- •Глава 1
- •Глава 2 плямёны беларусі ў бронзавым веку
- •Глава 3 развіццё грамадства ў жалезным веку
- •1. Плямены жалезнага веку. Паселішчы I матэрыяльная культура
- •Раздзел 2 беларускія земліў раннім сярэднявеччы (VI ст. — першая палова XIII ст.) Прынцыпы перыядызацыі
- •2. Усходнеславянскія саюзы плямён
- •3. Полацкае княства ў IX—XI стст.
- •4. Тураўскае княства ў IX—XI стст.
- •Глава2 беларускія землі ў хп-хііі стст.
- •1. Палітычная гісторыя Полацкай зямлі
- •2. Раздрабленне Полацкай зямлі
- •3. Тураўская зямля ў XII—XIII стст.
- •4. Землі Сярэдняга Пабужжа
- •5. Землі Пасожжа ў XI—XIII стст.
- •6. Землі Панямоння
- •7. Дзяржаўны лад у землях-княствах
- •8. Барацьба з іншаземнымі захопнікамі
- •Глава 3 эканамічныя уклады, грамадскі лад, гаспадарка уіх-хііі стст.
- •1. Эканамічныя уклады — факты і меркаванні
- •2. Генезіс феадальных адносін на беларускіх землях
- •3. Сельская гаспадарка ў X—XIII стст.
- •4. Гарады
- •5. Гарадское рамяство і гандаль
- •6. Сельская абшчына і веска
- •7. Звычаёвае права, закон і суд
- •Глава 4 культура. Вытокібеларускага этнасу
- •1. Язычніцтва: народныя святкаванні і абрады
- •2. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства
- •3. Манументальнае дойлідства
- •4. Мастацтва
- •5. Пісьменства, літаратура, фальклор
- •6. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы Беларусі
- •7. Вытокі беларускага этнасу
- •Храналогія гісторыі старажытнай беларусі
7. Вытокі беларускага этнасу
Генетычная пераемнасць насельніцтва. "Мы прытрымліваемся той думкі, што ніякія перасяленні не маглі поўнасцю змяніць насельніцтва той ці іншай тэрыторыі, што пэўная частка яго захоўвалася і пасля змешвалася з прышлым. Гэта дае падставу лічыць у той ці іншай ступені продкамі белару-саў усе плямёны, якія жылі тут у даіндаеўрапейскі перыяд", — пісаў беларус-кі гісторык Мікола Ермаловіч2.1 з гэтым цяжка спрачацца.
Сучаснымі антраполагамі даказана непасрэдная генетычная пераемнасць антрапалагічнага тыпу насельніцтва Беларусі на працягу як міні-мум апошніх двух тысячагоддзяў. Вучоныя вобразна кажуць: "Псторыя — гэта геаграфія ў часе, а геаграфія — гэта гісторыя ў прасторы". Адсюль выні-кае, што любая, нават элементарная папуляцыя чалавека з'яўляецца пра-дуктам гісторыі этнасу, а значыць, і часткай яго сістэмы.
Папуляцыя (ад фр. "папуляцыён" — насельніцтва) уяўляе сабой сукуп-насць асоб аднаго віду, якія насяляюць пэўнуютэрыторыю і ў пэўнай ступе-ні ізаляваныя ад іншых такіх жа сукупнасцей. Папуляцыя як элементарная адзінка эвалюцыйнага працэсу здольна доўга існаваць у часе і прасторы, са-маўзнаўляцца і трансфармавацца ў выніку пераважнага памнажэння тых ці іншых груп, якія адрозніваюцца ў генетычных адносінах.
Картаграфаванне археолагамі старажытных помнікаў і знаходак свед-чыць, што геаграфічны арэал старажытнабалцкіх паселішчаў ва Усходняй Еўропе папярэднічаў старабеларускаму насельніцтву на сучаснай тэрыто-рыі. Менавіта гэта прадвызначыла ўдзел балцкага субстрату (падасновы) у далейшым фарміраванні тутэйшых папуляцый, тапаніміцы, антрапалагіч-ных рысах.
