Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Костюк История Бел. 1том.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
1.69 Mб
Скачать

Раздзел 2 беларускія земліў раннім сярэднявеччы (VI ст. — першая палова XIII ст.) Прынцыпы перыядызацыі

Вучонымі распрацаваны розныя варыянты перыядызацыі гісторыі. Адны даследчыкі кіруюцца сацыяльна-эканамічнымі крытэрыямі, другія — шукаюць ix у галіне палітыкі, права, дзяржаўнасці ці ў сферы культуры i інш. У XIX — пачатку XX ст. у расійскай гістарыяграфіі была распаўсюджана так званая дзяржаўніцкая каи-цэицыя гісторыі Расii. Яе прытрымліваўся буйнейшы гісторык С. Салаўсў, які лічыў галоўнай рухаючай сілай гісторыі дзяржаву. На гэтым прынцыпе засноўвалася гіс-тарычная перыядызацыя, якую ёы распрацаваў.

Менавіта дзяржаўніцкі прынцып перыядызацыі быў устаноўлены ў гістарыяграфіі Беларусі У. Ігнатоўскім. У сваёй працы "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" (1919) ён пісаў: "Па асаблівасці палітыка-сацыяльнага i культурнага жыцця беларускага народа гісторыю Беларусі можна падзяліць на чатыры перыяды: Полацкі, Літоўска-Беларускі, Польскі i Расійскі". Яшчэ адзін псрыяд ён назваў "Беларусь пасля звяржэння царызму". У.Ігнатоўскі разглядаў гісторыю Беларусі ў залежнасці ад таго, у склад якой дзяржавы ўваходзіла тады Беларусь. Такая перыядызацыя выкарыстоўваецца некаторымі гісторыкамі i цяпер.

У савецкай гістарыяфафіі панавала фармацыйная канцэпцыя перыядызацыі гісторыі (слосабы вытворчасці — першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны, сацыялістычны). Пры гэтым заўсёды падкрэслівалася, што ўсходнія славяне перайшлі ад першабытнаабшчыннага ладу да феадалізму, мінуючы стадыю рабаўладальніцкага грамадства. Гэта сцвярджалася i адносна Беларусі. Фармацыйная канцэпцыя перыядызацыі гісторыі, з'яўляючыся навуковай, мае свае хібы i супярэчнасці'.

На пераломе 1980— 1990-х гадоў з'явілася магчымасць адраджэння i далейшага развіцця нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі, у распрацоўку якой унеслі ўклад навуковыя сунрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ, асабліва М. Біч.

У 1991 г. была апублікавана новая канцэпцыя гістарычнай адукацыі ў сярэдняй школе2. На яе аснове створаны i выдадзены ў 1993—1995 гг. базавыя праграмы i вучэбныя дапаможнікі па айчыннай гісторыі. Была ўведзена новая перыядызацыя гicторыі Беларусі, узгоднсная з перыядызацыяй сусветнай гісторыі паводле схемы: "Старажытны свет — сярэднія вякі — Новы час".

У заходнееўрапейскай гістарыяграфіі пераважала думка, што тэрміны "Старажытны свет", "сярэднія вякі", "Новы час" пазбаўлены пэўнага зместу i прыняты для зручнасці выкладання гісторыі, як традыцыйны падзел гістарычнага матэрыялу, які быў зроблены яшчэ гуманістамі эпохі Адраджэння. Савецкая (марксісцка-ленінская) гістарычная навука таксама карысталася гэтай традыцыйнай адносна краін Заходняй Еўропы перыядызацыяй, але ўкладвала ў яе зусім іншы змест. Гісторыкі-марксісты вызначылі сярэднія вякі як час панавання феадалізму, які змяніў рабаўладальніцтва, а затым Новы час перадаў гістарычігую эстафету капіталізму.

