Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Новага часу.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
5.51 Mб
Скачать

28

Культура Новага часу (17-19 стст.)

1. Агульная характарыстыка новай культуры 17 ст.

2. Культура 18 ст. Асветніцтва.

3. Культура 19 ст.

Літаратура:

1. Культурология: Учеб. пособие / З.А. Неверова, Т.А. Юрис, Е.П. Нарижная и др./ Под науч. ред. А.С. Неверова. - Мн.: Выш. шк., 2004. - 367 с.;

2. Ильина Т.В. История искусств. Западноевропейское искусство. М., 1983.;

1. Агульная характарыстыка новай культуры 17 ст.

Для Еўропы Новы час (17-19 стст.) з’яўляецца адзінай культурнай прасторай, у аснове якой ляжыць адзіны базіс – буржуазны спосаб вытворчасці, адзіны арыенцір – развіццё чалавечай індывідуальнасці.

Жыццясцвярджальныя, гуманістычныя ідэі 17-ага стагоддзя былі ўспрыняты ад эпохі Рэнесанса. Пошук індывідуальнасці працягваецца, але пад уплывам новых фактараў набывае цяпер зусім новыя рысы. Важнейшым з гэтых фактараў становіцца навука, бо менавіта яна стварала неабходныя ўмовы нармальнага развіцця усёй сістэмы грамадскай вытворчасці. Павялічваецца гандлёвы капітал, эксплуатуюцца багацці каланіяльных краін, у рыначныя адносіны ўцягваецца вёска, мануфактуры даказваюць сваю рацыянальнасць ростам вытворчасці працы, якая значна павысілася ў выніку кааперацыі і спецыялізацыі работнікаў. Мануфактура стала такім жа фактам еўрапейскага жыцця, як банкі, фондавыя і таварныя біржы, ярмаркі, рынкі. Усё гэта патрабавала ўпарадкавання, навуковага абгрунтавання і рэгулявання. Развіццё рацыянальнага буржуазнага спосабу вытворчасці выклікала вострую неабходнасць у прыкладных навуках і перш за ўсё ў механіцы, якая абапіралася на матэматычныя распрацоўкі. Навуковыя веды ў сваю чаргу падымалі на якасна новы ўзровень грамадскую свядомасць у цэлым. Навука выступала носьбітам і выразнікам аб’ектыўнага погляду на свет і чалавека ў гэтым свеце незалежна ад класавых, нацыянальна-расавых або іншых адрозненняў паміж людзьмі. Навуковая рэвалюцыя 17 ст. вызначалася імклівасцю і незвычайнай сілай. Важнай адзнакай навукі 17 ст. з’яўляецца яе эксперыментальны характар. Эксперымент як метад пазнання прынцыпова адрознівае сучасную навуку ад антычнай і сярэднявечнай формы тэарэтычных ведаў. Чалавек-эксперыментатар з назіральніка з’яў станавіўся даследчыкам прыроды, прымушаў яе падпарадкоўвацца сваёй волі і такім чынам раскрываць свае таямніцы.

Такім чынам, навуковая рэвалюцыя 17 ст. і вялікія геаграфічныя адкрыцці (канец 15-16 стст.) расшырылі перад чалавекам далягляд. Дзякуючы новым тэорыям і метадам у 17 ст. было зроблена шмат адкрыццяў і вынаходніцтваў: распрацавана алгебра і аналітычная геаметрыя, дыферэнцыяльныя ўраўненні, інтэгральныя лічэнні ў матэматыцы (Г.В. Лейбніц), сфармуляваны шэраг законаў у фізіцы (І. Ньютон), хіміі (Р. Бойль), астраноміі (Г. Галілей і І. Кеплер), вынайдзены мікраскоп (А. Левенгук) і тэлескоп (Г. Галілей) і г.д.

Але 17 ст. – гэта перыяд распрацоўкі новага буржуазнага светапогляднага ўяўлення, стварэнне цэласнага малюнка свету.

Для мысліцелей эпохі Асветніцтва характэрны універсалізм творчых і жыццёвых інтарэсаў («Энцыклапедыя мастацтваў, навук і рамёсел» у 28-мі тамах; прапанавала новыя этычныя і эстэтычныя нормы, грамадска-палітычныя ідэалы і маральныя каштоўнасці; у выданні ўдзельнічалі ўсе знакамітыя дзеячы Асветніцтва з Францыі, Германіі, Галандыі, Англіі і іншых краін; арганізатар выдання Дзідро).