Сучасная навука, асабліва этнічная антрапалогія, валодае метадамі выз-начэння ступені роднасці старажытных і сучасных народаў. Напрыклад, ка-лі прыток іншаэтнічнага насельніцтва быў невялікі, то яго культура, як і ра-савы тып, можа паступова поўнасцю растварыцца ў аўтахтонным, карэнным наЬельніцтве. У кожным наступным пакаленні рысы карэннага насельніц-тва будуць усё больш дамінаваць. Па гэтай прычыне распаўсюджанне на вя-лікай тэрыторыі пэўнага комплексу расавых прыкмет з'яўляецца пацвяр-джэннем старадаўнасці яго фарміравання. Аднак бывае і так, што больш высок! ўзровень усяго комплексу матэрыяльнай і духоўнай культуры пры-шэльцаў нават пры колькаснай перавазе карэннага насельніцтва паступова цалкам ім засвойваецца.
Антрапалагічныя рысы старажытных абарыгенаў у шэрагу пакален-няў захоўваюцца і нават могуць пераважаць, а этнавызначальныя рысы прышэльцаў усё больш дамінуюць. Адбываецца змена этнічнай прына-лежнасці нашчадкаў, фарміруецца новая этнічная супольнасць. Менавіта такі працэс адбываўся на тэрыторыі Беларусі пры рассяленні славян, якія асімілявалі папярэдняе балцкае насельніцтва'. Вучонымі распрацаваны спецыяльныя матэматычныя метады, якія дазваляюць паводле сукупнас-ці найбольш інфарматыўных расадыягнастычных рыс адрозніваць гене-тычныя процілегласці паміж параўнальнымі групамі і такім чынам вызна-чаць ступень іх біялагічнай роднасці, рэканструяваць радавод таго ці ін-шага народа.
Антраполагі паспрабавалі параўнаць па дадзенаму паказчыку групы бе-ларусаў, літоўцаў, украінцаў Палесся, зборныя групы рускіх і палякаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі. Устаноўлена, што да гіпатэтычнага продка-вага пласта найбольш блізкія беларусы і літоўцы. Астатнія групы размерка-валіся на больш аддаленай адлегласці. Дадзены вынік пацвярджае меркаванне аб тым, што насельніцтва паўднёва-ўсходніх раёнаў Прыбалтыкі і ас-ноўнай тэрыторыі Беларусі ў антрапалагічным плане адгалінавалася ад ад-наго радаслоўнага дрэва.
Даследаванне генафонду насельніцтва Беларусі сведчыць аб бытаванні ў рэгіёне Беларусі блізкароднасных этнасаў. Устаноўлена адпаведнасць су-часнага генафонду беларусаў старажытнаму прабацькаўскаму. Вывучэнне матэрыялу па 12 асноўных генах паказала, што літоўскі этнас адрозніваецца ад беларускага на 2 гены, рускі — на 3, украінскі — на 4, польскі — на 6 генаў. Тэта яскрава пацвярджае значнасць архаічнай балцкай асновы беларускага этнасу.
Антраполагі выявілі ў слядах генетычнай памяці аб пройдзеным шляху найбольш старажытны антрапалагічны пласт папуляцыйных якасцей на тэ-рыторыі Беларусі і яе памежжах. Прасочаны плаўныя пераходы паміж папу-ляцыямі ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Агульнаеўра-пейская тэндэнцыя зменлівасці антрапагенетычнай структуры з паўднёвага захаду на паўночны ўсход устойліва захоўвалася. Устаноўлена, што Беларусь, Усходняя Літва і Латвія, часткова Паўночна-Заходняя Украіна знахо-дзяцца ў агульнай антрапагенетычнай прасторы.