__________________

Манаграфічныя даследаванні па пытаннях перыядызацыі гісторыі Беларусі адсутнічаюць. У апошнія гады з'явіліся асобныя артыкулы. У навуковым часопісе "Беларускі гістарычны агляд" Г.Сагановіч надрукаваў артыкул, дзе ён крытычна ставіцца да "пераноса у заходнееўрапейскай перыядызацыі на мінулае Беларусі"1. Аўтар лічыцъ, штосам тэрміп "сярэднія вякі" непрыдатны для Беларусі. У сувязі з гэтым трэба нагадаць, што пачатак сярэднявечча звычайна гісторыкі вызначаюць Вялікім пе-расяленнсм народаў i падзеннем Рымскай імперыі. Гэты працэс цягнуўся некалькі стагоддзяў у сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. i дата — 476 г. (звяржэнне апошняга рымскага імнератара) вельмі ўмоўная. Вялікім перасяленнем народаў называюць перасяленне германскіх, славянскіх, сармацкіх i іншых плямён на тэрыторыю Рым­скай імнсрыі ў IV—VII стст., якое ў значнай стунені садзейнічала яе падзенню. Менавіта ў гэты час славяне з'явіліся ка тэрыторыі Беларусі. Праз суседнія з Беларуссю землі праходзіў гандлёвы шлях з рымскіх уладанняў да Бурштынавага берага Балтыйскага мора. Шматлікія рымскія манеты, якія знаходзяць на тэрыторыі Беларусі, сведчаць, што прабеларускае насельніцтва, якоетут пражывала, падтрымлівала гандлёвыя сувязі з насельніцтвам Рымскай імперыі

Археолагамі даказана, штоў канцы V—VI ст. натэрыторыі Беларусі з'явіліся славяне2. Да гэтага каранным насельнiцтвам тут былі балты — продкі літоўцаў i латышоў. З'яўленне славян на тэрыторыі Беларусі мела найвялікшае значэнне для гістарычнага лесу гэтага краю, дзе цяпер размешчана ўсходнеславянская дзяржава — Рэспубліка Бе­ларусь. Яно прывяло да больш хуткага i пераадолення многіх інстытутаў першабытнаабшчыннага ладу, садзейнічала ўзнікненню гарадоў i паскарала развіццё раннефеадальных адносін. Тут як бы ў мініяцюры назіралася тое, што адбывалася некалькі стагоддзяў раней на граніцах Рымскай імперыі i Візантыі, дзе з'яўленне варвараў садзейнічала ліквідацыі старых грамадскіх адносін i зацвярджэнню новых. Тэмпы грамадскага i гаспадарчага развіцця ў славян былі больш інтэнсіўнымі, чым у балтаў. Таму славяне здолелі ix асіміляваць. Вось чаму важна браць за важнейшую вяху ў гісторыі Беларусі VI ст. i шэраг наступных стагоддзяў i лічыць ix раішім сярэднявеччам на Беларусі.

У сярэднія вякі феадалізацыя грамадства развівалася рознымі шляхамі, прычым яны мелі свае рэгіяналыіыя асаблівасці ў асобных землях i краінах. Таму гісторыкі вылучаюць у Еўропс лакальныя мадэлі цывілізацыі (заходнесўранейская, цэнтральна-еўрапейская, усходнееўрапейская) i рэгіены з рознымі формамі i тэмпамі грамад­скага развіцця3.3 улікам гэтага i трэба разглядаць гісторыю Беларусі ў сярэднія вякі.

У гістарыяграфіі Беларусі, асабліва ў аношнія гады, усё часцей ужываецца перыядызацыя "па стагоддзях". Гэта самая простая перыядызацыя ў няпростых умовах нераходнага нерыяду. Толькі гэта павінна быць не "арыфметычнае стагоддзе"і. Стагоддзі павінны аб'ядноўваццаў пэўныя перыяды — адрэзкі часу, калі адбываліся падзеі, абмежаваныя пачаткам i заканчэинем шэрагу звязаных паміж сабой з'яў. Па такому прынцыпу перыядызацыі пайшоў аўтарскі калектыў гісторыкаў Бсларускага дзяржаўнага універсітэта пры стварэнні дапаможніка "Гісторыя Беларусі" (1998), дзе раздзелы называюцца "Беларусь у IX — сярэдзіне XIII ст.", "Беларускія землі ў сярэдзіне XIII — першай палове XVII ст." i г.д. Гэты прынцып перыядызацыі можна назваць храналагічна-тэрытарыяльным. Такі падыход непазбежны таму, што агульнапрызнаная перыядызацыя адсутнічае.

