, што будаўніцтва мусіла быць закончана праз 10 гадоў, а першыя судны маглі пачаць курсіраваць ужо праз 3-4 гады. Асноўныя работы былі выкананы да 1830 г. Будаўніцтва перапянялася за часам паўстання 1830–1831 г. і аднавілася (пад кіраўніцтвам інжынера Тэадора Урбанскага) у 1833, закончылася ў 1839 г. На канале было 18 шлюзаў, мноства мастоў, плацінаў, службовых будынкаў. Шлюзы Аўгустоўскага канала – сапраўдныя шэдэўры інжынернага мастацтва, пабудаваныя надзвычай дабротна і надзейна.

Канал выкарыстоўваўся для перавозкі мукі, солі, збожжа, крэйды, гіпсу і г.д. Водная траса была разлічана на праход суднаў да 40 м у даўжыню, да 5 м у шырыню і здольных перавозіць да 10 тон (? неяк мала) грузу. З сяр. 19 ст. канал пачаў паступова прыходзіць у заняпад. З 1852 па ім сплаўлялі толькі лес, а з сярэдзіны 1860-х канал закінулі. Падчас Другой сусветнай вайны нямецкія войскі ўзарвалі тры шлюзы, каля дзесятка мастоў і восем плацінаў. Пасля Другой сусветнай вайны польская частка канала была адрэстаўраваная. Беларуская частка канала за доўгія гады ператварылася ва унікальную экасістэму. У 1970-я на гэтай тэрыторыі быў створаны дзяржаўны батанічны заказнік “Сапоцкінскі”.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Вось i наша экскурсiя подыйшла да канца.

Мы з вамі пазнаёміліся з жамчужынкай Беларусі – Аўгустоўскім каналам, здзейснілі прагулку на кацяры па ім, па шляху нашага маршруту наведалі шмат месцаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі, што адбываліся на гэтых землях.

Я ўпэўнены, што гэтая экскурсія вам вельмі спадабалася і аставіла пасля сябе шмат пазітыўных эмоцый.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]