Антраполагі зрабілі важную выснову: "Такім чынам, шматгадовыя ан-трапагенетычныя і генагеаграфічныя даследаванні вясковага насельніц-тва на тэрыторыі Беларусі дазваляюць нам з вялікай упэўненасцю лічыць сучасных беларусаў прамымі нашчадкамі тутэйшага старажытнага на-сельніцтва. Фактычнае фарміраванне адаптыўнага тыпу хутчэй за ўсё ад-бывалася разам з эпахальнымі зменамі антрапалагічнага тыпу на працягу 100—150 пакаленняў^што доўжыць наша паходжанне ад палеаеўрапеоід-най расавай сукупнасці з часоў першанасельнікаў неаліту"2. Была даказа-на большая стабільнасць генафонду ў параўнанні з мовай і культурай. Ад-нак і назіранні за фальклорам, і палеаэтнаграфічныя крыніцы таксама дазваляюць меркаваць аб аўтахтоннай пераемнасці і глыбокай старажыт-насці традыцыйнай беларускай культуры і побыту. Такім чынам, фактыч-на ў вельмі старажытныя часы складваліся перадумовы фарміравання бе-ларусаў.
Славянізацыя балтаў. У другой палове 1 -га тысячагоддзя н.э. на тэры-торыі Беларусі сярод балцкага насельніцтва рассяліліся славяне. Адбыва-ліся працэсы, у выніку якіх узнікалі новыя этнічныя супольнасці. Археалагічныя даследаванні даюць магчымасць прасачыць гэтыя з'явы больш канкрэтна.
Пачынаючы з канца VII ст. адбывалася шырокае пранікненне славян у вобласці, дзе знаходзіліся балты. Першапачаткова балты і славяне жылі побач, аднак потым пачалі паступова змешвацца паміж сабой, адбывалася славяніза-цыя дняпроўскага балтамоўнага населыгіцтва. Уплыў балтаў прасочваецца на знешнім выглядзе шматлікіх груп крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў. Існуе шэраг даных, што іх антрапалагічны тып сфарміраваўся ў выніку змя-шэння і своеасаблівага сімбіёзу славян з балтамі. Матэрыялы археалагічных даследаванняў, асабліва на тэрыторыі рассялення крывічоў-палачан у паўноч-най частцы Беларусі, яскрава пацвердзілі такія назіранні1.
Этнагенетычны працэс ранняга сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі меў тры стадыі. Да першай адносяцца археалагічныя помнікі оанцараўскай культуры і культуры доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі V—VII стст. У добра ўмацаваных гарадзішчах хавалася насельніцтва ў час ваеннай небяс-пекі і тут была арганізавана яго калектыўная абарона. Гарадзішчы-схові-шчы з'яўляліся таксама рэлігійнымі цэнтрамі. Распаўсюджанымі былі неўмацаваныя паселішчы, якія можна разглядаць як пераходную форму ад родавай да сельскай абшчыны, дзе вялікія патрыярхальныя сем'і існавалі побач з адметна малымі сем'ямі.
Другая стадыя датуецца VIII—IX стст. і характарызуецца больш інтэн-сіўным пранікненнем славян у асяроддзе мясцовых плямён.
Адносіны паміж славянамі і балтамі не былі адназначнымі. Мелі месца ваенныя сутыкненні, выцясненне аднаго этнасу другім. Кантакты славян-скай, балцкай і суседняй фіна-угорскай культур доўга ажыццяўляліся ў межах вельмі шырокай паласы і працягласць іх была вялікай.
Асімілявалі не толькі славяне балтаў, але ў шэрагу выпадкаў славяне бы-лі асіміляваны балтамі. У розных месцах гэтай тэрыторыі славянскія стара-жытнасці раней X ст. цяжка аддзяліць ад славяна-балцкіх. 3 узнікненнем пастаянных умацаваных пунктаў, непасрэдных папярэднікаў раннесярэд-нявечных гарадоў, славянізацыя насельніцтва на значнай частцы тэрыторыі Беларусі паступова набліжалася да завяршэння.
Трэцяя стадыя адносіцца да X—XI стст., калі моцна павялічваецца коль-касць усходнеславянскага (крывіцка-дрыгавіцкага) насельніцтва, славяне становяцца асноўным насельніцтвам краю. Рассяленне славян мела вялікае прагрэсіўнае значэнне для гістарычнага лёсу Беларусі. Яно садзейнічала знікненню існуючых да гэтага інстытутаў родаплемянного ладу, паскарала развіццё шматукладнага грамадства.