Па іншаму дазваляе разглядаць сусветна-гістарычны працэс цывілізацыйны падыход. Цывілізацыя — гэта ў дадзеным вьшадку ўзровень грамадскага развіцця, яго матэрыяльнай i духоўнай культуры. Над цывілізацыяй трэба мець на ўвазе буйное аб'яднанне чалавечага грамадства на иэунай тэрыторыі, якос ўзнікае ў выніку рознабаковай дзейнасці людзей. Гэта дзейнасць уключае ўсе сферы жьщця: гаспадарку, рэлігію. І ўвогуле ўсю культуру чалавека, a таксама дзяржаву. Сутнасць кожнай цьшілізацыі най-перш праяўляецца ў духоўных асновах i каштоўнасцях. Таму цывілізацыі застаюцца на доўгі час устойлівымі гістарычнымі рэаліямі. Дастаткова абгрунтаваным уяўляецца вылучэнне ўсходнеславянскай цывілізацыі i вызначэнне яе асаблівасцей.

ГЛАВА І

УЗНІКНЕННЕ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ.

ЭТНІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ

(VI-XIctct.)

1. Балты i славяне ў VI—VIII стст.

Плямёны банцараўскай культуры. У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. у жыцці насельніцтва Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі адбываюцца значныя змены, якія выявіліся ў матэрыяльнай культуры. Культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінская змяняюцца помнікамі тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны. Упершыню яны сталі вядомымі ў канцы 20-х гадоў па ма-тэрыялах, атрыманых з верхняга культурнага гарызонту Банцараўскага гарадзішча пад Мінскам.

Банцараўскае гарадзішча (назва па хутару Банцараўшчына) размешчана палевым беразе р. Свіслач (цяпер вадасховішча Дразды) на тары вышы-нёй 20 м. Авальная пляцоўка мае памер 50 х 35 м. Гарадзішча ўмацавана ва­ламі i равамі. На гарадзішчы-сховішчы збіраліся людзі адной абшчыны, верагодна, з некалькіх неўмацаваяых паселішчаў падчас ваеннай небяспекі.

Пры археалагічных раскопках Банцараўскага гарадзішча ў верхнім гарызонце, які датуецца V—VIII стст., знойдзена 20 гліняных пасудзін, вылепленых без прымянення ганчарнага круга. У некаторых гаршках было абвугленае зерне пшаніцы, гароху i проса. Сярод пасудзін ёсць такія, якія маюць пашырэнне ў верхняй частцы (так званую "плячыстасць"), што характэрна для вырабаў славян, але большасць мелі форму слоіка ці былі слабапрафіляванымі і, на думку даследчыкаў, належал i балтам1.

Атрыманы значныя i разнастайныя звесткі аб аналагічных помніках Цэнтральнай i Паўночнай Беларусі. У паўночна-заходняй частцы дняп-роўскага басейна i ў Панямонні выяўлена некалькі дзесяткаў паселішчаў V—VIII стст. (Равячка, Гуры, Дзядзілавічы, Гарадзішча, Мікольцы, Хведзічы ў Мінскай вобласці). Матэрыялы гэтага ж часу i адпаведнага культурнага аблічча знойдзены ў Віцебскай вобласці на селішчах паблізу населеных пунктаў Варганы i Лукомль, на гарадзішчаху Полацку i Віцебску. Такія ж старажытнасці выяўлены на гарадзішчах каля в. Цясты Верхнядзвінскага, Пруднікі Міёрскага раёнаў, у Беларускім Падзвінні.

Спачатку насельніцтва банцараўскай культуры, відаць, пражывала толькі на паселішчах, размешчаных на берагах рэк i азёраў. Да ранніх належаць паселішчы каля вёсак Курчына i Равячка Мядзельскага, Варонеч Полацкага, Гуры i Сосенка Вілейскага, Малое Стахава Барысаўскага раёнаў. Найбольш рашгі комплекс рэчаў знойдзены пры раскопках паселішча i грунтавога могільніка каля в. Равячка2. Тут выяўлены наземньы i паўзямлянкавыя жылыя збудаванні з печкамі-каменкамі. Да V—VI стст. н.э. можна аднесці i селішча ў в. Гуры Вілейскагa раёна. Гэта помнікі першага перыяду банцараўскай культуры.