Значны ўнёсак у развіццё еўрапейскай навукі 17 ст. зрабіў ураджэнец беларускіх земляў (нарадзіўся на Віцебшчыне) Казімір Семяновіч (1600-1651) – выдатны навуковец, тэарэтык артылерыі і піратэхнікі. Пасля вучобы ў Віленскай акадэміі К. Семяновіч служыў на ваеннай службе пры дварах еўрапейскіх прынцаў. З 1649 гады – намеснік начальніка артылерыі Каралеўства Польскага. Адна з яго прац “Вялікае мастацтва артылерыі. Частка першая” была выдадзена ў Амстэрдаме ў 1650 г. У ёй ён з апярэджаннем на стагоддзі апісаў не толькі канструкцыю і асаблівасці ўжывання гармат, але і даў досыць падрабязнае апісанне прылады шматступеннай ракеты, ракетных батарэй і ракетных стабілізатараў руху. Гэтая кніга была выдадзеная на шматлікіх мовах Еўропы і была доўгія гады падручнікам для падрыхтоўкі артылерыстаў. На жаль, была згубленая другая частка гэтай кнігі, якая ўтрымоўвала таксама шмат арыгінальных ідэй.

У пачатку 17 ст. віцебскі вучоны І. Капіевіч, які працаваў у той час дырэктарам тыпаграфіі ў Амстэрдаме, рэфармаваў усходнеславянскі алфавіт (“беларускія літары”). Яго шрыфт зараз выкарыстоўваецца ўсімі народамі, у аснове пісьменнасці якіх – кірыліца (беларусы, рускіе, украінцы, балгары, сербы).

У рускую, украінскую, і, у цэлым, у славянскую культуру вайшоў выдатны прадстаўнік зямлі беларускай М. Сматрыцкі, які напісаў адну з першых граматык у гісторыі славянскага мовазнаўства. Гэта “Грамматіка Словенскія правілнае сінтагма”, якая была выдадзена ў 1619 г.

У 17 ст. на беларускіх землях шырокае распаўсюджанне мелі праваслаўныя брацкія школы, дзе вывучаліся розныя прадметы, у тым ліку беларуская, руская і польская мовы. У адной з іх выкладаў С. Полацкі, які затым эмігрыраваў у Маскву, дзе быў выхавацелем будучага імператара Расіі Петра 1.

17 ст. аказалася надзвычай спрыяльным часам для развіцця мастацтва. Галоўнымі метадамі ў мастацтве гэтага часу выступаюць барока і класіцызм. Барока ўзнікла ў канцы 16 ст. у Італіі. Назва стылю ўтварылася ад італьянскага “барока” – дзіўны, мудрагелісты; другое значэнне – гэта жамчужына (перліна) няправільнай формы. Стыль распаўсюдзіўся ў Еўропе і ў Лацінскай Амерыцы ў 17 ст. – першай палове 18 ст. Барока – гэта тэатр. Архітэктура барока – пышныя дэкарацыі. А статуі сталі падобнымі да акцёраў. Рухі, выраз твару паўтаралі тое, што адбывалася на сцэне. Любая эмоцыя павінна была быць адлюстравана ў крайняй сваёй праяве. Сталіцай новага стылю стаў Рым, а “аблічча” Рыма эпохі барока стварыў Ларэнца Берніні, якога можна назваць “галоўным рэжысёрам” гэтага найпрыгажэйшага спектакля.

Л арэнца Берніні (1598-1680) – быў архітэктарам, тэатральным мастаком, драматургам, жывапісцам, але ў першую чаргу ён быў скульптарам. Першым сярод скульптараў барока, адным з яго заснавальнікаў і адным з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў.

