Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Устав ун-та.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
306.18 Кб
Скачать

3. Калектыў універсітэта

33. Калектыў Універсітэта ўключае педагагічных (у тым ліку прафесарска-выкладчыцкі састаў), навуковых і іншых работнікаў, а таксама навучэнцаў.

34. Членам калектыву Універсітэта даецца права:

удзелу ў дзейнасці Універсітэта і вырашэнні задач яго перспектыўнага развіцця;

выбірання і выбрання ў Савет Універсітэта, саветы структурных падраздзяленняў Універсітэта;

карыстання вучэбна-навуковай, матэрыяльнай і сацыяльнай базай Універсітэта;

на бяспечныя ўмовы працы і вучобы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

стварэння ва Універсітэце прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

35. Члены калектыву Універсітэта абавязаны:

прытрымлівацца гэтага Статута, выконваць правілы ўнутранага распарадку і правілы ўнутранага працоўнага распарадку Універсітэта, зацверджаныя рэктарам;

добрасумленна і ў поўным аб’ёме выконваць патрабаванні службовых інструкцый, працоўных дагавароў (кантрактаў), іншых дакументаў, рэгламентуючых дзейнасць членаў калектыву Універсітэта;

сістэматычна павышаць свой прафесійны, навуковы, агульнакультурны ўзровень, не меней чым адзін раз у пяць гадоў праходзіць павышэнне кваліфікацыі;

не дапускаць парушэння працоўнай дысцыпліны, своечасова і якасна выконваць загады рэктара Універсітэта;

не дапускаць дзеянняў, што зневажаюць чалавечую годнасць ці перашкаджаюць іншым членам калектыву выконваць свае службовыя абавязкі і абавязкі студэнтаў, аспірантаў, слухачоў;

беражліва адносіцца да маёмасці Універсітэта;

захоўваць патрабаванні тэхнікі бяспекі, вытворчай санітарыі і пажарнай бяспекі.

36. Іншыя правы і абавязкі членаў калектыву Універсітэта рэгулююцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Універсітэта.

4. Арганізацыя вучэбнага працэсу

37. Змест адукацыйнага працэсу вызначаецца адукацыйнымі стандартамі, тыпавымі вучэбнымі планамі і праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, распрацаванымі на іх аснове і зацверджанымі Універсітэтам вучэбнымі планамі і праграмамі.

38. Навучанне ва Універсітэце ажыццяўляецца на аснове інтэграцыі вучэбнага працэсу з навуковай і (або) творчай, даследчай дзейнасцю выкладчыкаў і студэнтаў.

39. Мовамі навучання і выхавання ва Універсітэце з'яўляюцца беларуская і руская мовы. Замежная мова можа быць выкарыстана як мова навучання для пэўнай катэгорыі замежных студэнтаў.

40. Залічэнне, адлічэнне, аднаўленне і перавод навучэнцаў ажыццяўляецца Універсітэтам у парадку і на падставах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

41. Навучанне ва Універсітэце ажыццяўляецца ў вочнай (дзённай і вячэрняй), завочнай (у тым ліку дыстанцыйнай) формах атрымання адукацыі.

42. Навучанне ва Універсітэце ажыццяўляецца:

за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;

на ўмовах аплаты фізічнымі ці юрыдычнымі асобамі ў адпаведнасці з заключанымі дагаварамі.

43. Ва Універсітэце ўстанаўліваюцца наступныя віды вучэбных заняткаў: лекцыі, лабараторныя, практычныя і семінарскія заняткі, кансультацыі.

44. Правядзенне вучэбных заняткаў, курсавога і дыпломнага праектавання, кантрольных работ, вучэбных і вытворчых практык, бягучая і выніковая атэстацыя навучэнцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

45. Рэжым заняткаў навучэнцаў устанаўліваецца ва Універсітэце лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

46. Для студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі два разы ў год устанаўліваюцца канікулы. Час і працягласць канікул вызначаюцца вучэбнымі планамі ў залежнасці ад курса і спецыяльнасці.

47. Арганізацыя адукацыйнага працэсу аспірантаў і слухачоў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.