Паселішча другога храналагічнага перыяду знаходзілася ў непасрэднай блізкасці ад ранніх гарадзішчаў, ужо запусцелых да таго часу. Гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі i днелра-дзвінскай былі значна перабудава-ны i ператвораны ў добра ўмацаваныя сховішчы, дзе хавалася насельніцтва ў час небяспекі. Гарадзішчы-сховішчы i паселішчы каля ix выяўлены каля вёсак Дзядзілавічы Барысаўскага, Гарадзішча, Мікольцы, Некасецк Мядзельскага, Урагава Верхнядзвінскага, Буракова (Новы Болецк) Гарадоцкага раёнаў1.

Селішча Дзядзілавічы ляжыць на схілах узгорка, на вяршыні якога знаходзілася невялікае гарадзішча, заснаванае плямёнамі культуры штрыхава­най керамікі. Тут даследаваны 54 жылыя збудаванні двух тыпаў — наземйыя збудаванні слупавой i зрубавай канструкцыі. Звычайна жытло паглыблена ў грунт амаль на 0,5 м. Ацяплялася яно з дапамогай адкрытых ачагоў або пячэй-каменак, размешчаных у адным з куткоў паўзямлянак. Печы будаваліся з камянёў велічынёй 8—40 см, пры гэтым гліна не выкарыстоўвалася.

Значныя даныя атрыманы пры раскопках гарадзішча i паселішча ў в. Гарадзішча Мядзельскага раёна. Гарадзішча неаднаразова перабудоувалася. Яно было заснавана старажытнейшым насельніцтвам, культура якога блізкая да мілаградскай. Паселішча апусцелаў канцы III — пачатку IV ст. н.э. У V або VI ст. каля гарадзішча ўзнікла селішча. Яго насельніцтва ператварыла пакінутае гарадзішча ў магутнае ўмацаванае сховішча. Па краі пляцоўкі была ўзведзена абарончая сцяна. Гарадзішча было абнесена валам i ровам. Але ў трэцяй чвэрці 1 -га тысячагоддзя н.э. на ім ніхго не жыў пастаянна. Я но выкарыстоўвалася як сховішча, месца для захоўвання гаспадарчых прыпасаў і, відаць, як свяцілішча. Неўмацаванае пасяленне размяшчалася на пакатьгх схілах узгорка вакол гара-дзішча, дзе пры раскопках выяўлены 42 паўзямлянкі2.

3 насельніцтвам банцараўскай культуры звязаны могільнікі V—VII стст. Грунтавыя пахаванні выяўлены на паселішчы паблізу в. Равячка. Адно трупаспаленне змешчана ў урне, два іншыя — у ямках. Падобны абрад пахавання прасочваеццана могільнікаху Смаленскім Падняпроўі i Падзясенні.

Шматлікія пахаванні ў курганных могільніках гэтага часу былі выяўлены ў Паўночнай Беларусі. Курганы даследаваны ў вёсках Янкавічы Расонскага, Дараи Гарадодкага, Гаравыя Полацкага, Старое Сяло Віцебскага раёнаў. На­сыпы ў плане доўгія, падоўжаныя, круглыя. Пахавальны абрад надобны иары-туал апісаных вышэй грунтавых могільнікаў. У насыпы курганоў змяшчаліся рэшткі крэмацыі ў урнах ці без ix. У курганах канца V — сярэдзіны VIII ст. інвентар бедны. Сустракаюцца знаходкі дэталяў касцюма, упрыгожанні, адзінкавыя рэчы (сінія шкляныя пацеркі, невялікія бронзавыя выпуклыя бляшкі, жалезныя спражкі, цуглі, фрагменты арнаментаваных касцяных вырабаў), У якасці урн i накрываючых ix пасудзін выкарыстоўваліся ляпныя гаршкі слоі-кавай, слабапрафіляванай або цюльпанападобнай формы.

У Беларускім Падзвінні ўзнік лакальны (атокінскі) варыянт банцараўскай культуры, які характарызуецца паяўленнем побач з круглы.мі курганамі доўгіх валападобных насыпаў. Даследчыкі лічаць такія могільнікі крывіцкімі3.

Археалагічныя даследаванні паказалі, што на паселішчах V —VIII стст. вядучымі галінамі гаспадаркі былі ляднае земляробства i жывёлагадоўля. Дапаможную ролю ў забеспячэнні насельніцтва харчаваннем адыгрывалі прысвойваючыя формы гаспадаркі — паляванне i рыбалоўства. Былі развіты дамашнія рамёствы, чорная i каляровая металургія, ганчарства, апрацоўка шкур, дрэва, прадзенне, ткацтва.