У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў IX—X стст. у Верхнім Падзвінні і Падняпроўі сфарміраваліся новыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнас-ці (пранароднасці), якія названы ў пісьмовых крыніцах. У культуры і мове крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў перапляліся славянскія і балцкія элементы. Тэта былі якасна новыя прабеларускія ўтварэнні, у якіх перава-жалі славянскія рысы і якія займалі своеасаблівае месца сярод іншых усход-неславянскіх этнасаў.
Матэрыяльная культура усходнеславянскага насельніцтва X—XII стст. Верхняга Падняпроўя, Падзвіння, Панямоння ўяўляе сінтэз розных па па-ходжанні этнічных кампанентаў. Тры пранароднасці — крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы — паступова ўцягваліся ў працэс фарміравання бела-рускага народа.
У вывучэнні этнагенезу беларусаў вызначаецца некалькі этапаў. Па гэтай праблеме існуе шэраг канцэпцый — велікаруская, польская, крывіцкая, балцкая. Свае асаблівасці маюць погляды Я. Карскага, М. Доўнар-Запольс-кага, М. Грынблата, В. Сядова, М. Піліпенкі і іншых даследчыкаў1.
Абагульненне вялікага матэрыялу археалагічных раскопак, даных гідра-німікі, антрапалагічнай, этналагічнай і іншых навук прывяло да стварэння тэорыі субстратнага паходжання беларусаў. Сутнасць гэтай тэорыі заклю-чаецца ў тым, што ў беларускім арэале славяне паступова асімілявалі бал-таў, аднак у той жа час самі зазналі ўздзеянне лета-літоўскага этнічнага субстрату. Як даказвае маскоўскі даследчык В. Сядоў, адбывалася тэта на пра-цягу доўгага часу ад рубяжа VII—VIII стст. да канца XIII ст.2
Да праблемы старажытнарускай народнасці. У гістарыяграфіі 50-х га-доў склаўся стэрэатып аб старажытнарускай народнасці. Паводле яго, у ран-нефеадальны перыяд усходнія славяне ўтварылі гэту адзіную этнічную су-польнасць. Асноўным крытэрыем народнасці звычайна ўказвалася агуль-насць тэрыторыі, гаспадарчага жыцця, мовы, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Аб старажытнарускай народнасці дагэтуль пішуць як аб "этніч-най супольнасці новага тыпу"3.
Аднак намнога раней псторык В. Ключэўскі сцвярджаў: "Усюды Руская зямля, і нідзе, ні ў адным помніку не сустрэнем назвы рускі народ..." I яшчэ ад-но яго заключэнне: "Руская дзяржава ў IX—XI стст. не была дзяржавай рускага народа, таму што яшчэ не існавала гэтага народа"4. Вядома, што палянскае кня-жанне ў Сярэднім Падняпроўі стала ядром дзяржавы Кіеўскай Русі. У апошні раз назва "паляне" сустракаецца ў летапісах пад 944 г. Пасля яе змяніла назва 'Русь". Яна паступова замацавалася за той часткай усходніх славян, якія жылі вакол гарадоў Кіева, Пераяслаўля, Чарнігава. Першапачаткова толысі гэта тэрыторыя называлася "Рускай зямлёй", і яна ўвайшла ў склад Кіеўскай дзяржавы ў якасці тэрытарыяльнага і палітычна пануючага ядра5.
Вядомы даследчык псторыі ўсходніх славян П. Траццякоў сцвярджае, што тэрмін "старажытнаруская народнасць" з'яўляецца "кніжным", які пра-панавалі гісторыкі. Вучоны лічыць, што гэта народнасць была супольнасцю вельмі адноснай: яшчэ доўгі час захоўваліся своеасаблівасці яе кампанентаў (акрамя славянскага лета-літоўскі і фіна-угорскі). Не толькі ў IX—X стст., але і ў XI—XII стст. Руссю, Рускай зямлёй называлася толькі невялікая воб-ласць у межах Сярэдняга Падняпроўя. Ён піша, што тэрмін "старажытнаруская народнасць" дае магчымасць не блытаць этнічнае аб'яднанне ўсход-ніх славян часоў Кіеўскай Русі з рускай народнасцю XIV—XVI стст.*
Тэрыторыя Беларусі была па-за межамі Русі ў так званым "вузкім значэн-ні". У першую чаргу гэта адносіцца да Полацкай зямлі. У Іпацьеўскім спісе пад 1140 г. летапісец тлумачыць, чаму вялікі князь кіеўскі Мсціслаў захапіў у 1129 г. пецярых полацкіх князёў і саслаў у Візантыю: полацкія князі "не слу-шахуть его (Мсціслава) коли е зовяшет в Рускую землю в помощь". Мсціслаў заклікае полацкіх князёў з Падзвіння ў Рускую зямлю, каб абараніць яе ад на-бегаў полаўцаў, што тыя адмовіліся зрабіць, бо ў іх было шмат сваіх клопатаў.