Ларэнца Берніні

Ларэнца Берніні нарадзіўся 7 снежня 1598 года ў Неапалі. Ларэнца было гадоў дзесяць, калі яго бацька, вядомы скульптар П’етра Берніні, пераехаў па запрашэнні папы Паўла V з Неапалю ў Рым для працы над мармуровай групай у адной з ватыканскіх капэл. Хлопчык, патрапіўшы ў Ватыкан, замыкаўся ў залах, малюючы з раніцы да вечара. Аб яго здольнасцях пайшлі размовы, ён трапіўся на вочы самому Паўлу V, атрымаў заказ ад пляменніка папы, кардынала Шыпіоне Боргезэ, і ўразіў усіх, стварыўшы незвычайныя скульптурныя творы “Эней і Анхіз”, “Выкраданне Прозерпины”, “Давід”, “Апалон і Дафна” (усё – 1619-1625). Берніні кінуў выклік камню і перамог яго. Мармур у ягоных руках, пад ягоных разцом ажываў, губляючы сваю матэрыяльнасць і набываючы бязважкасць і лёгкасць. Творца мог перадаць мяккасць шоўку і трапятанне валасоў, цеплыню цела і шапаценне лістоты. Першы біёграф майстра Філіпа Бальдзінуччы пісаў, што дзякуючы яму “кавалкі мармуру валодаюць дыханнем і дарам мовы”.

Лепшыя з яго ранніх работ знаходзяцца ў Галерэе Боргезэ. Берніні стварае свой вобраз Давіда, які, у адрозненне ад прыгожага Давіда-трыумфатара эпохі Адраджэння становіцца суровым воінам у эпоху Барока.

Д авід

Але на Давіда ёсць сэнс звярнуць сваю ўвагу не толькі з гэтай прычыны. Біблейскаму герою скульптар даў свой твар. Але гэта не адзіны аўтапартрэт скульптара ў галерэі. Тут знаходзіцца яшчэ бюст-алегорыя “Праклятая душа”.

П раклятая душа

У рымскім музеі захоўваюцца яшчэ дзве знакамітыя статуі Берніні “Апалон і Дафна” (1624) (адно з самых лірычных яго твораў) і “Выкраданне Празерпіны” (1621-1622).

Апалон і Дафна

В ыкраданне Празерпіны (1621-1622).

Гісторыя Апалона і Дафны – гісторыя німфы, якая адвергла каханне бога. Скульптар паказаў апошнія імгненні яе жыцця ў вобліку чалавека. Ужо шапацяць лістотамі лаўра яе валасы, якія абвілі рукі, а Апалон у адчаі імкнецца абняць яе прыгожы стан.

Самы знакаміты твор аўтара, які і сам Берніні лечыў лепшым з таго, што яму ўдалося стварыць – “Экстаз св. Тэрэзы” (с. 27 “Эрмітаж”). Майстар рабіў яе для рымскай царквы Санта Марыя дэлла Вітторыя.

Экстаз св. Тэрэзы

Хаця Берніні ў асноўным працаваў з тэракотай (абпаленая гліна), “Экстаз св. Тэрэзы” выкананы ў мармуры і знаходзіцца ў Рыме, у царкве Санта Марыя делла Вітторыя. Яе тэма – адзін з прывідаў (віденій), які нібы бачыла іспанская манахіня Тэрэза, якая жыла ў 16 ст. Яна апісала свае прывіды і з адным з іх, безумоўна, быў знаёмы скульптар, бо літаральна нібы ілюструе яго ў сваёй скульптурнай групе. Да Тэрэзы з нябёсаў спусціўся анёл, з усмешкай, якую зрэку называюць сладастраснай (юрлівай) ён набліжаецца да яе, трымаючы ў руках залатую стралу кахання Бога, і рыхтуецца пранізаць сэрца жанчыны, якая патанае ў бясконцых складках манаскага адзення. Яна страціла прытомнасць, ахопленая святым трапятаннем і сладастрасцем. У яе абліччы адбіліся пакута і асалода. Не адно стагоддзе працягваюцца спрэчкі, якое каханне апявае скульптар у “Экстазе Святой Тэрэзы” зямное ці ўсё ж такі нябеснае?

Падобныя сюжэты былі надзвычай распаўсюджаны ў мастацтве барока.

Не толькі храмы і палацы ўпрыгожыў Берніні сваімі статуямі. Галоўным упрыгожаннем горада ён лічыў фантаны і мноства іх размясціў на плошчах Рыма. Самы знакаміты фантан “Чатырох рэк” на П’яцца Навона, дзе статуі берніні каштоўным букетам акаляюць егіпецкі абеліск.