________________

Час існавання банцараўскай культуры вызначаецца V—VIII стст. Выка­заны погляд, згодна якому помнікі ранняга сярэднявечча ў Сярэдняй i Паўночнай Беларусі сфарміраваліся на аснове культур штрыхаванай керамікі i днепра-дзвінскай, пры ўдзеле элементаў кіеўскай культуры. Асаблі-васці ўздзеяння паўднёвых культур праявіліся ў распаўсюджванні адкрытых паселішчаў, будаўніцтве паўзямлянак, пахавальным абрадзе, з'яўленні гаршкоў з паверхняй, упрыгожанай так званымі расчосамі.

Банцараўская культура займала тэрыторыю Сярэдняй i Паўночнай Бе­ларусі, a таксама некаторыя суседнія раёны. Роднаснай ёй была тушамлін-ская культура на Смаленшчыне. Некаторыя даследчыкі лічаць гэтыя куль­туры балцкімі1. Аднак можна назваць некалькі аргументаў на карысць таго, што славяне маюць адносіны да банцараўскай культуры: выяўленне ў некаторых выпадках на гарадзішчах славянскай керамікі, своеасаблівага жытла з печамі-каменкамі, жорнавых камянёў, нажоў з "валютападобным" паверхам, трупаспаленняў у круглых курганах VI—VII стст., наяўнасць бясспрэчна славянскай гідранімікі ў Беларускім Падзвінні, культурнага пласта V—VIII стст. з керамікай тыпу Банцараўшчыны — на гарадзішчах і паселішчах старажытных гарадоў Полацка, Віцебска, Лукомля.

Верагодна, у гэты час славяне рассяліліся на землях балцкіх плямён. Археалагічныя матэрыялы дазваляюць меркаваць, што ў фарміраванні банцараўскай культуры ўдзельнічалі таксама славянскія плямёны. Яны з'явіліся на тэрыторыі, дзе раней жылі балты, і ў значнай ступені самі асіміляваліся. Пры далейшым рассяленні славяне канчаткова засялілі Верхняе Падняпроўе i Падзвінне.

.

Васнная дэмакратыя i за­родкі дзяржаўнасці ў славян. Старажытныя летапісы перадаюць паданні, з якіх вынікае, што славяне не былі абарыгенамі на абшарах лясной зоны Усходняй Еўропы. Паводле паведамлешія летапісаў, славяне пачаткова жылі на Дунаі. Адны даследчыкі лічаць, што спачатку славяне знаходзіліся ў Вісла-Одэрскім міжрэччы, i ншыя адстойваюць думкі аб лакалізацыі славян у прыпяцка-сярэднедняпроўскім рэгіёне, трэцяя група вучо-ных змяшчае славян на шырокіх прасторах ад Одэра да Дняпра2. У VI ст. славяне ўключыліся ў працэс Вялікага нерасялення народаў. Яны сяліліся на землях Візантыйскай імперыі, з'явіліся на Балканах. На ўсходзе славяне паступова выйшлі да вярхоўяў Дняпра, Дона i Акі, Ладажскага возера. Роз-ныя славянскія плямёны мелі шмат агульнага ў гаспадарцы, грамадскім жыцці, побыце i культуры. Таму сацыяльна-эканамічныя з'явы ва ўсіх сла­вян у раннім сярэднявеччы адбываліся прыкладна аднолькава.

Візантыйскі гісторык VI ст. Пракоп Кесарыйскі пісаў: 'Тэтыя плямёны не кіруюцца адным чалавекам, але здаўна жывуць у народапраустве, i таму ў ix шчасце i няшчасце ў жыцці абмяркоўваюцца разам"3. Адсюль вьшікае, што ў славян у VI—VIII стст. яшчэ захоўваўся родавы лад, яны жылі родавымі абшчынамі. Гэга пацвярджаецца звесткамі пра славян Маўрыкія: "Ix ніякім чынам нельга схіліць да рабства ці падпарадкавання ў сваей краше... Тых, хто знаходзяцца ў ix у палоне, яны не трымаюць у рабстве, як іншыя плямёны, на працягу неабмежаванага часу, але абмяжоўваіоць (тэрмін раб­ства) пэўным часам i прапаноўваюць ім на выбар: ці жадаюдь яны за пэўны выкуп вярнуцца дадому ці жадаюць заставацца там (дзе яны знаходзяцца) у станов i шчы свабодных і сяброў".