Распаўсюджваўся стэрэатып разумения Рускай зямлі ў шырокім сэнсе як тэрыторыі ўсіх усходніх славян. Але летапісцы называюць на тэрыторыі Усходняй Еўропы 14—15 этнічных груповак, якія існавалі доўгі час. Так, драўляне фігуруюць да 1136 г., крывічы — да 1162 г., дрыгавічы — да 1149 г., радзімічы — да 1169 г. 3 гэтымі сведчаннямі добра ўзгадняюцца вынікі архе-алагічных даследаванняў. Паводле матэрыялаў раскопак курганоў, прасоч-ваюцца этнаграфічныя адрозненні паміж асобнымі групоўкамі ўсходніх славян. У археалагічнай навуцы вядома, што кожная з іх мела характэрны набор жаночых упрыгожанняў у XI—XII стст. і ў першую чаргу своеасаблі-выя скроневыя кольцы, якія насіліся каля скроняў.
Для вывучэння матэрыяльнай культуры ўсходніх славян значную ціка-васць уяўляе касцюм, які ўключае адзенне, галаўныя ўборы, розныя ўпрыго-жанні, абутак. Беларуская даследчыца Л. Дучыц вылучае тры комплексы кас-цюма крывічанак: з оранзалетападобнымі крывіцкімі скроневымі кольцамі, з пярсцёнкападобнымі скроневымі кольцамі, без скроневых кольцаў2. Першы комплекс упрыгожанняў болып блізкі да славянскага касцюма, другі — мае значную колькасць металічных упрыгожанняў, што ўласціва балтам (лета-лі-тоўцам), трэці — наогул з многімі тыпова балцкші ўпрыгожаннямі. Па-раўнальнае вывучэнне археалагічных і этнаграфічных матэрыялаў, асабліва з латгала-беларускага сумежжа, дазволіла Л. Дучыц зрабіць выснову аб тым, што ў этнаграфічным касцюме Віцебшчыны нават у XIX ст. прасочваліся лат-гальскія рэлікты. Крывічоў цяжэй, чым якое-небудзь іншае племянное аб'яднанне, "упісаць" у адзіную старажытнарускую народнасць. Некаторыя даслед-чыкі лічаць іх хутчэй усходнімі балтамі, чым славянамі: 'Тэта былі балцкія плямёны, што пакінулі культуру доўгіх курганоў"3.
Якія плямёны пасяліліся ў міжрэччы Нёмана і Буга і ў заходняй частцы Верхняга Панямоння (цяпер Брэсцкая і Гродзенская вобласці), у пісьмовых крыніцах не паведамляецца. У Пабужжы распаўсюджаны каменныя курганы, падобныя на пахаванні заходніх балтаў-яцвягаў. Узаемаадносіны пры-шлых славян з мясцовымі балтамі ў Панямонні былі даволі мірнымі4. Бал-цкія элементы ў пахавальным абрадзе курганоў у наваколлі Навагрудка сведчаць аб наяўнасці сярод усходнеславянскага насельніцтва рэгіёна асоб-ных невялікіх груп балцкіх плямён, якія, адчуўіыы на сабе моцнае ўздзеяннеславянскага акружэння, са свайго боку, унеслі ў гэта асяроддзе элементы сваёй духоўнай і матэрыяльнай культуры.
