- •Iнстытут парламентарызму I прадпрымальнiцтва
- •Тлумачальная запіска
- •1) Ведаць:
- •2) Умець характарызаваць:
- •3) Умець аналізаваць і інтэрпрэтаваць:
- •4) Набыць навыкі і ўменні:
- •Змест вучэбнага матэрыялу
- •Тэма 4.1. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •4.1. Пералік метадычных матэрыялаў, выкарыстаных у вучэбным працэсе
- •4.2. Асноўная і дадатковая літаратура
- •4.2.1. Асноўная літаратура
- •4.2.2. Дадатковая літаратура
- •4.3. Прыкладныя тэмы вусных паведамленняў і рэфератаў
- •4.4. Пытанні і тэсты для самаправеркі
- •4.4.1. Пытанні па курсе “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
- •Тэсты для самакантролю
- •5. Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы дысцыпліны "Беларуская мова (прафесійная лексіка)"
Iнстытут парламентарызму I прадпрымальнiцтва
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Рэктар Інстытута парламентарызму
і прадпрымальніцтва
А.А.Каспярук
2009
Рэгістрацыйны № УД /р.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА (ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)
Вучэбная праграма для спецыяльнасцей:
|
Бізнес-адміністраванне
Паліталогія |
|
Факультэт сацыяльна-эканамічны |
||
|
||
Кафедра журналістыкі |
||
|
||
Курс 1 |
||
Семестр 1, 2 |
||
Лекцыі - |
|
|
Семінарскія заняткі 8 |
Залік 2 семестр |
|
|
|
|
Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне 6
Усяго гадзін па дысцыпліне 50 / 60 (бізнес-адміністраванне / паліталогія) |
Форма атрымання вышэйшай адукацыі завочная
|
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой праграмы "Беларуская мова (прафесійная лексіка)", зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублікі Беларусь № ТД-СГ. 015/тып. ад 22 верасня 2008 г. У вучэбнай праграме ўлічаны патрабаванні адукацыйнага стандарта па цыкле сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэннi кафедры журналістыкі
" _ " _____________________ 2009 г.
Пратакол № __
Загадчык кафедры
А.Ф. Мяснікоў
Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам ІПП
"___" ____________ 2009 г.
Пратакол № __
Старшыня
А.В. Гарэлік
Тлумачальная запіска
Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў у вышэйшай навучальнай установе з’яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-вартасным і сацыяльна-творчым вопыце, што забяспечваюць вырашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.
Сфарміраванасць у выпускніка сацыяльна-асобасных кампетэнцый садзейнічае развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці як інтэграванага выніку адукацыі ў ВНУ.
Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:
прынцыпам гуманізацыі як прыярытэтным прынцыпам адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэса і творчую самарэалізацыю выпускніка;
прынцыпам фундаменталізацыі, які садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі акаляючага свету, прыродазнаўча-навуковымі і гуманітарнымі ведамі;
прынцыпам кампетэнтнаснага падыходу, які вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўзмацненне яго практычнай арыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай работы студэнтаў па вырашэнні задач і сітуацый, мадэліруючых сацыяльна-прафесійныя праблемы, і фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых умовах жыцця;
прынцып сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, які забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве атрыманых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэб і магчымасцей навучэнцаў;
прынцып міждысцыплінарнасці і інтэграцыі сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць пазнання гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.
У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік вышэйшай навучальнай установы пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені (спецыяліст) павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:
кампетэнцыі культурна-вартаснай і асобаснай арыентацыі;
кампетэнцыі грамадзянскасці і патрыятызму;
кампетэнцыі сацыяльнага ўзаемадзеяння;
кампетэнцыі камунікацыі;
кампетэнцыі зберажэння здароўя;
кампетэнцыі самаўдасканалення.
Выпускнік у працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць і ўдасканаліць наступныя прафесійныя (метапрадметныя) кампетэнцыі:
валоданне метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу;
сфарміраванасць крытычнага мыслення;
уменне працаваць у камандзе;
валоданне навыкамі праектавання і прагназавання;
сфарміраванасць асобасных якасцей: самастойнасць, адказнасць, арганізаванасць, мэтанакіраванасць, а таксама матывацыйна-каштоўнасная арыентацыя;
уменне вучыцца, пастаянна павышаць кваліфікацыю.
Беларуская мова (прафесійная лексіка) – дысцыпліна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і публічнымі прамовамі і інш.
Праграма курса накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць любую інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Паколькі мова і мысленне чалавека знаходзяцца ў непарыўнай сувязі, то ад узроўню моўнай адукацыі залежыць і якасць прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў розных сфер дзейнасці. Фарміраванне камунікатыўна развітой асобы, здольнай наладжваць кантакты на нацыянальнай мове, арыентавацца ў тэарэтычных і практычных праблемах функцыянавання беларускай спецыяльнай лексікі – з’яўляецца адной з прыярытэтных задач вышэйнай адукацыі ў нашай краіне.
Сучасная моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь характарызуецца дамінаваннем рускай мовы і пераважным яе выкарыстаннем насельніцтвам у розных сферах грамадскага жыцця. Уплыў рускай мовы на беларускае маўленне дасягае значных маштабаў. У такой няпростай сітуацыі выключна важнае значэнне надаецца курсу “Беларуская мова: прафесійная лексіка”, які прызначаны забяспечыць студэнтаў на першай ступені вышэйшай адукацыі якаснымі ведамі і ўменнямі выкарыстання моўных сродкаў у прафесійнай дзейнасці.
Мэтай курса "Беларуская мова (прафесійная лексіка)" з'яўляецца ўдасканаленне ўменняў i навыкаў валодання беларускай літаратурнай мовай у яе вуснай і пісьмовай формах праз засваенне тэрміналагічнай лексікі па абранай спецыяльнасці, праз узбагачэнне слоўнікавага запасу будучых спецыялістаў і павышэнне культуры іх прафесійнага маўлення.
У выніку вывучэння курса студэнты павінны