Няма сумнення ў тым, што ў славян існавалі рабства i гандаль рабамі. Колькасць рабоў папаўнялася за кошт палонных, якіх славяне забіралі сот­нямі i тысячамі ў выніку ваенных паходаў на землі Візантыйскай імперыі. Славяне звычайна бралі палонных для таго, каб прадаць ix у рабства ці атры-маць за ix выкуп. Калі гэта не ўдавалася, то праз пэўны час палонныя заста­вал іся сярод славян як свабодныя.

У славян адбываўся працэс разлажэння родавых адносін. Змяненні ў жыцці славян адлюстроўваў "Земляробчы закон", які быў складзены ў дру­гой палове VIII ст. i прымяняўся на тэрыторыі Усходняй Рымскай імперыі пасля засялення яе славянамі. Гэта помнік звычаёвага права, які ствараўся на працягу доўгага часу. Паводле яго даных, у славян вярхоўным уладальнікам зямлі з'яўлялася суседская абшчына. Але ворныя землі был i ў прыват­ным уладанні абшчыннікаў. Лугі, лясы i іншыя ўгоддзі заставаліся ў агульным карыстанні. Пашыраючы свае палі, земляробы рабілі заімкі, выпальваючы дрымучыя лясы. У славян працягвала існаваць сельская абшчына1.

Ворныя землі, якія апрацоўваліся земляробамі паасобку, ужо сталі адасабляцца як уласнасць асобных абшчыннікаў. "Земляробчы закон" забараняў паруіпэнне мяжы чужога валодання. Селянін, які заараў чужую зямлю, пазбаўляўся расчышчанага участка, але не прысуджаўся да пакарання. Уласнасць на зямлю яшчэ поўнасцю не замацавалася.

Славянскай абшчыне быў уласцівы дуалізм, характэрны для ўсялякай суседскай абшчыны, Гэты дуалізм заключаўся ў супрацьлегласці паміж ста­рымі правамі абшчыны як калектыва i правамі селяніна-ўласніка, які паступова вызваляўся з-пад кантролю абшчыны. Земляроб быў i непасрэдным вытворцам, які працаваў назямлі, i яе ўладальнікам. Паміж членамі абшчы­ны ўзнікала расслаенне. 3 асяроддзя збяднелых людзей утваралася залежнае сялянства, якое яшчэ не страціла сваёй свабоды, але ўжо стаяла на сацы-яльнай лесвіцы ніжэй, чым свабодныя абшчыннікі.

"Земляробчы закон" ведае i рабскуюпрацу. Рабы названы ў пяці артыкулах гэтага закона ў якасці пастухоў. Цяжка сказаць, ці выкарыстоўвалася праца пастухоў толькі ў жывёлаіадоўлі, ці яна прымянялася таксама ў іншых сферах гаспадарчай дзейнасці.

У славянскім грамадстве ў VI—VII стст., паводле пісьмовых крыніц — паведамленняў Пракопа Кесарыйскага i Маўрыкія, вызначаліся тры сацыяльныя групы. Першая rpyna свабодных i ў маёмасна-сацыяльным сэнсе раўнапраўных абшчыннікаў, якія складалі выключную большасць родапле-мянных славянскіх аб'яднанняў. Другая rpyna — рабы. Трэцяя трупа — кіру-ючая вярхушка — племянная славянская знаць2.

Тады ў славян існавала малая сям'я, нра што сведчаць памеры жытла. Квадратныя паўзямлянкі мелі плошчу ад 6 да 20 м2. Сярэдняя плошча складала 10—12 м2. Вакол жытла размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы. Тут захоўваліся прылады працы, асабістыя рэчы. Гэта сведчыць аб вядзенні малой сям'ёй самастойнай гаспадаркі. Адначасова ў славян захоўвалася таксама вялікая сям'я. Паўзямлянкі ў шэрагу выпадкаў размяшчаюцца групамі ("кустамі" ці "гнёздамі") на невялікай адлегласці. Яны звычайнаналічваюць ад 4 да 10 пабудоу у групе3. Гаспадары гэтых паўзямлянак — члены вялікай сям'і (патраніміі), былі звязаны агульнымі гаспадарчымі інтарэсамі, відаць, кроўнароднаснымі сувязямі, культам аднаго продка.