Самае грандыёзнае архітэктурнае тварэнне Берніні – каланада з 284 калон, пастаўленых у адзін рад, якія акружаюць плошчу перад саборам св. Пятра.

К аланада сабора Святога Пятра ў Рыме

П лошча Святога Пятра ў Рыме

В ядомай фігурай еўрапейскага барока з’яўляецца фламандскі мастак Пітэр Паўэл Рубенс.

Автопортрет с Изабеллой Брант. 1609-1610.

Рубенс – творца цэлай галерэі партрэтаў. Мастак, які любіў жыццё, ён і людзей маляваў здаровых, прыгожых. Да лепшых партрэтаў належыць “Камерыстка інфанты Ізабеллы” (с. 54).

"Портрет камеристки инфанты Изабеллы" 1625, Эрмитаж

Гэта не парадны партрэт, а падкрэслена камерны, невялікі па памерах і просты па кампазіцыі твор. На палатне – маладзенькая дзяўчына ў чорным адзенні з бялюткім каўнерыкам – фрэзай. Такая строгасць адзення была прынята як пры іспанскім, так і пры нідэрландскім дварах. Гэта адзенне падкрэслівае пяшчотнасць дзявочага твару з празрыстымі зеленаватымі вачыма і ледзь намечанай усмешкай. Існуе паданне, што на партрэце Рубенс намаляваў сваю дачку, якая была хваравітай дзяўчынай і рана памерла. Але пяшчотны бацька, які вельмі любіў сваё дзіця, апусціў некаторыя рэальныя рысы дзяўчыны і намаляваў чысты і ясны вобраз, які захаваўся ў яго памяці.

Т рэба адзначыць, што для геніяльнага мастака не існавала тэматычных межаў: ён пісаў партрэты, гістарычныя, рэлігійныя, міфалагічныя карціны, часам вельмі складаныя алегорыі. Да апошніх належыць і “Пейзаж з возчыкамі камянёў”.

У творы бачны і глыбокая любоў мастака да прыроды, і філасофская накіраванасць, і майстэрства. Цэнтральную частку кампазіцыі займае заросшы абрывісты масіў. Ён нібы ўвасабляе тыя сляпыя, цёмныя сілы, якія стаяць на жыццёвым шляху чалавека. Цяжкі шлях двух возчыкаў, якія напружваюць усе сілы, каб на камяністай дарожцы не перавярнуўся воз, нагружаны камянямі. Гэтая сцэна ўвасабляе барацьбу чалавека з прыродай, якая ў карціне займае пануючае месца. Але гэты пейзаж выклікае некаторае здзіўленне, бо правы бок заліты сонцам, тут увачавідкі пануе дзень, у той час як у левым – свеціць месяц. Можна меркаваць, што такім кантрастам мастак гаворыць, што праца чалавека працягваецца і днём і ноччу – вечна.

А нтычны міф аб подзвігу Персея, бясстрашнага героя, які вызваліў Андрамеду ад жахлівай пачвары, быў пакладзены Рубенсам у аснову яго палатна “Персей і Андрамеда” (с. 56).

Персей и Андромеда (1612-21)

У інтэрпрэтацыі мастака героі антычнага міфа нагадваюць не грэкаў, а яго землякоў, здаровых і фізічна моцных фламандцаў. У карцінах мастака няма герояў, якія б не былі пазычаны з акаляючага мастака асяроддзя: нездарма большасць намаляваных ім жанчын, ці то хрысціянскія святыя, ці то язычніцкія багіні, часта маюць рысы яго прыгажуні-жонкі. У карціне Рубенс імкнуўся перадаць як мага больш пераканаўча не толькі прыгажосць цела чалавека, але і тканіны, метала, поўсці аграмаднага прыгажуна цяжкавоза, які ў карціне паказаны міфалагічным крылатым канём Пегасам.

Яшчэ адным славутым мастаком 17 ст., які аказаў уплыў на мастацтва многіх краін Еўропы, з’яўляецца Рэмбрандт Харменс ван Рэйн (1606-1669).