На самай справе эканамічныя сувязі паміж землямі старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі былі слабымі. Моўныя, культурныя і іншыя эт-нічныя асаблівасці ўсходнеславянскіх груповак не паспелі сцерціся. У адзенні, упрыгожаннях, побыце, мове, вераваннях асобных галін усходніх славян захоўвалася шмат адрозненняў, што ішлі яшчэ ад племянных адмет-насцей.
Такім чынам, спрэчна гаварыць аб агульнасці тэрыторыі старажытнарускай народнасці, якая супадала б з палітычнай агульнасцю ў граніцах старажытнарускай дзяржавы, што праіснавала да пачатку 30-х гадоў XII ст. і распалася на асобныя самастойныя княствы. Новыя археалагічныя даследа-ванні пацвердзілі выснову аб славяна-балцкім сінтэзе на тэрыторыі Белару-сі ў раннім сярэднявеччы. Наяўнаць неславянскага элемента таксама пра-сочваецца ў рускай (велікарускай) і ўкраінскай народнасцей1. Лагічна сцвярджаць аб славянізацыі фіна-угорскіх груповак і ўкладзе фіна-уграў у фарміраванне рускага народа.
У 1996 г. на VI Міжнародным кангрэсе славянскай археалогіі, які пра-ходзіў у Вялікім Ноўгарадзе, адбыўся "круглы стол", прысвечаны пытан-ню старажытнарускай народнасці. У адным з дакладаў была зроблена выснова: "Версія аб тым, што старажытнаруская народнасць не сфарміра-валася канчаткова і распалася ў сувязі з распадам старажытнарускай дзяржавы, мае болып рэалій і праўдападобнасці, чым альтэрнатыва, зас-наваная на міфічным уяўленні існавання адзінай народнасці, паколькі ўмоў для гэтага відавочна не хапала. Працэс узнікнення роднасных усход-неславянскіх народаў — беларускага, украінскага і рускага (велікаруска-га) — можна разглядаць без выкарыстання гэтага спрэчнага паняцця". Ад-начасова было зроблена заключэнне аб тэрмінах "Русь" і "Руская зямля". "Назва "Русь" першапачаткова азначала ядро Кіеўскай дзяржавы. У XII ст. Руская зямля — гэта назва дакладна не абазначанай тэрыторыі Сярэд-няга Падняпроўя. У XIII—XIV стст. тэрмін "Русь" выкарыстоўваўся ўжо як збіральная назва зямель усходніх славян, насельніцтва якіх прызнава-ла праваслаўную веру безадносна іх размяшчэння. У той перыяд адбыва-лася фарміраванне трох усходнеславянскіх народнасцей"2. Гісторык і ар-хеолагЮ. Драгун прыводзіць даныя аб тым, што адзіная старажытнаруская народнасць ва ўмовах тагачаснай рэчаіснасці не магла скласціся: "У XI— XIII стст. у славянскіх народаў Усходняй Еўропы не было агульнай матэрыяльнай ды духоўнай культуры"3.
Далейшыя этшчныя працэсы. У выніку эканамічнага, сацыяльнага і дзяржаўнага развіцця Старажытнай Русі складваліся групы княстваў і зямель, што з'явіліся адной з перадумоў узнікнення беларускай, рускай і ўкра-інскай народнасцей. Асобныя княствы былой Кіеўскай Русі паступова аб'ядноўваліся ў групы, якія былі папярэдніцамі будучых усходнеславян-скіх народаў. У другой палове XII — пачатку XIII ст. унутры некаторых груп зямель зараджаліся эканамічныя і культурныя ўзаемасувязі4.
Такія групы ўтваралі: 1) Наўгародская і Пскоўская землі; 2) Уладзіміра-Суздальская, Разанская, Усцюжская, Мурамская землі; 3) Кіеўская,
Чарнігаўская, Северская землі; 4) Галіцкая і Валынская землі; 5) Полацкая, Менская, Смаленская, Тураўская, Гродзенская, Наваградская і іншыя зем-лі. Ва ўтварэнні падобных груп ужо прасочваецца вылучэнне велікарускай, украінскай і беларускай народнасцей1.