У часы засялення Балканскага паўвострава ў славян захоўвалася родаплемянная арганізацыя. Занятая тэрыторыя размяркоўвалася ў адпаведнасці з племянным прынцыпам. Кожнае племя атрымлівала ўласную вобласць, дзе асядала i стварала свае паселішчы. Аднак у выніку вялікага перамяшчэння славянскіх мае, якія розньші шляхамі траплялі на Балканскі паўвостраў, адбываліся значныя перамяшчэнні асобных плямён, i нярэдка здаралася так, што ў адной вобласці абасноўваліся групы розных плямён. Тут родаплемянныя прынцыпы саступалі месца тэрытарыяльным. Гэтым тлумачыцца тое, што назвы некаторых славянскіх плямён былі новымі. Яны звязаны не з імем якога-небудзь роданачальніка, a з мясцовай названы. У візантыйскіх крыніцах VII—VIII стст. за­нятая кожным асобным племем вобласць звычайна носіць назву "славінія", што мае этнічна абагульняючы сэнс. На балканскіх землях з'явілася значная колькасць "славіній", якая адпавядала расселеным тут славянскім плямёнам. На чале асобных плямён, г. зн. асобных славіній, працягваў знаходзіцца племянны правадыр.

Захоп вялікіх абласцей вык-лікаў сур'ёзныя змены сацыяльнай структуры славянскіх пля­мён. У першую чаргу памнажае свае багацці ваенна-племянная вярхушка. У яе рукі трапляла ільвіная доля здабычы — рабы, зброя, жывёла, каштоўнасці. Потым яна становіцца ўладальнікам найболын пладародных зямель на захопленай тэрыторыі. У выніку перасялення быў дадзены новы штуршок працэсу маёмасна-сацыяльнага рас-слаення, што па сутнасці азначала крок у бок дзяржаўнай арганізацыі1.

Ваеннае кіраўніцтва звычайна дазваляла правадырам вылучыцца з ася­роддзя астатняй родаплемянной арыстакратыі. Ix апорай станавілася дружына — аб'яднанне прафесійных воінаў, якія страцілі сувязь са сваімі родамi i абшчынамі. У дружыне адзіным сувязным звяном станавілася асаоістая адданасць правадыру i зацікаўленасць у яго поспехах.

Фарміруецца асобная палітычная арганізацыя. Яе органы кіравання — вярхоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход. Пры гэтым народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю. Такая форма арганізацыі грамадства i яго кіравання з часоў надрукавання вынікаў даследаванняў Люіса Моргана атрымала назву "ваеннай дэмакратыі"2.

Эпоха ваеннай дэмакратыі — гэта час несупынных міжпляменных войнаў. Ваенныя сутыкненні заканчваліся рабаўніцтвам. Пераможцы захоўвалі жывёлу, зерне, футры i рабоў. Паўсядзённая пагроза ваеннага нападу з боку чужых плямён выклікала неабходнасць у абарончых збу даваниях. Па-сёл кіразмяшчаліся на мысах стромкагаберага ракі i ўмацоўваліся з напольнага боку валам i ровам. Плошча ўмацаваных гарадзішчаў звычайна невялі-кая (45 х 85 м). На тэрыторыі Беларусі вядомы дзесяткі гарадзішчаў банца-раўскай археалагічнай культуры V—VII стст., аб чым гаварылася вышэй. Паўсюдна ваенная дэмакратыя была формай пераходнага перыяду да класавага грамадства, да ўтварэння дзя ржавы. Месца ваеннай дэмакратыі ў агульнай перыядызацыі першабытнага грамадства знаходзіцца на яго заключным этапе, напярэдадні ўзнікнення дзяржавы.

