Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
стылістыка№1.3 курс.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
31.75 Кб
Скачать

Заданне 9. Падкрэсліце спалучэнні, тыповыя для матэрыялаў крымінальнай тэматыкі. Знайдзіце прыклады стылістычнай неадпаведнасці ў тэксце. Страляў у сабак і людзей

Жыхар вёскі Пінкавічы, што пад самым Пінскам, увечары выйшаў на вуліцу і стаў страляць з пнеўматычнай стрэльбы. Спачатку яго мішэнямі былі сабакі, а потым і тыя, хто праходзіў міма. Пацярпеў адзін мінак, яго крыху зачапіла пнеўматычнай куляй.

Хулігана затрымалі. 32-гадовы мужчына тлумачыў у міліцыі, што выйшаў напужаць сабак, якія брахалі і перашкаджалі дзецям спаць. А чаму стаў паліць па людзях, ён не памятае, бо быў нецвярозы. Навошта ж піць да такога стану, каб сябе не помніць? Цяпер, відаць, будзе час, каб падумаць і над гэтым пытаннем: хулігану пагражае пазбаўленне волі.

Збіў дзіця і ўцёк

У Белаазёрску 8-гадовы хлопчык пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Леніна. Проста на "зебры" на дзіця наляцеў легкавік, збіў і знік з месца аварыі.

Хлопчык атрымаў пералом касцей таза і быў шпіталізаваны. А кіроўцу хутка затрымалі супрацоўнікі ДАІ. У 21-гадовага жыхара вёскі Пескі Бярозаўскага раёна ніколі не было правоў на кіраванне машынай, а аўтамабіль, на якім ён здзейсніў наезд, аказаўся аформлены на знаёмага.

Яна СВЕТАВА.

IV. Творчая частка

Падбярыце тэкст для праўкі (рэкламны лісток, інструкцыя, газета, біяграфія ….). Знайдзіце не менш за 5 недахопаў ці памылак, выпішыце іх з тэксту і патлумачце.