Не выпадкова ў пачатку XIII ст. у Полацку, Віцебску, Смаленску па-чыналі складвацца ўстойлівыя ўзаемныя гандлёвыя сувязі. Збліжэнне іх гандлёвых інтарэсаў адлюстравалася ў заключэнні дагавора з Рыгай. У "Хроніцы Лівоніі" гаворыцца аб заключэнні дагавора Полацка з немцамі ў 1210 г. пры ўдзеле Смаленска. Упершыню Заходняя Дзвіна была аб'яўле-на свабоднай для плавания купцоў на ўсім працягу ў дагаворы 1212 г. Полацка з Рыгай.
Важнай крыніцай з'яўляецца дагавор (Смаленская гандлёвая праўда) Смаленска з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г., які распаўсюджваўся таксама на Полацк і Віцебск. Ён стаў асновай для арганізацыі гандлю па Заходняй Дзві-не на працягу доўгага часу. Сумесныя ўмовы гандлю з нямецкімі гарадамі выпрацоўваліся на з'ездах ("снемах") прадстаўнікоў Смаленска, Полацка, Віцебска. Усё гэта пацвярджае, што ў Полацкай і Смаленскай землях мелі месца кансалідацыйныя тэндэнцыі.
У помніках пісьменства, якія звязаны з Полацкам, побач з агульнымі ўсходнеславянскімі моўнымі асаблівасцямі паступова пачынаюць выяўляцца з'явы, якія сведчаць аб фарміраванні беларускай мовы. Гэта назіраецца ў Смаленскай грамаце 1229 г., шэрагу полацкіх грамат другой паловы XIII ст.
Удзел нашчадкаў смаленска-полацкіх крывічоў у фарміраванні беларускай народнасці ў якасці аднаго з кампанентаў пацвярджаюць акрамя археало-гіі, даныя мовы, генетычна звязаныя з крывіцкімі племяннымі дьюлектамі.
Існаванне Полацкай зямлі на чале з Полацкам, буйным эканамічным, палітычным і культурным цэнтрам заходніх зямель усходняга славянства, спрыяла зараджэнню гаспадарчай і культурнай супольнасці гэтых зямель і ўзнікненню ўмоў для фарміравання беларускай народнасці. Вакол Полацка і Смаленска ўзнік буйны мясцовы смаленска-гюлацкі дыялект, які адыграў значную ролю ў гэтым працэсе.
Даследчыкі ўдакладнілі гістарычную класіфікацыю смаленскага, по-лацкага, старажытнага наўгародскага, пскоўскага дыялектаў і прыйшлі да высновы, што іх адметныя рысы сфарміраваліся яшчэ да перасялення іх носьбітаў на новыя тэрыторыі1.
У недалёкім мінулым дыялектная карта Беларусі складалася з двух масі-ваў: паўночна-ўсходняга і паўднёва-заходняга, граніца паміж якімі перасякала тэрыторьно рэспублікі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Яны таксама ахоплівалі частку суседніх тэрыторый Расіі і Украіны. У гістарычных адносі-нах гэтью два дыялекты ў агульных рысах адпавядалі сярэднявечным суполь-насцям: полацкім і смаленкім крывічам і радзімічам на поўначы і паўночным усходзе, дрыгавічам і насельніцтву Беларускага Панямоння на поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі. У пэўную эпоху паўночная частка тэрыторыі ііаўднёва-заходняга дыялекту беларускай мовы ў палітычных і эканамічных адносінах аказалася больш цесна звязанай з Полацкам, Віцебскам і Смален-скам, чым з Туравам і Пінскам. Гэта спрыяла ўтварэнню сярэднебеларускай га-воркі, якая з'явілася ў выніку ўзаемадзеяння двух асноўных дыялектаў2. Адзначаны працэс меў істотнае дачыненне да этнічнай кансалідацыі беларусаў.
Пры гэтым нельга не ўлічваць, што балцкі субстрат адыграў пэўную ролю ў фарміраванні этнічнай спецыфікі заходніх груп усходнеславянскага насельніцтва (крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў) IX—XIII стст., на аснове якіх складвалася беларуская народнасць3.