Узнікалі племянныя органы кіравання, а з імі — племянная арыстакратыя. 3 яе асяроддзя вылучаліся правадыры, адной з галоўных функцый якіх становіцца кіраванне ваеннымі мерапрыемствамі. У племянных аб'яднан-нях звычайна вылучаліся два тыпы ваенных кіраўнікоў. У адных грамадствах імі былі племянныя правадыры. Яны выконвалі грамадзянскія, ваен-ныя, a таксама жрэчаскія функцыі. У іншых выпадках разам з грамадскім правадыром быў асобны — ваенны — кіраўнік. 3 цягам часу паміж старой арыстакратыяй, якая абапіралася на традыцыйныя інстытуты, i ваеннымі правадырамі ўзнікла барацьба за ўладу. Старая вярхушка часцей за ўсё аказвалася адсунутай на задні план. Вынік гэтай барацьбы ў многім вызначаў формы будучай дзяржаўнасці.

Некаторыя даныя ао грамадскім ладзе ў славян можна атрымаць з мовазнаўства. Мовазнаўцы лічаць, што распад праславянскай мовы адбываўся ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. 3 гэтых даных вынікае, што ў часы Вялікага перасялення народаў у славян на чале роду стаяў рэальны старэйшына — самы стары, воиытны, а таму паважаны прадстаўнік роду. Магчыма, тэта быў дзед, а на чале племя станавіўся правадыр ("вождь"). Вельмі верагодна, што такі галава першапачаткова выбіраўся на савеце ці вечы, Ён быў часовым правадыром для выканання якой-небудзь канкрэтнай задачы, напрыклад ваеннай.

У праславянскім слоўніку былі тэрміны, якія адлюстроўвалі ваенную лексіку. Так, існавала некалькі абазначэнняў бітвы — "бітва", "бой", "вайна". Таксама было некалькі слоў для абазначэння войска — "войска", "дружына", "полк". Можна нагадаць некалькі назваў воіна — "воін", "лучнік", "коннік". Выкарыстоўвалася слова "меч", запазычанае з германскай мовы. Гэта сведчыць аб тым, што племянным княжанням была ўласціва i некаторая ваенная функцыя абароны сваёй тэрыторыі, сваёй маёмасці i захопу чужога дабра1.

У славянскай мове да VI—VII стст. н.э. склад вал ася элементарная тэрмі-налогія, з вязаная з правам: "рад", "парадак", "судзіць", "закон", "віна", "кара". Аднак у ёй няма агульнаславянскага слова для абазначэння дзяржавы. Найбольш старажытны тэрмін "держава" ў гэтым значэнні прысутнічае не ва ўсіх мовах. Паказальна, што запазычанымі з'яўляюцца назвы амаль усіх прадстаўнікоў пануючага слоя i асабліва кіраўнікоў дзяржавы: слова "князь" паходзіць з гоцкай мовы "кунінг", "кесар" — ад рымскага імя Цэзар, "кароль" — ад імя франкскага кіраўніка Карла Вялікага (у славян для абаз­начэння сваіх уладароў пачало выкарыстоўвацца не раней X ст.). Славянскае па паходжанні слова "вождь" азначала племяннога кіраўніка, і толькі слова "владыка" магло азначаць кіраўніка буйнога калектыву людзей тыпу дзяржавы ці рэгіёна2.

Як бачна, у праславянскай мове да VI—VII стст. існавала лексіка, якая сведчыць аб сацыяльнай дыферэнцыяцыі ў грамадстве, але лексіка для абаз­начэння асноўных дзяржаўных паняццяў яшчэ не склалася. Гэта звязана з тым, што найбольш старажытныя славянскія дзяржавы ўтварыліся ўжо пасля распаду праславянскага адзінства ў выніку рассялення славян i ўваходжання ix у кантакты з прадстаўнікамі іншых народаў.

Такім чынам, у славян VI—VIII стст, адбываўся распад родавых адносін. Яшчэ захоўваліся такія рэшткі родавых адносін, як, напрыклад, вялікая пат-рыярхальная сям'я. Аднак славянскія плямёны, як аб гэтым гавораць ix наз­вы, складваліся на тэрытарыяльнай аснове i былі аб'яднаннем тэрытары-яльных абшчын. Неаднаразова даследчыкі адзначалі, што ў параўнанні ca старой родавай арганізацыяй дзяржава адрозніваецца перш-наперш падзелам падданых дзяржавы па тэрытарыяльных дзяленнях. Такі тэрытарыяльны падзел складаўся ў славян у выглядзе тэрытарыяльна-племянной арганізацыі, якая аб'ядноўвала суседскія сельскія абшчыны.