Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэмы і.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
40.57 Кб
Скачать

 Тэмы і  планы семінарскіх заняткаў

Семінар № 1.   Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае ў Х111 – першай палове ХУ1 ст.: ад Сярэднявечча да Новага часу   

План семінара   – 2 гадзіны

1.     Структура дзяржаўнай улады і кіравання ў беларуска – літоўскай дзяржаве.

2.     Сацыяльна – эканамічнае  становішча   беларускіх зямель. Аграрная рэформа 1557 г. 

3.     Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў Х1У –  першай палове ХУ1 ст.                

 Тэмы рэфератаў

1.     Праблема ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарычнай навуцы.

2.     Этнічны характар Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

3.     Асноўныя шляхі ўваходжання славянскіх зямель у склад В К Л .

4.     Юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі.

5.     Леў Сапега – выдатны дзяржаўны дзеяч  сярэдневяковай  Беларусі.

6.     Беларускія  гарады ў Х1У – ХУ1 стст: кіраванне,  нацыянальны і сацыяльны склад, побыт гараджан.

7.     Саюз з Польшчай, яго плюсы і мінусы (Крэўская унія 1385 г.).

8.     Грунвальдская бітва.

9.     Вялікі князь Вітаўт і яго дзейнасць.

10. Беларускае кнігадрукаванне ў ХУ1 ст.

11. Праваслаўная царква ў ВКЛ у Х1У–ХУ1 стст.

12. Каталіцкая царква ў сусветнай літаратуры  ХУ–ХУ1 стст.

 

Прыкладны спіс крыніц і літаратуры для падрыхтоўкі да семінарскага занятку

1.     Гісторыя сялянства Беларусі ад  старажытнасці   да 18 г.: У 3 т. Т.1: Ад старажытнасці да 1861 г. Мн., 1997.

2.     Голубеў В.Ф. Вялікая аграрная рэформа ХУ1 ст. // Спадчын. – 1998. – № 4.

3.     Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (У1 – ХУ стст.) Мн., 1994.

4.     Доўнар-Запольскі М.В.  Асновы дзяржаўнасці Беларусі. – Мн., 1994.

5.     Ермаловіч М.І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. Мн., 2000.

6.     Краўцэвіч А. Вялікі князь Вітаўт. Мн., 1993.

7.     Круталевіч А. Станаўленне дзяржаўнасці. – Мн., 1989.

8.     Мялешка В.І., Капыскі З.Ю., Лойка П.А. Беларусь у канцы ХУ – сярэдзіне ХУ1 ст. / Скарына і яго эпоха. Мн., 1990.

9.     Пичета В.И. Белоруссия и Литва ХУ – ХУ1 вв. (исследования по истории соц. – экономического, политического и культурного развития). М., 1961.

10. Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991.

11. Чаропка  В. Уладары Вялікага княства. Мн., 1996.

12. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі., 1992.

Семінар № 2  Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіхзямель  у складзе Рэчы Паспалітай(др. пал. ХУ1 –канец ХУ111 ст.)

План семінара – 2 гадзіны

1.     Люблінская унія. Дзяржаўна – прававое становішча Вялікага княства Літоўскага  ў складзе ў Рэчы Паспалітай.

2.     Барацьба беларускага народа супраць польска – каталіцкай экспансіі.

3.     Эканамічнае развіццё беларускіх зямель  пасля войнаў сярэдзіны ХУ11 – пачатак ХУ111 ст.

 

Тэмы рэфератаў

1.     Увядзенне уніяцтва ў Вялікім княстве Літоўскім.

2.     Прычыны заняпаду і палітычнага  крызісу Рэчы Паспалітай.

3.     Рэформы ў Рэчы Паспалітай пасля першага падзелу і Канстытуцыя 3 мая 1791 г.

4.     Беларуская вёска ў другой палове ХУ1– ХУ111 ст.

5.     Паўночная вайна (1700 – 1721 гг.) на Беларусі.

6.     Штодзённае жыццё беларусаў па мемуарных крыніцах ХУ111 ст.

7.     Рэфармацыйны рух на Беларусі: яго сутнасць і асаблівасці.

8.     Паўстанне 1794 г. на Беларусі

9.     Магнацкія гнёзды – цэнтры «высокай» культуры на беларускіх землях.

 

Прыкладны спіс крыніц і літаратуры для падрыхтоўкі да семінарскага занятку

 

 

1.     Гісторыя Беларусі канца ХУ111­-пачатку ХХ ст. у дакументах і матэрыялах/ уклад.А.Ф.Смалянчук. – Вільня:ЕГУ, 2007. – 302 с.

2.     Гісторыя сялянства Беларусі: Са старажытных часоў да 1996 г.: У 3 т. Т.1: Ад старажытнасці да 1861 г. Мн., 1997.

3.     Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: ХУ1 – ХУ111 стст. Мн., 1992.

4.     Грыцкевіч А. Паўстанне 1794 г.: прадумовы, ход і вынікі // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. –  № 1.

5.     Мальдзіс А. Як жылі нашы продкі ў ХУ111 ст. –Мн., 2001.