Рэмбрандт часта браў для сваіх карцін сюжэты з бібліі або міфалогіі, шукаючы ў гэтых вытоках найбольш значныя ў чалавечным, гуманістычным плане тэмы. Яго цікавілі тыя моманты, у якіх раскрываюцца ўзаемаадносіны людзей, іх унутраны свет ва ўсім яго багацці, адзінстве і супярэчнасцях. У 30-я гады 17 ст., калі Рэмбрандт быў яшчэ маладым, але ўжо вядомым мастаком, былі напісаны дзве яго славутыя карціны “Флора” (с. 75) і “Даная” (с. 76).

" Флора" 1634

" Даная" 1636 Эрмитаж, Санкт-Петербург

Абедзве карціны вызначаюцца глыбінёй псіхалагічнага вырашэння абраных вобразаў. Існуе думка, што ў аснову вобраза багіні кветак Флоры леглі рысы першай жонкі Рэмбрандта Саскіі. Малюючы антычную багіню, Рэмабрандт не ставіў перад сабой мэты наблізіцца да класічнага ўяўлення Флоры. На карціне маладая жанчына, арпанутая ў багатае адзенне, на галаве яе пышны вянок з кветак, у руках жэзл, упрыгожаны кветкамі. Сапраўды багіня Рэмабрандта іншая, чым яе прывыклі бачыць антычныя мастакі. Тым не менш, рэдкі па прыгажосці каларыт, мяккасць, прастата і абаяльнасць гераіні падымае гэты вобраз да вышынь вялікага мастацкага абагульнення. У Данаі ўнутраны воблік гераіні, яе чалавечая сутнасць выражаныя больш акрэслена, чым у Флоры. На карціне мастаку ўдалося перадаць глыбіню пачуцця жанчыны, якая чакае сустрэчы з боскім каханым Зеўсам. Даная – само ўвасабленне чакання, яе аблічча нібы праменіць каханне. Распрацоўваючы міф, мастак у той жа час адыходзіць ад яго ў некаторых дэталях. Так, па міфу Зеўс з’яўляецца ў выглядзе залатога дажджу. Мастак апусціў гэтую дэталь, яго больш цікавіла цікавае рашэнне светавой гамы, чым банальная перадача падрабязнасцей міфа.

Чым старэйшым станавіўся мастак, тым больш простым, ясным, больш чалавечным рабілася яго мастацтва. Аб гэтым сведчаць карціны, напісаныя па біблейскіх сюжэтах: “Святое сямейства” (с. 78), і “Вяртанне блуднага сына” (с. 80).

Мастак цяпер імкнецца з гранічнай дакладнасцю перадаць псіхалагічную глыбіню падзей. Цяпер асноўная тэма – унутраны свет чалавека, яго перажыванні і пачуцці, а не пышныя строі (вопраткі), не яркая ігра света. Так, на пярэднім плане карціны “Святое сямейства” ў паўцёмнай сталярнай майстэрні маладая жанчына на хвіліну адрываецца ад чытання, каб паглядзець на дзіця, якое спіць. У глыбіні карціны ледзь акрэслены плотнік, заняты сваёй працай. Усё дыхае сямейнай утульнасцю, цішынёй, асобай г армоніяй, якія падкрэсліваюцца цёплымі фарбамі.

Святое семейство. 1645. Санкт- Петербург, Эрмитаж

Вяртанне блуднага сына” – апошняя карціна Рэмабрандта, яго лебедзіная песня. Ён пісаў яе ў самы цяжкі перыяд свайго жыцця, калі памерлі яго сын і каханая жанчына. Таму зразумела, што тэма бацькоўскага гора яму была асабліва блізкай. Таму мастак і абраў евангельскі сюжэт. Рэмабрандт намаляваў бацьку старым, слабым, сляпым. Яго твар выражае адначасова і пакуты, і радасць. Рукі беражліва і з любоўю гладзяць мужчыну, які стаіць перад ім на каленях. Выгляд блуднага сына выклікае жаласць, бо шмат пакут давялося яму перажыць. Пра гэта сведчаць параненыя і апухлыя ногі, некалі багатае адзенне цяпер ператварылася ў лахманы. Ён удзячна прыхіліўся да каленяў бацькі, шукаючы ў яго даравання і падтрымкі. Гэты твор дае вялікі ўрок любові да чалавека, разумення яго і даравання.

"Возвращение блудного сына" 1669, Эрмитаж