Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
стылістыка№1.3 курс.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
31.75 Кб
Скачать

Яны любяць Бога, людзей і Радзіму Цяжар і радасць

Ларысе Грамакоўскай 36 гадоў, яна жыве ў шматпавярхоўцы ў новым мікрараёне Магілёва. Вялікая сям'я займае адразу дзве кватэры на лесвічнай пляцоўцы. Абстаноўка ў іх сціплая, але ўсё зроблена для дзяцей: і спартыўны куток, і нават арэлі, на якіх па чарзе гушкаюцца малыя.

Ларыса і Валерый пазнаёміліся ў царкве хрысціян веры Евангельскай. Малады чалавек прыехаў у Магілёў са Шклоўшчыны і працаваў у будаўнічай брыгадзе. Ларыса па прафесіі фармацэўт, аднак перад нараджэннем першага дзіцяці ўладкавалася на Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання.

Праўда, зазначае шматдзетная маці, апошні дзясятак гадоў яна знаходзіцца ў суцэльным дэкрэтным водпуску, бо, лічы, кожныя два гады нараджае дзіця. Аднак "Ліфтмаш" пра сваю работніцу не забывае: днямі, напярэдадні свята, жанчына разам з дзецьмі ездзіла ад завода на пазнавальную экскурсію па Магілёве.

Ларыса і дзеці вельмі шкадавалі, што на перадсвяточнае фатаграфаванне сям'і не трапіў тата. Ён робіць тынкоўшчыкам у ЖЭУ і не змог кінуць працу.

— Звычайна ўся ўвага на мяне і дзяцей, нібыта муж не мае да гэтага дачынення, — паскардзілася жанчына. — А ў мяне вельмі добры муж. Ён — маё апірышча. І калі б не ён, я б, можа, і не здолела несці гэты шматдзетны цяжар.

І ўсё ж, шмат дзяцей — гэта цяжар альбо радасць?

— Цяжар — таму што гэта вялікія клопаты, — шчыра адказвае Ларыса. — Але гэтыя клопаты пераўтвараюцца ў вялікую радасць, калі бачыш вынікі — як твае дзеці гадуюцца і фарміруюцца як асобы.

Маленькія анёлы

Самай старэйшай дзяўчынцы ў сям'і, якая атрымала ад бацькоў сімвалічнае імя — Надзея, споўнілася 10 гадоў. Яна, кажа маці, самая паслухмяная і адказная. На яркай куртцы Надзі вышыта: "99% Анёл".

— Ну, гэта ж не я напісала, — бянтэжыцца дзяўчынка. — Я мяркую, што насамрэч толькі напалову добрая, а напалову — не. Анёл на 50%.

Пяцікласніца мае цвёрдую "10" па літаратуры і па-майстэрску складае чарадзейскія казкі. Апошняя была пра трох сёстраў, якіх злая чараўніца пераўтварыла ў трох лебедзяў, але яны здолелі адшукаць жывую ваду і вярнуцца дадому.

Такія казкі з задавальненнем слухае Арцём, брат Надзеі. Гарэзліваму хлопчыку 8 гадоў, і ён нібыта ртуць — бясконца рухаецца. Яго бацька Валерый, зусім спакойны чалавек, часта смяецца, што з-за Арцёма ўся хата ходырам ходзіць. Белыя вейкі на адным воку малога — адметны знак і нібыта абяцанне будучага таленту.

Паша пайшоў сёлета ў першы клас: яму падабаецца настаўніца, але з аднакласнікамі яшчэ добра не раззнаёміўся. Ангеліна ў свае 4 гады ярка апранаецца і паводзіць сябе, як маленькая актрыса, якая ўсё ж часам нечага саромеецца. Дзіма, 2-гадовы хлопчык і пакуль малодшы ў сям'і, цягнецца да маці.

— Галоўныя якасці маці — шмат дабрыні, любові да дзяцей і цярплівасці, — усміхаецца Ларыса, якую абступілі дзеці. — Мае дзеці ўсе розныя, але яны ладзяць паміж сабой. Асабліва калі няма побач бацькоў, яны адразу гуртуюцца і адчуваюць сябе сям'ёй, дзе трэба сачыць, каб малодшых не пакрыўдзілі чужыя.

Фізіка і лірыка

У Ларысы часта цікавяцца, навошта ёй так шмат дзяцей. Яна не крыўдзіцца на такія пытанні, а спакойна тлумачыць: "Дзеці — наша блаславенне ў дом".

Цікава, што пра самыя вялікія складанасці яна ўзгадвае, калі ў сям'і была толькі адна дачка. Маўляў, была ў разгубленасці, хвалявалася і панікавала, не магла адрозніць дробныя праблемы ад сапраўды важных.

— Калі чакала другое дзіця, дык з жахам думала, як жа я буду спраўляцца, — прызнаецца жанчына. — Але з гадамі я ўпэўнілася, што спраўляцца можна. Праўда, у гэтым выпадку трэба забыцца на свае кар'еру і жаданні, а рэалізоўвацца ў дзецях.

Быць шматдзетнай маці — гэта, вядома, няпроста. Найперш, фізічна цяжка для жанчыны, хоць і не вельмі прынята пра гэта гаварыць услых. І адна цяжарнасць і роды — гэта вялікія пакуты. А пяць ці шэсць? Хоць з кожным разам, усміхаецца Ларыса, арганізм пераносіць усё лягчэй. Ды і радасць ад з'яўлення дзіцяці на свет кампенсуе боль і нязручнасці.

Цяпер яна зноў цяжарная: яшчэ не ведае, хто будзе — хлопчык альбо дзяўчынка. Часам ужо цяжка спраўляцца з усімі хатнімі клопатамі, але на дапамогу прыходзяць муж і маці.

Грошай таксама часам не хапае. "Не тое каб мы былі такія бедныя і гаротныя, але ўвосень, напрыклад, перажылі шок: увесь дзіцячы абутак стаў малым!" — усміхаецца Ларыса, але тут жа дадае, што на свеце ёсць добрыя людзі, якія пазычаць грошы і падзеляцца сваім, ды і ў дзяржаўных органах можна атрымаць адрасную дапамогу.