6.     Мальцев А. И. Россия и Белоруссия в середине ХУ11 в. М., 1974.

7.     Раймонт В. Последний сейм Речи Посполитой. – Мн., 1994.

8.     Сагановіч Г. Невядомая вайна. Мн., 1994.

9.     Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991.

10. Юхо Я. А. За вольнасць нашу і вашу: Т. Касцюшка. – Мн., 1990.

 

 

Семінар № 3. Уваходжанне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі (канец ХУ111 ст. - 1917 г.)

План семінара – 2 гадзіны

 

1.     Тэрытарыяльна-адміністацыйныя падзелы. Органы кіравання і суда.

2.     Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.

3.     Грамадска-палітычны рух. Паўстанне 1830–1831 гг.

 

Тэмы рэфератаў

1.     Сацыяльная палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.

2.     Палітыка царызму ў галіне духоўнай культуры і асветы.

3.     Ваенныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў час вайны 1812 г.

4.     Беларуская прамысловасць ў першай палове Х1Х ст.

5.     Тайныя таварствы філаматаў і філарэтаў, іх роля ў развіцці беларускай культуры.

6.     Грашовая сістэма на Беларусі  ў першай палове Х1Х ст.

7.     Эвалюцыя саслоўнай палітыкі царскага ўрада.

 

Прыкладны спіс крыніц і літаратуры для падрыхтоўкі да семінарскага занятку

 

 

1.     Грыцкевіч А. Нацыянальнае пытанне ў праграме дзекабрыстаў // ЛіМ. 1990, 7 красавіка.

2.      Цвікевіч А. “Западноруссизм”. Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. – Мн., 1998.

3.     Чепко В.В. Города Белоруссии в первой половине Х1Х в. – Мн., 1981 г.

4.     Чепко В.В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине Х1Х 1Х в. – Мн., 1966.

5.     Данскіх С. Гародня ў паўстанні 1830–1831 гг. // Спадчына. 2000. № 1.

6.     Сільверстава С.Я. Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях. – Гродна, 2000.

7.     Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX века. – Мн., 1980.

 

Семінар № 4  Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства   (другая палова XIX ст.— люты 1917 г.)

План семінара – 2 гадзіны

1.     Аграрная рэформа 1861 г. Асаблівасці зямельнай рэформы ў Беларусі.

2.     Асноўныя прыкметы развіцця капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

3.     Нацыянальна–дэмакратычны  рух  на Беларусі і яго асаблівасці.

 

Тэмы рэфератаў

1.     К. Каліноўскі  – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні паўстання 1863 г.

2.     Буржуазныя рэформы 1860—1880-ых гг. і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі ( па выбару).

3.     Роль газеты «Наша ніва» ў беларускім нацыянальным  адраджэнні.

4.     Удзел беларускіх вытворцаў на сусветных эканамічных выставах  у другой палове Х1Х ст.

5.     Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі.

6.     Развіцце грамадска-палітычнай думкі  (Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч, М. В. Доўнар-Запольскі  (па выбару).

7.     Адметнасць і спецыфіка фарміравання  развіцця беларускай буржуазіі і рабочага класа.

8.     Харчаванне беларусаў у другой палове Х1Х ст.

9.     Сацыяльна-палітычны крызіс і Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.

Прыкладны спіс крыніц і літаратуры для падрыхтоўкі да семінарскага занятку

 

1.     Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Беларуси. – М., 1966.

2.     Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861–1900 гг. – Мн., 1990.

3.      Смірноў А.Ф. Кастусь Каліноўскі ў паўстанні 1863 г. – Мн.,

4.     Біч М.В. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў час паўстаня 1863–1864 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 3.

5.      “Мужыцкая праўда” № 1–7. Да беларускага люду. Лісты з-пад шыбеніцы К.Каліноўскага // Маладосць. 1988. № 1.

 

Семінар № 5Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі. і

                        польскай інтэрвенцыі (1917—1921 гг.)

 План – 2 гадзіны.

1 .Асаблівасці эканамічнага, ваеннага і палітычнага становішча на тэрыторыі Беларусі  пасля лютаўскай рэвалюцыі.

2. Кастрычніцкая рэвалюцыя  1917г. у Расіі  і ўстанаўленне  Савецкай улады  на Беларусі.

3. Барацьба за стварэнне беларускай  савецкай дзяржаўнасці.

Тэмы рэфератаў

1.     Праблема гістарычнага выбару ў Расіі пасля падзення самадзяржаўя.

2.     Беларуская сацыялістычная Грамада ў 1917 г.

3.     Беларускі нацыянальны рух у 1918 – 1920 гг.

4.     Шляхі і формы ўсталявання Савецкай улады ў Беларусі і на Заходнім фронце.

5.     Беларусь пад нямецкай акупацыяй  у 1918 г.

6.     Беларуская вёска ва ўмовах  «ваеннага камунізму».

7.     Культурна – асветніцкая дзейнасць БНР.

8.     Савецка – польская вайна  1919 – 1920 гг. на тэрыторыі Беларусі.

9.     Зм. Жылуновіч – першы кіраўнік Савецкай Беларусі.

 

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]